nashaniva | Unsorted

Telegram-канал nashaniva - Наша Ніва

50572

Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906

Subscribe to a channel

Наша Ніва

Зяленскі: Украіна можа ўступіць у НАТА без дзеяння артыкула 5 на ўсёй тэрыторыі

Пры гэтым Зяленскі падкрэсліў, што «не можа быць запрашэння ў НАТА часткі тэрыторыі Украіны».

https://nashaniva.com/356451

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Хто такія садыкі? Расійскія вайскоўцы ў Сірыі нарадзілі адмысловы слэнг

Цяпер яго пераймаюць блогеры і СМІ: «Адзіныя садыкі, хто не збег, былі тыя, хто спаў на варце».

https://nashaniva.com/356430

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Ва Узбекістане затрымалі вядомага расійскага журналіста Аляксея Піваварава і яго здымачную групу

Півавараў анансаваў відэа пра Узбекістан на сваім канале «Рэдакцыя».

https://nashaniva.com/356447

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Пуцін зацвердзіў рэкордныя ваенныя расходы на 2025 год

На «нацыянальную абарону» збіраюцца накіраваць 32,5% бюджэту краіны.

https://nashaniva.com/356445

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Феерычная гісторыя суперніка Лукашэнкі: як сын паўтарае лёс і памылкі свайго бацькі

Хто такі Алег Гайдукевіч: даўні супернік Лукашэнкі ці яго верны прыхільнік? Як былы мінскі сілавік раптам стаў беларускім «апазіцыйным» палітыкам і дэпутатам? Што вядома пра страшную гісторыю, у якую трапіў Гайдукевіч і чым яна скончылася? Што прыдумаў яго бацька і чаму сын цяпер фактычна паўтарае той жа шлях? Каго страціў Гайдукевіч, калі абраў падтрымку Лукашэнкі?

Усе адказы шукайце ў новым сюжэце «Нашай Нівы»

https://youtu.be/oVqM74-OLik?si=5k4wZ9Nk-c8nBydj

Читать полностью…

Наша Ніва

У Мінску пабудуюць новую дарогу

Яна злучыць Фрунзенскі і Цэнтральны раёны сталіцы.

https://nashaniva.com/356440

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Таксі «Яндэкс Go» пагражаюць блакіроўкай: на АНТ выйшаў разгромны рэпартаж

Папулярны расійскі сэрвіс абвінавацілі ў спрыянні кіроўцам-нелегалам і ў незаконным падвышэнні цэн.

https://nashaniva.com/356436

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Пажар адбыўся на складзе Мінскага інструментальнага завода

Два чалавекі шпіталізаваныя з апёкамі і атручваннем.

https://nashaniva.com/356435

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Урадавыя войскі Сірыі адкінулі перадавыя калоны паўстанцаў ад горада Хама

У суботу 30 лістапада паўстанцы ўвайшлі ў гэты 5-ы па памеры горад краіны з поўначы, але пазней туды падышлі падмацаванні з элітных часцей сірыйскай арміі, паведамляюць інфармаваныя расійскія ваенкары. Няўдалая спроба захапіць Хаму можа азначаць, што кіраўніцтва краіны выходзіць з шоку пасля бліцкрыгу паўстанцаў у Алепа, калі вобласць з 2-мільённым горадам была захопленая амаль цалкам за 4 дні.

Расійская авіяцыя наносіць удары па Алепа ды іншым гарадам поўначы, у тым ліку касетнымі боепрыпасамі, пішуць сірыйскія ТГ-каналы.

У той жа час супраць Асада зноў паўсталі гарады на поўдні краіны, у раёне Дэр’а.

Паўстанцы таксама посцяць шматлікія фоты і відэа з захопленай вайсковай тэхнікай расійскай вытворчасці, сярод якіх устаноўка СПА «Панцыр» і РСЗА «Ураган».

Звяртае ўвагу вышкал, дысцыпліна і добрая аснашчанасць паўстанцаў, вынік стварэння на поўначы Сірыі каля мяжы з Турцыяй эфектыўных дзяржаўных структур.

Читать полностью…

Наша Ніва

Сірыйскія паўстанцы захапілі на кінутай расійска-сірыйскай авіябазе Квайрэс самалёт L-39 з вялікай колькасцю боепрыпасаў

Таксама сярод трафеяў ёсць ЗРК «Панцыр-С1». «Калі паўстанцы разбяруцца, як ён працуе, то расійскім самалётам прыйдзецца цяжкавата», — піша вайсковы аналітык Ян Мацвееў.

Читать полностью…

Наша Ніва

«Дональд, як малады палітык, не разумее…» Што Лукашэнка раней казаў пра Трампа

Як складваліся адносіны Беларусі з ЗША ў першы тэрмін Дональда Трампа і што гаварыў Лукашэнка пра Трампа тады?

https://nashaniva.com/355344

Без VPN — па
гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Жонка футбаліста зборнай параўнала цэны ў Zara ў Беларусі і Венгрыі

Дзе танней набыць рэчы Zara — у Мінску ці ў Будапешце? Параўнаць цэны вырашыла блогерка Настасся Клімовіч, якая цяпер жыве на дзве краіны і добра арыентуецца ў тым, дзе што колькі каштуе.

https://nashaniva.com/356392

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

У Тбілісі пратэстуючыя не расходзяцца і ранкам 1 снежня

Яны працягваюць стаяць ля будынка Тбіліскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Пасля выбараў тут быў намётавы гарадок, які паліцэйскія ўначы ліквідавалі.

