У Маскве ў элітным комплексе адбыўся выбух
Пацярпелі мінімум 5 чалавек, адзін чалавек загінуў.
Выбуховае прыстасаванне, папярэдне, здэтанавала ў ліфтавым холе. Дзе яно было закладзена, пакуль не вядома. Сам хол моцна разбураны.
Кансьерж паведаміў, што выбух адбыўся, калі ў хол зайшоў жыхар дома з ахоўнікамі. Ён бачыў загінулага раней, у тым ліку па тэлевізары, піша ВЧК-ОГПУ.
Пажарныя Лос-Анджэлеса абвясцілі са сцэны пра перамогу Беёнсэ на «Грэмі»
Ім стоячы апладзіравала ўся зала. Сёлета, у сувязі з нядаўнімі пажарамі ў Лос-Анджэлесе, прэмія прайшла без шумных вечарынак, якія звычайна яе суправаджаюць.
https://nashaniva.com/360795
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Трамп паабяцаў увесці пошліны на тавары з ЕС
Паводле яго слоў, гэта адбудзецца «даволі хутка».
https://nashaniva.com/360790
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Пяць частых памылак пры падачы на візу
Пагутарылі з візавай эксперткай пра асноўныя памылкі, якія дапускаюць беларусы пры падачы на візу і пры падарожжы з ёй.
https://nashaniva.com/360023
Без VPN — па гэтай спасылцы.
У калоніі пад Віцебскам скончыў жыццё самагубствам грамадзянін Расіі
Ён быў асуджаны па наркатычным артыкуле, піша @viasnaHomel.
https://nashaniva.com/360788
Без VPN — па гэтай спасылцы.
«Камунарка» аб'явіла пра пачатак выпуску дубайскага шакаладу
Мінская фабрыка ўжо вясной 2025 года плануе выпусціць і прапанаваць спажыўцам шакаладныя цукеркі па дубайскай рэцэптуры.
https://nashaniva.com/360733
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Ці можна абедаць проста на працоўным месцы? Адказ можа вас здзівіць
Часта ў офісах і на прадпрыемствах узнікаюць праблемы з пакоямі для адпачынку і прыёму ежы. Іх альбо няма, альбо там збіраецца занадта шмат людзей. Але ці можна абедаць на працоўным месцы?
https://nashaniva.com/360783
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Былы міліцыянер, які працаваў дальнабойшчыкам, вярнуўся ў Беларусь і атрымаў чатыры палітычныя артыкулы
Арцёма Ліцевіча судзяць ужо ў другі раз, і ён можа атрымаць да 12 гадоў калоніі. Але раскрыць ягоную асобу атрымалася толькі цяпер.
https://nashaniva.com/360780
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Зяленскі: Украіна як ніколі блізкая да міру
Прэзідэнт Украіны заявіў, што неабходна зрабіць усё для стабілізацыі сітуацыі і міру для ўсіх украінцаў.
https://nashaniva.com/360778
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Украінскі фільм «2000 метраў да Андрэеўкі» паказаў вайну вачыма байцоў. Некаторыя гінулі ў кадры
Новы фільм аб украінскім контрнаступе і страшных баях за невялікае сяло ў верасні 2023 года атрымаў прыз за рэжусуру на фестывалі «Сандэнс» (Sundance). Расказваем, пра што ён.
https://nashaniva.com/360719
Без VPN — па гэтай спасылцы.
«Без нашай падтрымкі краіна перастане існаваць». Трамп зноў прапанаваў, каб Канада стала 51-м штатам ЗША
Прэзідэнт ЗША заявіў, што Вашынгтон увесь гэты час беспрычынна субсідаваў Канаду. Але цяпер гэтаму прыйшоў канец.
https://nashaniva.com/360774
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Хлопец вырашыў перайсці праспект Незалежнасці ў Мінску на чырвонае і трапіў пад колы
Яго падкінула над аўтамабілем.
https://nashaniva.com/360773
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Аднапакаёўку ў Мінску плошчай 26 квадратаў прадаюць ажно за 103 тысячы даляраў
Здаецца, зафіксаваны чарговы рэкорд на нерухомасць у жыллёвым комплексе «Мінск Свет». Уласніца кватэры — дызайнерка — спачатку рабіла яе для арэнды, але ў выніку вырашыла прадаць па кошце каля 4000 даляраў за квадрат.
https://nashaniva.com/360767
Без VPN — па гэтай спасылцы.
«Трымалі за дурня»
Беларускі кіроўца распавёў @mostmediaio, як яго ўцёмную выкарыстоўвалі для перавозкі кантрабанды на польскай фірме.
https://nashaniva.com/360769
Без VPN — па гэтай спасылцы.
«Яны стануць ля нагі гаспадара і будуць пяшчотна памахваць хвосцікам»
Пуцін зняважліва прайшоўся па еўрапейскіх элітах і з угодлівасцю выказаўся пра Трампа.
https://nashaniva.com/360764
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Беларуска не знайшла сябе ў спісе выпускнікоў школы — лічыць, што праз палітычныя погляды
На сёлетнім дне сустрэч выпускнікоў Таццяна са здзіўленнем выявіла, што яе няма на стэндзе сярод так званых юбіляраў — людзей, якія скончылі школу круглую дату назад.
https://nashaniva.com/360789
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Расія пастрожыла прыём таджыкаў пасля «Крокуса», дык яны цяпер спрабуюць у абыход — цераз Беларусь
Пасля леташніх расстрэлаў у маскоўскім Крокусе ў Расіі перамянілася стаўленне да працоўных мігрантаў з Таджыкістана. Пуцінскія спецслужбы бачаць у нізкадукаваных, бедных, але рэлігійных таджыкскіх мігрантах патэнцыйную пагрозу бяспецы і рознымі шляхамі абмяжоўваць прыток. Што робяць тыя ў адказ? Купляюць квіткі да Мінска.
https://nashaniva.com/359500
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Ноччу БПЛА хвалямі атакавалі НПЗ у Валгаградзе, а ў Астраханскай вобласці — газаперапрацоўчы завод
У сеціве пішуць, што дроны патрапілі ва ўстаноўкі Астраханскага газаперапрацоўчага завода, ён спынены. Таксама быў атакаваны газаправод.
