nashaniva | Unsorted

Telegram-канал nashaniva - Наша Ніва

50573

Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906

Subscribe to a channel

Наша Ніва

Замежнік упершыню хацеў наведаць Беларусь, але яго не пусцілі ў краіну за карцінку з Лукашэнкам на тэлефоне

«Думаў, гэта канец», — каментуе хлопец і лічыць, што яму пашанцавала.

https://nashaniva.com/358369

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Чат GPT валодае беларускай мовай не проста добра, а бліскуча. І прымае каманды, і перакладае, і рэдагуе тэксты

Зараз вам заўсёды ёсць з кім пагаварыць на роднай мове на самыя розныя тэмы. Ён таксама перакладзе для вас на беларускую любы тэкст з любой мовы.

https://nashaniva.com/358294

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Створаны заплечнік, які амаль цалкам зніжае вагу рэчаў

Кітайскія даследчыкі прадставілі заплечнік, які можа значна палегчыць жыццё падарожнікам, спартсменам, вайскоўцам і ўсім тым, хто працуе з цяжкімі грузамі. Саму канцэпцыю нельга назваць інавацыйнай, аднак на фоне канкурэнтаў кітайскі варыянт усё ж вылучаецца адной асаблівасцю.

https://nashaniva.com/355655

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Зміцер Вайцюшкевіч на святы выпусціў традыцыйны калядны кліп

Новая ягоная святочная песня называецца «Карагодам».

https://www.youtube.com/watch?v=uBB_q-ePN5Q

Читать полностью…

Наша Ніва

Украінскага дэпутата, якога вінавацяць у дзяржаўнай здрадзе, будуць вазіць з СІЗА на пасяджэнні Вярхоўнай Рады

А ў камеры павінны забяспечыць яго камп'ютарам, каб мог складаць законапраекты.

https://nashaniva.com/358371

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Канапацкая: Ніякая гэта не апазіцыя, а зборышча самазванцаў і махляроў

Ганна Канапацкая, якой паводле сцэнарыя выбарчай кампаніі дасталася роля «дэмакратычнага» кандыдата, да палітвязняў ставіцца мякчэй, чым праўладны камуніст, а вось да апанентаў улады, якім удалося выехаць за мяжу, яна таксама бескампрамісная.

https://nashaniva.com/358366

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

У Індыі мужчына вырашыў ахвяраваць грошы на храм і выпадкова выкінуў у скрыню свой айфон

Айфон Pro версіі, як сведчаць мясцовыя законы, цяпер належыць «богу вайны», а ён не вяртае ахвяраванні.

https://nashaniva.com/358271

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Чаму хобіты жывуць у беларускіх вёсках, а эльфы гавораць старабеларускай. Перакладчык «Валадара Пярсцёнкаў» адказвае на ўсе пытанні

У продаж нарэшце паступіла ў беларускім перакладзе кніга «Вяртанне Караля», заключная частка легендарнай трылогіі Джона Толкіна. @nashaniva пагутарыла з перакладчыкам Ігарам Куліковым пра выклікі, з якімі давялося сутыкнуцца, пераносячы свет Серадзем’я на беларускую глебу, пасхалкі для беларусаў, і даведалася, пераклад якога твора Толкіна з'явіцца наступным.

https://nashaniva.com/358199

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

«У 2020-м два сыны ўгаворвалі Лукашэнку ляцець з Беларусі»

«Усё было дамоўлена і ўсё было зроблена для таго, каб ён паляцеў. Ён не захацеў», — сцвярджае рэжысёр Мікалай Халезін.

https://nashaniva.com/358352

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Рэцыдывіст, які скраў унітаз у суседа. Расказваем, хто той найміт з Беларусі, якога ўзялі ў палон ва Украіне

Артур Яфрэмаў мае больш за дзясятак адміністратывак за п'янкі і дэбошы. На адным месцы працы ён таксама ніколі доўга не працаваў.

https://nashaniva.com/358260

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Пуцін выбачыўся перад Аліевым за атаку на самалёт Баку — Грозны

У выніку крушэння самалёта 25 снежня загінулі 38 чалавек.

https://nashaniva.com/358351

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

На вайне ва Украіне загінуў рэдактар расійскага тэлеканала «Ізвестія», які паехаў туды добраахвотнікам увосень 2022 года

Прыляцеў беспілотнік.

https://nashaniva.com/358349

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

«Ён спалохаўся так, што не мог расціснуць пальчыкі, якімі трымаў лыжку»

«Пачуццё віны за тое, што здарылася, цяпер заўсёды са мной, я заўсёды да гэтага вяртаюся», — кажа Ірына Шчасная. Амаль чатыры гады яна не бачылася з сынам — іх разлучыла калонія. Тое ж самае адбылося і ў сем'ях Вольгі Філатчанкавай, Вольгі Такарчук, Алесі Буневіч.

