Для чыноўнікаў распрацавалі месенджар Depesha. У чым яго галоўная праблема?
Стваральнікі не гарантуюць ні прыватнасці, ні абароны звестак. Цяпер яго па змоўчанні пастаўляюць у дзяржаўныя арганізацыі.
https://nashaniva.com/351439
Без VPN — па гэтай спасылцы.
«Кадэбэшнік ухмыльнуўся і сказаў: «Затрымліваю вас на 15 сутак»
Людміла Класкоўская — маці былой палітзняволенай журналісткі Вольгі Класкоўскай. У студзені 2024 года пенсіянерку затрымліваў КДБ — у рамках масавай аблавы на сваякоў палітвязняў.
Жанчына распавяла, што азначае быць сваяком палітвязня ў лукашэнкаўскай Беларусі і праз гэта самому ўвесь час сутыкацца з ціскам з боку сілавікоў.
https://nashaniva.com/351520
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Гомельскі журналіст Андрэй Толчын на волі
Палітзняволены журналіст-фрылансер Андрэй Толчын, якога асудзілі на 2,5 гады за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» і «паклёп на Лукашэнку», адбываў пакаранне ў калоніі № 15 у Магілёве.
Пра яго вызваленне паведаміў @parlamentbel.
З’явілася версія, чаму Вусіка затрымалі ў аэрапорце
Тым часам сам Вусік у каментарыі выказаў павагу да польскіх праваахоўнікаў:
«Адбылося непаразуменне, усё добра. Рэспект польскім праваахоўнікам, якія выконваюць свае абавязкі, нягледзячы на рост, вагу, размах рук і рэгаліі».
https://nashaniva.com/351523
Без VPN — па гэтай спасылцы.
У Цвярской вобласці пасля атакі беспілотнікаў пачаўся моцны пажар, ідзе эвакуацыя жыхароў
Украінскія беспілотнікі трапілі ў вялізарны склад боепрыпасаў.
https://nashaniva.com/351518
Без VPN — па гэтай спасылцы.
ВІДЭАНАВІНЫ: Апошняе папярэджанне для Лукашэнкі / Цела знайшлі ў возеры: падрабязнасці / План мужа Наталлі Эйсмант
Папярэджанне для Аляксандра Лукашэнкі: што здарылася? Раман Пратасевіч атрымаў новае заданне. Беларускія дэпутаты зрабілі падарунак: законы на выпадак пенсіі Лукашэнкі і клопат пра яго сям’ю. Муж Наталлі Эйсмант і БТ: планы на будучыню і нягеглыя вынікі працы. Адпачынак у Беларусі скончыўся бядой. Трагедыя ў Лунінцы: знаёмства з сілавікамі і сумны фінал.
Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».
https://www.youtube.com/watch?v=USvAjWRIvWY
Аляксандра Вусіка адпусцілі пасля затрымання ў аэрапорце Кракава
Пра гэта паведаміў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. Прычыны затрымання баксёра дагэтуль застаюцца невядомыя.
Еўропа запатрабавала ад «Газпрама» больш за $20 мільярдаў за непастаўлены газ
Няўдалая спроба замарозіць Еўропу, каб дамагчыся саступак па Украіне, мае для «Газпрама» вынікам не толькі рэкордныя ў гісторыі страты, але і судовыя пазовы на вялізныя сумы.
https://nashaniva.com/351513
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Гарбунова: «Не мужчынам, якія з'ехалі ў 2020-м, расказваць мне пра рэпрэсіі і катаванні»
Вольга Гарбунова, якая падала ў адстаўку з пасады прадстаўніцы ў сацыяльных пытаннях Аб’яднанага пераходнага кабінета, расказала @radiosvaboda, чаму не хоча больш быць палітыкам і што збіраецца рабіць далей.
https://nashaniva.com/351510
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Лукашэнка патлумачыў, чаму ў Беларусі маўчаць, што праз яе туды-сюды лётаюць расійскія шахеды
Яму, маўляў, удалося прыйсці з украінцамі да нечаканага паразумення.
https://nashaniva.com/351502
Без VPN — па гэтай спасылцы.
