Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906
Кэці Пэры схадзіла на спатканне з Джасцінам Трудо
Спявачка Кэці Пэры атрымлівае асалоду ад свайго новага жыцця ў статусе свабоднай жанчыны ў кампаніі былога прэм'ер-міністра Канады Джасціна Трудо. На эксклюзіўных фота палітык выглядае так, быццам ён для спявачкі I Kissed A Girl больш чым проста суразмоўца.
https://nashaniva.com/373522
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373522
Офіс Ціханоўскай прапанаваў ЗША ідэю круглага стала з рэжымам Лукашэнкі. Але ёсць умовы
Офіс Святланы Ціханоўскай прадставіў амерыканскаму боку ідэю арганізацыі міжнароднага круглага стала для перамоваў з рэжымам Аляксандра Лукашэнкі. Мэта ініцыятывы — знайсці мірны выхад з працяглага палітычнага крызісу ў Беларусі. Пра гэта пасля візіту ў Вашынгтон расказаў @zerkalo_io Дзяніс Кучынскі, дыпламатычны дарадца лідаркі беларускіх дэмакратычных сіл.
https://nashaniva.com/373515
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373515
Даныя пакупнікоў брэнду ўпрыгожанняў Belaruskicry маглі трапіць у рукі сілавікоў. ГУБАЗіК пагражае крыміналкай за новыя заказы
Днямі брэнд упрыгожанняў быў прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем».
https://nashaniva.com/373516
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373516
Вялікі тэатр Беларусі не паедзе на гастролі ў акупаваны Крым
У першай палове чэрвеня стала вядома, што Нацыянальны акадэмічны тэатр оперы і балета Беларусі планаваў у жніўні выступіць у акупаваным Крыме. Але, як кажуць, у іх адмена, піша @zerkalo_io.
https://nashaniva.com/373510
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373510
Мінчука абвінавацілі ў жорсткім абыходжанні з сабакам. Ён расказаў сваю версію
Некалькі дзён таму ў беларускіх пабліках пачало вірусіцца відэа з аднаго мінскага двара. На ім відаць, як малады чалавек сварыцца на свайго сабаку. Ролік зняў хлопец, што праходзіў міма, ён жа звярнуўся да ўладальніка сабакі з пытаннем, чаму той так сябе паводзіць са сваім гадаванцам. Завязалася спрэчка.
На відэа звярнула ўвагу нават мінская міліцыя.
https://nashaniva.com/373506
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373506
«Упершыню давялося такое бачыць, а раніцай было страшна выходзіць на двор». Як ураган у Калодзішчах перамяшаў цяпліцы і дахі
«Вельмі нас здзівілі фіялетавыя ўспышкі, упершыню такое давялося бачыць. Спадзяюся, у апошні раз».
https://nashaniva.com/373503
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373503
Бацькі спрачаліся каму карміць дачку, што правяло да яе гібелі
Маці ўзяла дачку з дзіцячай калыскі і села на канапу, каб пакарміць яе сумессю з бутэлечкі. У гэты час побач знаходзіўся яе муж, які таксама хацеў пакарміць.
Падчас спрэчкі яны пачалі цягнуць дзіця ў розныя бакі і адначасова выпусцілі з рук.
https://nashaniva.com/373499
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373499
У Баранавічах уначы выпала 37 мм ападкаў, у Мінску — 30 мм
Анамаліі ліпеня працягваюцца. За дзень можа выпасці да паловы месячнай нормы ападкаў.
https://nashaniva.com/373496
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373496
Стыхія нарабіла бяды ў Калодзішчах
Навальнічны фронт прайшоў у Калодзішчах познім вечарам 29 ліпеня. Найбольш пацярпелая вуліца Караткевіча.
https://nashaniva.com/373492
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373492
Стала вядома пра арышт папулярнай мастачкі Аксаны Шаляпінай
Да яе прыйшлі за дапамогу палітвязням.
https://nashaniva.com/373441
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373441
Якія машыны беларусы дагэтуль актыўна вязуць з ЗША
Нягледзячы на тое, што яшчэ з 4 чэрвеня 2024 года з дастаўкай пэўных аўтамабіляў з Штатаў у Беларусь узніклі складанасці праз санкцыйныя абмежаванні, машыны працягваюць везці — як на продаж, так і для сябе. Паглядзелі, якія маркі і мадэлі карыстаюцца найбольшым попытам.
