У шматдзетнай сям’і з-пад Пружан пасадзілі маму, тату, а цяпер і бабу — усіх за палітыку
https://nashaniva.com/356651
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Жонка кандыдата ў прэзідэнты Польшчы нарадзіла ў 17 гадоў
Кандыдат ад PiS Караль Наўродскі расказаў, чаму ён выступае супраць абортаў.
https://nashaniva.com/356647
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Полк Каліноўскага абвясціў калядную акцыю для дзяцей загінулых ваяроў
Да беларусаў звярнуўся камандзір Павал «Дзядзька» Шурмей.
https://nashaniva.com/356644
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Алекс Кансані стала першай трансгендарнай жанчынай, якая атрымала тытул «Мадэль года»
Кансані стала зоркай сацыяльных сетак падчас пандэміі Covid-19.
https://nashaniva.com/356641
Без VPN — па гэтай спасылцы.
У расійскім палоне загінуў мэр украінскага горада
Яўген Мацвееў фактычна памяняў сваё жыццё на жыцці рабочых.
https://nashaniva.com/356637
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Дрон ударыў па будынку чачэнскага спецназа ў Грозным
З’явіліся відэа і фотапацвярджэнні атакі.
29 кастрычніка ўпершыню было паведамленне пра атаку дронаў на Чачню. Тады беспілотнікі атакавалі ўніверсітэт спецназа ў Гудэрмесе.
Былы кіраўнік «Белсата» Аляксей Дзікавіцкі расказаў, дзе будзе цяпер працаваць
«Трэба пачынаць з нуля».
https://nashaniva.com/356630
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Манашак Свята-Елісавецінскага манастыра прагналі яшчэ з аднаго кірмаша ў Польшчы
https://nashaniva.com/356624
Без VPN — па гэтай спасылцы.
У Варшаве пачынаецца суд па справе згвалтавання і забойства беларускі Лізы
Асноўная частка суда будзе закрытая.
https://nashaniva.com/356623
Без VPN — па гэтай спасылцы.
У Паўднёвай Карэі патрабуюць адстаўку прэзідэнта пасля спробы перавароту
Сёння раніцай У Сеуле і іншых гарадах аднавіліся дэманстрацыі за адстаўку прэзідэнта Юн Сок Ёля.
https://nashaniva.com/356618
Без VPN — па гэтай спасылцы.
ВІДЭАНАВІНЫ. Лукашэнка ў шаленстве: што здарылася / Чыноўнікі адключаюць інтэрнэт: падрабязнасці
Аляксандр Лукашэнка і беларуская Акадэмія навук: нярвовая нарада і чарговыя прэтэнзіі прэм’ер-міністру Раману Галоўчанку. Што мяняецца ў беларускай медыцыне: здзейсніліся планы міністра аховы здароўя Хаджаева. Гомельскія чыноўнікі адключаюць інтэрнэт, а ў гродзенскіх няма грошай каб ушанаваць памяць пісьменніка Васіля Быкава. Незвычайнае затрыманне на беларускай чыгунцы. Вялікія праблемы ў прыхільніка Лукашэнкі.
Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».
https://youtu.be/UJFiTogGRkA
Прэзідэнт Карэі заявіў на пасяджэнні ўрада, што адкліча рашэнне аб увядзенні ваеннага становішча і забароне любой палітычнай актыўнасці
Адразу пасля гэтага армія абвясціла, у адпаведнасці з канстытуцыяй, пра расфармаванне камандавання ваенным становішчам, паведамляе карэйскае выданне YTN.
Гэта была адна з самых кароткіх спроб канстытуцыйнага перавароту ў гісторыі.
У эфіры БТ выйшаў шпіёнскі фільм пра асуджаных Дзмітрыя Пазнякова (на фота) і Томаша Бярозу
Пазнякоў працаваў ваенкамам у Брэсцкай вайсковай камендатуры. Як сцвярджаецца, падчас паездкі ў Польшчу ён быў завербаваны тамтэйшымі спецслужбамі. Выконваў іх заданні, перадаваў дакументы. Сустракаўся з польскімі спецслужбістамі падчас выездаў на сямейны адпачынак за мяжу. У выніку атрымаў ад палякаў каля $60 тысяч.
Калі Пазнякоў вырашыў канчаткова з’ехаць з Беларусі, папрасіў грошы на арганізацыю пераезду. Яму адправілі па пошце мяккую цацку, у якой былі зашыты шэсць тысяч даляраў. Гэта зрабіў якраз Томаш Бяроза — грамадзянін Польшчы, які жыў у Беларусі і працаваў на польскія спецслужбы.
У выніку былі арыштаваныя абодва. Бяроза атрымаў 14 гадоў за шпіянаж. Пазнякову далі за здраду дзяржаве 19 гадоў.
Апроч таго, паказалі грамадзяніна Польшчы Ежы Жывалеўскага, які жыў у Гродна і нібыта быў кантрабандыстам. Ён таксама асуджаны за шпіянаж. Відаць, Беларусь хоча ад Польшчы што-небудзь у абмен на яго.
