АНТ пакажа інтэрв'ю з палітвязнем Ігарам Лосікам
Блогер быў арыштаваны ў 2020 годзе і прысуджаны да 15 гадоў калоніі.
Імаверна, яго, як і Андрэя Кузнечыка, вывезлі ў СІЗА КДБ для запісу прапагандыскага шоу.
Паказ размовы з Лосікам запланаваны на 15 студзеня.
Каралеве Лізавеце II не расказвалі пра савецкага шпіёна ў яе палацы — рассакрэчаныя дакументы MI5
Каралева Вялікабрытаніі Лізавета II даведалася праўду толькі праз дзесяцігоддзе пасля выкрыцця падвойнага жыцця яе даўняга дарадцы па мастацтве. Па словах службоўцаў каралеўскага палаца, яны не жадалі дадаваць ёй турбот.
https://nashaniva.com/359419
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Спецыялісты раяць не прымаць некаторых вітамінаў на ноч
Мы часам п'ём вітаміны не задумваючыся. Спецыялісты адзначаюць, што прыём вітамінаў у неадпаведны час можа прывесці да непажаданых пабочных эфектаў. Асабліва трэба ўстрымацца ад прыёму некаторых вітамінаў вечарам.
https://nashaniva.com/359358
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Іван Эйсмант схлусіў аб тым, што пры Зяленскім да 2022 года на Данбасе загінулі тысячы мірных жыхароў
Кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі ў эфіры свайго тэлеканала раптам паўтарыў даўно абвергнуты фэйк.
https://nashaniva.com/359428
Без VPN — па гэтай спасылцы.
З-за санкцый ЗША дрэйфуюць у моры як мінімум 65 танкераў з расійскай нафтай
Пяць танкераў стаяць каля берагоў Кітая, яшчэ сем — каля Сінгапура, іншыя затрымаліся ў Балтыйскім моры і на Далёкім Усходзе.
https://nashaniva.com/359421
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Пад Нясвіжам прадаюць рэшткі старадаўняй рэзідэнцыі Радзівілаў
Да нашых дзён захаваўся толькі бровар, пабудаваны ў пачатку XX стагоддзя.
https://nashaniva.com/359414
Без VPN — па гэтай спасылцы.
«Ён не зломлены»
Як успрыняў прысуд 64-гадовы святар з Валожына, асуджаны на 11 гадоў, піша @katolik_life.
https://nashaniva.com/359410
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Пашпарт Новай Беларусі пачнуць выдаваць з 26 студзеня. Што вядома і як атрымаць?
Ці дасць нешта гэты дакумент беларусам, хто і як будзе займацца бяспекай асабістых звестак і хто дакумент атрымаць не зможа, пацікавілася @zerkalo_io.
https://nashaniva.com/359407
Без VPN — па гэтай спасылцы.
«Я меў на ўвазе блізкасць беларускага народа, а не краіны». Кіраўнік МУС Літвы адказаў на крытыку прэм'ера
Міністр унутраных спраў Літвы Уладзіслаў Кандратовіч апраўдаўся за словы, што беларускі народ культурна самы блізкі літоўцам.
https://nashaniva.com/359400
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Прапагандысты паказалі палітзняволенага журналіста «Радыё Свабода» Андрэя Кузнечыка. Выглядае, што для запісу яго прывезлі з калоніі ў СІЗА КДБ
На АНТ анансавалі новы прапагандысцкі фільм, гэтым разам пра супрацоўнікаў амерыканскага медыя.
Андрэя Кузнечыка затрымалі 25 лістапада 2021 года.
8 чэрвеня 2022 году Магілёўскі абласны суд у закрытым рэжыме прызнаў Андрэя Кузнечыка стваральнікам «экстрэмісцкага фармавання» і прысудзіў 6 гадоў турмы.
Украінскі дыпламат Кулеба назваў Гомель і Магілёў «гістарычна нашымі землямі». Што?
Былы міністр замежных спраў Украіны паразважаў пра сівую даўніну Вялікага Княства Літоўскага. Аднак украінскі дыпламат зблытаў, каго, куды, што і чаму.
https://nashaniva.com/359366
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Анатоля Глаза адправілі паслом у Турцыю
Раней прэс-сакратар МЗС марыў паехаць у Італію, але тая адмаўлялася ад такой кандыдатуры.
У Лукашэнкі сёння кадравы дзень
Паводле яго прэс-службы, гэтым разам ён выставіў жорсткія умовы працы для чыноўнікаў.
«У гэтай пяцігодцы галоўнае патрабаванне да вас, дзяржслужачых, — гэта дысцыпліна», — падняў ён крытэрыі прафпрыдатнасці на новую вышыню.
З чырвонай цаной атрымалася даражэй, чым са звычайнай
Мінчанка купіла шакаладкі і засмуцілася.
https://nashaniva.com/359380
Без VPN — па гэтай спасылцы.
«Павінна стаяць калі і не ў першых, дык у шэрагах»
Мукавозчык заклікаў творчую інтэлігенцыю публічна падтрымліваць рэпрэсіі.
https://nashaniva.com/359372
Без VPN — па гэтай спасылцы.