https://nashaniva.com/373174
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373174
Алімпійская чэмпіёнка па біятлоне прапала ў гарах Пакістана
У біятлонным свеце няшчасце. Лаўра Дальмаер трапіла пад падзенне камянёў у гарах Пакістана 28 ліпеня. Але з-за ўмоваў надвор'я выратавальная служба змагла прыбыць на месца здарэння толькі ўчора.
https://nashaniva.com/373484
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373484
Беларус распрацаваў перакладчык для бізнэсу, які прыносіць яму мільён даляраў на год
Ураджэнец Наваполацка Аляксей Рудак пачынаў з распрацоўкі простых мабільных дадаткаў. За два гады ён выклаў каля 500 праграм — калькулятары калорый, перакладчыкі, гульні, навігатары — з убудаванай рэкламай і платнымі функцыямі. Гэта прыносіла яму спачатку па $5000 штомесяц, а пазней — да $25 тысяч. Ён набыў аўто, кватэру і аб’ездзіў больш за 15 краін.
https://nashaniva.com/373462
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373462
Пра даляр, таннейшы за тры рублі, можна забыцца? Што адбываецца з курсам
Па выніках таргоў даляр стаў каштаваць даражэй за тры рублі. Ці варта бегчы ў абменнік?
https://nashaniva.com/373440
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373440
Сэрвіс, які дазваляе дзяўчынам абменьвацца звесткамі пра мужчын, стаў самым папулярным у ЗША. Але нешта пайшло не так
Tea — мабільная праграмка, створаная, каб жанчыны маглі папярэджваць адна адну пра неадэкватныя паводзіны мужчын, з якімі яны сустракаліся, стала першым па спампоўваннях з Apple Store у ЗША. А 25 ліпеня хакеры ўзламалі сэрвіс, зліўшы ў інтэрнэт каля 72 тысяч персанальных даных карыстальніц.
https://nashaniva.com/373384
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373384
«Мне пагражалі расстрэлам». Як пераследуюць беларусаў па «справе дваровых чатаў»
Восенню 2024 года ў Беларусі супрацоўнікі КДБ правялі рэйд на актывістаў па ўсёй краіне. У ліпені гэтага года пачаліся масавыя суды па гэтай справе. Большасць фігурантаў — жанчыны. @viasna96 сабрала ўсё, што вядома пра пераслед актывістаў, а таксама паразмаўляла з фігуранткай справы, у якой атрымалася збегчы з краіны.
https://nashaniva.com/373523
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373523
Біятланістка Лаўра Дальмаер загінула ў гарах Пакістана
Пацверджана смерць 31-гадовай нямецкай біятланісткі і двухразовай алімпійскай чэмпіёнкі Лаўры Дальмаер. Яна атрымала несумяшчальныя з жыццём траўмы ў выніку камняпаду на вышыні прыкладна 5 700 метраў падчас узыходжання на Лайла-Пік.
https://nashaniva.com/373519
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373519
Дзяўчыну запісалі ў дармаеды. Яна адказала, што не будзе працаваць, бо жаніх забяспечвае
Маладая беларуска тлумачыць, што не гатовая працаваць за 700 рублёў за месяц, бо столькі траціць за тыдзень.
https://nashaniva.com/373471
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373471
Дзяўчына з Брэста вырабляе какошнікі. І шчыра не разумее, чаму на іх зусім няма попыту
Лізавета напісала ў трэдсах, што мае вялікую патрэбу ў замовах. Але атрымала прадказальную хвалю хэйту ў каментарыях.
https://nashaniva.com/373507
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373507
Вырасце памер субсідыі на арганізацыю сваёй справы: хто, колькі і на якіх умовах можа атрымаць грошы на бізнэс
Гэта звязана з ростам бюджэту пражытачнага мінімуму (БПМ). Вось хто і колькі можа атрымаць грошай ад дзяржавы на пачатак сваёй справы.