Читать полностью…

Наша Ніва

Пратэсты ў Грузіі радыкалізуюцца: на вадамёты адказваюць феерверкамі і кактэйлямі Молатава

У Тбілісі 30 лістапада працягнуліся акцыі пратэсту супраць прыпынення еўраінтэграцыі. Пры гэтым супрацьстаянне паміж пратэстоўцамі і паліцыяй набывае ўсё больш жорсткі характар.

https://nashaniva.com/356420

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Олаф Шольц заклікаў свайго галоўнага апанента «не гуляць у рускую рулетку»

«Калі гаворка ідзе пра пытанні вайны і міру, неабходная халодная галава».

https://nashaniva.com/356402

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

У Польшчы ёсць свае сёстры Груздзевы — сёстры Гадлеўскія

Дзяўчаты праславіліся знешнім выглядам і выкананнем кавераў не толькі на вядомыя песні, але і гімн Польшчы.

https://nashaniva.com/356444

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Пасля даносу Бондаравай раптоўна адмянілі выставу ў музеі Янкі Купалы

Цяпер яна патрабуе на музеі шыльды па-руску.

https://nashaniva.com/356449

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Сірыйскія паўстанцы занялі рэзідэнцыю Башара Асада ў Алепа

Яны паказалі кабінеты і спальні палаца, які выкарыстоўваўся падчас прыездаў дыктатара.

Читать полностью…

Наша Ніва

Трамп прызначыў паслом у Францыі Чарльза Кушнера. Яго маці арганізавала знакамітыя ўцёкі з гета ў Навагрудку

Сам Чарльз Кушнер, бацька зяця Трампа, прафінансаваў мемарыяльную сцяну на малой радзіме бацькоў. Аднак у ЗША ў яго сапсаваная рэпутацыя.

https://nashaniva.com/356442

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

«На першым спатканні я б прапанавала ўсім жанчынам плаціць самастойна»

Журналістка Яўгенія Сугак патлумачыла гэты падыход.

https://nashaniva.com/356441

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

«Можна ўзяць аўтамат і перасекчы мяжу?» Павук спытаў у памежнікаў, ці законна расійскія войскі ў 2022 годзе перайшлі беларуска-ўкраінскую мяжу

Таксама блогер паспрабаваў даведацца, чаму залятаюць у Беларусь «шахеды».

https://nashaniva.com/356439

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

У Мсціславе трое дзецюкоў ад нуды закідалі яйкамі чужыя аўто і разнеслі альтанкі

Прыяцелям — 24—26 гадоў. Яйкі яны адмыслова для гэтай мэты купілі ў краме.

https://nashaniva.com/356437

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Час, калі сонца не глядзіць у наша аконца: як не ўпасці ў дэпрэсію і застацца бадзёрым

Адсутнасць сонечнага святла ўпотай падрывае наша здароўе. Вось што раяць дактары.

https://nashaniva.com/356432

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Хто такі Яўген Горын — прапагандыст, які бярэ інтэрв'ю ў палітвязняў за кратамі і кляйміць Захад

Горын ездзіў гаварыць за кратамі з палітвязнем Юрыем Зянковічам. У сваіх выступленнях ён называе краіны Балтыі «марыянеткамі» і крытуе ЗША, што іх прэзідэнт ужо стары. Распавядаем пра гэтага прапагандыста.

https://nashaniva.com/355109

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Якім будзе надвор'е ў першы тыдзень снежня

https://nashaniva.com/356424

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Сяргей Бульба вінаваціць у арэндных праблемах сваёй арганізацыі мінулае кіраўніцтва. Тое ўсё адмаўляе

У размове з @belsat Бульба пацвердзіў, што ўлады Варшавы сапраўды пакуль не хочуць падпісваць новую дамову аб арэндзе, але адмаўляе, што ў гэтым ёсць нейкая ягоная віна.

https://nashaniva.com/356418

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Бондарава абрынулася на музей Янкі Купалы і мастака Сушу

Вядомая прарасійская актывістка Вольга Бондарава, вядомая сваімі даносамі, гэтым разам абрынулася на музей Янкі Купалы, дзе сёння адкрываецца выстава Алеся Сушы.

Бондарава запрашае на адкрыццё ГУБАЗіК і выказвае смелую ўпэўненасць, што выставу па яе наводцы закрыюць. А таксама яна абразіла памяць Алеся Пушкіна.

https://nashaniva.com/356422

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Апошні рывок. Што будзе гэтай зімой на полі бою ва Украіне?

Снежань і студзень, верагодна, стануць перыядам актывізацыі баявых дзеянняў на фронце ў расійска-ўкраінскай вайне, прагназуюць вайсковыя аналітыкі. Аднак існуюць абставіны, якія могуць прытармазіць абодва бакі. І гаворка ідзе не толькі пра зімовую непагадзь.

https://nashaniva.com/356419

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Коля Лукашэнка расказаў, ці сядзіць ён у сацсетках

«Гэта частка нашага жыцця. Немагчыма, напрыклад, не чытаць тэлеграм-каналы».

https://nashaniva.com/356414

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

У Лідскім раёне загарэўся цягнік

На перагоне Гуды — Бастуны каля вёскі Жырмуны Лідскага раёна загарэўся галаўны вагон дызель-цягніка Ліда — Беняконі, які адправіўся з Ліды ў 20:22.

https://nashaniva.com/356417

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…
Subscribe to a channel