Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906
У Мсціславе трое дзецюкоў ад нуды закідалі яйкамі чужыя аўто і разнеслі альтанкі
Прыяцелям — 24—26 гадоў. Яйкі яны адмыслова для гэтай мэты купілі ў краме.
https://nashaniva.com/356437
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Час, калі сонца не глядзіць у наша аконца: як не ўпасці ў дэпрэсію і застацца бадзёрым
Адсутнасць сонечнага святла ўпотай падрывае наша здароўе. Вось што раяць дактары.
https://nashaniva.com/356432
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Хто такі Яўген Горын — прапагандыст, які бярэ інтэрв'ю ў палітвязняў за кратамі і кляйміць Захад
Горын ездзіў гаварыць за кратамі з палітвязнем Юрыем Зянковічам. У сваіх выступленнях ён называе краіны Балтыі «марыянеткамі» і крытуе ЗША, што іх прэзідэнт ужо стары. Распавядаем пра гэтага прапагандыста.
https://nashaniva.com/355109
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Якім будзе надвор'е ў першы тыдзень снежня
https://nashaniva.com/356424
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Сяргей Бульба вінаваціць у арэндных праблемах сваёй арганізацыі мінулае кіраўніцтва. Тое ўсё адмаўляе
У размове з @belsat Бульба пацвердзіў, што ўлады Варшавы сапраўды пакуль не хочуць падпісваць новую дамову аб арэндзе, але адмаўляе, што ў гэтым ёсць нейкая ягоная віна.
https://nashaniva.com/356418
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Бондарава абрынулася на музей Янкі Купалы і мастака Сушу
Вядомая прарасійская актывістка Вольга Бондарава, вядомая сваімі даносамі, гэтым разам абрынулася на музей Янкі Купалы, дзе сёння адкрываецца выстава Алеся Сушы.
Бондарава запрашае на адкрыццё ГУБАЗіК і выказвае смелую ўпэўненасць, што выставу па яе наводцы закрыюць. А таксама яна абразіла памяць Алеся Пушкіна.
https://nashaniva.com/356422
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Апошні рывок. Што будзе гэтай зімой на полі бою ва Украіне?
Снежань і студзень, верагодна, стануць перыядам актывізацыі баявых дзеянняў на фронце ў расійска-ўкраінскай вайне, прагназуюць вайсковыя аналітыкі. Аднак існуюць абставіны, якія могуць прытармазіць абодва бакі. І гаворка ідзе не толькі пра зімовую непагадзь.
https://nashaniva.com/356419
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Коля Лукашэнка расказаў, ці сядзіць ён у сацсетках
«Гэта частка нашага жыцця. Немагчыма, напрыклад, не чытаць тэлеграм-каналы».
https://nashaniva.com/356414
Без VPN — па гэтай спасылцы.
У Лідскім раёне загарэўся цягнік
На перагоне Гуды — Бастуны каля вёскі Жырмуны Лідскага раёна загарэўся галаўны вагон дызель-цягніка Ліда — Беняконі, які адправіўся з Ліды ў 20:22.
https://nashaniva.com/356417
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Чаму атлусценне вяртаецца? Аказваецца, тлушчавыя клеткі маюць «памяць»
Эфект ё-ё, або вяртанне страчанай вагі пасля дыеты, праблема для многіх людзей. Ён звязаны з няправільным падыходам да схуднення і тлумачыцца здольнасцю тлушчавых клетак «запамінаць» атлусценне.
