Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906
Анколаг Каранік выступіў з дакладам «аб падыходзе да павышэння захаванасці буйной рагатай жывёлы»
Аляксандр Лукашэнка 17 чэрвеня правёў нараду па сельскай гаспадарцы ў Мінскім раёне. На ім выступіў былы міністр аховы здароўя, анколаг-хірург Уладзімір Каранік.
Ён прааналізаваў праблемы падзяжу цялят, разабраў генетычны патэнцыял парод кароў (алштынская парода — лепш, але патрабуе строгіх тэхналогій), а таксама прапанаваў задзейнічаць ПЦР-лабараторыі, якія выкарыстоўваліся падчас пандэміі COVID-19, для патрэб дыягностыкі ў скаціны.
https://nashaniva.com/370473
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370473
На заробкі ў Польшчу цяпер толькі з ДНЖ? Разабраліся, хто можа працаўладкавацца там па новых правілах
Пасля таго, як стала вядома пра змены ў польскім міграцыйным заканадаўстве, пачалі з'яўляцца чуткі пра тое, што нібыта цяпер замежнікі без мясцовага ДНЖ не могуць уладкавацца на працу ў Польшчы. Разабраліся, як насамрэч.
https://nashaniva.com/370319
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370319
Келаг плануе паездку ў Беларусь і сустрэчу з Лукашэнкам
Дакладны парадак дня сустрэчы невядомы.
https://nashaniva.com/370465
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370465
Нервы на важнай сустрэчы / Міліцыя ўзялася за зброю: што здарылася
Лукашэнка сабраў чыноўнікаў на ферме: прызнаў вялікую праблему, агучыў нярадасныя прагнозы і выказаў прэтэнзіі да простых беларусаў. Дзікая гісторыя ў Полацку скончылася затрыманнем. Апошні загад Лукашэнкі заблытаў усіх: што здарылася? Беларускія дэпутаты патрабуюць жорсткасці і рыхтуюць новы закон. Маланка нарабіла праблем у Гомельскай вобласці. Дзёрзкая прапанова беларускім уладам: што не так? Коля Лукашэнка не дапамог: прыхільнік улады супраць чыноўнікаў. Трагедыя ў Віцебску.
Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».
https://www.youtube.com/watch?v=R-0EXpVqGZM
На мінулым тыдні адбыліся ўцечкі персанальных даных з некалькіх беларускіх кампаній
Гэта арганізацыі, якія займаюцца відэаназіраннем ці дзейнічаюць у будаўнічай сферы
https://nashaniva.com/370451
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370451
У Мінску пачалі прадаваць марозіва-халаднік. І як яно на смак?
Гэта не дэсерт са смакам аднаго з самых папулярных у беларусаў халодных супоў, а менавіта два ў адным: страву можна ўжываць і як суп, і як дэсерт.
https://nashaniva.com/370447
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370447
Прынц Рэза Пехлеві выступіў з відэазваротам да народа Ірана, заклікаў да паўстання
Спадчыннік шахскай дынастыі заявіў, што «рэжымны апарат падаўлення рэжыму» рассыпаецца.
https://nashaniva.com/370449
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370449
НАТА перастане дзяліцца дэталямі вайсковай дапамогі Украіне. Зразумелі, што гэта дапамагае Пуціну
Такое рашэнне прынята для таго, каб ускладніць Расіі планаванне ваенных аперацый.
https://nashaniva.com/370442
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370442
«Мы дакладна ведаем, дзе хаваецца так званы Вярхоўны лідар. Ён — лёгкая цэль». Трамп патрабуе капітуляцыі Ірана
Прэзідэнт ЗША зноў выказаўся па іранскім пытанні. Гэтым разам ягоная пазіцыя вельмі радыкальная.
https://nashaniva.com/370446
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370446
У Аманскім заліве загарэўся расійскі танкер
У Аманскім заліве ўспыхнуў пажар на нафтавым танкеры Adalynn, які фармальна ходзіць пад сцягам Антыгуа і Барбуды, але належыць да расійскага ценявога флоту.
https://nashaniva.com/370441
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370441
«Белтэлекам» правядзе першы за 30 гадоў рэбрэндынг. Як вам?
