Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906
Сітуацыя ў Мінску падчас ранішняй залевы
Вуліца Казінца, Кастрычніцая плошча і станцыя метро Міхалова.
Відэа БелТА, Onliner і «Мінск. Галоўнае».
У Мінску раніца пачалася з залеваў
У сталіцу прыйшоў навальнічны фронт.
Фота БелТА.
Змерайце сваю талію і рост — гэтыя дзве лічбы шмат скажуць пра ваша здароўе
Навукоўцы папярэджваюць: накапленне тлушчу ў вобласці жывата, нават калі чалавек не мае залішняй вагі, можа непрыкметна адбіраць сілу і скарачаць працягласць жыцця.
https://nashaniva.com/372984
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372984
З Oz.by неспакойна. Беларуская кампанія тры гады ў мінусе, а расійскі канкурэнт яе выціскае
Беларускі — некалі толькі кніжны — маркетплэйс Oz.by не вытрымлівае канкурэнцыі з боку расійскага капіталу. Кампанія масава закрывае крамы і атрымлівае позвы ад контрагентаў. Але сітуацыю можна паправіць.
https://nashaniva.com/372995
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372995
Прэм'еру і спікеру Сейма Літвы прыпомнілі, што яны 17 гадоў таму ездзілі ў Беларусь
Аказваецца, яны паехалі ў Мінск толькі для таго, каб паглядзець футбол.
https://nashaniva.com/373009
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373009
Пад Гроднам знайшлі лісічку, якая прарасла праз чэрап
Відэа з гэтым кадрам хутка разляцелася ў тыктоку.
https://nashaniva.com/372997
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372997
Асуджаны брат Ігара Лосіка выехаў з Беларусі
Палітвязня Мікіту Лосіка 8 ліпеня асудзілі на 3 гады хіміі па справе «Беларускага Гаюна».
https://nashaniva.com/373000
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373000
Памёр Эдвард Зайкоўскі
Вядомаму беларускаму археолагу было 72 гады.
https://nashaniva.com/373001
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373001
Мінская мастачка стварыла ШІ-анімацыю з Сімпсанамі ў Брэсце
У відэа можна ўбачыць Брэсцкую крэпасць, кавярню Paragraph, набярэжную і іншыя вядомыя брэсцкія мясціны. Гэта працяг папярэдняга роліка мастачкі пра Мінск, дзе ў фінале героі сядалі на цягнік «Мінск — Брэст», піша @BGazeta.
https://nashaniva.com/372994
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372994
Чаму Лукашэнка не Аліеў
Канфлікт паміж Азербайджанам і Расіяй дае падставы для таго, каб вывесці пэўныя ўрокі і для Беларусі. Каб супрацьстаяць ціску імперыі, трэба мець трывалыя пазіцыі ўнутры краіны, моцных саюзнікаў і цвёрды ідэалагічны падмурак. Якраз усяго гэтага бракуе рэжыму Лукашэнкі, піша на @radiosvaboda Валер Карбалевіч.
https://nashaniva.com/372998
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372998
ВІДЭАНАВІНЫ. Што здарылася з Ціханоўскім: падрабязнасці / Лукашэнка не пашкадаваў нікога: што на гэты раз?
Важная нарада ў Лукашэнкі зноў скончылася разборкамі: што здарылася і ў чым вінаваты міністр? Сяргей Ціханоўскі апраўдваецца: за што і перад кім? Беларус і гучная трагедыя: што вядома? Праблема з медыкамі ў Беларусі выйшла на новы ўзровень: падрабязнасці. Затрыманні чыноўнікаў: сілавікі схапілі пяцярых чалавек. Небяспечная хвароба ў Беларусі: улады супакойваюць насельніцтва. Што здарылася ў Гродзенскай вобласці? Нечаканая сустрэча на Гомельшчыне.
Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».
https://youtu.be/3jyMjQQVG6A
Цэны на квіткі ў Вільню ўражваюць. Чаму дабрацца да Літвы нашмат даражэй, чым да Варшавы і Масквы
За апошнія некалькі месяцаў цэны на квіткі ў «крывіцкую Мекку» зноў выраслі. Вільня, некалі такая блізкая, стала самым дарагім кірункам.
https://nashaniva.com/372919
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372919
Калумбійскі порнаакцёр спачатку забіў, а пасля расчляніў двух сваіх знаёмых-брытанцаў
Знаёмства ў інтэрнэце нечакана скончылася трагедыяй, падрабязнасці якой нагадваюць фільм жахаў.
https://nashaniva.com/372975
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372975
Як па-вашаму, ці павінна быць адказнасць за адпраўку няпрошаных дыкпікаў і т.п. у прыватных паведамленнях?