https://nashaniva.com/356404
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Галоўнае за 30 лістапада
«Сітуацыя блізкая да катастрофы», а «такі мог быць зімовы курорт!». Расійскія ваенкары пра наступ паўстанцаў у Сірыі. Урадавыя войскі Сірыі разам з расіянамі пакінулі стратэгічна важныя авіябазы. ТГ-каналы паведамляюць пра перастрэлку ў раёне прэзідэнцкага палаца ў Дамаску. Магчыма, у краіне адбываецца змена ўлады
Што вядома пра беларуса Віктара Павелку, якога ў Польшчы падазраюць у арганізацыі нападаў на расійскіх апазіцыянераў
«Вялікі абсалютна чалавек». Коля Лукашэнка расказаў, што для яго бацька і ў чым ягоная апазіцыйнасць
Беларус Арцём запусціў у Польшчы збор на дапамогу сабе. Многія паверылі, а ён аказаўся махляром
Здаюць у арэнду катэдж загінулага хакеіста Цыплакова ў Драздах. Вось інтэр'еры
«Лукашэнка ў Ісламабадзе». Найлепшыя твіты тыдня
«Яны ўсе хочуць Савецкі Саюз, але пры гэтым жыць як сёння». Сябар Лукашэнкі рэзка раскрытыкаваў савецкае мінулае і яго рэстаўратараў
Бацьку, які адсудзіў дваіх дзяцей у жонкі і вярнуўся з Бельгіі ў Беларусь, судзяць за згвалтаванне непаўналетніх
«Канклаў». Драма, якая тонка даследуе межы грэшнасці чалавека, але кансерватыўную публіку чакае шок
Спевака Дзядзю Ваню будуць судзіць за ўдзел у пратэстах
ТГ-каналы паведамляюць пра перастрэлку ў раёне прэзідэнцкага палаца ў Дамаску. Магчыма, у краіне адбываецца змена ўлады
Паведамляецца, што бой вядуць Рэспубліканская гвардыя і элітная 4-я дывізія сірыйскай арміі на чале з братам прэзідэнта Башара Асада Махерам.
Пасля здушэння народных пратэстаў у 2011-м, якое прывяло да грамадзянскай вайны, рэжым Асада выстаяў дзякуючы расійскаму і іранскаму экспедыцыйным корпусам. Правал Расіі ва Украіне, асабліва Курская аперацыя, змусілі Маскву перакінуць усе наяўныя сілы туды на фронт. Паўстанцы скарысталіся гэтым і за тры дні захапілі найбуйнейшы горад краіны — Алепа.
Шматлікія відэа сёння сведчаць і пра адступленне ўрадавых, расійскіх і іранскіх войскаў з пятага па памеры горада краіны — Хамы.
Прэзідэнтка Грузіі абвясціла парламент нелегітымным і адмаўляецца ісці ў адстаўку
Яна заявіла, што на сваёй пасадзе будзе чакаць новых выбараў пад міжнародным кантролем.
https://nashaniva.com/356411
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Падчас пратэстаў у Грузіі затрымалі беларуса
Затрыманага завуць Яўген Муравіцкі, яму 25 гадоў.
https://nashaniva.com/356409
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Урадавыя і расійскія войскі ў спешцы пакінулі стратэгічна важныя авіябазы Абу-Духур і Квейрыс у ваколіцах Алепа. Паўстанцы рухаюцца ў кірунку горада Хама на захадзе краіны
Пра гэта пішуць расійскія ваенкары, якія вінавацяць у катастрофе баязлівых сірыйцаў.
Тым часам драма адбылася ў Алепа. Там сёння быў зрынуты помнік Хафэзу Асаду — бацьку цяперашняга дыктатара Башара. Праз нейкі час расійская або ўрадавая авіяцыя нанесла ракетны ўдар па плошчы, дзе ён стаіць. Ëсць шматлікія ахвяры.
Пажар адбыўся на складзе Мінскага інструментальнага завода
Два чалавекі шпіталізаваныя з апёкамі і атручваннем.
https://nashaniva.com/356435
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Урадавыя войскі Сірыі адкінулі перадавыя калоны паўстанцаў ад горада Хама
У суботу 30 лістапада паўстанцы ўвайшлі ў гэты 5-ы па памеры горад краіны з поўначы, але пазней туды падышлі падмацаванні з элітных часцей сірыйскай арміі, паведамляюць інфармаваныя расійскія ваенкары. Няўдалая спроба захапіць Хаму можа азначаць, што кіраўніцтва краіны выходзіць з шоку пасля бліцкрыгу паўстанцаў у Алепа, калі вобласць з 2-мільённым горадам была захопленая амаль цалкам за 4 дні.
Расійская авіяцыя наносіць удары па Алепа ды іншым гарадам поўначы, у тым ліку касетнымі боепрыпасамі, пішуць сірыйскія ТГ-каналы.
У той жа час супраць Асада зноў паўсталі гарады на поўдні краіны, у раёне Дэр’а.
Паўстанцы таксама посцяць шматлікія фоты і відэа з захопленай вайсковай тэхнікай расійскай вытворчасці, сярод якіх устаноўка СПА «Панцыр» і РСЗА «Ураган».
Звяртае ўвагу вышкал, дысцыпліна і добрая аснашчанасць паўстанцаў, вынік стварэння на поўначы Сірыі каля мяжы з Турцыяй эфектыўных дзяржаўных структур.
