Віцебскі блогер праславіўся турэмнымі гісторыямі, але падобна, што яму давядзецца папаўняць іх запас
У беларускай блогасферы гэта, мабыць,першы выпадак, калі блогер, які раскруціўся на такім кантэнце, можа зноў адправіцца ў тыя ж месцы за новымі сюжэтамі.
https://nashaniva.com/360153
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Беларускія добраахвотнікі паставілі на ўкраінска-беларускай мяжы «перадвыбарчы» білборд
На плакаце намаляваныя байцы на фоне бел-чырвона-белага сцяга.
https://nashaniva.com/360147
Без VPN — па гэтай спасылцы.
«Рэпарцёры без межаў» падалі пазоў на Лукашэнку ў Міжнародны крымінальны суд
Гэта звязана з сістэматычным пераследам супрацоўнікаў СМІ, які праводзіцца ўладамі краіны са жніўня 2020 года.
https://nashaniva.com/360146
Без VPN — па гэтай спасылцы.
У Браціславе праходзіць шматтысячная дэманстрацыя
Тысячы людзей выйшлі на пратэст супраць палітыкі ўрада пад кіраўніцтвам Роберта Фіцы.
https://nashaniva.com/360148
Без VPN — па гэтай спасылцы.
На датэрміновым галасаванні ўжо вывелі лічбу ў 35,99%
ЦВК аб'явіла лічбы, колькі грамадзян Беларусі ўжо нібыта прагналі праз выбарчыя ўчасткі за чатыры з пяці дзён датэрміновага галасавання.
https://nashaniva.com/360145
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Карпенка заявіў, што ў ЦВК не паступіла ніводнай скаргі. Але гэта няпраўда
Канапацкая расказвала, што скардзілася на Беларусбанк.
https://nashaniva.com/360104
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Падчас «інтэрв’ю» на БТ Верамейчык спрабаваў патлумачыць Гладкай ролю Каліноўскага. «Мы, канечне, выразалі»
Прапагандыстка «СБ» Людміла Гладкая некалькімі словамі патлумачыла сутнасць палітычных фільмаў на беларускім тэлебачанні.
Днямі ў эфіры БТ паказвалі інтэрв’ю палітзняволенага Васіля Верамейчыка, якое брала непасрэдна Гладкая. Яна спытала ў яго, чаму полк названы іменем Каліноўскага. Ад адказу пакінулі літаральна некалькі словаў. Цяпер жа ў эфіры ў Азаронка прапагандыстка прызналася, што насамрэч адказ Верамейчыка быў нашмат даўжэйшы:
«Чаму вы вось гэтага персанажа выбралі? Гэта іх любімы гістарычны персанаж для вайны з Расіяй. І ён мне растлумачыць не змог, мучыўся, туды-сюды кідаўся, кідаўся, нешта спрабаваў праводзіць. Мы, канечне, выразалі».
Мінскую прыбіральню, з якой хацелі зрабіць рыбны рэстаран, зноў выставілі на таргі
У верасні мінулага года закінуты будынак ужо выстаўлялі на аўкцыён, тады за яго хацелі не менш чым 130 800 рублёў. Але ахвотных не знайшлося, і робіцца новая спроба.
https://nashaniva.com/360129
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Дзяржпрапаганда выдала традыцыйную для ЗША працэдуру за змену пазіцыі па выбарах у Беларусі
У дзяржаўных СМІ ў Беларусі з радасцю актыўна абмяркоўваюць факт «выдалення» з сайта Дзярждэпартамента ЗША заявы былога дзяржаўнага сакратара Энтані Блінкена аб сітуацыі ў Беларусі, успрымаючы гэта як змену пазіцыі ЗША. Але на самай справе тут справа толькі ў бюракратычных працэдурах, тлумачыць @pozirkonline.
https://nashaniva.com/360132
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Людзям масава піша «Паважаны Акрэсціна». Што адбываецца?