Галасаванкі ў ТГ цяпер лёгка накручваюцца. Таму адкажыце, калі ласка, на гэтую апытанку ў нас на сайце.
«Бураць, бураць і атрымліваюць ваду». Лукашэнку давялося тлумачыць, чаму знайсці радовішчы нафты не так проста
22 ліпеня Лукашэнка сабраў у сябе нараду па пытаннях здабычы вуглевадароднай сыравіны. Падчас яе ён адзначыў, што ўрадам быў падрыхтаваны план-графік правядзення геолагаразведачных работ, але яго тэрміны падаліся яму надта зацягнутымі — аж да 2030 года. У выніку яму давялося тлумачыць, што надта хутка гэта ў прынцыпе не робіцца.
https://nashaniva.com/372985
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372985
Працоўныя мігранты з Пакістана будуць падпісваць абавязальніцтва не ўдзельнічаць у нелегальнай міграцыі
Пра гэта гаворыцца ў стандартнай аперацыйнай працэдуры, распрацаванай Бюро па эміграцыі і замежнай занятасці Пакістана.
https://nashaniva.com/373019
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373019
«Чаму ты адключыў рухавікі?» Папярэдні даклад аб катастрофе самалёта Air India выклікаў яшчэ больш спрэчак
Калі быў апублікаваны папярэдні даклад аб чэрвеньскай катастрофе самалёта Boeing 787 авіякампаніі Air India, у выніку якой загінулі 260 чалавек, многія спадзяваліся, што ён прынясе нейкую яснасць, аднак 15-старонкавы дакумент выклікаў новую хвалю спекуляцый.
Нягледзячы на ўзважаны тон дакладу, следчых, авіяцыйных аналітыкаў і грамадскасць узрушыла адна дэталь.
https://nashaniva.com/373012
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373012
«Разам адкрывалі кантынент беларушчыны». Вінцук Вячорка згадаў пра Эдварда Зайкоўскага
22 ліпеня у 72 гады памёр вядомы беларускі археолаг, колішні ўдзельнік Беларускай Майстроўні 1980-х Эдвард Зайкоўскі. Пра яго ў фэйсбуку цёпла прыгадаў сябра яшчэ па тых далёкіх часах, мовазнаўца і палітык Вінцук Вячорка.
https://nashaniva.com/373011
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373011
ВІДЭАНАВІНЫ. Што здарылася з Ціханоўскім: падрабязнасці / Лукашэнка не пашкадаваў нікога: што на гэты раз?
Важная нарада ў Лукашэнкі зноў скончылася разборкамі: што здарылася і ў чым вінаваты міністр? Сяргей Ціханоўскі апраўдваецца: за што і перад кім? Беларус і гучная трагедыя: што вядома? Праблема з медыкамі ў Беларусі выйшла на новы ўзровень: падрабязнасці. Затрыманні чыноўнікаў: сілавікі схапілі пяцярых чалавек. Небяспечная хвароба ў Беларусі: улады супакойваюць насельніцтва. Што здарылася ў Гродзенскай вобласці? Нечаканая сустрэча на Гомельшчыне.
Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».
https://youtu.be/3jyMjQQVG6A
На Валыні разбіўся французскі знішчальнік Mirage
«Падчас вечаровага палёту на знішчальніку Mirage-2000 адбылася адмова авіяцыйнай тэхнікі, — паведамілі ў Паветраных сілах Украіны. — Пілот паспеў далажыць і паспяхова катапультаваўся. Яго стан стабільны, пацярпелых на зямлі няма».
«Сам бы пайшоў ваяваць, калі б галава не кружылася». Эдуард Малафееў расказаў пра свае крыўды, Лукашэнку і вайну
83-гадовы легендарны трэнер Эдуард Малафееў цяпер нячаста выходзіць на публіку, але калі з'яўляецца — па-ранейшаму выглядае энергічным. Нядаўна ён хацеў сустрэцца з Лукашэнкам на адкрыцці Нацыянальнага стадыёна ў Мінску, але хтосьці выкрасліў мэтра са спісу запрошаных. Журналіст @tribuna_by вырашыў разабрацца ў гэтай сітуацыі і паразмаўляў з Малафеевым, прадставіўшыся дзеля ягонай бяспекі дзяржаўным чыноўнікам.
