У Магілёве прадаюць 23-гадовы VW Golf 4 за 9000 даляраў. Што ў ім такога?
«Заводская афарбоўка. Нумары не прадаюцца», — гаворыцца ў апісанні.
https://nashaniva.com/356276
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Вярхоўны суд адмяніў прысуд арт-менеджару Аляксандру Чахоўскаму
Ягоную справу будуць пераглядаць.
https://nashaniva.com/356280
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Кіраўнік нямецкай разведкі папярэдзіў Расію пра артыкул 5 статута НАТА
Кіраўнік BND Бруна Каль апісаў сцэнары гібрыднага прамацвання краін НАТА.
https://nashaniva.com/356243
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Сірыйскія паўстанцы перайшлі ў наступ пад Алепа, сярод загінулых могуць быць вагнераўцы
Гэта іх першая буйная аперацыя з 2020 года.
https://nashaniva.com/356272
Без VPN — па гэтай спасылцы.
«Лукашэнку відавочна цесна і нецікава ў Беларусі». Амбіцыйныя прапановы на рытуальным саміце
Саміт АДКБ у Астане меў пэўныя асаблівасці, піша на @radiosvaboda Валер Карбалевіч.
https://nashaniva.com/356269
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Пара пенсіянераў замерзла ў лесе
У канцы кастрычніка ў лесе ля вёскі Кляпчаны Мост на дарозе кіроўца трактара выявіў целы мужчыны і жанчыны.
https://nashaniva.com/356261
Без VPN — па гэтай спасылцы.
У Гомельскай вобласці прайшоў «свінацыд» — катастрафічна знізілася пагалоўе свінняў
@flagshtok піша, што насамрэч стаіць за нібыта свіной чумой. «Вырашылі абвясціць рэжым АЧС — гэта самы просты спосаб не атрымаць п***й».
https://nashaniva.com/356256
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Лукашэнка панаракаў, што Арменіі няма на саміце АДКБ
Арменія ўжо год ігнаруе саміты АДКБ і абяцае выйсці з арганізацыі.
https://nashaniva.com/356257
Без VPN — па гэтай спасылцы.
МЗС Расіі абяцае кары ЗША з-за дазволу Украіне выкарыстоўваць ATACMS для ўдараў па Расіі
«Мы даможамся таго, каб дрыжыкі і торап іх ахапілі».
https://nashaniva.com/356251
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Калі ў Заходняй Еўропе не крызіс, то што такое крызіс?
На фоне паўторнага абрання Трампа прэзідэнтам ЗША многія праецыруюць досвед 2015—2019 гадоў, складаныя адносіны Трампа з Еўропай, на цяперашні час. Між іншым людзі ўпускаюць адну важную дэталь: наколькі вырасла эканамічная прорва паміж Амерыкай і стагнуючай Заходняй Еўропай, наколькі іхныя патэнцыялы непараўнальныя цяпер, наколькі Еўропа слабейшая, піша Аляксей Быкаў.
https://nashaniva.com/356244
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Конь і «Джылі» на подыуме: у Мінску прайшло моднае шоу, дзе гасцей прасілі адзецца па дрэс-кодзе
Беларускія моднікі нядаўна сабраліся ў Falcon Club Arena на гала-шоу Belarus Fashion Art Week. Паглядзелі, як выглядалі наведвальнікі фэшн-мерапрыемства, а таксама чым дзяліліся ў сацыяльных сетках.
https://nashaniva.com/356208
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Палітзняволенага журналіста Ігара Карнея зноў будуць судзіць
Яго вінавацяць у злосным непадпарадкаванні патрабаванням адміністрацыі калоніі. Гэта абвінавачанне выкарыстоўваюць улады, каб не выпускаць чалавека з месцаў зняволення.
https://nashaniva.com/356238
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Даляр у абменніках 28 лістапада дасягнуў адзнакі 3,7 рубля
Чаму даляр рэзка падаражэў і чаго чакаць у бліжэйшай будучыні? Каментар эксперта
Блогерка выдавала сваю здаровую дачку за смяротна хворую, каб атрымаць данаты і лайкі. А магчыма, і труціла яе
У сацсетках абмяркоўваюць шакуючую гісторыю з Аўстраліі: маладую маці абвінавачваюць у тым, што яна давала маленькай дачцэ прэпараты для стварэння бачнасці сур'ёзнага захворвання. Праз гэта дзяўчынка перанесла дзве аперацыі на галаўным мозгу.
https://nashaniva.com/356219
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Краіны Балтыі і Скандынавіі выступілі за павелічэнне дапамогі Украіне ў адказ на агрэсію РФ
Кіраўнікі ўрадаў аднагалосна заявілі пра важнасць павелічэння ваеннай дапамогі Украіне. У бліжэйшыя месяцы плануецца павялічыць аб'ём дапамогі, у прыватнасці, падтрымку ўкраінскага ВПК і пастаўкі боепрыпасаў.
https://nashaniva.com/356231
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Дрэнныя навіны для беларусаў / Лукашэнка просіць дапамогі / Загінулі пенсіянеры: што здарылася
Лукашэнка дзеліцца прагнозамі і просіць новую цацку. Як апрацоўваюць беларусаў: новае свята і новая гісторыя. Што адбываецца на Гомельшчыне: сумныя лічбы і сапраўдная прычына праблем. Беларускі рубель працягвае падаць. Новыя тарыфы: нечаканыя перамены ў нечаканым ведамстве. Трагедыя пад Асіповічамі. Беларус у цэнтры скандальнай гісторыі: што вядома.
Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».
https://www.youtube.com/watch?v=XQoK01L2wfI&t=6s
«Я тая яшчэ памідорка». Што Ігар Тур піша ў тэлеграм-чатах са свайго асноўнага акаўнта
Акаўнт прапагандыста Ігара Тура, які вядзецца з 2021 года і ні разу не мяняў сваю назву, быў выяўлены дзякуючы пытанню адной маладой студэнткі. Вось у якіх чатах сядзіць Тур і якія думкі прасоўвае.
https://nashaniva.com/356103
Без VPN — па гэтай спасылцы.
«Даляраў столькі, што хоць печку імі палі»
Азаронак на камеру спаліў купюру ў 1 даляр, заявіўшы, што рост курсу яго не хвалюе.
https://nashaniva.com/356274
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Грузія адмаўляецца ад перамоў аб уступленні ў Еўрасаюз
Пра прынятае рашэнне аб запаволенні еўраінтэграцыі да 2028 года абвясціў прэм'ер-міністр Грузіі Іраклій Кабахідзэ.
https://nashaniva.com/356275
Без VPN — па гэтай спасылцы.
«Размаўляць па-беларуску — гэта стыль». Японец пераехаў у Сухарава і дапамагае рабіць беларускую мову моднай
Сінсукэ Сіндо ў тыктоку ведаюць як «Сухараўскага сёгуна». Хлопец прыехаў з Японіі са сваёй дзяўчынай-беларускай і вырашыў вывучыць беларускую мову.
https://nashaniva.com/356262
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Беларус атрымаў прапанову мары ад польскай Google, але ў выніку стаў беспрацоўным — не далі візу
Праз візавы скандал у Польшчы беларусам усё часцей адмаўляюць у нацыянальных візах.
https://nashaniva.com/356264
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Святкаваць трэці падзел Рэчы Паспалітай, даплачваць Гігіну і адсунуць Марзалюка: як Расія хоча перапісаць гісторыю Беларусі
У распараджэнне расследвальнікаў @buroBY трапілі копіі аналітычных запісак за 2022—2024 гады па гістарычнай палітыцы Беларусі, падрыхтаваных Расійскім інстытутам стратэгічных даследаванняў.
https://nashaniva.com/356253
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Даляр сёння падаражэў на шэсць капеек, еўра — на 12
Амерыканская валюта даражэе кожныя таргі пачынаючы з 11 лістапада.
https://nashaniva.com/356237
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Патрыярх Кірыл заклікаў не баяцца ядзернай зброі, таму што хрысціян не страшыць канец свету
Патрыярх Кірыл заявіў аб шкоднасці «празмернага алармізму і спекуляцый на ядзерную тэму».
https://nashaniva.com/356250
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Журналісты знайшлі тлумачэнне, чаму расійскія шахеды залятаюць у Беларусь
Эксперты доўгі час не могуць даць яснага тлумачэння, чаму расійскія ракеты раптам сталі рэгулярна прылятаць у Беларусь. Le Monde называе прычыну.
https://nashaniva.com/356242
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Украінскі сцяг замест расійскага з'явіўся ўчора на вялізарным экране ў Астане ў часе дзяржаўнага візіту Пуціна
Экран адключылі, сёння ён так і не запрацаваў.
Разглядаюцца розныя варыянты здарэння, у тым ліку версіі з тэхнічнымі непаладкамі, а таксама ўзлом.
Паліцыя паабяцала, што вінаватыя будуць прыцягнуты да адказнасці. Міністэрства ўнутраных спраў Казахстана завяло крымінальную справу.
У Оршы хлопец фоткаўся з праўладнымі артыстамі і падтрымліваў «СВА». А яго асудзілі за экстрэмізм
Што пайшло не так?
https://nashaniva.com/356236
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Беларус пра ўмовы ў лагерах для ўцекачоў: Калі маеш досвед, то разумееш, што ўсё можа быць і кепска, і сумна
Як выглядае міграцыя людзей, якія не маюць загадзя дамоўленай працы або месца жыхарства: едуць у краіну, падаюць дакументы на абарону, а пасля жывуць у лагеры. Пра гэта расказаў былы актывіст з Маладзечна Валянцін Цішко.
https://nashaniva.com/356234
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Сёння адбываецца маштабная ракетная атака на Украіну
Расія б'е «калібрамі» і крылатымі ракетамі.
https://nashaniva.com/356232
Без VPN — па гэтай спасылцы.
«Дажынкі». Загадка падзабытай карціны Рушчыца
Выстаўка, якая праходзіць у Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, нагадала пра амаль невядомы сёння твор найвыдатнейшага мастака. Між тым сучаснікі, сярод іх Ян Булгак, адзначалі яго ў ліку найлепшых у творчасці мастака.
Разам з Рушчыцам «Дажынкі» прайшлі праз пакуты непрыняцця чужака расійскай публікай і трагедыю падзеленай Радзімы.
https://nashaniva.com/356133
Без VPN — па гэтай спасылцы.