Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906
З 1 верасня беларусам, што едуць у Латвію, трэба будзе зарэгістравацца на спецыяльным партале і запоўніць анкету
Трэба будзе таксама ўказаць мэту паездкі.
За ігнараванне патрабаванняў штрафы могуць скласці 2000 еўра. Па рашэнні памежніка — адмова ва ўездзе ў краіну.
https://nashaniva.com/371119
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371119
Беларускі турыст знойдзены мёртвым у возеры Шален у Бургундыі
Няшчасце здарылася ў суботу, 21 чэрвеня.
https://nashaniva.com/371118
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371118
«Я ледзь пазнала Сяргея». Ціханоўская расказала, як змяніўся муж за гады ў турме, і адказала крытыкам ягоных эмоцый
Праз два дні пасля вызвалення Сяргея Ціханоўскага ягоная жонка і лідарка беларускіх дэмакратычных сіл Святлана Ціханоўская накіравалася ў Гаагу на саміт НАТА. У кулуарах форуму з ёй пагаварыў журналіст @zerkalo_io.
Падчас размовы ён даведаўся, ці не хацела Святлана адмяніць паездку або ўзяць мужа з сабой, якія галоўныя змены ў ім паспела заўважыць і што адкажа людзям, якія крытыкуюць яе за правядзенне эмацыйнай прэс-канферэнцыі Ціханоўскага.
https://nashaniva.com/371107
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371107
Галоўнае за 25 чэрвеня
Невядомыя спрабуюць наняць фатографа для здымкі прысутных на сустрэчы з Ціханоўскім у Варшаве. Робяць гэта праз скрадзены акаўнт арыштаванай рэдактаркі Вікіпедыі
Вярнуўся з Літвы — і быў арыштаваны за данаты. Гэты біёлаг раней даследаваў лейкозы — яго філасофія натхняе
Стала вядома, хто лётаў на Шры-Ланку разам з Анжалікай Мельнікавай і яе агентам
Сяргей Ціханоўскі: Я — першы джэнтльмен Беларусі
Стала вядомая прычына смерці Змітра Каспяровіча
У мінскім офісе «Свету танкаў» масава патруціліся супрацоўнікі
Расійскія чыноўнікі хочуць павыпраўляць падручнікі гісторыі ў краінах СНД — ім не падабаецца, як пра Расію там пішуць
Кіраўнік беларускага Чырвонага крыжа Шаўцоў: Скажу як доктар, гомасэксуалізм — гэта хвароба
Шматдзетную маму, якая займаецца астралогіяй, асудзілі за ўдзел у пратэстах
Ваенга, Лазараў і Аверын. На чые выступленні на «Славянскім базары» ўжо раскупілі квіткі
ВІДЭАНАВІНЫ: Пратасевіч адказаў Ціханоўскаму: ВІДЭА / Брудныя сакрэты сілавікоў Лукашэнкі: падрабязнасці
Раман Пратасевіч выступіў з дзіўным выказваннем. Сяргей Ціханоўскі збірае людзей на першую акцыю, ГУБАЗіК пагражае беларусам. Маштабная справа і роля сілавікоў: што вядома і як намеснік міністра МУС Беларусі Мікалай Карпянкоў адказвае журналістам. Кіраўніцтва Белчыгункі хавае бяду: што здарылася? Прыхільнікі Лукашэнкі зноў высвятляюць адносіны: прэтэнзіі дэпутата. Улады Беларусі мяняюць правілы: цяпер узяліся за гандаль на рынках. Зарплаты ў Беларусі: з’явіліся афіцыйныя даныя за май. Наталля Качанава, міністр аховы здароўя Аляксандр Хаджаеў і праблема з пенсіямі: у чым справа?
Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».
https://www.youtube.com/watch?v=Ec9RIB7cCdM
Сяргей Ціханоўскі: Я — першы джэнтльмен Беларусі
«Калі муж прэзідэнт, то жонка — гэта першая лэдзі, правільна? А калі жонка прэзідэнт, то муж — гэта першы джэнтльмен».
https://nashaniva.com/371101
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371101
«Экстрэмісцкай» прызналі старонку ва «Укантакце» радыкальна праўладнай брэсцкай піцэрыі
@NashaNiva пісала пра яе паўтара года таму.
https://nashaniva.com/371095
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371095
Былая выкладчыца МДЛУ Наталля Дуліна веганка. Як яна харчавалася ў калоніі?