Сірыйскія паўстанцы захапілі на кінутай расійска-сірыйскай авіябазе Квайрэс самалёт L-39 з вялікай колькасцю боепрыпасаў
Таксама сярод трафеяў ёсць ЗРК «Панцыр-С1». «Калі паўстанцы разбяруцца, як ён працуе, то расійскім самалётам прыйдзецца цяжкавата», — піша вайсковы аналітык Ян Мацвееў.
«Дональд, як малады палітык, не разумее…» Што Лукашэнка раней казаў пра Трампа
Як складваліся адносіны Беларусі з ЗША ў першы тэрмін Дональда Трампа і што гаварыў Лукашэнка пра Трампа тады?
https://nashaniva.com/355344
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Жонка футбаліста зборнай параўнала цэны ў Zara ў Беларусі і Венгрыі
Дзе танней набыць рэчы Zara — у Мінску ці ў Будапешце? Параўнаць цэны вырашыла блогерка Настасся Клімовіч, якая цяпер жыве на дзве краіны і добра арыентуецца ў тым, дзе што колькі каштуе.
https://nashaniva.com/356392
Без VPN — па гэтай спасылцы.
У Тбілісі пратэстуючыя не расходзяцца і ранкам 1 снежня
Яны працягваюць стаяць ля будынка Тбіліскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Пасля выбараў тут быў намётавы гарадок, які паліцэйскія ўначы ліквідавалі.
Пратэсты ў Грузіі радыкалізуюцца: на вадамёты адказваюць феерверкамі і кактэйлямі Молатава
У Тбілісі 30 лістапада працягнуліся акцыі пратэсту супраць прыпынення еўраінтэграцыі. Пры гэтым супрацьстаянне паміж пратэстоўцамі і паліцыяй набывае ўсё больш жорсткі характар.
https://nashaniva.com/356420
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Олаф Шольц заклікаў свайго галоўнага апанента «не гуляць у рускую рулетку»
«Калі гаворка ідзе пра пытанні вайны і міру, неабходная халодная галава».
https://nashaniva.com/356402
Без VPN — па гэтай спасылцы.
«Могуць пайсці і знайсці іншага лоха!»
Трамп перасцярог БРІКС ад спробаў увесці ўласную валюту. З гэтай ідэяй найбольш носіцца Пуцін.
https://nashaniva.com/356416
Без VPN — па гэтай спасылцы.
«Лукашэнка ў Ісламабадзе». Найлепшыя твіты тыдня
На гэтым тыдні твітар абмеркаваў рэзкі рост даляра, новы лагатып Прыёрбанка, паездку Лукашэнкі ў пратэсны Пакістан і рэп-канцэрт у выкананні Марзалюка.
https://nashaniva.com/356406
Без VPN — па гэтай спасылцы.
«Вялікі абсалютна чалавек». А «я яго абсалютная копія»
Коля Лукашэнка ў інтэрв'ю прапагандыстам расказаў, што для яго бацька і ў чым ягоная апазіцыйнасць.
https://nashaniva.com/356412
Без VPN — па гэтай спасылцы.
У мінскіх гандлёвых цэнтрах і кавярнях цяпер не будуць уключаць сусветныя навагоднія хіты. Затое даюць зарабіць праўладным артыстам
@zerkalo_io вывучыла рэпертуар, які прапануюць уключаць для навагодняга настрою, і заўважыла цікавыя супадзенні.
https://nashaniva.com/356410
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Беларус Арцём запусціў у Польшчы збор на дапамогу сабе. Многія паверылі, а ён аказаўся махляром
Ужо не першы месяц па сеціве гуляе адзін збор: маўляў, брат і сястра збеглі з Беларусі ад рэжыму, а сястра яшчэ і нарадзіла ў Польшчы дзіця. Аказалася, аднак, што гэтыя людзі не былі вартыя даверу.
https://nashaniva.com/355404
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Трэніруецеся, каб пахудзець? Гэта рэдка спрацоўвае — навукоўцы
Даследаванне працэсаў метабалізму развенчвае міфы аб тым, як мы спальваем калорыі і як гэта мяняецца з гадамі.
https://nashaniva.com/356279
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Сірыйскія ўлады заявілі пра вывад войскаў з Алепа
Вывад войскаў, маўляў, з'яўляецца часткай намаганняў па перагрупаванні перад прыбыццём падмацавання для пачатку контрнаступлення.
https://nashaniva.com/356403
Без VPN — па гэтай спасылцы.