nashaniva | Unsorted

Telegram-канал nashaniva - Наша Ніва

50573

Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906

Subscribe to a channel

Наша Ніва

ВІДЭАНАВІНЫ. Дрэнныя навіны для Лукашэнкі: што здарылася / Трагедыя ў Салігорску: што вядома

Палёт Лукашэнкі і страшны госць. Як багацеюць былыя беларускія чыноўнікі і сілавікі: гісторыя апальнага кіраўніка. Бяда ў Салігорску. З’явіцца «карта беларуса». Дзіўнае рашэнне суда: хто заступіцца за беларускіх жанчын? «Еўраопт» і праверкі. Незвычайны ўраджай. Кіраўнік Мінгарвыканама Уладзімір Кухараў і яго дзіўнае прызнанне. Што вядома пра гучную гісторыю ў Магілёве: новыя факты.

Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».

https://www.youtube.com/watch?v=fksf26xJTGA

Читать полностью…

Наша Ніва

Вінны гуру, аўтар бэстсэлераў і амерыканскі мультымільянер з Бабруйска. Хто такі Гары Вайнерчук?

Пра шлях станаўлення, цяперашні капітал і сакрэты поспеху аднаго з самых бачных беларусаў Амерыкі.

https://nashaniva.com/351932

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Сястра кіраўніка МЗС Рыжанкова жыве ў Францыі, але пасля пачатку вайны атрымала расійскае грамадзянства

Дар'я Рыжанкова шмат гадоў жыве ў Ніцы, што не перашкаджае ёй падтрымліваць «рускі свет». Што вядома, расказвае @belsat.

https://nashaniva.com/352033

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Стала вядома, колькі дывідэндаў Прэзідэнцкі спартыўны клуб атрымаў ад продажу БелАЗаў

Узначальвае клуб сярэдні сын Аляксандра Лукашэнкі — Дзмітрый. 

https://nashaniva.com/352027

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

18-гадовага хлопца, якога шукаў «Анёл», знайшлі мёртвым

Юрый Лук, які жыў і вучыўся ў Мінску, знік 22 верасня. У той дзень ён прыехаў у Салігорск і перастаў выходзіць на сувязь.

https://nashaniva.com/352025

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Пяць амапаўцаў узялі штурмам дом хлопца, які трэс палавым органам пад песню «Крошка мая»

Міліцыя паведаміла аб затрыманні хлопца, які паўгода таму зняў штаны на паркоўцы ў Рэчыцы, а пасля выкрыкнуў: «Лукашэнка — пі***ас!».

https://nashaniva.com/352021

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

«Прымусіць Расію да міру немагчыма». Пяскоў — пра выступ Зяленскага ў Радзе Бяспекі ААН

У Крамлі назвалі «фатальнай памылкай» меркаванне ўладаў Украіны, што Расію можна толькі «прымусіць да міру».

https://nashaniva.com/352015

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Алесю Бяляцкаму 62 гады. Расказвам пра беларускага праваабаронцу, які атрымаў Нобелеўскую прэмію

Кіраўніку праваабарончага цэнтру «Вясна» прысудзілі ў 2022 годзе Нобелеўскую прэмію міру. Ён мог з’ехаць з Беларусі шмат разоў, але застаўся. 

https://nashaniva.com/275658

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Прэм'еру Славакіі Фіцу сёння даслалі канверт з куляй

У маі ў Роберта Фіцу стралялі пасля выязнога пасяджэння ўрада, і ён быў цяжка паранены.

https://nashaniva.com/352005

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

У жыхаркі Баранавічаў гарбузы выраслі проста на яблыні

У чым разгадка незвычайнага ўраджаю?

https://nashaniva.com/352001

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Хто тыя спецназаўцы, якія жорстка і са здзекамі затрымлівалі музыканта Віктара «Мао» Жаркевіча, што днямі памёр

Сярод іх раней апазналі сына Дзмітрыя Паўлічэнкі і ягонага даўняга саслужыўца Кірыла Барысіка.

https://nashaniva.com/351979

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Купалаўцы зняліся ў фільме пра 1930-я. Прэм'ера заўтра

У фільме рэканструяваны некалькі рэальных гісторый людзей.

https://nashaniva.com/351954

Без VPN — па гэтай спасылцы

Читать полностью…

Наша Ніва

Марзалюк сказаў, што любімы філосаф Пуціна — «ідэолаг нацызму»

Філосаф Іван Ільін, якога прэзідэнт Расіі ў публічных выступах называў «вялікім» і «сапраўдным патрыётам» — «ідэолаг нацызму», працы якога павінны быць забароненыя, як і людзі, якія прапагандуюць яго тэксты, — лічыць праўладны гісторык, звярнула ўвагу @zerkalo_io.

https://nashaniva.com/351990

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Дзень народзінаў у Алеся Бяляцкага. Больш за тры гады ён знаходзіцца за кратамі

У сакавіку 2023 года праваабаронцу і нобелеўскага лаўрэата асудзілі на 10 гадоў.

https://nashaniva.com/351983

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Трамп: ЗША павінны выйсці з вайны ва Украіне

«Я думаю, што мы затрымаемся ў гэтай вайне, калі толькі я не стану прэзідэнтам. Я ўсё зраблю», — кажа кандыдат у прэзідэнты.

https://nashaniva.com/351985

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Актывіст фонду Талая пахваліўся, што фінансава дамагае расійскай арміі і робіць унёсак у «агульную перамогу»

Фонд Талая любіць падкрэсліваць, што збірае дапамогу для мірнага насельніцтва, якое пакутуе праз вайну.

