nashaniva | Unsorted

Telegram-канал nashaniva - Наша Ніва

50572

Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906

Subscribe to a channel

Наша Ніва

«Заходні свет у небяспецы, бо ён ідзе да сацыялізму»

Такую радыкальную заяву на Сусветным эканамічным форуме ў Давосе зрабіў усяго крыху больш за год таму абраны на пасаду прэзідэнт Аргенціны Хаўер Мілей. Чаму ён так лічыць?

https://nashaniva.com/360424

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Пуцін ужо перамалоў амаль усю спадчыну савецкага ВПК. Ці зменшыць гэта інтэнсіўнасць вайны?

Паводле апошніх даступных ацэнак, расійскія ўзброеныя сілы патрацілі больш за палову ўсіх запасаў тэхнікі, якія былі ў іх распараджэнні, і самая верагодная тэндэнцыя цяпер, калі не здарыцца нічога нечаканага, — паступовае згасанне баявых дзеянняў да канца 2025-га або пачатку 2026 года праз банальны недахоп баявой тэхнікі, або змена характару вайны.

https://nashaniva.com/360416

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

«Старшыня проста білася галавой аб стол. Пасля нам раздалі канверты з грашыма». Настаўніца была ў выбарчай камісіі ў 2020-м — і вось што пабачыла

Былая настаўніца біялогіі сярэдняй школы № 51 Мінска Аксана Дзікавіцкая на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года ўваходзіла ў склад выбарчай камісіі. Яна расказала ютуб-каналу «ЧастнОK-LIVE» пра тое, як фальсіфікаваліся выбары.

https://nashaniva.com/360409

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Пуцін прыдумаў экзатычную версію, чаму ў 2022 годзе прыняў рашэнне адступіць ад Кіева

Папрасілі заходнікі, і ён не мог ім адмовіць.

https://nashaniva.com/360420

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Галоўнае за 28 студзеня

Трагедыя ў Докшыцах: скончыла жыццё самагубствам 15-гадовая вясковая выдатніца

Пасля даносу Бондаравай настаўніца года з Ляхавічаў тэрмінова выехала з Беларусі

Мінчук у купленай кватэры знайшоў два трупы

Што думае нашумелы кітайскі чат-бот пра рэжым Лукашэнкі

Тур заявіў, што марш у Варшаве з дрона здымалі лукашэнкаўцы. Аказалася, яны падманулі польскага аператара

Беларусцы па пашпарце 120 гадоў. Але ў кнігу Гінеса яе не запішуць — і вось чаму

Ва Украіне загінуў снайпер-беларус Аляксандр Новік

Ноччу пад Мазыром быў магутны выбух. Імаверна, збілі шахед

Як выглядае самы маленькі ліфт у Мінску. Дом, дзе ён знаходзіцца, ведаюць не толькі беларусы

Што за «Сігма бой»? Гэтай віруснай песняй занепакоіліся ў Еўрапарламенце

Читать полностью…

Наша Ніва

У Пазняка заявілі, што на іхняй акцыі ў Варшаве было 55 чалавек

Акцыя праводзілася як альтэрнатыўная адносна той, якую ладзіла ў гэты самы дзень у Варшаве рэшта дэмакратычных сіл на чале са Святланай Ціханоўскай і Паўлам Латушкам.

https://nashaniva.com/360414

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Якія навыкі на рынку працы будуць найбольш запатрабаваныя наступныя пяць гадоў?

Згодна з дакладам Сусветнага эканамічнага форуму, найбольш запатрабаваным застанецца аналітычнае мысленне. Але і для работ, «дзе трэба працаваць рукамі», попыт захаваецца.

https://nashaniva.com/360379

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

У Іванаўскім раёне ў лесе знайшлі косткі чалавека

80-гадовы мужчына знік 24 гады таму.

https://nashaniva.com/360396

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Абменнік-аўтамат памылкова выдаў беларусцы 155 рублёў манетамі

Незвычайнай гісторыяй падзялілася жыхарка Мінска.

https://nashaniva.com/360395

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Што думае нашумелы кітайскі чат-бот пра рэжым Лукашэнкі?

На некаторыя пытанні «забойца ChatGPT» адказаў даволі шчыра. Але часам карыстальнікі сутыкаюцца з татальнай цэнзурай.

https://nashaniva.com/360385

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Загружаны мост у цэнтры Мінска закрыюць для руху да наступнай зімы

Пуцеправод паміж вуліцай Маскоўскай і праспектам Незалежнасці закрыюць з 10 лютага да 1 снежня.

https://nashaniva.com/360391

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Старшыня Мінгарсавета расказаў, колькі павінен каштаваць талончык, каб праезд у грамадскім транспарце акупаўся

Чыноўнік сцвярджае, што паездка на тралейбусе ці ў метро ў сталіцы павінны каштаваць амаль як таксі.

https://nashaniva.com/360389

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Затрыманы дырэктар Рэчыцкага метызнага завода

@flagshtok паведамляе, што Віктара Самончыка наўпрост з працоўнага месца сёння ў кайданках вывелі сілавікі.
Прычына затрымання невядомая.

Працоўны калектыў з трывогай успрыняў затрыманне кіраўніка, які ўзначальвае завод 13 гадоў. Рабочыя мяркуюць, што падтэкст можа быць палітычным: Самончык не хацеў звальняць іншадумцаў.