Сталі вядомыя імёны сямі памілаваных палітзняволеных жанчын
📍Вольга Патрусаева
📍Алена Гуцік
📍Валерыя Драгун
📍Таццяна Макарава
📍Наталля Сцёпіна
📍Алена Дуброўская
📍Ірына Скроб
Яны выйшлі на свабоду ў лістападаўскія хвалі памілавання. Іх імёны назваў Юрый Васкрасенскі.
https://nashaniva.com/356609
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Расійскія вайсковыя караблі пакінулі базу ў сірыйскім Тартусе
Гэта адзіны расійскі вайскова-марскі аб'ект у Міжземным моры.
https://nashaniva.com/356605
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа
Дзяўчына замовіла ў вядомай мінскай майстрыхі сумку ручной працы. Вынік ёй вельмі спадабаўся, удзячная пакупніца вырашыла даслаць водгук з фота — і нечакана разбурыла чужую сям’ю.
https://nashaniva.com/356648
Без VPN — па гэтай спасылцы.
«Амбасада Беларусі парасла травой, што вельмі сімвалічна. Але здзівіла, што Нацгвардыя ўсё яшчэ там патрулюе»
Беларус расказаў пра тыдзень у Кіеве.
https://nashaniva.com/356645
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Ва Украіне ў падпольнай друкарні знайшлі пячатку Міністэрства абароны Беларусі
Там друкаваліся падробленыя даведкі і іншыя дакументы для ўхілення ад мабілізацыі.
https://nashaniva.com/356643
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Паліцыя павысіла захады бяспекі на судзе над Дорыянам С., меркаваным забойцам беларускі Лізы
Відэа пачатку пасяджэння публікуе @belsat.
Паліцыя павысіла ўзровень бяспекі праз рызыку правакацыяў ды самасуду над падазраваным.
«Лукашэнка разумее, што фізічна не паспее перадаць уладу Колю»
Аналітык Аляксандр Фрыдман тлумачыць, чаму інтэрв'ю з Мікалаем Лукашэнкам з'явілася менавіта цяпер і наколькі той быў у ім самастойны.
https://nashaniva.com/356632
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Вучоныя знайшлі сляды катаклізмаў на Сонцы. Іх паўтарэнне можа мець катастрафічныя наступствы для цывілізацыі
Гіганцкія магнітныя буры, вядомыя як «падзеі Міяке», як мінімум шэсць разоў дасягалі Зямлі ў мінулым. Сёння такі феномен можа скончыцца катастрофай для цывілізацыі. Што пра гэта вядома?
https://nashaniva.com/356601
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Як у школьныя электронныя дзённікі трапіла рэклама піва? З'явілася тлумачэнне
Школьныя электронныя дзённікі могуць закрыць з-за рэкламы ў іх піва.
https://nashaniva.com/356625
Без VPN — па гэтай спасылцы.
У Тбілісі і іншых гарадах Грузіі працягваюцца мітынгі супраць «Грузінскай мары», справакаваныя заявай уладаў аб прыпыненні працэсу еўраінтэграцыі да 2028 года
Вось кадры мінулай ночы.
«Было адчуванне, што людзі ўжо не хочуць вайны». Аляксей Ластоўскі аб наведванні Сірыі і рэжыме Асада як меншым зле
Беларускі гісторык Аляксей Ластоўскі летась тыдзень правёў у Сірыі як турыст. @NashaNiva пацікавілася ў яго, якія ўражанні пакінула гэтая краіна, дзе зноў адбываюцца ваенныя дзеянні.
https://nashaniva.com/356595
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў
Сяргей Нікіфаровіч прапаў у снежні 2023 года, а пасля знайшоўся ў СІЗА КДБ.
https://nashaniva.com/356617
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Азаронак заявіў, што стаў мякчэйшым, і патлумачыў, чаму здаў назад
«Час раскідваць камяні, час іх збіраць».
https://nashaniva.com/356611
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Што хаваецца за паспяховым аднаўленнем Нотр-Дама? Францыя віруе, і каб нам такія віраванні
Праз некалькі дзён адбудзецца ўрачыстае адкрыццё аднаго з самых вядомых сабораў у свеце і візітоўкі Парыжа. Аднаўленне заняло больш за пяць гадоў і выклікала гарачыя спрэчкі.
https://nashaniva.com/356591
Без VPN — па гэтай спасылцы.
У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?
Калі намесніца міністра абароны Расіі назвала лічбы на круглым стале ў Дзярждуме, кіраўнік камітэта па абароне папрасіў нідзе больш «гэтыя лічбы не агучваць» і прыбраць такую інфармацыю з дакументаў.
https://nashaniva.com/356610
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Прапаганда піша, што сын экс-кіраўніка МЗС Украіны купіў «Жалезны трон» за $1,5 млн. Праўда?
Абы-як скляпаны ролік зарэпосцілі ў тым ліку «Жоўтыя злівы» ды Ігар Тур.
https://nashaniva.com/356603
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Армія Паўднёвай Карэі заявіла, што ваеннае становішча, згодна з Канстытуцыяй, захоўваецца, пакуль прэзідэнт яго не адменіць
Прэзідэнт па законе абавязаны падпарадкавацца рашэнню парламента, але няясна, калі ён тое зробіць, паведамляе карэйскае выданне YTN.
Пакуль у краіне захоўваецца двухсэнсоўная сітуацыя.
Дзярждэп ЗША выказаў «сур’ёзную занепакоенасць». Выглядае, што рашэнне прэзідэнта Карэі стала сюрпрызам для адміністрацыі Байдэна.