Мінпрацы абяцае бонусы за пераезд у вёску
Беспрацоўныя беларусы, якія перасяляюцца ў вёску, змогуць атрымаць грашовую дапамогу.
https://nashaniva.com/361081
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Хлопец падняў дзяўчыну на рукі, упаў — і апынуўся на інвалідным вазку. Але не здаецца
Мінчук Андрэй Бабінскі перажыў цяжкую траўму, пасля якой знайшоў сябе ў паралімпійскім спорце.
https://nashaniva.com/361027
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Колішняе паветра, замарожанае ў лёдзе, дапаможа адказаць на самае важнае пытанне сучаснасці
У старажытным лёдзе захавалася паветра, якое дае разуменне, як далей можа ісці змяненне клімату. «Гэта свайго роду машына часу».
https://nashaniva.com/360999
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Азербайджан спыніў дзейнасць у краіне Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID), але адначасова спыніў і дзейнасць Рассупрацоўніцтва
Баку накіраваў Маскве афіцыйнае апавяшчэнне аб спыненні дзейнасці Рассупрацоўніцтва, паведамляе мясцовае выданне Report са спасылкай на крыніцы.
Ананімны суразмоўца выдання паведаміў, што Азербайджан сам стаў донарам і не мае патрэбы ў дапамозе звонку, «асабліва калі такая дапамога аказваецца на падставе непразрыстых схем, а структура арганізацый носіць адкрыта разведвальны характар».
Ціханоўская: Апошні раз я чула голас мужа чатыры гады таму
Сяргей Ціханоўскі знаходзіцца ў рэжыме інкамунікада 700 дзён.
https://nashaniva.com/361062
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Праз спешку ЦРУ зліло імёны сваіх маладых супрацоўнікаў, на якіх палююць кітайскія спецслужбы
У рамках кампаніі скарачэнняў ЦРУ адправіла ў Белы дом незашыфраваны электронны ліст са спісам усіх маладых супрацоўнікаў, нанятых у апошнія два гады.
https://nashaniva.com/361061
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Беларуску без тлумачэння прычын знялі з рэйса ў мінскім аэрапорце і адправілі ў РУУС
Мінчанка распавяла, як днямі яе без тлумачэння прычын не выпусцілі з Беларусі ў Грузію, заўважыў @citydogby. «Так, гэта абсурд, але ў нас такая сістэма».
https://nashaniva.com/361060
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Папулярны ДНК-сэрвіс абнавіў даныя. У беларусаў рэзка вырасла доля балтыйскіх генаў
Беларускія карыстальнікі сэрвісу са здзіўленнем дзеляцца абноўленымі вынікамі сваіх ДНК-тэстаў, паводле якіх у іх цяпер больш за палову балтыйскіх генаў.
https://nashaniva.com/360951
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Сілы абароны Украіны ноччу ўдарылі па аэрадроме Прыморска-Ахтарскі ў Краснадарскім краі Расіі
Інфармацыю пацвердзілі ў Генштабе.
З гэтага аэрадрома расіяне атакуюць Украіну «шахедамі», там таксама абслугоўваюць расійскую авіятэхніку. Наступствы атакі невядомыя.
Барсук, які любуецца сваёй выявай у стылі Бэнксі, стаў пераможцам на конкурсе фатаграфій дзікай прыроды
Фатографу спатрэбілася два гады, каб атрымаўся здымак.
https://nashaniva.com/361053
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Трамп забараніў трансгендарным спартсменкам удзельнічаць у жаночых спаборніцтвах
«З гэтага часу жаночы спорт будзе толькі для жанчын», — сказаў прэзідэнт ЗША.
https://nashaniva.com/361052
Без VPN — па гэтай спасылцы.
У Самары забілі былога мэра горада і ягоную жонку. Іх унучку падазраюць у забойстве і расчляненні
Целы былі закансерваваныя ў поліэтыленавых бочках.
https://nashaniva.com/361051
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Жыхары Смалявічаў скардзяцца на праблемы з даездам у Мінск
Працяглае чаканне маршрутак у Мінск і назад і доўгія чэргі з ахвотных на іх ехаць.
https://nashaniva.com/361048
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Выйшаў на свабоду студэнт хімфака БДУ Арцём Баярскі
Ён вызваліўся 20 студзеня 2025 года па памілаванні, правёўшы за кратамі амаль чатыры гады.
https://nashaniva.com/361049
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Беларус захаваў архіў прадзеда і здзівіў ім польскіх чыноўнікаў
Дакумент 1920 года ў польскай установе ўспрынялі як «музейную рэліквію», піша @mostmediaio.
https://nashaniva.com/361035
Без VPN — па гэтай спасылцы.
