2723
Навіны Беларусі. Аналітыка. Інтэрв'ю Сайт: https://pozirk.online ▪️YouTube: http://bit.ly/40t8H9a ▪️Facebook: https://bit.ly/3TSLGdf Сувязь з рэдакцыяй: @pozirkeditor
🌙 Галоўныя навіны 19 лістапада:
🗞 35 гадоў таму была заснаваная інфармацыйная кампанія БелаПАН.
📉 Рэальны заробак знізіўся ва ўсіх рэгіёнах і сталіцы — даныя Белстата.
⛔️ Лукашэнка павінен разумець, што без рэальных пераменаў змены пазіцыі ЕС не адбудзецца — Латушка.
🇵🇱 У польскім парламенце ў снежні пройдуць слуханні па Беларусі.
⛓️ Праваабаронцам невядома, дзе ўтрымліваецца амаль кожны шосты палітвязень.
📹 Беларуска з дапамогай ШІ згенеравала інтэрактыўную мапу рэк і азёр Беларусі.
Крыніца: https://tamarakorotysh.github.io/vody-belarusi
Беларусь у ліку чатырох краін, якія прагаласавалі ў ААН супраць праекта рэзалюцыі ў падтрымку праваабаронцаў
Трэці камітэт Генасамблеі ААН, у вядзенні якога знаходзяцца сацыяльныя, гуманітарныя і культурныя пытанні, ухваліў дакумент 17 лістапада, вынікае з запісу пасяджэння.
Праект, прадстаўлены Нарвегіяй, падтрымалі 167 дзяржаў. Разам з Мінскам супраць прагаласавалі Аргенціна, Ізраіль і ЗША. Яшчэ восем краін, у тым ліку Кітай і Расія, устрымаліся.
☝️У праекце выказаная занепакоенасць дзеяннямі дзяржаў, якія пераследуюць праваабаронцаў за межамі сваіх краін. Змяшчаецца заклік прымаць меры для абароны пацярпелых і прыцягнення вінаватых да адказнасці. Асобныя палажэнні датычацца незаконнага лічбавага сачэння, а таксама публікацыі асабістых даных праваабаронцаў з мэтай цкавання.
✅ Падрабязнасці
📷 (ілюстрацыйнае) newyorkgid.com
Мінск і Браціслава абмеркавалі магчымасць сустрэчы кіраўнікоў парламентаў
Пра гэта гаварылі ў Браціславе беларускі амбасадар Ігар Фісенка і старшыня камітэта Нацыянальнай рады Славакіі па абароне Рыхард Глюк, паведаміла МЗС Беларусі.
Паводле сцвярджэння ведамства, "сустрэча прайшла ў сяброўскай атмасферы": "Бакі дамовіліся падтрымліваць канструктыўнае ўзаемадзеянне".
Лукашенко подтвердил, что Коул поднимал вопрос новых задержаний после освобождения политзаключенных
По словам Лукашенко на совещании с судейским корпусом, “беглые” распространяют информацию о новых задержаниях в стране.
“Чтобы иметь обменный фонд <…>. Вот такую тему американцы подняли передо мной, на что я им жестоко ответил, просто резко: “Закон нарушит — будет сидеть“, — отметил он.
“Второе, что я им тогда сказал: “Я не допущу повторения 2020 года“. Мы не можем допустить разрушения страны <…>“, — подчеркнул он.
Белорусским и российским спортсменам возвращен допуск к мировому первенству по боулингу
Об этом говорится в пресс-релизе Международной федерации боулинга. Решение принято 11 октября. Отмечается, что при этом учтены рекомендации Международного олимпийского комитета.
Федерация боулинга России сообщила, что сегодня получила официальное письмо IBF о снятии ограничений для российских и белорусских спортсменов.
☝️Через несколько дней после начала российской военной агрессии в отношении Украины, Международный олимпийский комитет призвал спортивные федерации не допускать к соревнованиям атлетов из РФ и Беларуси. Позже эта позиция была смягчена. 7 мая 2026 года исполком МОК и вовсе заявил, что “больше не рекомендует какие-либо ограничения на участие белорусских спортсменов“.
