Кіроўцу ў ізалятар, фуру на штрафпляцоўку. Дальнабойшчыкі — пра праверкі і затрыманні на мяжы
Днямі з'явілася інфармацыя пра тое, што ў выніку праверак тэлефонаў на мяжы затрымалі каля 20 дальнабойшчыкаў.
Кіроўцы фур, з якімі паразмаўляла @NashaNiva, расказваюць, што перад выбарамі праверкі сталі больш строгімі.
https://nashaniva.com/359969
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Берасцеец ішоў дадому з гулянкі і заблукаў. Са злосці ён разграміў камянямі чужое аўто
Хлопец, які бурна адсвяткаваў дзень нараджэння, апынуўся ў агароджаным месцы і не мог знайсці выхад. Гэта яго вельмі раззлавала.
https://nashaniva.com/359971
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Усё больш пар рэгіструюць свае шлюбы з цырымоніяй па-беларуску
У 2024 годзе ў Беларусі было зарэгістравана больш за 32600 шлюбаў ва ўрачыстай абстаноўцы, што на 7 тысяч менш, чым у 2023 годзе. Але пры гэтым усё больш пар аддаюць перавагу правядзенню цырымоній на беларускай мове з выкарыстаннем элементаў традыцыйнага беларускага вяселля.
https://nashaniva.com/359977
Без VPN — па гэтай спасылцы.
«У 2021-м быў уражаны негатоўнасцю УСУ адбіваць напады»
Былы галоўнакамандуючы Узброенымі сіламі Украіны, а цяпер пасол у Вялікабрытаніі Валерый Залужны напісаў кнігу «Мая вайна». Што ў ёй цікавага?
https://nashaniva.com/359942
Без VPN — па гэтай спасылцы.
«Ствараюцца камфортныя ўмовы». Міністр адукацыі выказаўся пра датэрміновае галасаванне студэнтаў
Ён таксама адзначыў, што студэнты «актыўна ўдзельнічаюць у датэрміновым галасаванні».
https://nashaniva.com/359965
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Трамп даручыў свайму спецпрадстаўніку завяршыць вайну ва Украіне за 100 дзён
Прэзідэнт ЗША даручыў Кіту Келагу дабіцца завяршэння вайны Расіі супраць Украіны на працягу 100 дзён.
https://nashaniva.com/359962
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Польшча дала грамадзянства беларусу, які 12 гадоў даказваў, што не прадстаўляе пагрозы
Ваявода Куяўска-Паморскага ваяводства даў грамадзянства Польшчы беларусу польскага паходжання Паўлу Юшкевічу, піша @mostmediaio.
https://nashaniva.com/359956
Без VPN — па гэтай спасылцы.
«Гэта разумее нават Зянон Пазняк»
БелТА выпусціла артыкул з кампліментамі старой апазіцыі і асабіста Пазняку.
https://nashaniva.com/359950
Без VPN — па гэтай спасылцы.
У Гомелі падлетак прынёс у школу нож, каб забіць аднакласнікаў, якія з яго здзекаваліся
Ад імя дзяўчыны ў яго папрасілі інтымныя здымкі, а пасля скінулі ў чат класа.
https://nashaniva.com/359944
Без VPN — па гэтай спасылцы.
З турмы ў ЗША выпусцілі 80-гадовага Леанарда Пелціера — ікону савецкай прапаганды
За вызваленне Пелціера выступалі Мандэла, Далай Лама, Стынг і Мадонна, а савецкія школьнікі пісалі яму ў турму лісты. Пелціер быў асуджаны на два пажыццёвыя тэрміны за забойства.
https://nashaniva.com/359939
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Пасля няшчаснага здарэння беларус памёр у палітычнай міграцыі ў Польшчы
Андрэй Васора з Ліды мусіў з'ехаць з радзімы ў 2021 годзе.
https://nashaniva.com/359938
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Чым цікавая «Эмілія Перэс» — самы дзівацкі фільм з фаварытаў «Оскара»
Гэты мюзікл сабраў ураджай узнагародаў, а цяпер з’яўляецца адным з фаварытаў у шматлікіх намінацыях на «Оскар».
https://nashaniva.com/359792
Без VPN — па гэтай спасылцы.
У Лепелі за «экстрэмізм» судзілі жанчыну, якая служыць у войску
21 студзеня ў судзе Лепельскага раёна адзначылася імя Ганны Ігараўны Траян.
https://nashaniva.com/359916
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Жыхароў Гомельшчыны заклікалі часцей мыць рукі
Прычына — у небяспечнай хваробе.
https://nashaniva.com/359922
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Трамп памілаваў чалавека, які адбывае два пажыццёвыя зняволенні +40 гадоў
Рос Ульбрыхт заснаваў даркнэт-пляцоўку.
https://nashaniva.com/359920
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Трамп заклікаў Расію неадкладна спыніць вайну, іначай пагражае крутымі мерамі
Калі Пуцін не прыслухаецца, Трамп пагражае ўвесці новыя санкцыі і пошліны на ўвесь расійскі экспарт у ЗША і краіны-саюзніцы.
https://nashaniva.com/359983
Без VPN — па гэтай спасылцы.