ВІДЭАНАВІНЫ: Лукашэнку зноў дрэнна: відэа / Паніка ў Беларусі: што здарылася / Знайшлі зніклага міністра
Новыя рашэнні Лукашэнкі: вяртанне зніклага міністра Піневіча, новыя паслы Беларусі і новыя міністры. Чым і кім незадаволены Лукашэнка: чаго ён хоча ад сваіх чыноўнікаў і што абяцае беларусам? Трагікамедыя ў Асіповічах. Раскол прыхільнікаў Лукашэнкі: новы паварот. «Гродна Азот» і незвычайная забарона. «Маці года» з Віцебскай вобласці. Нечаканыя госці ў мінскай краме. Бяда ў Свіслацкім раёне.
Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».
https://www.youtube.com/watch?v=vrw54eEw5AI
Кавалеўскі раскрытыкаваў пашпарт Новай Беларусі і расказаў, што збіраўся рабіць інакш
Пасля анонсу выдачы пашпартоў Новай Беларусі Валер Кавалеўскі, былы прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета, напісаў у фэйсбуку, што праект адрозніваецца ад таго, што ён распрацоўваў. І што складана ўявіць, каб такі пашпарт прызналі за праязны дакумент.
@NashaNiva пацікавілася ў Кавалеўскага, што ён збіраўся рабіць інакш.
https://nashaniva.com/359434
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Літоўскія памежнікі знялі, як з Беларусі ў Літву перабегла ваўчыная зграя
Ваўкоў было 9.
https://nashaniva.com/359430
Без VPN — па гэтай спасылцы.
На асфальце дзе-нідзе пачнуць рабіць сіную разметку
Пакуль толькі ў Мінску ў якасці эксперыменту.
https://nashaniva.com/359425
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Форум апазіцыі называецца «Беларусы годныя лепшага». А па-беларуску правільна так казаць?
«Годныя лепшага» ці «вартыя лепшага»?
https://nashaniva.com/359415
Без VPN — па гэтай спасылцы.
У Лідскім раёне дзед выпадкова стрэліў у малога ўнука з паляўнічай стрэльбы
Хлопчык загінуў.
https://nashaniva.com/359411
Без VPN — па гэтай спасылцы.
«Перагорнем старонку рознагалоссяў». Што абяцае Лукашэнка ў сваёй перадвыбарчай праграме
На 31-м годзе праўлення Аляксандр Лукашэнка апублікаваў чарговую перадвыбарчую праграму. Ён гаворыць, што ў 1994 годзе краіне было прасцей, чым цяпер, абяцае накіраваць свае намаганні на аднаўленне дыялогу з Захадам, а таксама на навядзенне мастоў унутры грамадства.
https://nashaniva.com/359408
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Жыве на гарышчы, ходзіць натоўпам і цяжка дыхае. У Віцебску зноў творацца дзіўныя рэчы
Што гэтым разам? Таямніча-загадкавае відэа.
https://nashaniva.com/359404
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Праз санкцыі продажы новых аўто ў Беларусі рэкордныя за апошнія пяць гадоў
Санкцыйны ціск з боку Еўрасаюза дапамог продажам афіцыйных аўтадылераў — вынікае са статыстыкі, апублікаванай Беларускай аўтамабільнай асацыяцыяй.
https://nashaniva.com/359349
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Лукашэнка даручыў новаму кіраўніку МАРГ вывучыць савецкі вопыт у гандлі
Пры назначэнні Артура Карповіча кіраўніком МАРГ Лукашэнка нагадаў таму пра важную задачу, якую ён даручыў, — прыдумаць формулу справядлівых цэн.
https://nashaniva.com/359397
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Адстаўных міністраў рассылаюць па краінах СНД
Колішні міністр здароўя Дзмітрый Піневіч (на фота) стаў паслом у Азербайджане. А Аляксей Багданаў, які узначальваў міністэрства гандлю, паедзе ў Казахстан.
Паслом у Азербайджане раней быў экс-міністр абароны Андрэй Раўкоў. Цяпер яму трэба чакаць новага прызначэння.
У Мінску на вуліцы Люцінскай ранкам аўтобус сутыкнуўся з грузавіком
Папярэдне, кіроўца аўтобуса пры павароце налева на скрыжаванні не даў перавагу грузавому аўтамабілю, які рухаўся ў сустрэчным кірунку.
На шчасце, ніхто не пацярпеў.
«Я адчула палёгку»
Жонка экс-каліноўца Верамейчыка пракаментавала зліў перапіскі Кабанчука і распавяла @belsat, што сёння вядома пра яе мужа.
https://nashaniva.com/359387
Без VPN — па гэтай спасылцы.
«Гэта я з’явіўся ў цэнтры Кіева, а не Пуцін»
Байдэн, які праз шэсць дзён пакідае сваю пасаду, падвёў міжнародныя вынікі свайго прэзідэнцкага тэрміну.
https://nashaniva.com/359381
Без VPN — па гэтай спасылцы.
У Маскве на працоўным месцы забіты супрацоўнік контрвыведкі ФСБ
У будынку Мінабароны ноччу 13 студзеня быў забіты супрацоўнік контрвыведкі ФСБ, паведамляе інсайдарскі канал ВЧК-ОГПУ.
https://nashaniva.com/359382
Без VPN — па гэтай спасылцы.