nashaniva | Unsorted

Telegram-канал nashaniva - Наша Ніва

50573

Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906

Subscribe to a channel

Наша Ніва

Элеанора Язерская была і папулярнай тэлевядучай на БТ, і першай беларускай свецкай ільвіцай, і знакамітай ды эпатажнай гераіняй свецкай хронікі. Яна шчыра расказвала пра свае раманы з маладымі хлопцамі і сяброўства з блізкімі да Лукашэнкі бізнэсменамі Уладзімірам Япрынцавым і Юрыем Чыжом.

Яна ездзіла на «Славянскі базар», а пасля адкрыта яго крытыкавала. Яна ганарылася знаёмствамі са знакамітымі мужчынамі — але ўсё жыццё пражыла адна ў атачэнні сваіх катоў.

Але ж была і іншая Элеанора Язерская: чаму яна судзілася з кіраўніком БТ і хто выйграў суд? Як яна называла чырвона-зялёны сцяг Лукашэнкі? Чаму не змагла больш жыць у цэнтры Мінска каля Нямігі? А таксама чаму яркае жыццё Язерскай скончылася адзіноцтвам і трагедыяй?

Пра ўсё гэта мы раскажам у новым сюжэце «Нашай Нівы».

https://youtu.be/nYKj1GP2gBM?si=gS_kpdPFzbdQKeO8

Читать полностью…

Наша Ніва

«Знойдзеная жаночая рука, што намёртва заціснула фрагмент дзіцяці». Як самалёт з беларускім экіпажам пратаранілі ў небе над Украінай

Гісторыю, якая адбылася 45 гадоў таму, згадвае @zerkalo_io

https://nashaniva.com/351806

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Пад Мінскам на могілках загінуў студэнт — на яго ўпала дрэва

Хлопцу было 17 гадоў.

https://nashaniva.com/351822

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Галоўнае за 22 верасня

Канфлікты і інтрыгі на БТ: сварка з Маркавым, сяброўства з Эйсмантам, пул Лукашэнкі — ЛУКША ў ТОК

Іран прэзентаваў новую версію дрона-камікадзе «Шахед»

Расійскі апазіцыянер Яшын расказаў, чаму не хоча распаду Расіі і як думае працаваць з беларускімі палітыкамі. І сказаў, што Лукашэнка абменьвае палітвязняў на дэталі для самалётаў «Белавія»

Ці адчуваюць беларусы рост даходаў, пра які сведчыць статыстыка?

Грузія не пусціла пенсіянераў-турыстаў з Беларусі. Вось што стала прычынай

Прапаганда патлумачыла, чаму ў эфір сталі клікаць Пратасевіча

«Ніхто яшчэ не перамагаў Расію». Што ж, давайце ўспомнім гісторыю

На МКАД з'явілася эксперыментальная разметка

У Албаніі збіраюцца стварыць новую карлікавую мусульманскую дзяржаву

Камуніст са Шклова, у якога дзеці-вундэркінды ў 8-9 гадоў паступаюць у ВНУ. Хто такі Яўген Цеплякоў?

Элеанора Язерская і яе драма: яркае жыццё і страшны фінал першай беларускай тэлезоркі

Читать полностью…

Наша Ніва

Расійскі дэпутат назваў Беларусь «Беларускай ССР»

Дырэктар Курскай АЭС і дэпутат абласной Думы Расіі Аляксандр Увакін расказаў пра вахтавікоў «з Беларускай ССР».

https://nashaniva.com/351819

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Што ёсць у новым гандлёвым цэнтры Prizma, які адкрыўся ў Мінску?

Новы ГЗЦ знаходзіцца на Партызанскім праспекце, 79, у 20 метрах ад станцыі метро Партызанская.

https://nashaniva.com/351817

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

У мінскім шматпавярховіку з’явіўся столік, каб дзяліцца з суседзямі ежай

А вы б рызыкнулі пачаставацца?

https://nashaniva.com/351809

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Якія краіны найбольш інвестуюць у беларускую эканоміку?