У Варшаве здаюць пакой за 520 даляраў за месяц. Сацсеткі ў шоку ад цаны
У Мінску за такія грошы можна зняць трохпакаёвую кватэру. Але нават для жыхароў Варшавы такая цана за пакой — перабор.
https://nashaniva.com/359945
Без VPN — па гэтай спасылцы.
«Гэта доктар ад Бога». За палітыку судзяць дзіцячага анколага з 23-гадовым стажам
Алена Шарафановіч доўгі час працавала ў Цэнтры дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі ў Бараўлянах, а пасля ў РНПЦ дзіцячай хірургіі. За ўдзел у пратэстах судзілі і яе мужа.
https://nashaniva.com/359932
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Прапагандысты настойваюць, што Шэйман расказаў пра Лукашэнку чыстую праўду — проста ўсё пераблытаў
Лукашэнка насамрэч выступаў перад рабочымі. Праўда, не перад страйкамаўцамі і не ў 1995.
https://nashaniva.com/359963
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Абвясцілі намінантаў на «Залатую маліну»
У «Джокера. Вар'яцтва на дваіх» — найбольшая колькасць намінацый.
https://nashaniva.com/359964
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Амерыканца, які атрымаў палітычны прытулак у Беларусі, выдалілі са спісу вышуку ФБР
Федэральнае бюро расследаванняў ЗША больш не разглядае Эвана Ньюмана ўдзельніка штурму Капітолія, як асобу ў вышуку. Старонка з інфармацыяй пра яго вышук знікла з сайта ведамства, піша @reformby.
https://nashaniva.com/359957
Без VPN — па гэтай спасылцы.
«Тлусты агент уплыву». Украінскі эксперт жорстка раскрытыкаваў Сахашчыка
Чаму выхад Сахашчыка з Аб’яднанага пераходнага кабінета — гэта добра, і што выклікае ў Лукашэнкі жывёльны жах? Пра гэта ўкраінскі аналітык у галіне бяспекі Дзмітрый Грамакоў падзяліўся сваім меркаваннем з @euroradio.
https://nashaniva.com/359955
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Следчыя Украіны падазраюць супрацоўнікаў МУС у забойстве беларуса Жызнеўскага, якое адбылося 11 гадоў таму
Беларуса Міхася Жызнеўскага забілі 22 студзеня 2014 года падчас Еўрамайдану ў Кіеве. Пазней яго прызналі Героем Украіны, а ў 2017 годзе тагачасны прэзідэнт Пятро Парашэнка перадаў Зорку Героя бацькам. Забойца дагэтуль не знойдзены.
https://nashaniva.com/359943
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Расійская авіяцыя працягвае бамбіць Курскую вобласць
Гэтым разам бомба ўпала на школу №2 у Суджы, зазначае вайсковы журналіст Ян Мацвееў.
Трамп абвясціў пра стварэнне мегапраекта па развіццю штучнага інтэлекту
Тры вядучыя тэхналагічныя кампаніі ЗША аб'явілі пра стварэнне найбуйнейшага праекта Stargate. У яго ўкладуць паўтрыльёна долараў.
https://nashaniva.com/359936
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Літоўскі дэпутат: Пашпарт Новай Беларусі не будзе прызнаны сапраўдным на тэрыторыі Літвы
Камітэт Сейма Літвы па замежных справах на закрытым пасяджэнні ў сераду разгледзіць пытанне, звязанае з ініцыятывай па стварэнні пашпартоў Новай Беларусі.
https://nashaniva.com/359935
Без VPN — па гэтай спасылцы.
«Пачаліся фразы, чаму я не на вайне»
У Варшаве збілі беларускага таксіста, піша @mostmediaio.
https://nashaniva.com/359930
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Даляр даганяе еўра. Чаго чакаць беларусам?
Курс даляра ЗША і еўра хутка зраўняюцца. @nashaniva спытала ў эканаміста, чаму так адбываецца і як гэта адаб'ецца на беларусах.
https://nashaniva.com/359875
Без VPN — па гэтай спасылцы.
«Ускрылася кансерва: Ілан Маск — тыповы БЧБшнік!» Найлепшыя мемы пра інаўгурацыю Трампа ад беларусаў і іншых
Капялюш Меланні Трамп, касыя погляды Марка Цукерберга на нявесту Джэфа Безаса, неадназначныя паводзіны Ілана Маска на сцэне — ўсё гэта стала прычынай моцнага мем-выбуху.
https://nashaniva.com/359905
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Шэйман расказаў пра Лукашэнку нявыдуманую гісторыю, пра якую нельга маўчаць. Навумчык: «Поўная ахінея»
Напярэдадні дня галасавання дзяржаўная прапаганда ў штодзённым рэжыме бамбардзіруе электарат агітацыйнымі фільмамі. На АНТ выйшла кіно са споведзямі топ-сілавікоў — якой была Беларусь у 1990-я і якой стала зараз.
https://nashaniva.com/359919
Без VPN — па гэтай спасылцы.