nashaniva | Unsorted

Telegram-канал nashaniva - Наша Ніва

50572

Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906

Subscribe to a channel

Наша Ніва

У Маскве выдатнага хірурга вышэйшай катэгорыі асудзілі на чатыры гады за данаты фонду Навальнага

«Калі мы дзяжурылі разам, у нас была найлепшая статыстыка ў клініцы па выжыванні сярод хворых з разрывам анеўрызмы брушной аорты. У асноўным дзякуючы яго майстэрству», — кажа яго калега.

Іван Цішчанка працаваў з пажылымі пацыентамі, ад якіх адмаўляліся іншыя дактары.

https://nashaniva.com/359695

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Большасць жыхароў Грэнландыі гатовы далучыцца да ЗША — апытанне

Паводле даных нядаўняга апытання, праведзенага амерыканскім агенцтвам Patriot Polling, 57,3% жыхароў Грэнландыі падтрымліваюць ідэю далучэння да Злучаных Штатаў.

https://nashaniva.com/359693

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Праўладны «марафон адзінства» скончыцца перадвыбарчым канцэртам на «Мінск-Арэне»

https://nashaniva.com/359691

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Барак Абама абверг чуткі пра развод з жонкай кранальным віншаваннем

Гэта заява стала адказам на чуткі пра магчымыя праблемы ў іх адносінах, якія ўзніклі пасля адсутнасці Мішэль на некалькіх важных мерапрыемствах, уключаючы пахаванне былога прэзідэнта Джымі Картэра 9 студзеня.

https://nashaniva.com/359687

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Каля Вярхоўнага суда Ірана расстралялі двух суддзяў, адказных за справы палітвязняў

Ля Вярхоўнага суда ў Тэгеране сёння адбылася страляніна.

https://nashaniva.com/359685

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Усё-ткі канцэраген. Вось што навукоўцы высветлілі пра папулярны напой ерба матэ

Аматары гэтай гарбаты называюць яе здаровай альтэрнатывай каве. Яна дае энергію, дапамагае схуднець, павышае канцэнтрацыю і ўмацоўвае імунітэт. Але ў яе ёсць і цёмныя бакі.

https://nashaniva.com/359559

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

У дзіцячы садок — з чамаданам выбухоўкі. Гісторыя першага беларускага тэрарыста

Як і чаму ў 1996 годзе былы сілавік з Ратамкі Аляксандр Зюлькоў рашыўся на дзікі ўчынак? Да чаго тут яго сястра, нераздзеленае каханне і мясцовы ўчастковы міліцыянер? 

https://nashaniva.com/359614

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Рэнесансны шэдэўр з Гальшанаў набыў новы выгляд. Так ён мог выглядаць чатыры стагоддзі таму

У Музеі старажытнабеларускай культуры па-новаму пераасэнсавалі ўнікальны помнік мастацтва — надмагіллі Сапегаў, каб нагадаць пра яго былое хараство.

https://nashaniva.com/359621

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Блогер з Беларусі стварыў па прыколе ў Расіі выдуманы банк і стаў мільянерам

У кастрычніку беларускі блогер Ілля пад нікам Nowkie апублікаваў відэа, у якім прыдумаў банк «Фуфелшмерц Пакасць Інкарпарэйтэд» («ФПІ Банк»).

Аўтар спачатку не хаваў, што банк выдуманы. Пра гэта ж гавораць фармулёўкі на сайце. «Вашы фінансы ніколі не будуць у бяспецы», «Давярайце нам, і мы ўсё ўладзім… як-небудзь», «Нечаканыя камісіі», «Знікаючыя фінансы, непрадказальныя спісанні — усё гэта частка нашага сэрвісу».

https://nashaniva.com/359675

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Дзяржсакратар ЗША Блінкен: Выбары 2025 года ў Беларусі не могуць быць справядлівымі ва ўмовах рэпрэсій

Дзяржсакратар ЗША асудзіў цэнзуру і адсутнасць свабоды слова, а таксама рэпрэсіі рэжыму Лукашэнкі, выказаўшы недавер да будучых выбараў прэзідэнта Беларусі.

https://nashaniva.com/359673

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

На аўкцыён выстаўляюць сядзібу ў Падароску, забраную ў мецэната

На сайце аўкцыёнаў з’явіліся каля 20 лотаў па вуліцы Паркавая, 4 у Падароску Ваўкавыскага раёна, заўважыў @hrodnaonelove. Гэта розныя аб'екты сядзібы Чачотаў-Бохвіцаў, якія раней забралі ў мецэната Паўла Падкарытава.