УСУ пачалі новы наступ на Курскім кірунку
Раніцай 5 лютага каля 500 украінскіх вайскоўцаў распачалі контрнаступ з пасёлка Махноўка ў Суджанскім раёне ў кірунку Бялоўскага раёна.
https://nashaniva.com/361078
Без VPN — па гэтай спасылцы.
У тэлеграм-канале, звязаным з ГУБАЗіКам, з’явілася дзіўнае сцвярджэнне наконт журналіста Аўсеюшкіна
У тэлеграм-канале, звязаным з ГУБАЗіКам, з’явілася сцвярджэнне, што
«работник русскоязычной версии [Нашай Нівы] … Ян Авсеюшкин состоит … админом в … «[Беларускім] Гаюне».
Беларускі журналіст Ян Аўсеюшкін сапраўды існуе, але ён не працуе і ніколі не працаваў у «Нашай Ніве».
Больш за тое, наколькі нам паказваюць даступныя нам сродкі аналізу тэлеграм-актыўнасцей, Ян Аўсеюшкін не асацыюецца з тэлеграмным нікам «Jan», які фігуруе на скрыншоце ГУБАЗа. А канал, які асацыявалі з Аўсеюшкіным, даўно яму не належыць.
Нагадаем, што ГУБАЗіК, які ствараўся для барацьбы з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй, ператварыўся ў «палітычную паліцыю» і інструмент ажыццяўлення масавых палітычных рэпрэсій. Яны працягваюцца з 2020 года. Тады Аляксандр Лукашэнка, імаверна, прайграў выбары Святлане Ціханоўскай, але не аддаў улады і пачаў душыць народ. Згодна з інфармацыяй Паўла Латушкі, прадстаўніка Аб'яднанага пераходнага кабінета, з 2020 года рэпрэсіі закранулі як мінімум 136 тысяч чалавек. Некалькі соцень тысяч беларусаў вымушаныя былі пакінуць краіну.
У «Мінск-Свеце» сёння здарыўся патоп
Сённяшні ранак у жыхароў дома «Таронта» пачаўся не з прыгожага світанку. На апошнім паверсе жылога дома загучала сігналізацыя і здарыўся патоп, што моцна напалохала людзей, якія збіраліся на працу і нічога не падазравалі.
https://nashaniva.com/361068
Без VPN — па гэтай спасылцы.
У Бабруйску пасля ДТЗ кіроўца трапіў у рэанімацыю
Сёння каля 8 гадзін 51-гадовы бабруйчанін на Audi не справіўся з кіраваннем, заехаў на тратуар і ўрэзаўся ў дрэва.
Мужчына з траўмамі шпіталізаваны. Прычыны здарэння высвятляюцца.
50 зваротаў прыйшло толькі за суткі на гарачую лінію @help_bysol праз узлом чат-бота «Беларускага Гаюна»
Пра гэта паведаміў кіраўнік службы Андрэй Стрыжак. За мінулы год BYSOL арганізаваў 228 выездаў — як адзіночных, так і эвакуацый сем'яў з дзецьмі.
Сёння каля 10:00 на чыгуначным пераездзе Койданава-Негарэлае сутыкнуліся пасажырскі цягнік № 27 Масква- Брэст і мікрааўтобус
Машыніст цягніка экстранна тармазіў. Пацярпелых няма. Затрымка цягніка — каля гадзіны.
Прычыны сутыкнення высвятляюцца.
Беларуская палітычная эмігрантка ляцела ў Грузію на самалёце, які экстранна пасадзілі ў Іране
Але стаць Раманам Пратасевічам ёй не давялося.
https://nashaniva.com/361040
Без VPN — па гэтай спасылцы.
45-гадовую мінчанку асудзілі па трох палітычных артыкулах. Вось у чым яе вінавацілі
Алене Марозавай пагражала да 12 гадоў зняволення. Яе асоба стала вядомая толькі цяпер, хоць суд прайшоў яшчэ мінулай восенню.
https://nashaniva.com/360987
Без VPN — па гэтай спасылцы.
