ВІДЭАНАВІНЫ. Страшныя выхадныя: што здарылася / Сілавікі зладзілі страляніну ў Мінску / Лукашэнку панесла
Новая паездка Лукашэнкі: каму ён абяцае разборкі і як гэта звязана з беларускімі выбарамі. Колькі грошай сабраў Лукашэнка: паказалі лічбы. Падарункі для беларускіх калгаснікаў. Затрыманні начальнікаў у Мінску: куды і чаму прыйшлі сілавікі. Дзіўны рэкорд у Клімавічах. Дзікая гісторыя з беларускай у рэстаране. Вернасць Лукашэнкі: каго і чаму ён запэўнівае ў сваёй лаяльнасці?
Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».
https://www.youtube.com/watch?v=si7w_MoaZ4Y
Пад Лёзнам у лабавым сутыкненні з МАЗам загінулі тры чалавекі
Прычынай трагедыі стаў выезд на сустрэчную паласу.
https://nashaniva.com/355584
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Лукашэнка пазбавіў воінскіх і спецыяльных званняў 21 чалавека
Гэта былыя вайскоўцы і супрацоўнікі розных сілавых ведамстваў, якія ў 2020 годзе выступілі на баку народа, супраць гвалту і фальсіфікацыі выбараў.
Прапаганда ідэнтыфікуе гэта іначай: «У перыяд абвастрэння грамадска-палітычнага становішча ў 2020 годзе яны здзейснілі супрацьпраўныя дзеянні, якія несумяшчальныя са статусам вайскоўца».
Прозвішчы пакуль невядомыя.
Ганна Канапацкая патлумачыла, чаму не выдаляе здымкі з БЧБ-сімволікай з сацсетак
Вы будзеце смяяцца.
https://nashaniva.com/355579
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Андрэй Хлыўнюк адмовіўся ад міжнароднай прэміі, бо яе таксама атрымала Навальная
Лідар гурта «Бумбокс», а цяпер абаронца Украіны Андрэй Хлыўнюк адмовіўся ад прэстыжнай прэміі.
https://nashaniva.com/355575
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Выезд з Беларусі на аўто за мяжу стане платным на пастаяннай аснове
Мясцовы збор за перасячэнне мяжы, або «кавідны» збор, з'явіўся вясною 2021 года. Першапачаткова дэкларавалася, што сабраныя сродкі пойдуць «на папярэджанне і барацьбу з каранавіруснай інфекцыяй». Мясцовы збор дзейнічае да 1 лютага 2025 года. Але пасля Новага года выезд з Беларусі не стане бясплатным.
https://nashaniva.com/355559
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Пазіцыя Шольца па пастаўках Украіне дальнабойных ракет Taurus застаецца нязменнай
Дэбаты аб пастаўках ракетнай сістэмы Украіне разгарэліся ў Германіі з новай сілай.
https://nashaniva.com/355567
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Слава Камісаранка ўклаў грошы ў беларускі стэндап-клуб
З такой прапановай да яго звярнуўся комік Ідрак Мірзалізадэ.
https://nashaniva.com/355557
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Спявачка Б'янка расказала, як ледзьве не памерла
Спявачку на хуткай везлі ў бальніцу.
https://nashaniva.com/355560
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Тэлевядучага, які называў беларусаў біямасай, а Пазняка нацыстам, выгналі з грамадскага тэлебачання Літвы
Альгіс Раманаўскас прапанаваў расстрэльваць літоўцаў, якія слухаюць рускую музыку. Цяпер у яго праблемы.
https://nashaniva.com/355552
Без VPN — па гэтай спасылцы.
ІТ-кампанія з офісам у Беларусі звальняе людзей з-за суда з амерыканцамі
Амерыканская кампанія Wellness Way падала ў суд на ІТ-кампанію Syberry з офісам распрацоўкі ў Мінску. Сутнасць прэтэнзій — невыкананне ўмоў кантракту.
https://nashaniva.com/355546
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Лукашэнка: Хто там у Расіі вякае на шматвектарнасць Беларусі?
Аляксандр Лукашэнка адказаў на крытыку тых, хто нібыта звязвае нядаўняе памілаванне некалькіх дзясяткаў палітвязняў амаль са спробай павярнуць на Захад.
https://nashaniva.com/355547
Без VPN — па гэтай спасылцы.
У расійскім Екацярынбургу гарыць Цэнтральная гарадская бальніца. Людзі выскокваюць з вокнаў і эвакуююцца самастойна
Паводле звестак мясцовых СМІ, агонь цалкам ахапіў дах. Інфармацыі пра колькасць пацярпелых пакуль няма, але на кадрах з месца відаць, што людзі выскоквалі з вокнаў.
Што зменіць дазвол біць ракетамі ATACMS углыб тэрыторыі Расіі?
Многія ваенныя аглядальнікі лічаць, што дазвол на ракетныя ўдары па тэрыторыі Расіі пералому падчас вайны не прынясе, хоць можа дапамагчы Украіне трымаць абарону.
https://nashaniva.com/355536
Без VPN — па гэтай спасылцы.