Пакуль мамы былі ў калоніі, на волі іх чакалі дзеці. @Mediazona_by запісала іх гісторыі.

https://nashaniva.com/358344

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

У Мінску адкрылася крама толькі з беларускімі цацкамі

Толькі беларускіх, і ніякіх іншых.

https://nashaniva.com/358341

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Папярэдняя прычына забойства чатырох дзяцей у Расіі — рэўнасць да жонкі

Мужчына вырашыў, што яму сістэматычна здраджвалі, і зарэзаў трох хлопчыкаў і дзяўчынку, якіх лічыў не сваімі.

https://nashaniva.com/358338

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

У Паўднёвай Карэі пры заходзе на пасадку разбіўся самалёт з пасажырамі

https://nashaniva.com/358429

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Кіраўніка Віцебска злавілі на хлусні гараджанам

Падводзячы вынікі года падчас выступлення ў студыі на абласным тэлебачанні, старшыня Віцебскага гарвыканкама Аляксей Героеў расказаў, што месца для плошчы Герба і Сцяга ў горадзе выбралі самі гараджане праз галасаванне на сайце газеты «Віцьбічы». Але праблема ў тым, што сапраўдныя вынікі ўлады праігнаравалі.

https://nashaniva.com/358376

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

«Як адчуваецца водпуск у снежні падчас запары на працы». Найлепшыя твіты тыдня

На гэтым тыдні твітар абмеркаваў новы талісман беларускай АЭС, жаданне Пазняка ўдзельнічаць на перамовах па Украіне замест Ціханоўскай і многае іншае.

https://nashaniva.com/358365

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

«Рухаемся ў бок чорна-задымленай керамікі». У Свіслачы адраджаюць тэхналогію старажытнага ганчарства

Майстар Яўген Мацяшук робіць гліняны посуд у традыцыйным народным стылі і марыць разам з формай авалодаць старажытнай тэхналогіяй. Для гэтага ў Свіслачы плануюць закупіць адпаведны горан, якім карысталіся ганчары для дасягнення эфекта «чорнай» гліны.

https://nashaniva.com/358372

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Галоўнае за 28 снежня

Памілавалі яшчэ 20 чалавек

Кандыдат у прэзідэнты ад камуністаў заклікае забраць і падзяліць маёмасць праціўнікаў рэжыму

Чаму хобіты жывуць у беларускіх вёсках, а эльфы гавораць старабеларускай. Перакладчык «Валадара Пярсцёнкаў» адказвае на ўсе пытанні

«У 2020-м два сыны ўгаворвалі Лукашэнку ляцець з Беларусі»

Рэцыдывіст, які скраў унітаз у суседа. Расказваем, хто той найміт з Беларусі, якога ўзялі ў палон ва Украіне

Браты-блізняты прыйшлі працаваць у міліцыю. Адзін з іх пераплыў раку і ўцёк з Беларусі, каб не займацца палітычнымі справамі. Пагутарылі з ім

Пуцін выбачыўся перад Аліевым за атаку на самалёт Баку — Грозны

Беларускі фатограф абвінавачвае Іллю Яшына ў тым, што той у сваім інстаграме незаконна апублікаваў свой партрэт

Прэм'ер Славакіі пагражае спыніць пастаўкі электраэнергіі Украіне

У Мінску адкрыўся новы выстаўны цэнтр «Белэкспа»

Читать полностью…

Наша Ніва

Кандыдат у прэзідэнты ад камуністаў заклікае забраць і падзяліць маёмасць апазіцыянераў

Спарынг-партнёр Лукашэнкі Сяргей Сыранкоў агучыў ястрабіную пазіцыю ў дачыненні да палізняволеных і праціўнікаў дзейнай улады за мяжой.

https://nashaniva.com/358363

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Шахматыста Магнуса Карлсэна дыскваліфікавалі на чэмпіянаце свету за парушэнне дрэс-кода

На другі дзень турніру, 27 снежня, ён прыйшоў у джынсах, што забаронена правіламі Міжнароднай шахматнай федэрацыі.

https://nashaniva.com/358361

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

«Газпрам» спыняе пастаўкі газу Малдове

Аднак жа краіна да такога развіцця падзей загадзя рыхтавалася.

https://nashaniva.com/358357

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Арменія не збіраецца вяртаць пасла ў Мінск

Размік Хумаран быў выкліканы ў Ерэван для кансультацый яшчэ ў чэрвені 2024 года, і пасля таго ў Беларусь не вяртаўся.

https://nashaniva.com/358356

Без VPN —
па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Шэф ChatGPT пра Маска: «Хам і хуліган, але і прадпрымальнік легендарны»

Барацьба за OpenAI паказвае, наколькі перспектыўная гэта сфера — штучны інтэлект.

https://nashaniva.com/358353

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Дырэктара «Гараўтамоста» судзяць за хабар і крадзеж

Павел Важнік быў арыштаваны ў лютым 2024 года.

https://nashaniva.com/358348

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Беларускі фатограф абвінавачвае Іллю Яшына ў тым, што той у сваім інстаграме незаконна апублікаваў свой партрэт

Яўген Ерчак просіць ад расійскага апазіцыянера 1200 еўра кампенсацыі за фота, узятыя без дазволу.

https://nashaniva.com/358285

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

«Хаця б раз на тры дні павінен слухаць». Міліцыянер расказаў, як праслухоўваў беларусаў

Пачутыя звесткі і кантакты трэба запісваць у сакрэтны нататнік.

https://nashaniva.com/358342

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

У Расіі святар, які падазраецца ў спробе згвалтавання дзяўчыны, адправіўся на вайну ва Украіну

Екацярынбургскі мітрапаліт выказаў надзею, што іерэй Сідараў «не будзе сядзець у штабе, а на полі бою прынясе пакаянне праз самаахвярнасць і ратны подзвіг».

https://nashaniva.com/358340

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Аляксандр Глеб прыехаў з пралукашэнкаўскім «Марафонам адзінства» ў Мазыр

«Лічу, гэта выдатна, што ў рэгіёнах арганізавалі такія мерапрыемствы, дзе можна сустракацца з людзьмі, адказваць на іх пытанні, магчыма, нешта параіць, падказаць», — падзялілася думкамі экс-зорка «Штутгарта» і «Арсенала».

https://nashaniva.com/358337

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…
Subscribe to a channel