Трох чалавек, затрыманых па справе аб «падрыхтоўцы тэрактаў», пачнуць судзіць у кастрычніку
Мінгарсуд 22 кастрычніка ў закрытым рэжыме пачне разглядаць справу ў дачыненні да ўкраінца Івана Ліхалата і беларусаў Барыса Пухальскага і Івана Бародзіча, піша @viasna96.
https://nashaniva.com/352220
Без VPN — па гэтай спасылцы.
На Захадзе заяўляюць, што ёсць доказы пастаўкі Кітаем зброі для Расіі
Гэта можа азначаць істотную эскалацыю ўдзелу Пекіна ў вайне.
https://nashaniva.com/352219
Без VPN — па гэтай спасылцы.
«За кожнай прыгожай карцінкай стаіць вялікая праца». Беларуска расказала, як знялася ў модным часопісе Vogue
У кастрычніцкі нумар польскай версіі славутага моднага часопіса Vogue запрасілі спявачак беларускага хору SPIEVY. Нумар з вялікім разваротам пра калектыў выйшаў 25 верасня, а адна з удзельніц, фатографка Аліна Мазавец, падзялілася, як праходзілі здымкі.
https://nashaniva.com/352218
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Свавольныя беларускія княгіні. Як дачка гарадзенскага князя збегла да дзікуна
Добра вядомая гісторыя складаных і трагічных адносін Рагнеды са сваім мужам, вялікім князем кіеўскім Уладзімір Святаславічам, чый сын фактычна адрадзіў дынастыю полацкіх князёў. Але ў гісторыі застаўся яшчэ адзін нечуваны па тых часах прыклад свавольства жонкі рускага князя.
https://nashaniva.com/351417
Без VPN — па гэтай спасылцы.
«Як жа хутка ляціць час». Найлепшыя твіты тыдня
На гэтым тыдні твітар абмеркаваў скандальныя заявы Пазняка, сустрэчу Ціханоўскай з Маскам, чарговыя прыгоды Кузьміча ў Францыі і прапанову стварыць першы беларускі мабільнік.
https://nashaniva.com/352194
Без VPN — па гэтай спасылцы.
МЗС Літвы заявіла, што не атрымлівала ад Мінска прапаноў па нармалізацыі адносін. І назвала некалькі ўмоў
Міністэрства замежных спраў Літвы адказала на артыкул Максіма Рыжанкова.
https://nashaniva.com/352205
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Сотні фанатаў «Гары Потэра» сабраліся ля замка Хогвартс, каб ушанаваць памяць актрысы Мэгі Сміт, якая сыграла ролю прафесара Мінервы Макгонагал
Прыхільнікі паднялі ўверх чароўныя палачкі ў парку забаў Universal Orlando ў Фларыдзе.
У павільёне гандлёвага цэнтра па адрасе Няміга, 3 нешта загарэлася
Адбылося загаранне маёмасці ў гандлёвым павільёне на плошчы 5 кв. м. На месца прыбылі некалькі пажарных машын.
Эвакуявалі больш за 140 чалавек. Пацярпелых няма. У выніку пажар быў патушаны.
У нядзелю схаладае да +10°С
Восень прыходзіць.
https://nashaniva.com/352200
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Рыжанкоў заявіў, што Мінск адкажа на наўмыснае прымяненне Кіевам дронаў па Беларусі
Кіраўнік МЗС заяўляе, што беспілотнікі запускае Украіна.
https://nashaniva.com/352198
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Слівы з патэльні з кардамонавым ёгуртам — рэцэпт
Крыху арыгінальнасці ў падачы — і звыклая з дзяцінства садавіна адкрыецца з новага боку.
https://nashaniva.com/352176
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Польскі суддзя, які ўцёк у Беларусь: Яны заб'юць мяне за гэта
Увечары пятніцы ў блогу польскага суддзі Томаша Шміта з'явіліся дзіўныя допісы на польскай і рускай мовах, відавочна, напісаныя нецвярозым чалавекам.
https://nashaniva.com/352190
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Эколага Таспаева з Мядзела цягалі па адміністратыўках — а цяпер за гэта ж завялі і крымінальную справу
Станіслаў Таспаеў змагаўся за родны горад. Цяпер яму пагражае да чатырох гадоў калоніі.
https://nashaniva.com/352104
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Лідар «Хезбалы» Хасан Насрала перастаў выходзіць на сувязь пасля ізраільскіх удараў па Ліване
Вечарам Ізраіль нанёс удар па Бейруце. Ліванскія ўлады паведамілі пра шэсць загінулых і дзясяткі пацярпелых.
https://nashaniva.com/352184
Без VPN — па гэтай спасылцы
«Я не мог нават зайсці ў краму». Былы палізвязень расказаў, чым невыносная «хатняя хімія»
Восенню 2023 года да мінчука Кірыла Іванова ў кватэру ўварваліся сілавікі. Падчас затрымання яго, хворага на эпілепсію, моцна збівалі электрашокерам. Цяпер Кірыл расказаў @viasna96 пра расійскі трыкалор і сцяг СССР у кабінеце ГУБАЗіК. Як у міліцэйскім бусе яго моцна збівалі, як канваіры забаранялі гаварыць у турме, адкуль у яго сінякі па ўсім целе. А таксама як інспектары на «хатняй хіміі» імкнуцца адправіць палітычных вязняў у калонію.