Амаль траціна прамых замежных інвестыцый — з Расіі. Вось хто яшчэ ў топ-10.

https://nashaniva.com/351810

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

⭐ Элеанора Язерская і яе драма: яркае жыццё і страшны фінал першай беларускай тэлезоркі

Язерская была і папулярнай тэлевядучай на БТ, і першай беларускай свецкай ільвіцай, і знакамітай ды эпатажнай гераіняй свецкай хронікі. Яна шчыра расказвала пра свае раманы з маладымі хлопцамі і сяброўства з блізкімі да Лукашэнкі бізнэсменамі Уладзімірам Япрынцавым і Юрыем Чыжом.

Яна ездзіла на «Славянскі базар», а пасля адкрыта яго крытыкавала. Яна ганарылася знаёмствамі са знакамітымі мужчынамі — але ўсё жыццё пражыла адна ў атачэнні сваіх катоў.

Але ж была і іншая Элеанора Язерская: чаму яна судзілася з кіраўніком БТ і хто выйграў суд? Як яна называла чырвона-зялёны сцяг Лукашэнкі? Чаму не змагла больш жыць у цэнтры Мінска каля Нямігі? А таксама чаму яркае жыццё Язерскай скончылася адзіноцтвам і трагедыяй?

Пра ўсё гэта мы раскажам у новым сюжэце «Нашай Нівы».

https://youtu.be/nYKj1GP2gBM?si=gS_kpdPFzbdQKeO8

Читать полностью…

Наша Ніва

Грузія не пусціла пенсіянераў-турыстаў з Беларусі. Вось што стала прычынай

Цяжкі шлях з Беларусі ў Грузію праз Расію раптоўна скончыўся для пары беларусаў на расійска-грузінскай мяжы. Заехаць у краіну для адпачынку ім не дазволілі. Па словах дырэктара турфірмы, такі выпадак у іх упершыню за ўсю гісторыю працы.

https://nashaniva.com/351800

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Чырлідаркі ХК «Магілёў» пераадзеліся ў спартыўныя трусы з кіцелямі розных службаў

Ці чакаць пакаяннае відэа?

https://nashaniva.com/351803

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Лукашэнка пачынае плаўны разварот у замежнай палітыцы? Разважае Карбалевіч

«Ён хацеў бы прынамсі мець нейкі запасны варыянт, запасны аэрадром на выпадак, калі падзеі пачнуць развівацца негатыўна для яго».

https://nashaniva.com/351795

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Трое дзяцей памерлі ў Расіі, паеўшы пельмені

У Краснаярскім краі 6-гадовая дзяўчынка, 11-гадовая дзяўчынка і 13-гадовы хлопчык памерлі пасля таго, як павячэралі прадуктамі з мясцовай крамы. Астатнія члены сям'і знаходзяцца ў цяжкім стане.

https://nashaniva.com/351790

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Яблычнае з чабаром, слівавае… Чатыры рэцэпты варэння, старыя і новыя

Хатняе слівавае варэнне, а можа, з абрыкосаў з чабаром? Гэта робіцца проста.

https://nashaniva.com/351505

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

«Усе бачылі, што яму падабаецца Наташа, і думалі: «Ну калі вы ўжо?!» Былы палітвязень Лукша расказаў пра свае адносіны з Эйсмантамі

У новым выпуску ТОКу былы вядучы «Зоны Х» і былы палітзняволены Дзмітрый Лукша разважае пра тое, як змяніліся кіраўнік БТ і прэс-сакратарка Аляксандра Лукашэнкі. І ці могуць яны ў глыбіні душы заставацца добрымі людзьмі.

https://nashaniva.com/351746

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Вядомы эканаміст Дзмітрый Крук даў тры парады беларусам

Ён параіў, чаму беларусы могуць цяпер навучыцца.

https://nashaniva.com/351824

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Радасць Тараканава. Як жыве дырэктарка школы з такім незвычайным імем?

Жанчына працуе ў Лёзна Віцебскай вобласці. Прозвішча ёй дасталася ад мужа, а імя падбірала маці-філолаг.

https://nashaniva.com/351821

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Зяленскі: Калі Байдэн не падтрымае План перамогі Украіны, мы атрымаем вельмі доўгую вайну

Гэты план, наколькі вядома, прадугледжвае запрашэнне Украіны ўступіць у NATO, а ЗША па ім абавязуецца стала пастаўляць сучаснае ўзбраенне.

https://nashaniva.com/351820

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Ланцужкі паставак як інструмент знішчэння. Падзеі ў Ліване паказалі, што любы тавар на планеце можа стаць зброяй