У Польшчы абвясцілі ў вышук беларускую шпіёнку
Беларуска Дар’я Мікалаеўна Астапенка з Баранавічаў трапіла ў польскі вышук праз абвінавачанне ў шпіянажы. Ветэрынарка з адукацыі, Дар'я падпрацоўвала мадэллю на сайце для дарослых «OnlyFans». У смартфоне жанчыны былі знойдзеныя доказы ейнай супрацы з Камітэтам дзяржаўнай бяспекі яшчэ з 2017 года. Яе асудзілі, але адпусцілі да апеляцыі, піша @belsat.
https://nashaniva.com/361056
Без VPN — па гэтай спасылцы.
«У гатэлі стаіць ахова толькі з-за таго, што ты белай расы». Як беларус працаваў у В'етнаме, Зімбабве і Філіпінах
Юрыст-міжнароднік і выкладчык Леанід Марозаў ездзіў па абмене ў В'етнам, працаваў экспертам па правах чалавека ў Ліване, Зімбабве і Філіпінах.
Ён расказаў «Нашай Ніве», чым яго ўразілі экзатычныя краіны і наколькі адрозніваюцца беларускія студэнты ад іншых. А таксама падзяліўся, чаму пайшоў у каманду да Святланы Ціханоўскай.
https://nashaniva.com/360824
Без VPN — па гэтай спасылцы.
ВІДЭАНАВІНЫ: Лукашэнка падпісаў рэзанансны дакумент / Судзяць важнага чыноўніка / Страшная пагроза для беларусаў
Камандзіра АМАПа Дзмітрыя Балабу звольнілі: падрабязнасці. Лукашэнка падпісаў дакумент, за які крытыкаваў урад. У папулярнага канала здарыўся зліў інфармацыі — пад пагрозай сотні беларусаў. Дзіўныя падарункі спойлерам Лукашэнкі: Ганна Канапацкая ў захапленні. У Гомелі па жорсткім артыкуле судзяць ідэолага. Кіраўнік БТ Іван Эйсмант моцна пакрыўдзіўся. У Баранавічах судзяць кіраўніка завода. Драматычная гісторыя на развітанні з беларускай. Дзікая гісторыя з Пінска. Неверагодная выратаванне ў Магілёве. Колькі каштуе кніга пра Лукашэнку, якую напісалі яго чыноўнікі. Мінчук недарэчна страціў грошы. Незвычайная кватэра ў Бабруйску. Гісторыя са шчаслівым канцом.
Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».
https://youtu.be/U3XrJjNMEiI
«Я з той жменькі людзей, у якіх алергія на ўласны аргазм»
На сіндром пасляаргазмавага недамагання пакутуе каля 50 мужчын у свеце. Што яны адчуваюць?
https://nashaniva.com/360992
Без VPN — па гэтай спасылцы.
«Беларускі сілавік» ізноў збрахаў. Гэтым разам — на мільёны
Прапагандысты сцвярджаюць, што USAID плаціла мільёны сусветным зоркам за наведванне Украіны. Што ж, праверылі гэтую інфармацыю.
https://nashaniva.com/361047
Без VPN — па гэтай спасылцы.
«Цэны як у сталовай». Блогер шакаваны коштам абеду ў мінскім пяцізоркавым гатэлі
Мінскі блогер наведаў пяцізоркавы гатэль «Еўропа» ў цэнтры сталіцы. Там ён вырашыў паабедаць, і кошт ежы аказаўся нечакана нізкі.
https://nashaniva.com/361021
Без VPN — па гэтай спасылцы.
І ведаеце, гэта ўсё — праўда. Новая дакумастацкая кніга Анціпава выкліча скрыгат у медыйных і багемных колах
Павел Анціпаў — аўтар кнігі, прысвечанай закуліссю незалежных літаратурных прэмій, за якую яго ў 2019 годзе выключылі з ПЭН-цэнтра. У новай кнізе Анціпаў у сваёй з'едлівай манеры падрабязна расказвае пра рэальных людзей, культурныя ініцыятывы і СМІ. Пра Шарамета, які не заплаціў абяцаных 70 даляраў. Пра жыццё на адной кватэры з Франакам Вячоркам і што той еў на сняданак. Далікатнасці чакаць не выпадае, піша Зося Лугавая.
https://nashaniva.com/360741
Без VPN — па гэтай спасылцы.