nashaniva | Unsorted

Telegram-канал nashaniva - Наша Ніва

50573

Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906

Subscribe to a channel

Наша Ніва

Ад 11 да 25-ці. Скончыўся суд над украінцам і двума беларусамі, затрыманымі па справе аб «падрыхтоўцы тэрактаў»

Украінца Івана Ліхалата і беларусаў Барыса Пухальскага і Івана Бародзіча судзілі ў Мінскім абласным судзе ў закрытым рэжыме.

https://nashaniva.com/357682

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Эканаміст Данейка: Цяпер пры рэформах эканомікі не будзе ўспышак беспрацоўя

Але і на хуткі вынік таксама нельга разлічваць.

https://nashaniva.com/357676

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Трамп з'явіўся на публіцы з новай прычоскай

Замест звыклага зачосу наперад ён паказаўся перад людзьмі з валасамі, закладзенымі назад.

https://nashaniva.com/357670

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Лукашэнкаўскага шпіца ў ААЭ сустрэла ганаровая варта

Аляксандр Лукашэнка прыляцеў у ААЭ разам са сваім шпіцам Умкам.

https://nashaniva.com/357661

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Артыст балета з Пуціным на грудзях заявіў, што з'язджае з Расіі

Сяргей Палунін падтрымліваў палітыку Пуціна, быў даверанай асобай таго на апошніх выбарах, у яго ёсць татуіроўкі з выявай прэзідэнта Расіі, а ў сацсетках — зборы на расійскіх вайскоўцаў для вайны ва Украіне.

Палунін заявіў, што з'едзе з Расіі, таму што «душа адчувае сябе не там, дзе павінна быць».

https://nashaniva.com/357664

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Найлепшы футбаліст Беларусі — 2021, якога судзілі за пратэсты, працягнуў кантракт з клубам з Мазыра

Андрэй Салавей, які атрымаў хатнюю хімію, працягне гуляць у чэмпіянаце Беларусі.

https://nashaniva.com/357654

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

На Гомельшчыне пара развялася, пражыўшы ў шлюбе больш за 50 гадоў

Яны толькі нядаўна згулялі залатое вяселле.

https://nashaniva.com/357651

Без VPN — па гэтай спасылцы

Читать полностью…

Наша Ніва

Дзмітрыеў расказаў немцам, што Лукашэнка хоча ад Еўропы

Андрэй Дзмітрыеў даў інтэрв'ю нямецкаму выданню, у якім закрануў магчымае аднаўленне дыялогу паміж беларускімі ўладамі і ЕС, а таксама роль Беларусі на перамовах па Украіне.

https://nashaniva.com/357642

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Пад Дамаскам знайшлі масавае пахаванне ахвяр рэжыму Асада

Сірыйскія праваабаронцы паведамілі пра выяўленне масавага пахавання ў раёне Эль-Кутайфа, размешчанага за 40 кіламетраў на поўнач ад Дамаска.

https://nashaniva.com/357619

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Ідэолаг Мінабароны Беларусі распаўсюджвае старыя фэйкі пра паходжанне еўрапейскіх чыноўнікаў ад гітлераўцаў

Памочнік міністра абароны па ідэалагічнай рабоце ва ўзброеных сілах Леанід Касінскі сцвярджае, што канцлер Германіі Олаф Шольц і прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск — унукі нацыстаў, а дзед прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды быў сябрам Бандэры. Аднак усё гэта няпраўда.

https://nashaniva.com/356831

Без VPN — па
гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Звольнілі дырэктарку Тэатра беларускай арміі

Яшчэ адзін мінскі тэатр застаўся без мастацкага кіраўніка, даведалася @zerkalo_io.

https://nashaniva.com/357634

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

ФСБ РФ заявіла, што падрыўнік расійскага генерала — 29-гадовы грамадзянін Узбекістана

Па версіі ФСБ, ён быў завербаваны ўкраінскімі спецслужбамі.

У мэтах назірання за месцам пражывання Ігара Кірылава быў арандаваны аўтамабіль каршэрынга, дзе усталявалі камеру відэаназірання.

Здымка з гэтай камеры транслявалася ў горад Дняпро, сцвярджае ФСБ РФ. Калі паступіў сігнал аб выхадзе вайскоўцаў з пад'езда, выбухоўку дыстанцыйна прывялі ў дзеянне. Выбуховае прыстасаванне было на электрасамакаце ля пад'езда дома.

https://nashaniva.com/357631

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Сям'я беларусаў у Латвіі не можа аформіць пашпарт для нованароджанай дачкі. Ехаць за ім на радзіму — не варыянт праз пагрозу турмы

«Яна не можа атрымаць ніякую медыцынскую дапамогу, нават платную. Таму што калі ты звяртаешся ў медыцынскую ўстанову, табе трэба прадаставіць нейкі дакумент».

https://nashaniva.com/357627

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Украіна заявіла аб стварэнні лазернай зброі «Трызуб». Што гэта можа быць?

Пакуль такую зброю маюць толькі сем краін.

Заяўляецца, што «Трызуб» можа збіваць самалёты на адлегласці ў два кіламетры.

https://nashaniva.com/357623

Без VPN — па гэтай спасылцы

Читать полностью…

Наша Ніва

ВІДЭАНАВІНЫ: Хуткая дапамога для Лукашэнкі: падрабязнасці / Арышты медыкаў: што здарылася

Спецыяльная хуткая дапамога для Аляксандра Лукашэнкі і машыны яго старэйшага сына Віктара: што вядома. Як беларускія чыноўнікі патрабуюць грошы: феерычная размова з пінскім дырэктарам. Загадкавая адстаўка беларускага суддзі. Бяда ў Бабруйску. Затрыманні медыкаў у Мінску і Віцебску. Новая прыдумка беларускіх сілавікоў.

Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».

https://www.youtube.com/watch?v=4v2gHGi0hCQ

Читать полностью…

Наша Ніва

«Цябе б бацька пракляў!» У Барысаве шырыцца сапраўдная прычына маўчання Генадзя Скітава, цэнтральнай фігуры «малочнай справы»

81-гадовую маці бізнэсмена прывялі ў СІЗА, каб яна ўгаварыла бізнэсмена прызнаць віну. Але ўсё пайшло не так.

https://nashaniva.com/357666

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Спасылка на ўпакоўцы беларускіх цукерак абяцае «казачныя гісторыі»

Аказваецца, яна вядзе на сайт падатковай.

https://nashaniva.com/357675

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

У межах вуліц Захарава — Андрэеўскай у Мінску ўзвядуць жылы комплекс у скандынаўскім стылі

Тут прыступілі да будаўніцтва новага жылога комплексу. Глядзіце, якога незвычайнага фармату ён будзе.

https://nashaniva.com/357659

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

«Прыміце рашэнне, хто я для вас». Каліновец амаль год не можа легалізавацца ў Літве

Аляксандр Клачко выйшаў з пікетам пад будынак Дэпартамента міграцыі ў Вільні. Ужо 11 месяцаў мужчына чакае рашэння, ці дазволяць яму застацца ў Літве.

https://nashaniva.com/357657

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

МЗС Расіі: Лічым неабходным удзел Беларусі ў перамовах па Украіне

Прадстаўнік МЗС Расіі Марыя Захарава падтрымала патрабаванне беларускага намесніка міністра Юрыя Амбразевіча.

https://nashaniva.com/357647

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Блогер прапанаваў падлетку пазваніць маці і сказаць, што той пераходзіць на беларускую мову. Якая была рэакцыя маці?

Блогер і музыка Ілля Шынкарэнка цяпер, бадай, галоўны папулярызатар беларускай мовы сярод моладзі. Яго чарговае відэа — пра рэакцыю падлеткаў і бацькоў на прапанову перайсці на беларускую мову.

https://nashaniva.com/357655

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Маці дырэктара Нацыянальнага музея Амана з Рэчыцы. Ён прывітаў Лукашэнку па-беларуску

Калі Лукашэнка выйшаў з аўтамабіля і запытаўся: «Кажуць, тут беларус ёсць?», Джамал Аль Мусаві адказаў па-беларуску: «Так. Добрай раніцы».

Генеральны дырэктар Нацыянальнага музея Султаната мае беларускія карані, піша @radiosvaboda.

https://nashaniva.com/357650

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

ДАІ стрэламі спыняла п'яную жанчыну ў Капыльскім раёне

Як распавялі ў МУС, у міліцыю паступіла паведамленне, што ў аргагарадку Быстрыца за рулём можа быць нецвярозы кіроўца.

Супрацоўнікі ДАІ выявілі машыну, аднак тая не спынілася. Інспектары выкарысталі табельную зброю, трапілі ў кола.

Паводле МУС, за рулём знаходзілася 31-гадовая жыхарка райцэнтра. Медагляд паказаў амаль 2 праміле алкаголю.

На жанчыну складзена 7 пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях. Яна — у ІЧУ.

Читать полностью…

Наша Ніва

Мадэлі OnlyFans пачалі ва Украіне плаціць падаткі і ваенны збор

Колькі ўдалося сабраць?

https://nashaniva.com/357640

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Гайдукевіча трымаюць на апошнім месцы па колькасці намаляваных подпісаў

На беларускіх выбарах-2025 скончыўся этап збору подпісаў. Усе спарынг-партнёры Аляксандра Лукашэнкі дзяжурна заявілі пра тое, што сабралі патрэбныя 100 тысяч. Веры гэтаму няма ніякай, але спраўдзіць інфармацыю ва ўмовах цяперашняй Беларусі немагчыма.

https://nashaniva.com/357629

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

«Цяпер яна з гумовага сала, гэта жах!» Жанчына купіла любімую каўбасу і абурылася

Жыхарка Пінска паскардзілася на тое, што сапсавалася якасць яе любімай нятаннай каўбасы.

https://nashaniva.com/357620

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Затрымалі двух мужчын, якія, паводле следства, маюць дачыненне да забойства генерала Кірылава ў Маскве

Іх затрымалі яшчэ ўчора, пішуць расійскія каналы. Афіцыйнай інфармацыі на гэты конт не было.

https://nashaniva.com/357628

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Былы акцёр РТБД — пра цэнзуру ў тэатры, новага міністра культуры і здымкі ў польскай рэкламе

«Найчасцей да нас на кантроль прыходзіла Дрыга».

https://nashaniva.com/357610

Без VPN — па гэтай спасылцы

Читать полностью…

Наша Ніва

Памёр Мікалай Крыжаноўскі

Палітыку, дэпутату апазіцыі БНФ у Вярхоўным Савеце 1990—1995 гадоў было 87 гадоў.

https://nashaniva.com/357621

Без VPN — па гэтай спасылцы

Читать полностью…

Наша Ніва

Участкам у Сочы, які належаў Беларусі, валодае былы ахоўнік Лукашэнкі

Тэрыторыя плошчай 9,7 га ў элітным курортным пасёлку Красная Паляна належыць цяпер ТАА «Комплекс-Інвест», высветліў @Belarus_Files.

https://nashaniva.com/357618

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…
Subscribe to a channel