✅ Подробности
📷 (иллюстративное) StockSnap / pixabay.com
У польскім парламенце ў снежні пройдуць слуханні па Беларусі
Пра гэта паведаміла прэс-служба дэмлідара Святланы Ціханоўскай па выніках яе сустрэчы з маршалкам Сената Малгажатай Кідавай-Блонскай.
Яны будуць прысвечаныя сітуацыі ў краіне і праблемам беларусаў, якія жывуць у Польшчы. Мерапрыемства арганізуе кіраўнік парламенцкай групы Сейма і Сената "За дэмакратычную Беларусь" Гжэгаж Схетына.
На сустрэчы з маршалкам абмяркоўваліся "працяглыя тэрміны легалізацыі ў Польшчы". Гаворка таксама ішла пра выпадкі адмовы ў міжнароднай абароне, нягледзячы на рызыку палітычнага пераследу", а таксама пра праблемы з банкаўскімі рахункамі і праязнымі дакументамі.
"Мы хочам, каб беларусы ў Польшчы адчувалі сябе ў бяспецы, маглі нармальна працаваць, вучыцца, будаваць сваё жыццё і захоўваць сувязь з радзімай", — заявіла Ціханоўская.
У Латвіі пасля паведамлення пра беспілотнік знайшлі 340 тыс. цыгарэт з беларускімі акцызнымі маркамі
Пра канфіскацыю ў Краслаўскім краі буйной партыі цыгарэт NZ Gold паведаміла Дзяржаўная памежная ахова Латвіі.
Напярэдадні памежнікі правяралі інфармацыю ваенна-паветраных сіл пра беспілотнік на тэрыторыі краіны. У лесе яны выявілі 24 скрыні з цыгарэтамі.
☝️Паліцыя Латвіі распачала крымінальную вытворчасць паводле артыкула "кантрабанда ў буйным памеры".
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 rs.gov.lv
У Літве трох чалавек аштрафавалі амаль на 30 тыс. еўра за паветраную кантрабанду цыгарэт з Беларусі
Жыхара Вільнюса суд прызнаў арганізатарам злачынства і аштрафаваў на 13,5 тыс. еўра. Двум жыхарам Шальчынінкайскага раёна прызначылі штрафы па 7,7 тыс. еўра. Усе трое прызнаныя вінаватымі ў кантрабандзе, паведаміла Генеральная пракуратура Літвы.
Таксама канфіскаваны Volkswagen Passat, на якім перавозілі цыгарэты, і восем GPS-прылад, знойдзеных у аўтамабілі.
З прэс-рэлізу пракуратуры вынікае, што паводле яе хадайніцтва суддзя разгледзеў справу без судовага пасяджэння. Калі асуджаныя не згодныя з пакараннем, яны маюць права запатрабаваць перагляду справы ў судовым пасяджэнні.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 (ілюстрацыйнае) magnific.com
Больш за год з Польшчы ў РФ пастаўляліся тавары для ваенных праграм, у тым ліку праз беларускіх пасрэднікаў — БРЦ
Сярод іх — станкі з ЛПК, лабараторныя аналізатары, тэлекамунікацыйнае абсталяванне і электронныя кампаненты. Атрымальнікамі былі кампаніі, звязаныя з расійскім ВПК.
Беларускі расследавальніцкі цэнтр налічыў прынамсі 7.468 тавараў з пераліку, якія трапілі ў РФ за гэты перыяд. Месцам адпраўлення ўсіх пазначаная Польшча. У прыватнасці, два патрыманыя станкі — нямецкі Deckel Maho і паўднёвакарэйскі Hyundai — агульным коштам каля 194 тыс. долараў.
У абодвух выпадках адпраўніком значылася Польшча, а ў спецыфікацыі было пазначана, што абсталяванне "не ваеннага прызначэння".