https://nashaniva.com/352162
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Беларускі святар заступіўся за «дзівакаватыя субкультуры»
«Ведайце, дарагія мае, што дзесьці сёння вырастаюць на лужках будучыя бацюшкі і матушкі з квадробераў і хобіхорсінгаў».
https://nashaniva.com/352224
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Акрамя Насралы, у Ліване забілі яшчэ і іранскага генерала
Пра смерць іранскага генерал-маёра Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі Абаса Нілфурушана паведаміла іранскае агенцтва Mehr.
https://nashaniva.com/352222
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Што вядома пра сям'ю з Баранавічаў, у якой і мужу, і жонцы далі велізарныя тэрміны за «здраду дзяржаве»
Дзмітрый і Аксана Малочкі прызнаныя палітвязнямі. Ім прысудзілі 12 і 8 гадоў зняволення адпаведна.
https://nashaniva.com/352217
Без VPN — па гэтай спасылцы.
«Рускія пісалі, што нас прыдумаў Ленін»
Папулярны навукова-папулярны блогер Smash расказаў @euroradio пра тое, як і чаму перайшоў на беларускую мову.
https://nashaniva.com/352210
Без VPN — па гэтай спасылцы.
У Бешанковічах паставілі скульптуру «Закаханыя»
Яна цяпер будзе ў мясцовым Цэнтральным парку.
https://nashaniva.com/352211
Без VPN — па гэтай спасылцы.
«Насралу забілі, калі ён глядзеў прамову Нетаньяху ў ААН». Як Ізраіль падмануў лідара «Хезбалы»
Прэм'ер-міністр Ізраіля ўзяў удзел у аперацыі па падмане лідара «Хезбалы» Хасана Насралы.
https://nashaniva.com/352203
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Усаў расказаў, як трэба было зразумець словы Пазняка пра Лукашэнку і Калеснікаву
Пад'ехала тлумачальная брыгада.
https://nashaniva.com/352206
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Суперзоркі, дасціпны гумар і заблытаныя забойствы. На экране 4-ы сезон ледзь не дасканалага дэтэктыва
Выходзіць новы сезон «Забойстваў у адным будынку» (Only Murders in the Building) — утульнага дэтэктыва з комікам Стывам Марцінам, спявачкай Селенай Гомес і россыпам іншых топавых зорак. Чым не нагода вярнуцца да серыяла?
https://nashaniva.com/351940
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Духоўнага лідара Ірана Алі Хаменеі перавялі ў бяспечнае месца на фоне інфармацыі аб ліквідацыі Ізраілем Хасана Насралы
https://nashaniva.com/352201
Без VPN — па гэтай спасылцы.
ЦАХАЛ ліквідаваў кіраўніка «Хезбалы» Хасана Насралу
https://nashaniva.com/352196
Без VPN — па гэтай спасылцы
У небе над Гродзенскай вобласцю ўчора была незвычайная з'ява
Вогненная вясёлка?
https://nashaniva.com/352192
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Поп-ідал Лана Дэль Рэй выйшла замуж за гіда па кракадзілах
Джэрэмі Дзюфрэн зарабляе на жыццё тураператарам на лодках у Луізіяне.
https://nashaniva.com/352189
Без VPN — па гэтай спасылцы.
З кастрычніка новы пакет санкцый запрацуе напоўніцу. Як да гэтай даты рыхтуюцца бізнэс і грузаперавозчыкі?
Абмежаванні раней ужо дзейнічалі ў дачыненні да Расіі, але цяпер распаўсюдзяцца і на нашу краіну.
https://nashaniva.com/352017
Без VPN — па гэтай спасылцы.
ВІДЭАНАВІНЫ: Лукашэнка паказаў свой мабільны тэлефон / Пачаліся масавыя арышты ў Гомельскай вобласці: што здарылася
Галоўныя навіны дня. Аляксандр Лукашэнка працягвае гастролі, цяпер ён прыехаў да студэнтаў мінскага БДУІР. Там Лукашэнка паказаў свой сакрэтны мабільнік, расказаў як выбірае пераемніка і нагаварыў шмат чаго яшчэ. Новая місія Рамана Пратасевіча: чым цяпер займаецца самы вядомы зваршчык Беларусі. Сканаў чарговы сілавік: што вядома. Масавыя затрыманні на Гомельшчыне. Страшная беларуская загадка.
Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».
https://www.youtube.com/watch?v=9mbXsacWBn8
Сям'я праграмістаў правяла тры гады за мяжой і вярнулася ў Беларусь
Чым іх расчаравала Польшча? Піша @mostmediaio.
https://nashaniva.com/352179
Без VPN — па гэтай спасылцы.