Читать полностью…

Наша Ніва

Тур: Беларускія спецслужбы будуць падтрымліваць «апазіцыю да апазіцыі»

Спрыянне будзе «ад медыйнага да аператыўнага», абяцае звязаны са спецслужбамі прапагандыст.

https://nashaniva.com/360377

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Што Саакашвілі казаў Лукашэнку, каб вызвалілі палітвязняў

Пра свой досвед удзелу ў вызваленні палітвязняў @radiosvaboda расказаў Аляксандр Мілінкевіч, экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі, дарадца Святланы Ціханоўскай.

https://nashaniva.com/360365

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Данія можа адказаць амерыканцам за Грэнландыю асіметрычным ударам. І гэта будзе адчувальна для эліт

Хоць Данія і не можа пахваліцца першай арміяй у свеце і магутным флотам для абароны Грэнландыі, але краіна мае некалькі непрыемных сюрпрызаў для ЗША, адзін з якіх можа істотна паўплываць на фігуры багатых амерыканцаў.

https://nashaniva.com/360415

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Як за беларускімі апазіцыянерамі шпіёніла мадэль Онліфанс

Актывістка «Гавары праўду» Дар'я Астапенка ў студзені 2023 года была затрымана Агенцтвам унутранай бяспекі Польшчы па абвінавачанні ў шпіянажы на карысць Беларусі. Як паведамляюць польскія СМІ, першым яе пажаданнем пасля арышту быў вібратар.

https://nashaniva.com/360417

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

«Многія глядзяць беларускія каналы». Цікавы расповед пра Прыдруйск — вёску ў Латвіі насупраць Друі

Ці ёсць у Прыдруйску латышы, ці не баяцца яны такой блізкасці да Беларусі і з чым звязаная такая папулярнасць беларускага тэлебачання?

https://nashaniva.com/360410

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

НАТА афіцыйна прызнала спробу Крамля ліквідаваць кіраўніка аднаго з найбуйнейшых еўрапейскіх вытворцаў зброі

Гаворка ідзе пра Арміна Папергера, генеральнага дырэктара самага паспяховага абароннага канцэрна Германіі Rheinmetall, які грае істотную ролю ў пастаўках зброі Украіне. Па словах высокапастаўленага чыноўніка НАТА, Папергер быў не адзіны бачны заходні дзеяч, на забойства якога Крэмль адправіў сваіх агентаў.

https://nashaniva.com/360405

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

ВІДЭАНАВІНЫ: Начны выбух: што вядома / Арыштавалі чыноўніка: падрабязнасці / Страшная знаходка ў мінскай кватэры

Бяда ў Докшыцах. Што адбылося ў Гомельскай вобласці: выбух у Мазыры, беларускія ўлады маўчаць. Як паплечнікі Лукашэнкі абыходзяць санкцыі: грошы на чужым горы. Трагедыя пад Лунінцам. Сілавікі Лукашэнкі прыйшлі па дырэктара буйнога завода. Беларускага бізнэсмена будуць судзіць: што вядома. Страшная знаходка ў Мінску. Беларускі чыноўнік адказаў пра льготы пенсіянерам. Колькі каштуе самая танная кватэра ў Мінску. Хлопец з Бабруйска прыдумаў як зарабіць і пашкадаваў.

Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».


https://www.youtube.com/watch?v=DdgcNxrhJNk

Читать полностью…

Наша Ніва

За мінулы год Літву пакінулі больш за 400 беларускіх айцішнікаў

Прычыны такой сітуацыі розныя, піша @devby.

https://nashaniva.com/360413

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Трагедыя ў Докшыцах: скончыла жыццё самагубствам 15-гадовая вясковая выдатніца

Дзяўчына сёння не прыйшла ў школу. Калі педагогі сталі шукаць вучаніцу, то даведаліся ад яе бацькоў пра трагедыю.

https://nashaniva.com/360404

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Тур заявіў, што марш у Варшаве з дрона здымалі лукашэнкаўцы. Аказалася, яны падманулі польскага аператара

Вядучы АНТ Ігар Тур у праграме, прысвечанай акцыям беларускай дыяспары за мяжой, паказаў відэа з дрона ў Варшаве і заявіў, што ролік знялі яго аднадумцы. Як высветліла @euroradio, ён схлусіў.

https://nashaniva.com/360402

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

У Барысаве цягнік пратараніў фуру

Машына зламалася акурат на рэйках.

https://nashaniva.com/360400

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Пасля даносу Бондаравай настаўніца года з Ляхавічаў тэрмінова выехала з Беларусі

Таццяна Крапіневіч працавала ў Мінску ў бізнэс-сферы, а пасля перабралася ў Ляхавічы, каб вучыць дзяцей.

https://nashaniva.com/360394

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Беларусцы па пашпарце 120 гадоў. Але ў кнігу Гінеса яе не запішуць — і вось чаму

Марыя Канановіч — самая сталая жыхарка Беларусі па пашпарце.

https://nashaniva.com/360380

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Беларускаму бізнэсмену пагражае да 12 гадоў калоніі па трох палітычных артыкулах

Алег Самародскі кіраваў двума бізнэсамі, а цяпер быў арыштаваны па палітычных артыкулах. Неўзабаве яго будуць судзіць.

https://nashaniva.com/360349

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Спёка ў Еўропе забярэ мільёны жыццяў. Якія гарады самыя небяспечныя

Змена клімату можа прывесці да павелічэння колькасці смяротных выпадкаў ад спёкі ў Еўропе на 2,3 мільёна чалавек да 2099 года, падлічылі навукоўцы.

https://nashaniva.com/360371

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Ва Украіне загінуў беларус-снайпер Аляксандр Новік

Гэта адбылося 20 студзеня падчас выканання баявога задання ў Луганскай вобласці.

https://nashaniva.com/360376

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Паўночнакарэйскіх салдат адводзяць ад лініі фронту ў Курскай вобласці

Паводле інфармацыі ўкраінскіх вайскоўцаў, у адным з выпадкаў паўночнакарэйцы выпадкова атакавалі расійскія пазіцыі.

https://nashaniva.com/360364

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…
Subscribe to a channel