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 ruchips.ru
Праз пашкоджанне цепласеткі ў 32 дамах Мінска адключанае ацяпленне і гарачае водазабеспячэнне
Без цяпла і гарачай вады засталіся жыхары дамоў па вул. Акадэмічнай (№ 3, 7, 11, 11а, 11б, 13, 17, 23), вул. Сурганава (№ 3, 5, 5а, 7а, 13а), пр. Незалежнасці (№ 72, 72а, 74, 76, 76а, 78, 78а, 80) і вул. Валгаградскай (№ 15, 15а, 17, 19, 19а, 21, 21б, 23, 25, 25а, 25б).
Ліквідацыяй наступстваў аварыі займаюцца дзве брыгады спецыялістаў. Завяршыць работы плануецца да 18:00. Цяпер у Мінску каля 8 градусаў цяпла.
☝️Напярэдадні ў Барысаве праз пашкоджанне цепламагістралі без цеплазабеспячэння засталіся 175 жылых дамоў, 16 устаноў адукацыі, тры — аховы здароўя і цэнтр сацыяльнага абслугоўвання.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Anton Maksimov / unsplash.com
Прадстаўнік Мінска, які падтрымлівае Крэмль у вайне супраць Украіны, выказаў занепакоенасць ростам колькасці канфліктаў у свеце
Начальнік Генштаба УС Беларусі Уладзімір Белы на канферэнцыі ў Мінску заявіў, што за апошнія 15 гадоў колькасць ваенных канфліктаў у свеце падвоілася, а ў 2025 годзе "зафіксаваная іх максімальная колькасць з 1946 года".
"Асабліва імкліва павялічваецца колькасць міждзяржаўных ваенных канфліктаў. Такая дынаміка выклікае асаблівую занепакоенасць",
Пракуратура выявіла шматлікія парушэнні ў школьных сталовых Магілёва
Парушэнні праявіліся ў невыкананні тэхналогіі прыгатавання страў, неправядзенні арганалептычнай ацэнкі якасці, неналежным аснашчэнні абсталяваннем і посудам, недатрыманні асабістай гігіены работнікамі, неналежным санітарным стане памяшканняў.
☝️Раней КДК паведаміў пра выяўленне пратэрмінаваных прадуктаў у школьных сталовых Бешанковіцкага і Гарадоцкага раёнаў: у дзвюх школах знойдзена 7,6 кг свініны і 4,2 кг таматаў са скончаным тэрмінам прыдатнасці.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 AbsolutVision / unsplash.com
За дзесяць месяцаў 2026 года пабудавана на 9,2% менш кватэр, чым годам раней
У студзені — кастрычніку 2026 года арганізацыі ўсіх формаў уласнасці пабудавалі 30,6 тыс. новых кватэр — на 9,2% менш, чым за аналагічны перыяд 2025 года (33,7 тыс.), сведчаць даныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
У эксплуатацыю ўведзена 3 млн 800 квадратных метраў агульнай плошчы жылля (-6,8%; 3 млн 218,1 тыс.).
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Artem Labunsky / unsplash.com
35 гадоў таму была заснаваная інфармацыйная кампанія БелаПАН
19 лістапада 1991 года была зарэгістраваная ў Менгарвыканкаме незалежная інфармацыйная кампанія БелаПАН. Яе сузаснавальнікамі выступілі Алесь Ліпай і Віталь Цыганкоў.
У 2002 годзе БелаПАН стварыў першую ў краіне інтэрнэт-газету — "Беларускія навіны" (naviny.by). Нязменным кіраўніком агенцтва быў Алесь Ліпай — да сваёй смерці 23 жніўня 2018 года ва ўзросце 52 гадоў.
☝️У 2021 годзе БелаПАН стаў першым СМІ, які ўлады прызналі "экстрэмісцкім фарміраваннем". Ад рэпрэсій пасля 2020 года пацярпела агулам восем супрацоўнікаў. Частка тых, хто выехаў за мяжу, працягнула працу спачатку пад брэндам BPN, а затым як "Позірк".