У Валгаградзе пасля атакі беспілотнікаў у некалькіх раёнах знікла святло.
Асцярожна, на відэа лаянка.
❗️Як жыў і як загінуў асабісты вораг Лукашэнкі: неверагодная біяграфія Паўла Шарамета
Павел Шарамет быў адным з самых вядомых беларускіх журналістаў і публічных праціўнікаў Лукашэнкі. За што той хацеў пасадзіць журналіста і чаму быў вымушаны адпусціць яго на волю? Што выбраў журналіст, калі ўлады паставілі яму ультыматум, і дзе ён пачаў новую кар’еру? Да чаго тут гісторыя пра зніклых беларускіх палітыкаў, якія пайшлі супраць Лукашэнкі і зніклі? Як загінуў Павел Шарамет і што вядома пра гэтую трагедыю сёння?
Усе падрабязнасці шукайце ў новым сюжэце «Нашай Нівы».
https://youtu.be/-8Jh6qjWfCQ
Трагедыя ў Жлобінскім раёне: у выніку выбуху загінулі тата і двое маленькіх дзяцей
Маці і шасцігадовы сын у цяжкім стане дастаўлены ў бальніцу.
https://nashaniva.com/360787
Без VPN — па гэтай спасылцы.
«Зімовае нашэсце медуз мы спынілі». Расійская «Медуза» выдаліла рэкламу з пацярпелымі ад вайны ўкраінцамі
Рэклама выклікала абурэнне ва ўкраінскіх уладаў, да сітуацыі далучыліся МЗС і пасольства Украіны ў Германіі.
https://nashaniva.com/360782
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Ці могуць у ЗАГСе адмовіць у рэгістрацыі шлюбу з-за дрэс-кода? Аказваецца, ёсць нюанс
Устанаўліваць абмежаванні на знешні выгляд маладых органы ЗАГСа не маюць права. Аднак існуюць агульныя патрабаванні.
https://nashaniva.com/360776
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Праз анамальна цёплую зіму ў Беларусі прачнуліся мядзведзі. Гэта можа быць небяспечна
Нядаўна ў Гарадоцкім і Віцебскім раёнах адначасова фіксавалі мядзведзяў, якія карміліся на адным полі.
https://nashaniva.com/360775
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Украіна нанесла рэкордную колькасць удараў беспілотнікамі па расійскіх НПЗ
Колькасць атак украінскіх беспілотнікаў па расійскіх нафтаперапрацоўчых заводах рэзка ўзрасла ў студзені.
https://nashaniva.com/360777
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Сапраўдны кошт DeepSeek, кітайскага чат-боту, што абваліў фондавы рынак ЗША, аказаўся зусім не такім
Сцвярджэнні распрацоўшчыкаў кітайскай нейрасеткі DeepSeek, што яе стварэнне заняло ўсяго два месяцы і абышлося ў 6 мільёнаў даляраў, істотна абвалілі акцыі ўсіх буйных заходніх тэхналагічных кампаній. Але гэты кошт «кітайскага забойцы ChatGPT» аказаўся вельмі заніжаным.
https://nashaniva.com/360730
Без VPN — па гэтай спасылцы.
❗️Як жыў і як загінуў асабісты вораг Лукашэнкі: неверагодная біяграфія Паўла Шарамета
Павел Шарамет быў адным з самых вядомых беларускіх журналістаў і публічных праціўнікаў Лукашэнкі. За што той хацеў пасадзіць журналіста і чаму быў вымушаны адпусціць яго на волю? Што выбраў журналіст, калі ўлады паставілі яму ультыматум, і дзе ён пачаў новую кар’еру? Да чаго тут гісторыя пра зніклых беларускіх палітыкаў, якія пайшлі супраць Лукашэнкі і зніклі? Як загінуў Павел Шарамет і што вядома пра гэтую трагедыю сёння?
Усе падрабязнасці шукайце ў новым сюжэце «Нашай Нівы».
https://youtu.be/-8Jh6qjWfCQ
Канал «Россия 1» паведаміў, што DeepSeek распрацаваны на аснове савецкага кода. Гэта навіна з сатырычнага сайта
Расійскія дзяржаўныя прапагандысты не ўпершыню ўзялі жартоўную навіну з сатырычнай «Панорамы».
https://nashaniva.com/360771
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Чаму беларускія СМІ пішуць пра добраахвотнікаў столькі, колькі пішуць
«За ўвесь студзень беларускія медыя напісалі адну-дзве навіны пра беларусаў на фронце», — выкаціў прэтэнзію BalaganOFF. Украінскаму блогеру адказвае Мікола Бугай.
https://nashaniva.com/360768
Без VPN — па гэтай спасылцы.
На мяжы з Беларуссю скончыў жыццё самагубствам польскі вайсковец
Трагедыя адбылася ў ноч на нядзелю, 2 лютага.
https://nashaniva.com/360766
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Віцэ-губернатар Прымор'я, які пайшоў на фронт добраахвотнікам, загінуў у Курскай вобласці
Паводле звестак СМІ, аўтамабіль УС РФ наехаў на міну і падарваўся.
https://nashaniva.com/360765
Без VPN — па гэтай спасылцы.