Але адзін з галоўных актывістаў вырашыў пахваліцца тым, што сабраныя грошы перадаюць расійскім вайскоўцам.

https://nashaniva.com/352008

Без VPN — па
гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Вярхоўны суд прызнаў Полк Каліноўскага «тэрарыстычнай арганізацыяй»

Зроблена гэта па заяве генпракурора Андрэя Шведа.

Читать полностью…

Наша Ніва

Прапаганда адпраўляецца ў перадвыбарчы чос

Ганна Лукашэнка і Эйсмант расказалі, як пройдзе «Марафон адзінства».

https://nashaniva.com/352030

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Эмігранты з Гаіці падалі на Трампа ў суд за скандальны мем пра паяданне котак і сабак. Патрабуюць арышту

«У Спрынгфілдзе яны ядуць сабак. Людзі, якія прыехалі, ядуць катоў. Яны ядуць хатніх жывёл людзей, якія там жывуць, і гэта ганьба», — заявіў Трамп на дэбатах.

https://nashaniva.com/351995

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Усаў: Пазняк нe ставіць свае палітычныя погляды вышэй за жыццё Калеснікавай

Павел Усаў выказаўся з нагоды рэзанансных слоў Зянона Пазняка, які назваў Марыю Калеснікаву «палітычным нішто».

https://nashaniva.com/352014

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Халезін згадаў, як Лукашэнка напярэдадні рэферэндуму 1996 года спрабаваў купіць журналістаў

«Там быў накрыты стол, як быццам гэта абрус-самабор, і лазня працавала, і алкаголю — заліся. Нас пачалі купляць».

https://nashaniva.com/352000

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

«Маё сумленне чыстае». Пратасевіч тройчы падкрэсліў гэта ў эфіры Беларускага радыё

Былы рэдактар Нехта прызнаўся, што раней яму было крыўдна чытаць артыкулы пра сябе ў «апазіцыйных медыя». А потым, маўляў, ён перастаў звяртаць на гэта ўвагу — бо сумленне чыстае.

https://nashaniva.com/352012

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Пад Мінскам прадаюць дом-крэпасць. Ну амаль

У Ратамцы на продаж выставілі трохпавярховы катэдж, які чымсьці нагадвае старадаўнюю крэпасць (вежа як бы намякае). Так, зроблены ён са звычайнай цэглы, ды і ўнутры вы не знойдзеце рыцарскія атрыбуты і пампезную мэблю, але нешта ёсць.

https://nashaniva.com/352010

Без VPN — па гэтай спасылцы

Читать полностью…

Наша Ніва

Што вядома пра самага пажылога палітвязня — 75-гадовага жыхара Хойнікаў, якому за каментары прысудзілі 3,5 года калоніі

Анатоля Кірэйчыка абвінавацілі ў тым, што ён «абразіў» больш за 100 суддзяў і сілавікоў. А вёў працэс Яўген Шаршнёў — суддзя, які не раз адпачываў у Еўрасаюзе.

https://nashaniva.com/351980

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Мінабароны Брытаніі: У апошнія месяцы Расія несла самыя вялікія штодзённыя страты з пачатку вайны

З мая Расія штодня губляе не менш за тысячу чалавек параненымі і забітымі, што стала самымі высокімі стратамі расійскай арміі ва Украіне з пачатку вайны.

https://nashaniva.com/351997

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Ці магчыма атруціцца пасля апрацоўкі дыхлафосам? Тлумачыць хімік

Смерць чатырох дзяцей пад расійскім Краснаярскам выклікае шмат версій і пытанняў. Вядома, што кепска ім стала пасля таго, як яны з'елі купленыя пельмені, а дом да гэтага апрацоўвалі дыхлафосам. Навуковец-хімік Сяргей Бесараб тлумачыць, ці магчыма атруціцца дыхлафосам.

https://nashaniva.com/351993

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

На вучэнні за Лукашэнкам вазілі паходныя кандыцыянеры

Палатка, у якой Аляксандр Лукашэнка ўчора праводзіў нараду з вайскоўцамі, была абсталявана мінімум чатырма мабільнымі кандыцыянерамі.

https://nashaniva.com/351989

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Мінчука затрымалі за каментары пра тэракт у «Крокусе». І цяпер судзяць па трох крымінальных артыкулах

Раману Якімянку пагражае да шасці гадоў калоніі.

https://nashaniva.com/351972

Без VPN — па гэтай спасылцы

Читать полностью…

Наша Ніва

Дом загінулых дзяцей пад Краснаярскам праветрываўся пасля апрацоўкі дыхлафосам

«Загінуць ад яго яны не маглі», — кажа іх дзядзька.

https://nashaniva.com/351984

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Шрайбман даследуе сімптомы беларускасці. Выходзіць новае кіно з айчыннымі селебрыці

Арцём Шрайбман у ролі псіхатэрапеўта, Лявон Вольскі і Павел Лібер: у Берліне хутка пакажуць кіно пра Беларусь, дзе зняліся шмат вядомых асобаў.

«Наша Ніва» даведалася дэталі ў Якаба Вёленштайна, былога кіраўніка беларускага офіса Фонду Конрада Адэнаўэра і аднаго з твараў фільму.

https://nashaniva.com/351945

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…
Subscribe to a channel