Муж Сіманьян прапагандыст Тыгран Кеасаян дагэтуль у коме
У канцы снежня расійскі прапагандыст перажыў клінічную смерць. Сіманьян расказала пра яго стан цяпер.
https://nashaniva.com/359759
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Нашто Еўрасаюзу знішчаць Беларусь і калі Лукашэнку стане выгадна змяніцца
Каб адрозніць праўду ад памылкі, піша Мікола Бугай, часам дастаткова прагнаць сцвярджэнне праз самае простае праверачнае пытанне: для чаго? Што гэта дасць?
https://nashaniva.com/359755
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Назіраць за выбарамі ў Беларусь прыедзе швейцарац, якога на радзіме судзілі за фальсіфікацыю выбараў
Мінск запрасіў назіраць за прэзідэнцкімі выбарамі трох швейцарскіх палітыкаў, вядомых сваімі прарасійскімі поглядамі.
https://nashaniva.com/359753
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Як адбывалася перадача ізраільскіх закладніц
На відэа з Газы — перадача трох ізраільскіх закладніц Чырвонаму Крыжу. Аўто з жанчынамі атачыў натоўп, баевікі ХАМАС суправаджалі машыну, каб яна магла з’ехаць.
Ярмошына: Сям'я майго бацькі была раскулачаная, палова загінула
Раней былая старшыня Цэнтрвыбаркама расказвала, як яе бацька «ваяваў з бендэраўцамі ў Львоўскай вобласці».
https://nashaniva.com/359750
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Як выглядае кватэра за мільён даляраў у цэнтры Мінска
На продаж выставілі кватэру ў элітным доме 2000 года на вуліцы Пуліхава. Для тых часоў гэта быў модны інтэр'ер, але цяпер ён успрымаецца іначай.
https://nashaniva.com/359746
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Наўседа пракаментаваў выкарыстанне Пагоні ў дызайне пашпартоў Новай Беларусі
Раней гэтым былі незадаволены некаторыя літоўскія кансерватары.
https://nashaniva.com/359744
Без VPN — па гэтай спасылцы.
У Вільні на ЕГУ з'явіўся правакацыйны надпіс
Гэта чарговы інцыдэнт такога толку. Вінаватых у ранейшых дагэтуль не знайшлі.
https://nashaniva.com/359742
Без VPN — па гэтай спасылцы.
«Знёс агароджу і вылецеў на сустрэчную паласу ў лоб таксі»
Сур'ёзная аварыя на сталічным праспекце Пушкіна. Рух там замаруднены.
https://nashaniva.com/359739
Без VPN — па гэтай спасылцы.
«Яе ўсе бераглі, як маглі». Камандзіры — пра Марыю Зайцаву, якая загінула ва Украіне
«Яна жартавала — вось мы з табой вернемся ў Беларусь, я як снайпэр, ты як камандзір БПЛА».
Цела Марыі 18 студзеня вынеслі з поля бою. Пра пахаванне пакуль нічога не вядома, піша @radiosvaboda.
https://nashaniva.com/359736
Без VPN — па гэтай спасылцы.
ХАМАС перадаў Ізраілю спіс закладнікаў, якіх павінны вызваліць сёння
Ізраіль у адказ абвясціў спыненне агню.
https://nashaniva.com/359733
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Маршрутка з пасажырамі трапіла ранкам у ДТЗ пад Мінскам
https://nashaniva.com/359732
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Суд у Сеуле арыштаваў адхіленага ад улады прэзідэнта Паўднёвай Карэі Юн Сок Ёля
Сеул ахапілі шматтысячныя акцыі пратэсту, прыхільнікі Юна штурмавалі суд.
https://nashaniva.com/359726
Без VPN — па гэтай спасылцы.