https://nashaniva.com/359671

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

У горадзе Людзінава Калужскай вобласці ўкраінскія дроны атакавалі нафтабазу

На ёй цяпер моцны пажар.

https://nashaniva.com/359666

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Олаф Шольц перад выбарамі блакуе пакет дапамогі Украіне на 3 мільярды еўра

Яго моцна крытыкуюць міністарка замежных спраў Аналена Бербак і іншыя нямецкія палітыкі крытыкуюць канцлера Олафа Шольца за імкненне дагадзіць выбаршчыкам, а не думаць пра бяспеку Еўропы.

https://nashaniva.com/359660

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Юрась Зянковіч больш не палітвязень? На АНТ ён прадстаўлены як «амерыканскі адвакат, палітолаг, эксперт»

Для ўважлівага гледача прапаганды так і застанецца загадкай, чаму некалькі месяцаў таму Зянковіча запісвалі ў СІЗА КДБ як зняволенага, а цяпер ён проста выступае ў эфіры, нібыта нічога і не адбылося.

Адказу на пытанне, які цяпер статус у Зянковіча, у новым фільме АНТ увогуле няма.

Читать полностью…

Наша Ніва

Галоўнае за 17 студзеня

Ва Украіне загінула 24-гадовая беларуская добраахвотніца Марыя Зайцава

Вялізную колькасць людзей выклікаюць у міліцыю, аддзелы кадраў, дэканаты перад выбарамі. І прымушаюць падпісаць адзін дакумент

Таксістам у Мінску паведамілі, што ў дзень выбараў не будзе інтэрнэту

Колькі беларусаў падтрымлівае Расію ў вайне? Вынікі новага апытання. Прытым нібыта нават праўладныя беларусы не супраць «адлігі», траціна з іх — за вызваленне палітвязняў

На нарадзе ў Лукашэнкі сёння гаворка ішла не пра тое, што заяўлена?

У мінскім метро жанчына з нажом напала на пасажырку

«Дзе яны працуюць?» Камуніст Сыранкоў будзе скардзіцца ў пракуратуру і падатковую на Бондараву і кампанію

Пажыццёвае зняволенне: у Варшаве абвешчаны прысуд за згвалтаванне і забойства беларускі Лізы

Як жыве бяздомная жанчына з Гомеля, якой блогер абяцаў купіць кватэру

Гэтыя прадукты могуць знізіць рызыку развіцця раку тоўстай кішкі — самага распаўсюджанага ў Беларусі

Читать полностью…

Наша Ніва

Агнешка Рамашэўская: Шкада, што мы не ўзялі камуністаў за морду

Агнешку Рамашэўскую-Гузы беларусы ведаюць як стваральніцу і шматгадовую дырэктарку тэлеканалу «Белсат». Але яна таксама ветэранка антыкамуністычнага руху ў Польшчы ў 1970—80-я гады.

У інтэрв'ю @radiosvaboda спадарыня Агнешка расказвае, як гэтае змаганне адбывалася, ці ёсць у ім паралелі з цяперашняй сітуацыяй у Беларусі і чаму яна лічыць, што Польшча сёння адыходзіць ад тых ідэалаў, за якія змагалася «Салідарнасць».

https://nashaniva.com/359692

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Не менш за чатыры флікеры. У міліцыі распавялі, як пешаходам засцерагчы сябе на дарозе

Анамальна цёплае надвор'е без снегу з павышанай вільготнасцю і ападкамі, якое ўсталявалася ў апошнія дні ва ўсіх рэгіёнах, негатыўна ўплывае на бяспеку дарожнага руху.

https://nashaniva.com/359690

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Міністарка замежных спраў Германіі дэманстратыўна адмовілася фатаграфавацца з Шольцам

Аналена Бербак пакінула пасяджэнне, адмовіўшыся ад фота з канцлерам Олафам Шольцам пасля яго рашэння заблакаваць вылучэнне новага пакета дапамогі Украіне

Той марна лавіў яе рукой.

https://nashaniva.com/359688

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Памёр дзед-дыджэй Казімір — легенда Мінска

Эпатажны Казімір Казіміравіч прыкоўваў позіркі мінчукоў. Высветлілася, што паўтара года таму яго не стала.

https://nashaniva.com/359669

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Пазняк: Найбольш шкодны — Латушка

«Еўрасаюз, асабліва Нямеччына, праводзяць паслядоўную палітыку па знішчэнні Беларусі», — перакананы лідар руху «Вольная Беларусь».

https://nashaniva.com/359682

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Інаўгурацыю Трампа перанеслі ў закрытае памяшканне з-за надвор'я

«На краіну надвігаецца арктычны холад. Я не хачу, каб людзі пацярпелі ці атрымалі нейкія траўмы», — заявіў Трамп на сваёй платформе Truth Social у пятніцу.

https://nashaniva.com/359677

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Памілаваны 23 палітвязні

З іх 3 жанчыны і 20 мужчын.