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 БелаПАН
Лукашэнка хоча развіваць супрацу з Манака ў галіне аховы навакольнага асяроддзя, культуры і спорту
Лукашэнка павіншаваў князя Альбера II і жыхароў Манака з нацыянальным святам, заявіўшы, што княства вядомае "сваімі поспехамі ў эканамічнай, навуковай і гуманітарнай сферах".
Ён пацвердзіў імкненне да далейшай сумеснай працы ў такіх кірунках, як ахова навакольнага асяроддзя, культура і спорт, адзначыўшы дзясяты, юбілейны год з дня ўсталявання дыпламатычных стасункаў.
☝️Сумеснае камюніке аб усталяванні дыпламатычных стасункаў было падпісанае 15 красавіка 2016 года ў амбасадзе Беларусі ў Францыі. Манака стала 175-й дзяржавай, з якой Беларусь усталявала дыпстасункі. Інфармацыі пра ўзаемны гандаль у адкрытым доступе няма.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Julien Lanoy / unsplash.com
Праваабаронцам невядома, дзе ўтрымліваецца амаль кожны шосты палітвязень
На 19 лістапада такі статус маюць 887 чалавек. Праваабарончы цэнтр "Вясна" заявіў, што яму невядома месцазнаходжанне 139 палітвязняў.
Як адзначаюць праваабаронцы, лёс многіх палітвязняў пасля затрымання або суда невядомы, паколькі ўлады часта хаваюць факты дадатковых рэпрэсій і ізалююць палітзняволеных.
Арганізацыя апублікавала спіс асоб, чыё месцазнаходжанне спрабуе ўстанавіць, і просіць тых, хто нешта ведае, паведамляць пра гэта.
✅ Падрабязнасці
Генпрокуратура предлагает строже наказывать родителей за уклонение от содержания детей
По мнению главы ведомства Дмитрия Горы, наказание по таким делам следует усилить, чтобы обеспечить “при его отбывании обязательное привлечение осужденного к труду и реальное взыскание средств“.
По его словам, из-за разнобоя в судебной практике приговоры по этой категории дел регулярно отменяются или изменяются, а это затрудняет взыскание денег на содержание детей.
☝️По данным Верховного суда, в январе — июне 2026 года по статье "за уклонение от содержания детей" в Беларуси осуждено 2.534 человека — больше, чем по любой другой статье Уголовного кодекса. За весь 2025 год по этой статье осуждено 5.610 человек, в 2024-м — 6.212.
✅ Подробности
📷 (иллюстративное) sb.by
Транспорт из ЕС сможет перевозить по Беларуси дипгрузы и радиоизотопную продукцию без перецепки
Такое послабление для европейских перевозчиков будет действовать с 1 декабря. Соответствующие изменения в постановление Совета министров “О применении специальной ограничительной меры“ подписал премьер-министр Александр Турчин.
☝️Упомянутым постановлением сохранено ограничение, введенное в апреле 2022 года, когда зарегистрированные в ЕС грузовики обязали следовать по Беларуси от границы до специально отведенного места для перегрузки товара или перецепки прицепа, а также заправляться на строго отведенных для них заправках.
✅ Подробности
📷 (иллюстративное) Marcin Jozwiak / unsplash.com
☝️“Аналітыка ад Позірку”. На встрече з судьями Александр Лукашенко щедро сыпал фальшивой патетикой. Дескать, “суды и судьи — органы и люди особые, обладающие огромной независимостью“.
В 1995–1996 годах белорусский Конституционный суд действительно проявлял характер. Были признаны не соответствующими Основному Закону 16 президентских указов. Ситуация была на грани импичмента президенту. Но те времена уж канули в лету.
Сегодняшние суды целиком и полностью зависят от воли Лукашенко. Они стали частью репрессивного аппарата, который на полную был запущен, начиная с 2020 года. Нелояльные граждане фактически поставлены вне закона, пишет в материале для для @pozirkonline политический аналитик Александр Класковский.