У жніўні па памілаванні вызвалілася Наталля Таран
Пра вызваленне асуджанай на 3,5 года калоніі палітзняволенай 75-гадовай пенсіянеркі з Бабруйска паведаміла @mediazona_by.
https://nashaniva.com/351507
Без VPN — па гэтай спасылцы.
ВІДЭАНАВІНЫ: Апошняе папярэджанне для Лукашэнкі / Цела знайшлі ў возеры: падрабязнасці / План мужа Наталлі Эйсмант
Папярэджанне для Аляксандра Лукашэнкі: што здарылася? Раман Пратасевіч атрымаў новае заданне. Беларускія дэпутаты зрабілі падарунак: законы на выпадак пенсіі Лукашэнкі і клопат пра яго сям’ю. Муж Наталлі Эйсмант і БТ: планы на будучыню і нягеглыя вынікі працы. Адпачынак у Беларусі скончыўся бядой. Трагедыя ў Лунінцы: знаёмства з сілавікамі і сумны фінал.
Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».
https://www.youtube.com/watch?v=USvAjWRIvWY
Каго з беларускай апазіцыі падтрымлівае расійскі мільянер Неўзлін?
«Ёсць вельмі шмат дастаткова пераканаўчых чутак, доказаў і афіляцый, якія ў прынцыпе не хаваюцца», — кажа Арцём Шрайбман.
https://nashaniva.com/351493
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Лукашэнка: Напад на Беларусь — гэта Трэцяя сусветная вайна, я не блефую
Лукашэнка сёння сабраў сваіх прыхільнікаў на прысвечаны дню 17 верасня «патрыятычны форум» у «Мінск-Арэну».
https://nashaniva.com/351500
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Шрайбман патлумачыў, чым лідарства Ціханоўскай важнае для альтэрнатыўнай Беларусі
«Персаналія лепш увасабляе альтэрнатыўны праект Беларусі».
https://nashaniva.com/351486
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Не пападзіцеся на хітрык. Аператар А1 стаў браць грошы за некалі бясплатную паслугу
Рахункі некаторых абанентаў аператара А1 павялічыліся адразу на 4 рублі за месяц. Вось каго гэта тычыцца.
https://nashaniva.com/351533
Без VPN — па гэтай спасылцы.
СК расказаў падрабязнасці леташняга траўмавання пяці рабочых «Беларуськалія»
3 лістапада 2023 года падчас спуску ў шахту былі траўмаваныя 5 шахцёраў.
https://nashaniva.com/351525
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Падсасонны адказаў усім хейтарам, якія абурыліся яго рускамоўнай кнігай пра Дастаеўскага
«Я не магу пісаць па-беларуску пра аўтара, які піша па-руску, знаходзіцца ў рускім культурным кодзе».
https://nashaniva.com/351508
Без VPN — па гэтай спасылцы
Украінскія беспілотнікі атакавалі велізарны склад 107-ага арсенала Галоўнага ракетна-артылерыйскага ўпраўлення ў горадзе Таропец
Як пішуць вайсковыя эксперты, там захоўваліся ракеты для РСЗА «Град», мінамётныя міны і, магчыма, зенітныя ракеты.
У сеціве з’явілася відэа, як у 2018 годзе ўрачыста адкрывалі гэты арсенал «сусветнага ўзроўню».
«Яна пагражала мне фізічна, нападала сэксуальна». Аляксандр Рыбак скардзіцца на сталкерку
Спявак сцвярджае, што фанатка стварае фальшывыя акаўнты тысячамі, зрывае яго канцэрты і псуе жыццё ягоным сябрам, калегам і нават суседзям.
https://nashaniva.com/351466
Без VPN — па гэтай спасылцы
Гарбунова: «А Паліна Шарэнда-Панасюк? Дзеля чаго гэтая барацьба? Яна бессэнсоўная. Проста знішчэнне чалавека і сям’і»
Былая «міністарка па палітвязнях» упэўненая, што Аляксандр Лукашэнка шчыра хоча перагарнуць старонку.
https://nashaniva.com/351517
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Украінскага баксёра Аляксандра Вусіка затрымалі ў аэрапорце Кракава
Прычыны пакуль невядомыя, абставіны высвятляюцца.