У канцы мая кампанія падала ў Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці заяўкі на рэгістрацыю чатырох таварных знакаў.
https://nashaniva.com/370417
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370417
Расіянка расказвала пра глыбінную моц Лукашэнкі — цяпер яна ў слязах з'язджае з Беларусі
Расіянка вымушаная з’язджаць з Беларусі: новы закон не дае ёй выхоўваць дзяцей так, як хацелася.
https://nashaniva.com/370421
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370421
Лукашэнкаўскую прапаганду вяшчаюць на ўсе кантыненты
На гэта штогод выдаткоўваюцца мільёны бюджэтных рублёў, піша @buroBY.
https://nashaniva.com/370426
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370426
Аліна Харысава: Я гаварыла пра палітыку, але што больш за ўсё ўразіла некаторых мужчын? Правільна. Гольфы
Палітолаг Аліна Харысава выступала на нядаўняй канферэнцыі Reshape беларускага «Цэнтру новых ідэй». Некаторыя каментары далі ёй нагоду паразважаць пра ўспрыманне жанчын у палітыцы.
https://nashaniva.com/370423
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370423
Жыхар Полацка спрабаваў за 200 рублёў купіць у знаёмай дзіця для сэксу
Мужчына прапанаваў знаёмай грошы за яе дачку. Тая адмовілася.
https://nashaniva.com/370416
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370416
Пяць гадоў таму затрымалі Віктара і Эдуарда Бабарыкаў
Яны везлі ў ЦВК сабраныя подпісы.
https://nashaniva.com/370463
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370463
У Беларусі пачынаюць прадаваць электракары за 20 900 рублёў. Выглядаюць яны вельмі незвычайна
У Беларусі стартавалі продажы FAW Bestune Xiaoma. Цяпер гэта самы даступны электрамабіль з афіцыйнай заводскай гарантыяй у краіне.
https://nashaniva.com/370466
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370466
ЗША прывялі войскі на Блізкім Усходзе ў павышаную гатоўнасць пасля экстраннай нарады Трампа з генераламі
Узмоцненыя меры бяспекі закранулі, у прыватнасці, базы ў Аб’яднаных Арабскіх Эміратах, Іарданіі і Саудаўскай Аравіі. У агульнай складанасці на Блізкім Усходзе знаходзіцца больш за 40 тысяч амерыканскіх вайскоўцаў.
https://nashaniva.com/370461
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370461
У Мінску пахавалі як ахвяр нацызму 75 чалавек, парэшткі якіх знайшлі каля былой дачы Цанавы. Але больш падобна, што гэта ахвяры камунізму
Прынамсі, самі ўлады прызнаюць, што «не было ніякай інфармацыі аб трагічных падзеях у гэтай мясцовасці» падчас Другой сусветнай вайны, звяртае ўвагу @zerkalo_io.
https://nashaniva.com/370458
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370458
400 балаў на ЦТ набраў Мацвей з барысаўскай гімназіі
Ён атрымаў па 100 балаў на цэнтралізаваным тэсціраванні па матэматыцы, рускай мове і фізіцы, а таксама меў сярэдні бал атэстата — 10.
https://nashaniva.com/370454
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370454
Беларусу, які ваюе за Расію, далі расійскі пашпарт. У Беларусі ён касіў ад войска
33-гадовы беларус Антон Хілько паходзіць з Рэчыцкага раёна, але ўжо дзесяць гадоў жыве ў расійскай Чувашыі, піша @belsat.