🗝 Без VPN
#аналітыка_позірку
У Варшаве двое ўкраінцаў падазраюцца ў нападзе на беларуску і вымагальніцтве грошаў ў яе партнёра
Як гаворыцца ў рэлізе паліцыі, 21-гадовы былы партнёр беларускі падгаварыў 19-гадовага прыяцеля напасці на яе. Паводле слоў 25-гадовай пацярпелай, калі яна "вярнулася дадому ўнутр уварваўся незнаёмы мужчына". "Ён схапіў яе за шыю, кінуў на падлогу і запатрабаваў грошы і каштоўнасці".
Нападнік забраў тэлефон коштам 1,5 тыс. злотых і сумку коштам 13 тыс. злотых. Больш за тое, абодва падазраваныя таксама дасылалі праз месенджар пагрозы цяперашняму партнёру беларускі, патрабуючы ў яго 20 тыс. долараў.
Мужчын затрымалі ў кватэры ў варшаўскім раёне Гоцлаў. Там жа знайшлі скрадзеныя рэчы і некалькі соцень доз марыхуаны. Паводле звестак паліцыі, затрыманым пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 (ілюстрацыйнае) Shutterstock / tvp.info
👁🗨 Трывожная кнопка. Як эвалюцыянуюць барацьба з падлеткавым гвалтам і страхі ўладаў
Паводле меркавання міліцыі, усё больш дзяцей залучаецца ў дэструктыўныя групы, якія нібыта курыруюць “пэўныяспецслужбы“, іх дзейнасць накіраваная на “вярбоўку падлеткаў для наступных масавых забойстваў ва ўстановах адукацыі”.
Як на павелічэнне падлеткавага гвалту адрэагавалі улады? Ці дапамогуць у вырашэнні праблемы дагляданне вучняў, узмацненне аховы і павелічэнне колькасці псіхолагаў у школах? Чаму апазіцыю і НДА спрабуюць прыраўняць да тэрарыстаў? На гэтыя і іншыя вострыя пытанні ў матэрыяле для @pozirkonline спрабуе адказаць Цалак Кахян.
☝️Аўтар таксама згадвае найбольш рэзанансныя забойствы ў публічных месцах з удзелам падлеткаў ў Беларусі і за мяжой.
🗝 Без VPN
#эксплэйнер_Позірку
Лукашэнка павінен разумець, што без рэальных пераменаў змены пазіцыі ЕС не адбудзецца — Латушка
Намеснік кіраўніка Аб'яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка заявіў пра гэта на сустрэчы ў Варшаве з дырэктарам дэпартамента Усходняй Еўропы МЗС Аўстрыі Томасам Мюльманам.
Акрамя таго, палітык падкрэсліў неабходнасць працягу санкцыйнага ціску на рэжым Лукашэнкі, які "не робіць крокаў для выхаду з глыбокага ўнутрыпалітычнага крызісу і працягвае падтрымліваць агрэсію Расіі супраць Украіны".
Латушка прадставіў канцэпцыю круглага стала па выхадзе з крызісу ў Беларусі, а таксама адзначыў важнасць "прадстаўлення пазіцыі дэмакратычнай большасці беларускага грамадства" падчас магчымых мірных перамоў па Украіне.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 (ілюстрацыйнае) Caniceus / pixabay.com
Долар і юань патаннелі на біржавых таргах 19 лістапада
На Беларускай валютна-фондавай біржы 19 лістапада долар знізіўся да 2,9943 рубля (-0,02%), юань — да 4,4893 за 10 (-0,01%). Расійскі рубель падаражэў да 3,6581 за 100 (+0,13%), еўра — да 3,2932 (+0,25%).
За мінулы тыдзень (9–13 лістапада) долар вырас на 0,36%, юань — на 0,23%, расійскі рубель знізіўся на 0,2%, еўра — на 0,83%. У кастрычніку афіцыйны курс долара ў Беларусі знізіўся на 2,72% — другі паказчык пасля Расіі (-4,58%) на постсавецкай прасторы.
