Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906
Да чэмпіянату свету па фехтаванні дапусцілі нават «нейтральных» расійскіх афіцэраў
Міжнародная федэрацыя фехтавання (FIE) дапусціла 40 «нейтральных» фехтавальшчыкаў з Расіі і Беларусі да чэмпіянату свету, які адбудзецца з 22 па 26 ліпеня ў грузінскім Тбілісі. Украіна ўжо выказала пратэст такому рашэнню, заявіўшы, што праверка нейтральнага статусу беларускіх і расійскіх фехтавальшчыкаў была павярхоўнай і парушае ўсе заяўленыя правілы, піша @radiosvaboda.
https://nashaniva.com/371976
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371976
ВІДЭАНАВІНЫ. Каранік спрачаецца з Лукашэнкам: што здарылася? / Беларусы не вытрымалі: праблема, што тычыцца ўсіх
Лукашэнка застаўся на радзіме і зацікавіўся новай справай: нарада з удзелам топ-чыноўнікаў і шпіца Умкі. Ціханоўскі растлумачыў свой рэзкі зварот да беларусаў. Нечаканы адказ Караніка пра апошнюю праблему Лукашэнкі. Людзі не вытрымліваюць чэргаў у паліклініках: новае відэа. У Мазыры жанчыну затрымалі на выхадзе з анкадыспансэра. Біяграфія чыноўніка з Оршы скончылася кепска. Сілавікі ўзяліся за дзяцей: дзіўны сюжэт прапаганды. Прапагандыст Ігар Тур паразважаў пра сыход Лукашэнкі. Радасць і падзякі Азаронка: у Мінску сарвалі творчую імпрэзу. Незвычайная жывёлінка з Бярозы стала зоркай сацсетак. Жарты скончыліся судом у Полацку.
Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».
https://youtu.be/VSVH6NwKeZc
Сабаленка выйшла ў паўфінал Уімблдона, ледзь не асароміўшыся ў матчы са 104-й ракеткай свету
Першая ракетка планеты прабілася ў паўфінал Уімблдонскага турніру трэці раз у кар'еры.
https://nashaniva.com/371970
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371970
Сабаленка стане другой у гісторыі тэнісісткай, якая набрала больш за 12000 рэйтынгавых балаў
Беларуская спартсменка, якая займае першы радок у сусветным рэйтынгу WTA, гарантавала сабе як мінімум 12 070 балаў па выніках Уімблдонскага турніру — нават калі прайграе ў чвэрцьфінале немцы Лауры Зігемунд.
https://nashaniva.com/371963
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371963
Кныровіч расказаў, чаму былы дырэктар аршанскіх заводаў пасля вызвалення пайшоў ваяваць за Расію, дзе і загінуў
Днямі стала вядома пра смерць на вайне ва Украіне былога дырэктара двух аршанскіх заводаў Уладзіміра Троіцкага. Да таго, як далучыцца да расійскай арміі, ён паспеў адбыць пакаранне па эканамічным артыкуле ў калоніі, дзе пазнаёміўся з бізнэсменам Аляксандрам Кныровічам. Апошні расказаў @NashaNiva пра тое, якім чалавекам быў Троіцкі і чаму мог абраць такі шлях.
https://nashaniva.com/371959
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371959
«Ціханоўскі нам вярнуў самае галоўнае пытанне». Пра што кажа Чалы?
Аналітык Сяргей Чалы ацаніў уплыў вызвалення Ціханоўскага на беларускае грамадства.
https://nashaniva.com/371952
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371952
Махляр пры дапамозе ШІ выдаў сябе за Марка Рубіа і звязаўся з трыма міністрамі замежных спраў
Невядомы перапісваўся ў Signal і прысылаў галасавыя паведамленні, створаныя з дапамогай нейрасетак.
https://nashaniva.com/371950
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371950
У італьянскім аэрапорце мужчыну засмактала ў рухавік самалёта
У італьянскім аэрапорце Ар’ё-аль-Серыё, што знаходзіцца ў горадзе Бергама, загінуў 35-гадовы мужчына — яго зацягнула ў рухавік самалёта падчас руху па паласе вырульвання.