https://nashaniva.com/372999
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372999
Памёр спявак Озі Осбарн
Сям'я заснавальніка гурта Black Sabbath Озі Осбарна паведаміла пра ягоную смерць ва ўзросце 76 гадоў.
https://nashaniva.com/373002
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373002
Галоўнае за 22 ліпеня
Цэны на квіткі ў Вільню ўражваюць. Чаму дабрацца да Літвы нашмат даражэй, чым да Варшавы і Масквы
Абрынуліся руіны папулярнай у турыстаў сядзібы. Раней чыноўнікі адмовіліся яе выратоўваць — прычына можа здзівіць
У Калінкавічах закрылі радзільнае аддзяленне — каб нарадзіць, трэба ехаць у іншы раён
Наўседа выказаўся наконт ідэі Ціханоўскага пра аўтаномныя «астравы» беларусаў у розных краінах. Ціханоўскі патлумачыў сваю пазіцыю
Навошта мужчыны шлюць жанчынам дыкпікі? Пяць гучных дыкпік-скандалаў апошніх гадоў. «Гэтае гаўно трэба спыняць». Курс, Роўда, Лойка ды іншыя беларусы пра дыкпікі Стрыжака
Расійскія ДРГ праніклі ў Пакроўск
Былой сцюардэсе «Белавія» не падоўжылі ў Літве ДНЖ, палічыўшы пагрозай нацбяспецы. Яна 20 разоў з'ездзіла ў Беларусь
Маладую бібліятэкарку з Горак асудзілі за пратэсты
«Хацеў выратаваць хаця б нейкую колькасць людзей». Дачка беларуса, затрыманага па справе «Беларускага Гаюна», расказала пра бацьку
«Прынялі рашэнне пакінуць». Айцішнікі жывуць за мяжой, а іх дзеці — у Беларусі
У Швейцарыі заўважылі цэлую групу турыстаў у нацысцкай форме
25 мужчын з розных краін Еўропы, а таксама з ЗША, займаліся хайкінгам у форме вермахта ўзору 1939 года.
https://nashaniva.com/372991
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372991
Вытворца лялек Лабубу абышоў па сваёй капіталізацыі «Газпрам»
Па даных сэрвіса Companies Market Cap, рынкавая капіталізацыя кітайскай кампаніі Pop Mart, якая выпускае вельмі папулярныя цацкі, дасягнула 41,52 мільярда долараў. У той жа час расійскі «Газпрам» цяпер ацэньваецца «ўсяго» ў 38,28 мільярда долараў.
https://nashaniva.com/372992
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372992
Навошта мужчыны шлюць жанчынам дыкпікі?
Скандал з дыкпікамі Андрэя Стрыжака выклікаў шмат пытанняў. Хіба не галоўнае з іх — а навошта мужчыны ўвогуле рассылаюць выявы сваіх геніталій, ды яшчэ і без згоды атрымальніцы? Пагутарылі пра гэта з псіхатэрапеўтам Іаанам Дзмітрыевым.
https://nashaniva.com/372987
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372987
Украінскі ўхіліст ад войска расказаў, як з ім абыходзіліся гомельскія памежнікі
Чарговы ўкраінскі ўхіліст ад войска, які ўцёк у Еўрасаюз праз Беларусь, расказаў пра свой досвед. Відэа ён размясціў 21 ліпеня на сваім канале, а апісаныя падзеі, верагодна, адбыліся на мінулым тыдні, у сярэдзіне ліпеня, заўважыў @flagshtok.
https://nashaniva.com/372993
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372993
Аб'яднаны пераходны кабінет выказаўся адносна дыкпікаў Стрыжака
Афіцыйна апублікаваны ў тэлеграм-канале Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі тэкст называецца «пазіцыяй наконт этычных нормаў дзейнасці прадстаўнікоў дэмакратычных сіл», і ў ім не называюцца ніякія імёны.
https://nashaniva.com/372989
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372989
«Гэтае гаўно трэба спыняць». Курс, Роўда, Лойка ды іншыя беларусы пра дзікпікі Стрыжака
Гісторыю з дзікпікамі кіраўніка «Байсол» выклікала актыўную дыскусію ў сацыяльных сетках. Сабралі меркаванні вядомых беларусаў.
https://nashaniva.com/372982
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372982
У офіс расійскага тэлеграм-канала Baza прыйшлі сілавікі, галоўны рэдактар затрыманы
Адначасова СК Расіі заявіў аб завядзенні справы ў дачыненні да супрацоўнікаў паліцыі, якія перадавалі інфармацыю «адному з тэлеграм-каналаў».
https://nashaniva.com/372974
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372974