Былая палітзняволеная Наталля Дуліна многія стравы з турэмнага рацыёну не магла есці, расказала яна @mediazona_by.
https://nashaniva.com/371072
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371072
Трамп: Магчыма, Пуцін мае тэрытарыяльныя прэтэнзіі за межамі Украіны
Па выніках саміту НАТА прэзідэнт ЗША Дональд Трамп зрабіў некалькі заяў, датычных вайны Расіі з Украінай і пра свае адносіны з лідарамі абедзвюх дзяржаў.
https://nashaniva.com/371074
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371074
Стала вядомая прычына смерці Змітра Каспяровіча
Каспяровіч памёр ад пералому асновы чэрапа. Варшаўскія праваахоўнікі лічаць, што адбыўся няшчасны выпадак, піша @euroradio.
https://nashaniva.com/371069
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371069
Невядомыя спрабуюць наняць фатографа для здымкі прысутных на сустрэчы з Ціханоўскім у Варшаве
Аплату прапануюць у тым ліку ў крыптавалюце.
https://nashaniva.com/371063
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371063
Кава змяншае рызыку заўчаснай смерці. Але пры пэўных умовах
Добрыя навіны для аматараў сапраўднай чорнай кавы: паводле новага даследавання, штодзённае ўмеранае спажыванне кавы без дабавак можа знізіць рызыку заўчаснай смерці. Аднак калі ў кубак трапляюць цукар, малако ці вяршкі, карысныя ўласцівасці знікаюць.
https://nashaniva.com/371005
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371005
Балючая гісторыя ад «Купалаўцаў» — пра пошукі ідэнтычнасці і прадчуванне вайны. Пабывалі на прэм'еры «Валізка»
«Вольныя Купалаўцы» прэзентавалі спектакль «Валізка» ў рэжысуры Аляксандра Гарцуева.
Апошняй прэм'ерай у гэтым сезоне ад трупы стала драматычная гісторыя пра балючы пошук ідэнтычнасці і навязлівае прадчуванне вайны, якая дыхае нам у спіну.
https://nashaniva.com/371017
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371017
Кіраўнік беларускага Чырвонага крыжа Шаўцоў: Скажу як доктар, гомасэксуалізм — гэта хвароба
Гомасэксуальнасць — гэта «псіхічны разлад», які выключылі з міжнароднай класіфікацыі хваробаў «за грошы», заявіў дэпутат Палаты прадстаўнікоў.
https://nashaniva.com/371046
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371046
Ваенга, Лазараў і Аверын. На чые выступленні на «Славянскім базары» ўжо раскупілі квіткі
У пачатку ліпеня ў Віцебску пачнецца штогадовы «Славянскі базар» — для дзяцей і для дарослых будуць выступаць тыктокеры, музыкі і артысты пераважна з Расіі і Беларусі. На канцэрты і спектаклі некаторых ужо распрадалі ўсе квіткі.
https://nashaniva.com/370996
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370996
Спецслужбы пад выглядам «друку сімволікі і сцягоў» спрабуюць падбіць беларусаў замежжа перадаць свае асабістыя звесткі
Па чатах шукаюць псеўдаваланцёраў і прапануюць аддаць свае кантакты пад выглядам «замовы сцягоў, маек, бранзалетаў і іншага».
https://nashaniva.com/371113
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371113
Генсакратар НАТА: Усе краіны, уключаючы ЗША, цалкам прыхільныя падтрымцы Украіны
Марк Рутэ пракаментаваў вынікі саміту альянсу, што адбыўся ў Гаазе.
https://nashaniva.com/371116
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371116
Памёр Мікола Кацук
Гэты сацыёлаг у 2005 годзе быў прызнаны «Нашай Нівай» навукоўцам года за тое, што «пачаў пісаць якасную аналітыку на беларускай мове, адкінуўшы карпаратыўную этыку, што гэта забараняла». Яму было толькі 48 гадоў.