https://nashaniva.com/371946
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371946
Як медсястра з Барысава адпачывае амаль без грошай
Марыне — крыху за 30, яна працуе медсястрой у адной з паліклінік Барысава. Праца цяжкая, патрэбная, але заробак пакідае жадаць лепшага. Пасля аплаты арэнднай кватэры, камунальных і пакупкі ежы, грошай на адпачынак і забаўкі проста не застаецца.
https://nashaniva.com/371935
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371935
«Мы працуем, каб вызваленні сталі сістэмнымі, а не спарадычнымі». Вячорка адказаў Краўцову
«Мужа выпусцілі, астатнія няхай пасядзяць!» — так сакратар Каардынацыйнай рады і адзін з кіраўнікоў штаба Віктара Бабарыкі Іван Краўцоў адрэагаваў на заявы Ціханоўскай не спыняць зараз санкцыі.
https://nashaniva.com/371928
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371928
Паўторна арыштавалі аднаго з пачынальнікаў беларускамоўнага ЖЖ Івана Марозава. Ён вызваліўся з калоніі вясной 2024
Новае абвінавачванне — абраза Лукашэнкі.
https://nashaniva.com/371923
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371923
Выхаваны і законапаслухмяны голуб перайшоў дарогу на зялёнае святло
Выпадак трапіў на відэа ў Мазыры.
https://nashaniva.com/371921
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371921
Колькі можна зарабіць на высяканні кустоў у Швецыі? Малады беларус падзяліўся досведам
Хлопец у сваім тыктоку кажа, што зарабляе больш, чым у Польшчы, а за жыллё ў Швецыі ўвогуле нічога не плаціць.
https://nashaniva.com/371872
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371872
Дзяржава прадала дом 73-гадовага палітзняволенага Васіля Дземідовіча
З чацвёртай спробы быў прададзены дом у вёсцы Пагарэльцы Нясвіжскага раёна, піша @zerkalo_io. Пенсіянер з’яўляецца самым пажылым беларусам, уключаным КДБ у спіс «тэрарыстаў».
https://nashaniva.com/371913
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371913
Крык душы дзяўчыны, што скончыла медінстытут і з жахам глядзіць на бліжэйшыя пяць гадоў
Дзяўчына з Баранавічаў, якая паспяхова скончыла медінстытут, падзялілася ў тыктоку сваім адчаем.
https://nashaniva.com/371909
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371909
Васкрасенскі: Адкрываецца неба — і Алесь Бяляцкі адразу выходзіць
«Калі нашы амерыканскія калегі-партнёры здымуць абмежаванні на транзіт калію, на продаж азоту, я мяркую, што турмы б апусцелі як мінімум у два разы», — пераконвае ён праваабаронцу Леаніда Судаленку.
https://nashaniva.com/371977
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371977
Самую дарагую мінскую кватэру ў чэрвені купілі ў «Доме Чыжа»
Яна каштуе 400 тысяч даляраў.
https://nashaniva.com/371974
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371974
Сто гадоў таму святар-беларус трапіў у Польшчу па абмене палітвязнямі. Цяпер беларусы адшукалі яго магілу
Ксёндз Адам Лісоўскі распаўсюджваў творы Францішка Багушэвіча і перакладаў на беларускую мову Святое Пісанне. У 1922 годзе камуністы ледзь не расстралялі яго ў Мінску. Святар выйшаў з турмы і трапіў у Польшчу дзякуючы абмену палітвязнямі, піша Ян Рамэйка на @mostmediaio.
https://nashaniva.com/371958
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371958
Брату Ігара Лосіка вынеслі прысуд па справе «Беларускага Гаюна»
Тры гады хіміі, даведалася @radiosvaboda. Хлопца часова вызвалілі.
