З-за санкцый ЗША дрэйфуюць у моры як мінімум 65 танкераў з расійскай нафтай
Пяць танкераў стаяць каля берагоў Кітая, яшчэ сем — каля Сінгапура, іншыя затрымаліся ў Балтыйскім моры і на Далёкім Усходзе.
https://nashaniva.com/359421
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Пад Нясвіжам прадаюць рэшткі старадаўняй рэзідэнцыі Радзівілаў
Да нашых дзён захаваўся толькі бровар, пабудаваны ў пачатку XX стагоддзя.
https://nashaniva.com/359414
Без VPN — па гэтай спасылцы.
«Ён не зломлены»
Як успрыняў прысуд 64-гадовы святар з Валожына, асуджаны на 11 гадоў, піша @katolik_life.
https://nashaniva.com/359410
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Пашпарт Новай Беларусі пачнуць выдаваць з 26 студзеня. Што вядома і як атрымаць?
Ці дасць нешта гэты дакумент беларусам, хто і як будзе займацца бяспекай асабістых звестак і хто дакумент атрымаць не зможа, пацікавілася @zerkalo_io.
https://nashaniva.com/359407
Без VPN — па гэтай спасылцы.
«Я меў на ўвазе блізкасць беларускага народа, а не краіны». Кіраўнік МУС Літвы адказаў на крытыку прэм'ера
Міністр унутраных спраў Літвы Уладзіслаў Кандратовіч апраўдаўся за словы, што беларускі народ культурна самы блізкі літоўцам.
https://nashaniva.com/359400
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Прапагандысты паказалі палітзняволенага журналіста «Радыё Свабода» Андрэя Кузнечыка. Выглядае, што для запісу яго прывезлі з калоніі ў СІЗА КДБ
На АНТ анансавалі новы прапагандысцкі фільм, гэтым разам пра супрацоўнікаў амерыканскага медыя.
Андрэя Кузнечыка затрымалі 25 лістапада 2021 года.
8 чэрвеня 2022 году Магілёўскі абласны суд у закрытым рэжыме прызнаў Андрэя Кузнечыка стваральнікам «экстрэмісцкага фармавання» і прысудзіў 6 гадоў турмы.
Украінскі дыпламат Кулеба назваў Гомель і Магілёў «гістарычна нашымі землямі». Што?
Былы міністр замежных спраў Украіны паразважаў пра сівую даўніну Вялікага Княства Літоўскага. Аднак украінскі дыпламат зблытаў, каго, куды, што і чаму.
https://nashaniva.com/359366
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Анатоля Глаза адправілі паслом у Турцыю
Раней прэс-сакратар МЗС марыў паехаць у Італію, але тая адмаўлялася ад такой кандыдатуры.
У Лукашэнкі сёння кадравы дзень
Паводле яго прэс-службы, гэтым разам ён выставіў жорсткія умовы працы для чыноўнікаў.
«У гэтай пяцігодцы галоўнае патрабаванне да вас, дзяржслужачых, — гэта дысцыпліна», — падняў ён крытэрыі прафпрыдатнасці на новую вышыню.
З чырвонай цаной атрымалася даражэй, чым са звычайнай
Мінчанка купіла шакаладкі і засмуцілася.
https://nashaniva.com/359380
Без VPN — па гэтай спасылцы.
«Павінна стаяць калі і не ў першых, дык у шэрагах»
Мукавозчык заклікаў творчую інтэлігенцыю публічна падтрымліваць рэпрэсіі.
https://nashaniva.com/359372
Без VPN — па гэтай спасылцы.
У Новай Баравой прадаюць кватэру па $5500 за метр. І гэта не памылка
Двухпакаёвую кватэру агульнай плошчай 63 метры прадаюць за $345 тысяч. Паглядзелі, што ў ёй такога.
https://nashaniva.com/359339
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Ветэрынара са Смілавічаў асудзілі па пяці палітычных артыкулах. Яму пагражала да 12 гадоў калоніі
Арцёма Кухаронка вінавацілі ў «закліках да санкцый» і «садзейнічанні экстрэмізму». Вось як яго знайшлі.
https://nashaniva.com/359364
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Ці праўда, што ў абменніках не прымаюць даляры старога ўзору?
У народзе абмяркоўваюць, што даляры старога ўзору нібыта не хочуць прымаць у абменніках. Ролікі пра такія купюры (некаторыя іх называюць «белымі» далярамі) разыходзяцца ў сацсетках. Але ці насамрэч так?
Разабраліся, з якімі далярамі могуць быць праблемы і што рабіць з валютай, якую не прынялі ў абменніку.
https://nashaniva.com/359222
Без VPN — па гэтай спасылцы.
«Калі мы гэтага не зробім, праз 4-5 гадоў нам давядзецца ісці на курсы рускай мовы ці ехаць у Новую Зеландыю»
Генсак НАТА прыстрашыў еўрапейцаў.
https://nashaniva.com/359370
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Форум апазіцыі называецца «Беларусы годныя лепшага». А па-беларуску правільна так казаць?
«Годныя лепшага» ці «вартыя лепшага»?
https://nashaniva.com/359415
Без VPN — па гэтай спасылцы.