Дыстанцыйны падрыў тысяч прыладаў і сродкаў сувязі ў Ліване — гэта дэбют абсалютна новай тэхналогіі знішчэння людзей, якой цяпер змогуць скарыстацца іншыя краіны і групоўкі, піша агенцтва Bloomberg са спасылкай на амерыканскіх палітыкаў і чыноўнікаў. Па іх ацэнках, свет амаль цалкам безабаронны перад падобнай зброяй і яшчэ не гатовы да такога ўзроўню канфрантацыі. 

https://nashaniva.com/351661

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

У Албаніі збіраюцца стварыць новую карлікавую мусульманскую дзяржаву

Але там будзе дазволены алкаголь, жанчыны змогуць насіць тое, што хочуць, і не будзе навязвацца ніякіх правілаў ладу жыцця. У дзяржавы будуць таксама уласная адміністрацыя і пашпарты.

https://nashaniva.com/351818

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Ганна Южакова распавяла, як гэта — зноў граць на здымках сям'ю з былым мужам Паўлам Харланчуком

Акцёры развяліся летась. Зноў стаць сям'ёй ім прыйшлося на здымачнай пляцоўцы для серыяла расійскай вытворчасці «Апантанасць». Ганне гэта давалася няпроста: «вылятаю з ролі, раву, не разумею, ці спыняць сцэну, ці працягваць».

https://nashaniva.com/351812

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Ярмошына: Я б Ціханоўскую нават спецыялістам у ЦВК не ўзяла

Экс-старшыня Цэнтрвыбаркама, выступаючы ў ГЦ «Сталіца», згадала Святлану Ціханоўскую, заўважыў @pozirkonline.

https://nashaniva.com/351813

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Прапаганда патлумачыла, чаму ў эфір сталі клікаць Пратасевіча

Блогер, а цяпер электразваршчык Раман Пратасевіч апошнім часам раптам стаў часцей з'яўляцца ў эфірах дзяржаўных прапагандыстаў. З чаго б такая ўвага?

https://nashaniva.com/351808

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

На МКАД з'явілася эксперыментальная разметка

Што яна значыць?

https://nashaniva.com/351807

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

«З тэлефона супрацоўніка БТ Маркаву адправілі смс «ідзі нах**» — а павесілі на мяне»

У новым выпуску ТОКу былы вядучы беларускага тэлебачання і былы палітзняволены Дзмітрый Лукша расказаў пра свае няпростыя адносіны з міністрам інфармацыі Маратам Маркавым.

https://nashaniva.com/351749

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Мінчук знайшоў хітры спосаб зарабляць на арэндных самакатах

З часам малады чалавек так паверыў у сваю беспакаранасць, што стаў пісаць скаргі ў службу падтрымкі з рознымі прэтэнзіямі.

https://nashaniva.com/351793

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Пападае не толькі ў кроў, а і ў яечкі. Упакоўка з перапрацаванай паперы можа быць больш небяспечнай за пластыкавую

Навукоўцы высветлілі, колькі хімічных рэчываў трапляе ў наш арганізм з розных відаў упакоўкі, і даюць рэкамендацыі.

https://nashaniva.com/351461

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

«Ніхто яшчэ не перамагаў Расію». Што ж, давайце ўспомнім гісторыю

Гэта Пуцін — сучасны Напалеон, а можа быць і Гітлер. І ён скончыць сваё жыццё як Гітлер, калі ў адчаі ўжыве ядзерную зброю.

А словы Шродэра, Трампа і Карпянкова больш гавораць пра іх саміх, піша Мікола Бугай.

https://nashaniva.com/351796

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Выпрабаванне расійскай ядзернай міжкантынентальнай ракеты «Сармат» скончылася правалам

Ракета выбухнула проста ў шахце.

https://nashaniva.com/351794

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Расійскі апазіцыянер Яшын расказаў, чаму не хоча распаду Расіі і як думае працаваць з беларускімі палітыкамі

Расійскі апазіцыйны палітык Ілля Яшын сустрэўся ў Вільні са сваімі прыхільнікамі. Гаварыць планавалі пра будучыню Расіі, але згадалі і Марыю Калеснікаву, і беларускую апазіцыю. @NashaNiva прыводзіць самае цікавае.

https://nashaniva.com/351782

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…
Subscribe to a channel