https://nashaniva.com/371109
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371109
Пазняк выступіў рэзка супраць акцыі Ціханоўскіх у Варшаве
«Перш чым заклікаць беларусаў да акцыі, трэба зрабіць разлічэнне з «русским миром», з «Пуцін мудры», з «вместе с Россией», з «Міратворцам», з прарасейскай пазіцыяй, якая засталася і не растлумачана».
https://nashaniva.com/371106
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371106
Па чатах беларускіх дыяспар раскідаюць фэйкавыя анонсы акцыі Святланы і Сяргея Ціханоўскіх у Варшаве
Як паведамляюць чытачы @viasna96, анонсы публікуюцца ботамі ў чатах беларусаў па ўсім свеце — на іх стаіць несапраўдны час сустрэчы і пазначана зусім іншае месца збору.
https://nashaniva.com/371105
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371105
Трамп: Сітуацыя ва Украіне выйшла з-пад кантролю
Ён назваў сітуацыю «беспарадкам» для Расіі і заявіў, што вельмі здзіўлены — меркаваў, што вырашыць усё будзе лягчэй.
https://nashaniva.com/371103
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371103
Спецслужбы шукаюць фатографаў на мітынг Ціханоўскіх праз скрадзены акаўнт арыштаванай рэдактаркі Вікіпедыі
Вольга Сітнік, вядомая пад нікнэймам Homelka, дагэтуль за кратамі па «справе вікіпедыстаў».
https://nashaniva.com/371073
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371073
Стала вядома, хто лётаў на Шры-Ланку разам з Анжалікай Мельнікавай і яе агентам
«Кіберпартызаны» апублікавалі новыя факты па справе знікнення спікеркі Каардынацыйнай рады.
https://nashaniva.com/371071
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371071
З заявы па выніках саміту НАТА выключылі крытыку Расіі і абяцанне прыняць у альянс Украіну
Сёлета тэкст заявы значна карацейшы, чым у 2024 годзе: у ім усяго каля 400 слоў, і Расія згадваецца толькі адзін раз, а Украіна — двойчы.
https://nashaniva.com/371066
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371066
У Мінску адкрыюць спецыяльны цэнтр для лячэння анарэксіі
Такая ўстанова патрэбная, бо колькасць пацыентак з гэтым захворваннем расце, таму патрабуецца асобнае месца для комплекснай дапамогі ім.
https://nashaniva.com/371068
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371068
У мінскім офісе кампаніі «Гейм Стрым» масава патруціліся супрацоўнікі
Інцыдэнт здарыўся напрыканцы мінулага тыдня, пацярпелі каля 150 чалавек, даведалася @zerkalo_io.
https://nashaniva.com/371060
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371060
Расійскія чыноўнікі хочуць павыпраўляць падручнікі гісторыі ў краінах СНД — ім не падабаецца, як пра Расію там пішуць
Падручнікі маюць негатыўныя трактоўкі пра ролю Расію, лічыць міністр асветы РФ Сяргей Краўцоў.
https://nashaniva.com/371054
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371054
Блогер Коршун: Сваякі палітвязняў пытаюцца, як так атрымалася, што Ціханоўскі выйшаў, а іх дзеці і мужы працягваюць сядзець
Былы палітвязень запэўнівае, што гэтае пытанне «ведае з першых вуснаў».
https://nashaniva.com/371040
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371040
У Беларусі з'явіцца новы кароткі нумар — 133
Лінія дапамогі будзе створана для людзей, якія апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі і маюць патрэбу ў тэрміновай псіхалагічнай падтрымцы.
https://nashaniva.com/371015
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371015
Каверын: Я думаю, Ціханоўскі заплакаў таму, што цудоўна разумее: пяць гадоў пекла былі дарэмныя
«У тым ліку і па такіх, як я, плакаў Сяргей Ціханоўскі. Ён аплакваў — мяне». Вядучы «Обычного утра» адрэагаваў на слёзы Ціханоўскага.
https://nashaniva.com/371039
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371039