🔥 «Сігнал Лукашэнкі ніхто не зразумеў»: памылка ўладаў, праблема сілавікоў і будучыня Беларусі. Аналітычны ТОК з Вольгай Лойкай
Гэта першы аналітычны выпуск ТОК з эканамічнай аглядальніцай і галоўнай рэдактаркай "Плана Б" Вольгай Лойкай. Выпускі будуць выходзіць на канале кожныя два тыдні і чаргавацца з вялікімі інтэрв'ю Насты Роўды з вядомымі беларусамі.
На гэты раз мы абмяркоўваем, з чым Лукашэнка ідзе на чарговыя выбары, навошта ў спойлеры выбралі Ганну Канапацкую, што чакае беларусаў пасля 26 студзеня і хто можа атрымаць уладу ў выніку транзіту ў наступныя пяць гадоў. Гаворым аб роспачы рупара прапаганды Андрэя Мукавозчыка і таемнай місіі былога палітвязня Андрэя Дзмітрыева.
https://youtu.be/gaQRWSDVvms?si=B-c5I7aTu0xZddUq
Сын заснавальніка БелаПАН стварыў з сябрамі стэндап-клуб. Пагутарылі з Янам Ліпаем пра яго жыццё і бацьку
У верасні 2024 года ў Варшаве адкрыўся беларускі стэндап-клуб Stand up lokal. Гэта справа рук трох комікаў — Ідрака Мірзалізадэ, Лёшы Суворава і Яна Ліпая. Фінансава справу падтрымаў Слава Камісаранка. А адзін са стваральнікаў стэндап-клуба — сын заснавальніка БелаПАН.
https://nashaniva.com/359388
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Яшчэ адно відэа працэсу перадачы ізраільскіх закладніц
Баевікі ХАМАС пераводзяць жанчын з адной машыны ў іншую.
Лісы ныраюць у снег з галавой, каб злавіць здабычу. Чаму яны не траўмуюцца?
У снежныя зімы мышы і іншыя грызуны хаваюцца ў тунэлях пад паверхняй снегу. Але ліса, каб злавіць іх, схіляе галаву з боку ў бок, прыслухоўваючыся да крокаў сваёй ахвяры, і здзяйсняе дзёрзкую атаку з паветра.
https://nashaniva.com/359754
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Памятаеце 65-гадовую палітзняволеную, якая за кратамі зламала шыйку сцягна? Яна на свабодзе
Ірыну Алябовіч трымалі ў СІЗА КДБ, а пасля прысудзілі тры гады калоніі за каментар пра Карпянкова.
https://nashaniva.com/359752
Без VPN — па гэтай спасылцы.
ХАМАС адпусціў трох ізраільскіх закладніц
Жанчын трымалі ў закладніках 471 дзень. У абмен на гэта Ізраіль павінен выпусціць з турмаў 90 палестынскіх зняволеных.
https://nashaniva.com/359751
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Разведкі ЗША і Еўропы не знайшлі дачынення Расіі да пашкоджанняў кабеляў у Балтыйскім моры
На іх думку, абрывы падводных кабеляў, якія здараліся ў апошнія паўтара года, хутчэй за ўсё, былі вынікам аварый на моры, а не расійскай дыверсіі.
https://nashaniva.com/359749
Без VPN — па гэтай спасылцы.
❗️Сумны фінал Лукашэнкі: што ён зрабіў за апошнія гады і куды прывёў Беларусь
Праз тыдзень у Беларусі пройдуць выбары прэзідэнта, і вынік усім зразумелы загадзя. Інтрыга толькі адна: колькі намалюе сабе Аляксандр Лукашэнка, і ці пераваліць гэтая лічба за 90 працэнтаў. Але куды Лукашэнка прывёў Беларусь за апошнія пяць гадоў? Што з’явілася, што радыкальна змянілася, а што ўвогуле перастала існаваць? З якім багажом ён ідзе на свае сёмыя выбары?