«Вашы дзеянні зафіксаваны на экстрэмісцкім рэсурсе». Людзям у інстаграме масава пішуць з ананімных акаўнтаў з настойлівай парадай адпісацца ад недзяржаўных каналаў. Паспрабавалі разабрацца, хто можа стаяць за рассылкай, як яны здабылі звесткі, а таксама як можна абараніць сябе.
https://nashaniva.com/360113
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Па ўсёй Беларусі маштабны тэлекамунікацыйны збой
У мабільных аператараў узніклі праблемы з адпраўкай SMS, што прывяло да цяжкасцяў пры карыстанні рознымі сэрвісамі.
UPD. На гэты момант праблему ўжо ўдалося вырашыць. Паведамляюць, што яна была актуальная з 13:48 па 16:05.
https://nashaniva.com/360123
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Скумбрыя з іголкамі, сала з цвікамі: у Мінску нехта раскідвае небяспечныя прынады для сабак
Менчукі знаходзяць атрутныя прынады ў ваколіцах Цнянскага вадасховішча. Паведамляецца, што ўжо пацярпелі некалькі сабак.
https://nashaniva.com/360115
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Памёр Мікола Лавіцкі
24 студзеня пасля працяглай хваробы на 79-м годзе жыцця памёр Мікола Лавіцкі — грамадcкі дзяяч, публіцыст, абаронца беларускай мовы.
https://nashaniva.com/360112
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Памёр пісьменнік Віктар Гардзей
Яму было 78 гадоў.
https://nashaniva.com/360079
Без VPN — па гэтай спасылцы.
У Беларусі распрацавалі аэразоль для разумовай актыўнасці
Яго можна будзе набыць на аўтазаправачных станцыях, а таксама ў аптэках.
https://nashaniva.com/360106
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Пуцін даў званне заслужанага артыста Расіі прапагандысту, які ляжыць у коме
Магчыма, гэта падтрымае Тыграна Кеасаяна.
https://nashaniva.com/360151
Без VPN — па гэтай спасылцы.
У порт Тартуса прыйшлі расійскія караблі. Расія выводзіць войскі з Сірыі?
Мяркуючы са спадарожнікавых здымках, каля расійскай вайскова-марской базы ў сірыйскім Тартусе прышвартаваліся два расійскія караблі — «Спарта» і «Спарта II». На думку экспертаў, гэта можа азначаць, што эвакуацыя расійскага кантынгенту, якая была чаканай, нарэшце пачалася.
https://nashaniva.com/360143
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Былы твар «Белсата» Алесь Залеўскі вярнуўся на тэлеканал
Некалькі гадоў таму з ім развіталіся са скандалам — падазраючы ў супрацы з беларускімі спецслужбамі, — аднак ён абвяргаў абвінавачванні.
Цяпер абвешчана, што Залеўскі будзе весці жывую трансляцыю са студыі «Белсата» ў дзень галасавання 26 студзеня.
https://nashaniva.com/360130
Без VPN — па гэтай спасылцы.
ВІДЭАНАВІНЫ: Абельская ўпершыню з’явілася разам з Лукашэнкам і Колем / Страшныя знаходкі ў Мінску
Аляксандр Лукашэнка ўпершыню з’явіўся на людзях побач з Ірынай Абельскай і Колем адначасова. Акрамя таго побач з ім асабістая доктарка Святлана Канашэнка, Ксенія Санковіч і Віктар Шэйман з маладой каханкай. Трагедыя пад Мінскам: закрыты дакумент Генпракуратуры. Добрыя навіны: хто з беларусаў атрымае больш грошай? Куды паехалі паплечнікі Лукашэнкі. Бяда на Магілёўшчыне. Страшныя знаходкі ў беларускай сталіцы.
Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».
https://www.youtube.com/watch?v=fA4ODrebAeU
Галоўнае за 24 студзеня
Лукашэнка ўпершыню з'явіўся на публіцы разам з мамай Колі
Вы не паверыце, кім аказаўся «выпадковы» баяніст на вакзале, які спяваў пра Лукашэнку
Людзям масава піша «Паважаны Акрэсціна». Што адбываецца?
Танкеры з газам з ЗША масава мяняюць маршруты і ідуць у Еўропу
Выйшла на свабоду адвакатка Наталля Буракоўская
Памілавалі восем палітвязняў
«Усе жанчыны мараць пра гасцявы шлюб». Прыбіральшчыца з Мінска бачыцца з мужам толькі на выходных і лічыць гэту схему ідэальнай
Ад Гарбуза да Гарцуевай — сціжма зорных беларускіх акцёраў знялася ў стужцы расійскага рэжысёра. Што за кіно?
Вядомая беларуская бізнэсвумэн — і жонка праўладнага блогера-мільённіка — шукае арандатараў для свайго катэджу. Кошт ваў!
Сын Канапацкай кіруе свінакомплексам, а дачка вучыцца ў Аўстрыі
Міністэрства інфармацыі забараніла прадаваць кнігі Чака Паланюка, Эн Эплбаўм і Ханьі Янагіхары
Усяго ж да спісу дадалі яшчэ 30 кніг у спіс забароненых да распаўсюджвання ў Беларусі друкаваных выданняў.
https://nashaniva.com/360140
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Лукашэнка ўпершыню з'явіўся на публіцы разам з мамай Колі
Палітык са світай з балкона назіраў за канцэртам у свой гонар. Вось хто яго акружаў.
https://nashaniva.com/360136
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Пуцін заявіў пра гатоўнасць да перамоў з Трампам
Заадно расказаў і пра нібыта цёплыя адносіны з Трампам у мінулым.
https://nashaniva.com/360134
Без VPN — па гэтай спасылцы.
У Гродне адарвалі руку ветліваму ліхтару
Ліхтар, які вітаў усіх, хто вітаўся з ім, застаўся без канечнасці.
https://nashaniva.com/360128
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Экс-амапаўцу з дачкой за ўдзел у пратэстах далі хатнюю хімію
У судзе Кастрычніцкага раёна Мінска 16 студзеня асудзілі Дзмітрыя і Лізавету Жарнасек паводле ч. 1 арт. 342 (актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак).
https://nashaniva.com/360121
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Танкеры з газам з ЗША масава мяняюць маршруты і ідуць у Еўропу
Прычынай такіх рэзкіх манеўраў стала імкненне трэйдараў скарыстацца ростам цэн на газ у Еўропе, выкліканым спыненнем расійскіх паставак праз Украіну. Цэны на газ на еўрапейскім рынку цяпер знаходзяцца на максімальным узроўні з кастрычніка 2023 года.
https://nashaniva.com/360117
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Выйшла на свабоду адвакатка Наталля Буракоўская
Юрыстка правяла за кратамі больш за 2 гады па палітычным і падатковых артыкулах.
https://nashaniva.com/360116
Без VPN — па гэтай спасылцы.
У Telegram распаўсюджваецца вірус-траян Mamont, які пытаецца: «Гэта ты?»
Адначасова карыстальнікам прыходзіць файл з пашырэннем *.apk.
https://nashaniva.com/360111
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Масажыст-ахоўнік стрыптыз-клуба ў Расіі арганізаваў банду, якая вымагала грошы ў расійскіх вайскоўцаў
Яны адпраўлялі да вайскоўцаў непаўналетніх дзяўчат для аказання інтым-паслуг, а потым патрабавалі грошы для незавядзення справы.
https://nashaniva.com/360109
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Трамп: Зяленскі не анёл. Ён не павінен быў дапусціць гэтай вайны
«Ён змагаецца са значна большым суб'ектам, значна больш магутным».
https://nashaniva.com/360099
Без VPN — па гэтай спасылцы.