У Лідскім раёне дзед выпадкова стрэліў у малога ўнука з паляўнічай стрэльбы
Хлопчык загінуў.
https://nashaniva.com/359411
Без VPN — па гэтай спасылцы.
«Перагорнем старонку рознагалоссяў». Што абяцае Лукашэнка ў сваёй перадвыбарчай праграме
На 31-м годзе праўлення Аляксандр Лукашэнка апублікаваў чарговую перадвыбарчую праграму. Ён гаворыць, што ў 1994 годзе краіне было прасцей, чым цяпер, абяцае накіраваць свае намаганні на аднаўленне дыялогу з Захадам, а таксама на навядзенне мастоў унутры грамадства.
https://nashaniva.com/359408
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Жыве на гарышчы, ходзіць натоўпам і цяжка дыхае. У Віцебску зноў творацца дзіўныя рэчы
Што гэтым разам? Таямніча-загадкавае відэа.
https://nashaniva.com/359404
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Праз санкцыі продажы новых аўто ў Беларусі рэкордныя за апошнія пяць гадоў
Санкцыйны ціск з боку Еўрасаюза дапамог продажам афіцыйных аўтадылераў — вынікае са статыстыкі, апублікаванай Беларускай аўтамабільнай асацыяцыяй.
https://nashaniva.com/359349
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Лукашэнка даручыў новаму кіраўніку МАРГ вывучыць савецкі вопыт у гандлі
Пры назначэнні Артура Карповіча кіраўніком МАРГ Лукашэнка нагадаў таму пра важную задачу, якую ён даручыў, — прыдумаць формулу справядлівых цэн.
https://nashaniva.com/359397
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Адстаўных міністраў рассылаюць па краінах СНД
Колішні міністр здароўя Дзмітрый Піневіч (на фота) стаў паслом у Азербайджане. А Аляксей Багданаў, які узначальваў міністэрства гандлю, паедзе ў Казахстан.
Паслом у Азербайджане раней быў экс-міністр абароны Андрэй Раўкоў. Цяпер яму трэба чакаць новага прызначэння.
У Мінску на вуліцы Люцінскай ранкам аўтобус сутыкнуўся з грузавіком
Папярэдне, кіроўца аўтобуса пры павароце налева на скрыжаванні не даў перавагу грузавому аўтамабілю, які рухаўся ў сустрэчным кірунку.
На шчасце, ніхто не пацярпеў.
«Я адчула палёгку»
Жонка экс-каліноўца Верамейчыка пракаментавала зліў перапіскі Кабанчука і распавяла @belsat, што сёння вядома пра яе мужа.
https://nashaniva.com/359387
Без VPN — па гэтай спасылцы.
«Гэта я з’явіўся ў цэнтры Кіева, а не Пуцін»
Байдэн, які праз шэсць дзён пакідае сваю пасаду, падвёў міжнародныя вынікі свайго прэзідэнцкага тэрміну.
https://nashaniva.com/359381
Без VPN — па гэтай спасылцы.
У Маскве на працоўным месцы забіты супрацоўнік контрвыведкі ФСБ
У будынку Мінабароны ноччу 13 студзеня быў забіты супрацоўнік контрвыведкі ФСБ, паведамляе інсайдарскі канал ВЧК-ОГПУ.
https://nashaniva.com/359382
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Ноччу адбылася маштабная атака беспілотнікаў на Расію
У аэрапортах Казані, Калугі, Саратава і Тамбова закрыты аэрапорты, у Энгельсе і Саратаве адмянілі заняткі ў школах.
https://nashaniva.com/359379
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Паглядзіце, які прыгожы кот працуе ў МЗС Літвы і стаў сапраўднай зоркай
Паўгода таму на двор Міністэрства замежных спраў Літвы зайшло маленькае кацяня. Цяпер Рангас стаў часткай каманды аддзела стратэгічных камунікацый і актыўна прадстаўляе Літву ў сацыяльных сетках.
І нават мае дыпламатычны ранг — каташэ.
https://nashaniva.com/359375
Без VPN — па гэтай спасылцы.
ВІДЭАНАВІНЫ: Трывожныя навіны: Лукашэнка маўчыць пра сур'ёзную праблему / Міністр кінуў слухаўку: што здарылася
Лукашэнка даў каманду: што адказала беларускае міністэрства. Беларусаў зноў палохаюць перад выбарамі: што цяпер? Пра што маўчаць Аляксандр Лукашэнка і яго паплечнікі: міністр проста паклаў слухаўку. Беларусы і грошы: нечаканы паварот. Лідзія Ярмошына зноў расказвае неверагодныя рэчы. Трагедыя ў Асіповічах і бяда ў Мінску: што вядома. Праблемы з рэйсамі «Белавія». Куды паехаў дыпламат Лукашэнкі: цікавы нюанс. Унікальная знаходка пад Мінскам. Як працуюць беларускія службы пасля разносаў Лукашэнкі: знайшлі дакумент беларускай Генпракуратуры.
Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».
https://www.youtube.com/watch?v=yEnSw3VxtCI
Мінздароўя дазволіла дзецям хварэць 5 дзён без даведкі
Гэта тады, калі ў іх ёсць прыкметы прастуды.
https://nashaniva.com/359368
Без VPN — па гэтай спасылцы.