У гэтай хвалі памілавання акцэнт зроблены на людзей, старэйшых за 50 гадоў. Такіх сярод вызваленых налічваецца 13 чалавек.

Читать полностью…

Наша Ніва

Стала вядома пра арышт аўдытара і бізнэс-трэнера Дзмітрыя Цімафіевіча

На сайце эканамічнага факультэта БДУ яго называюць сярод знакамітых выпускнікоў.

https://nashaniva.com/359676

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Па Мінску праводзяць мітынгі вакол агітацыйнага грузавічка

«Белая Русь» зганяе людзей да дзіўнай машыны — замест кузава ў яе сцэна, з якой розныя персанажы заклікаюць галасаваць за Лукашэнку.

Читать полностью…

Наша Ніва

ВІДЭАНАВІНЫ: Павышэнне пенсійнага ўзросту для жанчын: што вядома / Лукашэнка прыняў рашэнне: падрабязнасці

Што прыдумалі чыноўнікі для беларускіх жанчын: хочуць павысіць пенсійны ўзрост і скараціць дэкрэт. Аляксандр Лукашэнка сабраў дзіўную нараду: хто на ёй быў і пра што гаварылі? Фінал трагічнай гісторыі: агучылі прысуд. Лукашэнка пачынае новую гульню: чаму ў эфіры АНТ з’явіліся Ігар Лосік, Юрый Зянковіч і іншыя. Беларуская генпракуратура б’е трывогу: сур’ёзная праблема. Выбары прэзідэнта Беларусі: да чаго рыхтуюцца сілавікі. Лукашэнка прыняў рашэнне: што ён хоча пабудаваць?

Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».

https://www.youtube.com/watch?v=OpsuCx8rWCI

Читать полностью…

Наша Ніва

Стывен Кінг заклікаў адмяніць «Оскар» праз пажары ў Лос-Анджэлесе

Пісьменнік заявіў, што не будзе ўдзельнічаць у галасаванні ў знак выказвання сваёй пазіцыі.

https://nashaniva.com/359653

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Кэмеран Дыяс у новай камедыі змагаецца з беларускім гангстарам

Беларускі гангстар у камедыі «Зноў у справе» спрабуе захапіць у свае рукі суперзброю.

https://nashaniva.com/359665

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Прыцягненне мігрантаў для працы ў Беларусі найбольш лабіруе Мінсельгасхарч

Гэта вынікае з некалькіх лістоў чыноўнікаў, якія атрымала @zerkalo_io пры дапамозе Belpol.

https://nashaniva.com/359658

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

«Дзе яны працуюць?» Камуніст Сыранкоў будзе скардзіцца ў пракуратуру і падатковую на Бондараву і кампанію

Кандыдат ад Кампартыі, які ідзе не замест, а разам з Лукашэнкам, частку свайго тэлезвароту прысвяціў «моўным інспектарам». Імёнаў Сыранкоў не называў, але здагадацца, пра каго ідзе гаворка, няцяжка.

https://nashaniva.com/359652

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

ВІДЭАНАВІНЫ: Павышэнне пенсійнага ўзросту для жанчын: што вядома / Лукашэнка прыняў рашэнне: падрабязнасці

Што прыдумалі чыноўнікі для беларускіх жанчын: хочуць павысіць пенсійны ўзрост і скараціць дэкрэт. Аляксандр Лукашэнка сабраў дзіўную нараду: хто на ёй быў і пра што гаварылі? Фінал трагічнай гісторыі: агучылі прысуд. Лукашэнка пачынае новую гульню: чаму ў эфіры АНТ з’явіліся Ігар Лосік, Юрый Зянковіч і іншыя. Беларуская генпракуратура б’е трывогу: сур’ёзная праблема. Выбары прэзідэнта Беларусі: да чаго рыхтуюцца сілавікі. Лукашэнка прыняў рашэнне: што ён хоча пабудаваць?

Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».

https://www.youtube.com/watch?v=OpsuCx8rWCI

Читать полностью…
Subscribe to a channel