https://nashaniva.com/373500
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373500
За прагляд кватэры ў гэтым доме ў Мінску бяруць 7000 рублёў
Дом трапіў у катэгорыю калекцыйных, таму ўмовы куплі квадратаў у ім, мякка кажучы, нестандартныя.
https://nashaniva.com/373501
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373501
Беспілотнік, які ўпаў у Мінску, прыляцеў з боку Барысава — шматлікія сведчанні
БПЛА ляцеў да сталіцы Беларусі з паўночнага ўсходу. Людзі пішуць, што беспілотнік назіралі над Магілёўскай вобласцю каля 0:00—01:00 і над Барысавам прыкладна ў 01:30—01:40.
https://nashaniva.com/373495
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373495
У МТС расказалі, дзе ў Беларусі жывуць жаўранкі, а дзе — совы
Цікавая статыстыка пра тое, хто раней за ўсіх устае і пазней за ўсіх кладзецца. І гэта не пра Мінск.
https://nashaniva.com/373489
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373489
ДТЗ у Талачынскім раёне: пацярпелі 4 чалавекі, адзін — загінуў
ДТЗ адбылося сёння раніцай, 30 ліпеня, у 5:10 а 505-м км аўтадарогі М-1 «Брэст — Мінск — мяжа Расіі».
https://nashaniva.com/373491
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373491
З-за навальніцы на поўначы Мінска на 25 секунд адключалася электрычнасць
Увечары ў аўторак з прычыны неспрыяльных умовамі надвор’я было зафіксавана адключэнне лініі электраперадачы напружаннем 110 кВ.
https://nashaniva.com/373488
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373488
Беларусы здымаюць у Польшчы серыял пра свінгераў
Паўтара года таму рэжысёр Андрэй Кашперскі і сцэнарыст Міхаіл Зуй прадставілі серыял «Працэсы» — трагікамедыю пра Беларусь часоў рэпрэсій. Цяпер Кашперскі і Зуй рыхтуюць новую прэм’еру ў стылістыцы Вудзі Алена і зусім без палітыкі.
https://nashaniva.com/373446
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373446
Магутны землятрус каля берагоў Камчаткі прывёў да цунамі, у Японіі і на Гаваях абвешчана эвакуацыя
Каля берагоў расійскай Камчаткі адбыўся магутны землятрус, у выніку цунамі накрыла бераг Камчаткі, папярэджанне пра хвалі вышынёй да трох метраў атрымалі ўсе прыбярэжныя тэрыторыі паўночнай часткі Ціхага акіяна аж да Каліфорніі.
https://nashaniva.com/373483
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373483
ВІДЭАНАВІНЫ: У Мінску ўпаў і выбухнуў беспілотнік: УСЕ ПАДРАБЯЗНАСЦІ / Арыштавалі афіцэра міліцыі: што вядома
Што здарылася ў Мінску: дзіўныя каментары, рэакцыя Лукашэнкі, Наталлі Эйсмант і Азаронка. Хто працуе на палях Лукашэнкі і колькі грошай прыносіць яго «ўраджай»? Беларускія сілавікі затрымалі свайго былога калегу: што вядома? Нядобрыя навіны: што Лукашэнка таемна запускае ў сталіцы Беларусі і да чаго тут Віктар Шэйман. Чым адзначыліся Святлана і Сяргей Ціханоўскі на апошнім мітынгу? Загадкавы прысуд у Гродне. Пра што маўчаць улады ў Брэсце. Трагедыя ў Мінскай вобласці.
Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».
https://www.youtube.com/watch?v=qPhaPsRWIxQ
Мінск проці ночы зноў паплыў
Па асфальце і нават у некаторых будынках зноў цякуць рэкі, а «Мінсктранс» паведамляе пра тое, што на розных маршрутах спыняецца транспарт.
https://nashaniva.com/373481
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373481
Балкунец, Шарэнда-Панасюк і яшчэ два чалавекі заклікалі выставіць ультыматум Лукашэнку, а пакуль асудзілі Ціханоўскую
Яны заявілі аб правале працы Офіса Святланы Ціханоўскай і выказалі яму прэтэнзіі з нагоды неэфектыўнай працы апазіцыі з 2001 года.
https://nashaniva.com/373478
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373478