За 10 месяцаў 2026 года курс долара ў Беларусі вырас на 1,50% — сёмы паказчык пасля Украіны (+7,411%), Малдовы (+7,408%), краін Балтыі (+5,17%) і Расіі (+2,98%). У цэлым на постсавецкай прасторы ў кастрычніку долар падаражэў на 0,30%, ад пачатку года — на 1,04%.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Eric Prouzet / unsplash.com
КДК дамогся скасавання закупкі паслуг па высадцы ў Мінскай вобласці 5 тыс. раслін — напрыканцы лістапада
Паводле інфармацыі КДК, на гэтыя мэты мелі намер выкарыстаць каля 280 тыс. рублёў. Маладзечанскі міжраённы камітэт дзяржкантролю расцаніў планы па азеляненні як спробу неэфектыўнага выдаткавання бюджэтных сродкаў.
Акрамя таго, закупіць паслугі па высадцы раслін планавалася ў старонняй арганізацыі, хоць такія работы “з’яўляюцца профільнай дзейнасцю арганізацыі ЖКГ, якая здольная самастойна іх выканаць без прыцягнення пасрэднікаў”.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Andres Siimon / unsplash.com
Рэальны заробак знізіўся ва ўсіх рэгіёнах і сталіцы — даныя Белстата
У верасні 2026 года рэальны заробак у параўнанні са жніўнем знізіўся на 1,7%. Адмоўная дынаміка адзначаная ва ўсіх рэгіёнах і сталіцы: у Мінску — на 0,8%, Брэсцкай і Гродзенскай абласцях — на 1,9%, Гомельскай — на 2%, Магілёўскай — на 2,1%, Мінскай — на 2,3%, Віцебскай — на 2,4%.
Намінальны налічаны сярэдні заробак у верасні склаў 3.099,3 рубля — на 36,6 рубля менш, чым у жніўні (3.135,9). Па ўзроўні намінальнага заробку традыцыйна лідыруе Мінск — 4.021 рубель.
Прадукцыйнасць працы за студзень — жнівень вырасла на 1,5% у гадавым вымярэнні. У Мінскай вобласці рост на 2,9%, Брэсцкай — на 2,8%, Гомельскай — на 1,9%, Магілёўскай — на 1,6%, Гродзенскай — на 1,2%, Віцебскай — на 1%; у Мінску — зніжэнне на 0,8%.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 "Позірк"
За тры кварталы насельніцтву выдадзена крэдытаў на 1,9 млрд рублёў на куплю беларускіх тавараў — Нацбанк
Гэта ў 2 разы больш, чым за аналагічны перыяд 2025-га. Доля такіх крэдытаў у агульным аб'ёме спажывецкага крэдытавання склала 17,1%. За дзевяць месяцаў аб'ём інвестыцыйнага фінансавання павялічыўся на 36,9% — да 6,2 млрд рублёў.
Рэшткі тэрміновых бездазыўных дэпазітаў фізічных асоб у рублях з тэрмінам вяртання больш за год на 1 кастрычніка склалі 15,6 млрд (+42,3% да пачатку года), а з тэрмінам больш за тры гады — 1,2 млрд (рост больш як у 6 разоў).
Нацбанк сцвярджае, што па выніках 2026 года банкаўская сістэма дасягне ўсіх запланаваных значэнняў. Паводле аналізу "Позірку", за дзевяць месяцаў банкі выдалі фізічным асобам крэдытаў на 14,8 млрд рублёў (+24,1%). Запазычанасць фізічных асоб на 1 кастрычніка склала 33,9 млрд (+17,6%).