https://nashaniva.com/370448
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370448
Галоўнае за 17 чэрвеня
У Гомелі закрылі забягалаўку прадпрымальніка-лукашыста і знішчылі яго плакат са Сталіным
Расіянка расказвала пра глыбінную моц Лукашэнкі — цяпер яна ў слязах з'язджае з Беларусі
«Мы дакладна ведаем, дзе хаваецца так званы Вярхоўны лідар. Ён — лёгкая цэль». Трамп патрабуе капітуляцыі Ірана
Жыхар Полацка спрабаваў за 200 рублёў купіць у знаёмай дзіця для сэксу
Святлана Алексіевіч расказала, якую кнігу выпусціць наступнай. Яна не пра каханне, як планавалася раней
Лукашэнка расказаў, што карова павінна стаяць у палацы і кожнаму неабходна «хоць па дзве баразёнкі» бульбы пасадзіць
Ізраіль забіў і новага кіраўніка Генштаба арміі Ірана. Ён займаў пасаду пару дзён
Што цяпер з архівам КДБ аб рэпрэсіях у БССР, які змаглі здабыць былыя сілавікі? Калі яго апублічаць?
«Патраціла 300 рублёў — а яшчэ толькі сярэдзіна чэрвеня!» Беларусы абмяркоўваюць выдаткі на пакос травы і дзеляцца лайфхакамі
У Кіеве пасля расійскага ўдару абрынуўся пад'езд дома: 14 загінулых
ВІДЭАНАВІНЫ: У Лукашэнкі здалі нервы на важнай сустрэчы / Міліцыя ўзялася за зброю: што здарылася
Лукашэнка сабраў чыноўнікаў на ферме: прызнаў вялікую праблему, агучыў нярадасныя прагнозы і выказаў прэтэнзіі да простых беларусаў. Дзікая гісторыя ў Полацку скончылася затрыманнем. Апошні загад Лукашэнкі заблытаў усіх: што здарылася? Беларускія дэпутаты патрабуюць жорсткасці і рыхтуюць новы закон. Маланка нарабіла праблем у Гомельскай вобласці. Дзёрзкая прапанова беларускім уладам: што не так? Коля Лукашэнка не дапамог: прыхільнік улады супраць чыноўнікаў. Трагедыя ў Віцебску.
Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».
https://www.youtube.com/watch?v=R-0EXpVqGZM
Мерц: Ізраіль робіць гэту брудную працу за нас
Федэральны канцлер Германіі Фрыдрых Мерц выказаўся пра ўдары Ізраіля па Іране і заявіў пра падтрымку ізраільскаму ўраду.
https://nashaniva.com/370440
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370440
Нямецкі ўрад штогод плаціць 70 тысяч еўра за ўтрыманне «Рускага дома» ў Берліне
Нягледзячы на вайну ва Украіне і шматлікія патрабаванні аб закрыцці, урад Германіі працягвае фінансаваць утрыманне «Рускага дома» ў Берліне — расійскага культурнага цэнтра, які небеспадстаўна лічыцца інструментам распаўсюджвання расійскай прапаганды.
https://nashaniva.com/370439
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370439
Яшчэ адна тэрыторыя стане даступнай праз шэнгенскую візу
Іспанія і Вялікабрытанія дамовіліся аб адмене памежнага кантролю на мяжы паміж Гібралтарам і Іспаніяй.
https://nashaniva.com/370435
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370435
У Беларусі за выкарыстанне дронаў прапануюць саджаць у турму
Максімальнае пакаранне — да двух гадоў пазбаўлення волі.
https://nashaniva.com/370424
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370424
Вызначыўся супернік мінскага «Дынама» ў першым раўндзе кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў
«Дынама» ў першым раўндзе згуляе з балгарскім «Лудагорцам».
https://nashaniva.com/370419
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370419
У міліцыі склалі рэйтынг з трох сусветных знакамітасцяў, за якіх часцей за астатніх выдаюць сябе махляры
Калі вам раптам напісала ў сацсетках галівудская зорка — не спяшаецеся радавацца.
https://nashaniva.com/370418
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370418
У Гомелі закрылі забягалаўку прадпрымальніка-лукашыста і знішчылі яго плакат са Сталіным
Віталь Драбышэўскі слёзна просіць Лукашэнку выратаваць ягоны бізнэс, але мясцовыя ўлады ўжо разабралі яго павільён і забралі скандальны банэр.
https://nashaniva.com/370411
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370411