У партугальскім аэрапорце тыдзень не можа вылецець самалёт. З яго збеглі 130 хамякоў
Яны бегаюць унутры самалёта і могуць пазгрызці правады.
https://nashaniva.com/355532
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Галоўнае за 18 лістапада
Ганна Канапацкая патлумачыла, чаму не выдаляе здымкі з БЧБ-сімволікай з сацсетак. Вы будзеце смяяцца
Затрымалі кіраўніцтва «Дана Астра»
Лукашэнка: Хто там у Расіі вякае на шматвектарнасць Беларусі і вызваленне палітвязняў?
Байдэн дазволіў Украіне наносіць удары па Расіі амерыканскімі ракетамі далёкага радыусу дзеяння. Што гэта зменіць?
Мігранту, які праз агароджу забіў польскага салдата з тэрыторыі Беларусі, удалося пранікнуць у Заходнюю Еўропу
Лукашэнка пазбавіў воінскіх і спецыяльных званняў 21 чалавека
Будучым канцлерам Германіі можа стаць мультымільянер. Што гэта будзе значыць для Еўропы?
Лідар гурта «Бумбокс» адмовіўся ад міжнароднай прэміі, бо яе таксама атрымала Навальная
Спявачка Б'янка расказала, як ледзьве не памерла
Шумчанку, якога не ўзялі кіроўцам на «хуткую», узялі кіраваць штабам Канапацкай
Анатоль Шумчанка — былы кіраўнік ліквідаванага ўладамі грамадскага аб'яднання «Перспектыва», якое адстойвала інтарэсы прадпрымальнікаў. Некалькі гадоў ён не мог знайсці аніякую працу.
https://nashaniva.com/355582
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Трамп збіраецца ўвесці надзвычайнае становішча, каб дэпартаваць усіх нелегалаў з ЗША
Аб гэтым новаабраны прэзідэнт Злучаных Штатаў заявіў у сваёй сацсетцы Truth Social.
https://nashaniva.com/355577
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Віцебскі «Макслайн» і «Шахцёр-2» выйшлі на матч у майках «За мірную і квітнеючую Беларусь»
Хто ініцыяваў гэтую палітычную акцыю — клуб ці федэрацыя — невядома.
https://nashaniva.com/355576
Без VPN — па гэтай спасылцы.
У Гомелі былыя муж і жонка праз суд дзялілі ёлку, унітаз і котку з хаткай
У вопіс патрапілі таксама міжпакаёвыя дзверы, матрацы, ванна, балконныя рамы, маскітныя сеткі, лямпа для манікюру, падлогавыя і насценныя пакрыцці, плінтусы, нацяжныя столі.
https://nashaniva.com/355572
Без VPN — па гэтай спасылцы.
«Калі адсутнічае склад нейкага правапарушэння, то гэта — пастаноўка на ўлік»
Пракурор распавёў, як сілавікі сочаць за дзецьмі, піша @flagshtok.
https://nashaniva.com/355568
Без VPN — па гэтай спасылцы.
У Мінску бармэн пасварыўся з сябрам і разграміў дзевяць машын з дапамогай сметніцы
Ён біў па прыпаркаваных аўто рукамі, нагамі і нават жалезнай урнай.
https://nashaniva.com/355564
Без VPN — па гэтай спасылцы.
У Мінску са стральбой затрымалі бузацёра
Мінчук пагражаў нажамі жыхарам шматпавярховіка і міліцыянтам.
https://nashaniva.com/355562
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Мікалай Аўтуховіч: Калі са мной нешта здарыцца, дык гэта спецыяльна
Палітвязень адчувае сябе дрэнна і непакоіцца за жыццё, піша @radiosvaboda.
https://nashaniva.com/355556
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Мігранту, які праз пагранічную агароджу забіў польскага салдата з тэрыторыі Беларусі, удалося пранікнуць у Заходнюю Еўропу
Яго бачылі ў Францыі і Бельгіі, піша @mostmediaio.
https://nashaniva.com/355554
Без VPN — па гэтай спасылцы.
У крамы завозяць свежую чырвоную ікру — некаторыя цэны шакуюць
Людзі, якія часта загадзя закупляюцца ікрой да святаў, заўважылі, што яна незвычайна падаражэла.
https://nashaniva.com/355545
Без VPN — па гэтай спасылцы.
У Беларусі сталі саджаць менш бульбы
А вось цыбулі хочуць вырочшваць болей.
https://nashaniva.com/355543
Без VPN — па гэтай спасылцы.
У Беларусі выпусцілі электрасмеццявоз
Што ў ім незвычайнага?
https://nashaniva.com/355541
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Эрдаган на саміце G20 абнародуе свой мірны план па Украіне
Турэцкія афіцыйныя асобы прызнаюць, што Украіне будзе цяжка прыняць такую прапанову, але лічаць, што гэта найбольш рэалістычны падыход.
У чым ён заключаецца?
https://nashaniva.com/355535
Без VPN — па гэтай спасылцы
Украіна плануе ў найбліжэйшыя дні выкарыстаць амерыканскую зброю вялікай далёкасці для ўдараў па Расіі
Размова ідзе пра ракеты ATACMS.
https://nashaniva.com/355533
Без VPN — па гэтай спасылцы.