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 "Позірк"
Лукашэнка заклікаў суддзяў рыхтавацца да ваеннага часу
На нарадзе з судзейскім корпусам Лукашэнка запатрабаваў ад беларускіх суддзяў гатоўнасці дзейнічаць ва ўмовах ваеннага часу:
"Уся краіна сёння тэстуе і наладжвае алгарытмы ваеннага часу. Навучаем і правяраем вайскоўцаў, сілавікоў, тэрытарыяльную абарону, апалчэнне. Ніхто не хоча вайны, але мы абавязаныя быць гатовымі да любога развіцця падзей. Нас да гэтага вымушаюць",
Жыхарка Гомеля знайшла ва ўспадкаванай кватэры стогадовы рэвальвер і патроны
Разбіраючы рэчы ў верасні 2026 года, жанчына знайшла схаваную нішу пад адной з секцый старой шафы. Гэта быў рэвальвер сістэмы Нагана ўзору 1895 года з патронамi. Новая гаспадыня кватэры паведаміла пра знаходку ў міліцыю.
☝️Раней паведамлялася, што ў суд накіраваная справа жыхара Наваполацка, які знайшоў на працы пры сартаванні адкідаў рэвальвер Нагана-Смірнскага з трыма патронамі і тайком забраў яго дадому.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Прэс-служба ДКСЭ
Прэзідэнт Егіпта гатовы наведаць Беларусь, зноў сцвярджае Лукашэнка
Лукашэнка чарговы раз заявіў пра гатоўнасць прэзідэнта Егіпта Абдэля Фатаха ас-Сісі наведаць Беларусь. Віншуючы яго з 72-годдзем, ён выказаў перакананне, што сустрэча "стане добрай магчымасцю для працягу даверлівага дыялогу і паспрыяе ажыццяўленню новых ініцыятыў".
Лукашэнка адзначыў, што сувязі паміж краінамі набываюць усё больш змястоўны характар:
"Павялічваецца ўзаемны тавараабарот, рэалізуюцца рашэнні Беларуска-Егіпецкай сумеснай гандлёвай камісіі. Дынамічна развіваецца і гуманітарная супраца, у тым ліку ў сферы адукацыі і аздараўлення егіпецкіх дзяцей у Беларусі".
☀️ Добрай раніцы! Сёння, 19 лістапада, беларусаў чакаюць наступныя падзеі:
▪️ Экскурсія па выставе "Скарбонка ўпрыгажэнняў" у Мінску (галерэя "Цэнтр", мінская абласная бібліятэка, вул. Гікалы, 4, Мінск, 18.00).
▪️Піўны беларускамоўны нэтворкінг у Батумі (Woody Bar, Gorgasali 33, 20.00).
▪️Выстава Глорыі Ран і Іллі Гічана "Паўкубка гарбаты" ў Мінску (Нацыянальная бібліятэка, пр-т Незалежнасці, 116, 16.00).
▪️Экскурсійны чацвер у музеі Броўкі ў Мінску (літаратурны музей Петруся Броўкі, вул. К. Маркса, 30, 11.00, 14.00, 17.00). Квіткі — 10 рублёў.
▪️Творы Анастасіі Рыдлеўскай у Беластоку (Галерэя Арсенал, ul. A. Mickiewicza 2, з 10 да 18 гадзін).
▪️Яўген Барышнікаў у Варшаве (Музей Вольнай Беларусі, Foksal 11, 19.00).
▪️Круглы стол "Святло як сэнс", прысвечаны 200-годдзю фатаграфіі у Мінску (галерэя Шчамялёва, вул. Рэвалюцыйная, 10, 17.00).
▪️Выстава мастацкага шкла ў Мінску (Нацыянальны мастацкі музей, К. Маркса, 24, 16.30).
▪️ Выстава архідэі ў мінскім батанічным садзе (экспазіцыйная аранжарэя, батанічны сад, вул. Сурганава, 2в, з 10:00 да 17:00). Уваход — паводле квітка ў батсад.
▪️"Барысаўскі тракт" у Мінску ("babе", вул. Кальварыйская, 21 к. 1, 19.00).
▪️Дыскусія "Годнасць, правы чалавека і грамадзянская супольнасць у Беларусі" ў Вене (Польскі інстытут у Вене, Am Gestade 7, 18.30). Запіс.
▪️Фэст пластычнага тэатра "УMOЎNO" ў Полацку (палац культуры, вул. Гогаля, 15).