У новым сюжэце «Наша Ніва» спрабуе адказаць на гэтыя пытанні.
https://youtu.be/xyWapf8WK9M
Прапагандыстка БелТА пахвалілася навагоднім адпачынкам у Парыжы
Алена Елавік — рэдактарка аддзела газеты «7 дней», што выходзіць пры дзяржаўным агенцтве БелТА. Яна актыўная ўдзельніца расійска-беларускіх інтэграцыйных медыяпраектаў, а некалькі гадоў таму была мадэратарам падчас гастроляў расійскага прапагандыста ў Мінску.
https://nashaniva.com/359350
Без VPN — па гэтай спасылцы.
BELPOL раскрыў схемы, як Беларусь зарабляе на вытворчасці дэталяў для расійскіх снарадаў
У Беларусі вырабляюць часткі снарадаў для рэактыўнай сістэмы залпавага агню БМ-21 «Град». Аб'яднанне экс-сілавікоў высветліла, якія прадпрыемствы задзейнічаны ў гэтым ланцужку і колькі Беларусь на гэтым зарабляе. @zerkalo_io пераказвае галоўнае.
https://nashaniva.com/359740
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Чаму незалежнасць і становішча Тайваня залежаць ад вынікаў вайны Расіі ва Украіне
«Стала відавочна, што для такіх краін, як Расія і Кітай, тэрытарыяльная экспансія і перадзел сусветнага парадку з'яўляюцца прыярытэтнымі мэтамі».
https://nashaniva.com/359731
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Вучоныя адкрылі тып дыназаўра, які лічыўся страчаным
Навукоўцы здолелі пераакдрыць новага вялікага дагістарычнага монстра, рэшткі якога былі знойдзены ў пясках Егіпта, а пасля згарэлі ў полымі Другой сусветнай вайны. Паводле даных, істота па моцы і памеры не саступала знакамітаму і грознаму Т-Рэксу.
https://nashaniva.com/359712
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Шэсць з сямі пасажыраў маршруткі былі шпіталізаваныя
Як паведамляе Мінздароўя, ва ўсіх пацыентаў дыягнаставалі траўмы, пераломы, ЧМТ. Дактары цяпер праводзяць кансіліумы, дыягнастычныя даследаванні ўсім пацярпелым.
«Мы для іх — мяса». Палітвязень выйшаў з меланомай, ён ускладае віну на начальніцу санчасці і прымусовае галенне галавы
Блогер з Гродна Вадзім Vadimati Ермашук быў асуджаны на тры гады зняволення за «абразу Лукашэнкі» і «здзек з дзяржаўных сімвалаў». Зняволенне ў «нізкім статусе» не мінула без знаку: на волю 39-гадовы на той момант мужчына выйшаў з цэлым букетам дыягназаў. Самы страшны сярод іх — анкалогія ў запушчанай форме.
https://nashaniva.com/359635
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Вольга Лойка: На перамовах па Украіне ад Беларусі маглі б быць Лукашэнка і Бяляцкі
У новым выпуску нядзельнага аналітычнага выпуску ТОКу з эканамічнай аглядальніцай і галоўнай рэдактаркай «Плана Б» Вольгай Лойка сярод іншага абмяркоўвалася пытанне ролі Беларусі ў будучых перамовах паміж Украінай і Расіяй.
https://nashaniva.com/359716
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Як Вашынгтон рыхтуецца да інаўгурацыі 47-га прэзідэнта ЗША
Дональд Трамп прыбыў увечары ў суботу ў Вашынгтон, дзе 20 студзеня пройдзе цырымонія яго інаўгурацыі.
https://nashaniva.com/359724
Без VPN — па гэтай спасылцы.
У ЗША перастаў працаваць TikTok
Пры спробе адкрыць дадатак амерыканскія карыстальнікі бачаць паведамленне аб недаступнасці сацсеткі і добрыя словы пра Трампа. Чакаецца, што гендырэктар TikTok прыме заўтра ўдзел у цырымоніі інаўгурацыі абранага прэзідэнта ЗША.
https://nashaniva.com/359723
Без VPN — па гэтай спасылцы.