У маі Вусік стаў першым у ХХІ стагоддзі абсалютным чэмпіёнам свету па боксе ў суперцяжкай вазе.
У Калінкавічах на дзень адзінства з'елі дзяржаўны сцяг
Крэатывам адзначыліся работнікі Калінкавіцкага малочнага камбіната.
https://nashaniva.com/351514
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Эйсмант зноў робіць дыктатуру брэндам
На зборышчы прыхільнікаў Лукашэнкі ў «Мінск-Арэне» да «Дня народнага адзінства» яму зрабілі «творчы сюрпрыз» — кампазіцыю пад назвай «Балада пра дыктатара».
https://nashaniva.com/351512
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Галоўнае за 17 верасня
Коля Лукашэнка сыграў на раялі на «Дні народнага адзінства». Яго тата перад гэтым прыгразіў Трэцяй сусветнай вайной і патлумачыў, чаму ў Беларусі маўчаць, што праз яе туды-сюды лётаюць расійскія шахеды
Сталі вядомыя імёны яшчэ 10 памілаваных палітвязняў. А пасля яшчэ 10
Ізраіль правёў кібератаку на членаў «Хезбалы». Пейджары 1200 баевікоў адначасова ўзарваліся проста ў кішэнях. Пацярпеў нават пасол Ірана ў Ліване. Салаўёў сцвярджае, што за выбухі пэйджараў у Ліване адказны ізраільскі агент «Махшыр Кешэр». Рагоча ўвесь інтэрнэт
«Жонка ўзяла ў арэнду на Занзібары малюсенькі гатэль». Сяргей Дубавец расказаў, чым займаецца ў свае 65
Кітай папрасіў Беларусь нармалізаваць адносіны з Польшчай — крыніца
Каго з беларускай апазіцыі падтрымлівае расійскі мільянер Неўзлін?
Мегапапулярны нямецкі блогер аб'ездзіў усю Еўропу і вызначыў свае самыя любімыя і нелюбімыя краіны
Шрайбман патлумачыў, чым лідарства Ціханоўскай важнае для альтэрнатыўнай Беларусі
Расійскія вайскоўцы засеклі мячом украінскага палоннага і знялі на відэа
У Расіі каліноўца Яна Дзюрбейку чамусьці абвесцілі ў вышук і сабраліся судзіць завочна. Хоць ён быў у іх у палоне
Салаўёў сцвярджае, што за выбухі пэйджараў у Ліване адказны ізраільскі агент «Махшыр Кешэр». Рагоча ўвесь інтэрнэт
Салаўёў не праверыў, што гэтае слова азначае на іўрыце.
https://nashaniva.com/351489
Без VPN — па гэтай спасылцы.
«Жонка ўзяла ў арэнду на Занзібары малюсенькі гатэль». Сяргей Дубавец расказаў, чым займаецца ў свае 65
Першы рэдактар адноўленай «Нашай Нівы», выдавец, празаік і шматгадовы аўтар «Радыё Свабода» 17 верасня адзначае 65-годдзе. Пагутарылі пра новыя кнігі, дражненне Лукашэнкі, бізнэс на Занзібары і самы шчаслівы час.
Не прапусціце гэтую выключна цікавую гутарку.
https://nashaniva.com/351429
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Коля Лукашэнка сыграў на раялі на сходзе з нагоды «Дня народнага адзінства» ў Мінску
https://nashaniva.com/351503
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Чарговыя імёны вызваленых палітвязняў:
16. Рукойць Аляксандр
17. Пугач Аляксандр
18. Кушалевіч Дзмітрый
19. Завадскі Алег
20. Жук Аляксандр
21. Амельчанка Мікалай
22. Сінюта Дзмітрый
23. Мазоль Сяргей
24. Санька Віталь
25. Рамановіч Андрэй
Агулам 16 верасня было памілавана 37 палітвязняў. На гэты момант апублічаныя імёны 25 з іх.
Ад выбуху пейджара «Хезбалы» пацярпеў у тым ліку пасол Ірана ў Ліване
Пра раненне Маджтаба Амані паведамілі іранскія крыніцы.
https://nashaniva.com/351494
Без VPN — па гэтай спасылцы.