https://nashaniva.com/371964
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371964
У Расіі заявілі пра намер стварыць свой аналаг колішняга амерыканскага USAID
Кіраўнік расійскага «Рассупрацоўніцтва» Яўгеній Прымакоў заявіў, што Расія рыхтуе стварэнне аналага амерыканскага агенцтва USAID для распаўсюджвання свайго ўплыву за мяжой. Для гэтага, паводле яго слоў, МЗС распрацоўвае праект федэральнага закона аб міжнародным развіцці.
https://nashaniva.com/371953
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371953
Малады, але вопытны слуцкі барсетачнік стаміўся жыць дома па законе — паехаў ваяваць за Расію і знік у штурме
Уладзімір Ямец — з тых людзей, якія вечна жывуць пад увагай органаў. Гэты 29-гадовы рэцыдывіст з вёскі Ячава пад Слуцкам пачаў чысціць машыны яшчэ неўпаўналетнім. Браў усё, што бралася, нават шасціграннікі — такіх на блатным жаргоне называюць барсетачнікамі. Умудрыўся сесці нават за парушэнне прэвентыўнага нагляду. Цяпер яго цела шукае сястра.
https://nashaniva.com/371933
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371933
«Не хацеў бы памерці на здымачнай пляцоўцы». Майкл Дуглас сыходзіць з кіно
80-гадовы амерыканскі акцёр, двойчы лаўрэат прэміі «Оскар» Майкл Дуглас абвясціў, што завяршае кінакар’еру.
https://nashaniva.com/371939
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371939
«Мала што ў інтэрнэце пішуць». Выкладчык, якога абвінавацілі ў дамаганнях, працягне працаваць у ансамблі «Белая Русь»
Каледж, дзе выкладае Анатоль Карповіч, адправіў яго ў адпачынак як мінімум да канца прыёмнай кампаніі. А ў ансамблі, якім кіруе харэограф, пакуль ніякіх дзеянняў прадпрымаць не плануюць.
https://nashaniva.com/371937
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371937
Тайвань хоча адарваць сваю эканоміку ад Кітая. Наколькі гэта рэальна?
У Тайвані імкнуцца скараціць залежнасць ад свайго самага буйнога гандлёвага партнёра — Кітая. У 2010 годзе больш за 80% новых замежных інвестыцый з Тайваня ішлі ў Кітай, летась — толькі каля 7%. Але ці магчымы поўны разрыў?
https://nashaniva.com/371927
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371927
Беларускія школьнікі стварылі дзіцячы блакпост на мяжы з Украінай. У іх савецкія нашыўкі і медаль «удзельніка СВА»
Школьнікі патрулююць ваколіцы і дакладваюць памежнікам аб падазроных машынах.
https://nashaniva.com/371925
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371925
Жыхару Рэчыцкага раёна прысудзілі штраф за мацерную налепку на аўто
30-гадовы жыхар Рэчыцкага раёна быў аштрафаваны за прыкольны, як ён мог меркаваць, надпіс на аўтамабілі.
https://nashaniva.com/371917
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371917
«Ганна адказала: «Так!» Віталь Гуркоў зрабіў прапанову рукі і сэрца. Хто ж нявеста?
Паказваць каханую Віталь не спяшаецца. Аднак, прааналізаваўшы сторыс кікбаксёра, «Наша Ніва» ўсё ж змагла даведацца, хто стаў яго абранніцай.
Хто ж тая Ганна?
https://nashaniva.com/371907
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371907
У двух беларусаў у Батумі канфіскавалі тры кілаграмы какаіну і 13 тысяч таблетак экстазі
Ім пагражае да пажыццёвага.
https://nashaniva.com/371915
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371915
Памёр Мікола Люцко
На 72-м годзе пайшоў з жыцця Мікола Люцко — колішні сябра Управы Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына» і сябра Рады Згуртавання ад самага заснавання арганізацыі.
https://nashaniva.com/371903
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371903
Скарлет Ёхансан стала самай касавай актрысай у гісторыі
Сукупныя зборы фільмаў, у якіх яна сыграла, перавысілі $14,8 мільярда.
https://nashaniva.com/371906
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371906