Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906
Камедыя ў Расіі: мэр выпадкова прайграў выбары жонцы свайго кіроўцы. Цяпер спарынг-партнёрка аспрэчвае ў судзе сваю ж перамогу
Мэр горада Бярозаўскі ў Свярдлоўскай вобласці перайграў сам сябе. Але чыноўнікі, мяркуючы з усяго, знайшлі выйсце з сітуацыі.
https://nashaniva.com/361523
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361523
На Даўгінаўскім тракце ў Мінску маршрутка ўляцела ў прыпынак
Пра ахвяры не паведамляецца.
Рух там праз ДТЗ ускладнены. Іншых падрабязнасцяў пакуль няма.
У Мінску тралейбус збіў двух пешаходаў
40-гадовы кіроўца тралейбуса рухаўся па вуліцы Шафарнянскага і пры павароце наехаў на двух дарожных работнікаў, якія знаходзіліся на праезнай частцы.
Мужчыны шпіталізаваныя.
Ілан Маск: ЗША збанкрутуюць без скарачэнняў бюджэту
Маск згадаў дэфіцыт бюджэту краіны, які перавысіў 1,8 трыльёна даляраў у мінулым фінансавым годзе.
https://nashaniva.com/361499
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361499
СБУ выкрыла ў сваіх шэрагах расійскага агента — кіраўніка штаба Антытэрарыстычнага цэнтра
Кіраўнік СБУ Васіль Малюк паведаміў, што ён асабіста ўзначальваў аперацыю па затрыманні здрадніка.
https://nashaniva.com/361514
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361514
«Жах, які быццам адбываецца не з табой!» Падрабязнасці пажару ў хаскі-парку пад Мінскам
«Цуд дапамог захаваць жыцці нашым коням і сабакам! Толькі коцікі нашы загінулі! Чаму не ўцяклі, хоць і маглі? Я іх падбірала, усіх лячыла, стэрылізавала і карміла. Але вось, не збераглі».
https://nashaniva.com/361501
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361501
Як ідзе рэканструкцыя былога будынка Дома друку
https://nashaniva.com/361502
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361502
Памятаеце рэжысёра Туровіча з гаротным лёсам? Яго не выпускаюць з турмы, дадаюць тэрмін за «непадпарадкаванне»
Аляксей Туровіч адмаўляў абвінавачанні па ўсіх сваіх крымінальных справах, але агулам за два тэрміны адседзеў ужо амаль 10 гадоў.
https://nashaniva.com/361464
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361464
Галоўная трэнерка зборнай Расіі па мастацкай гімнастыцы сыходзіць у адстаўку
Раней СМІ паведамілі пра яе канфлікт з былой вучаніцай, а цяпер трэнеркай і імавернай палюбоўніцай Пуціна Алінай Кабаевай.
https://nashaniva.com/361498
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361498
«Саша заўсёды быў у тэме вайны». Гісторыя загінулага на фронце 22-гадовага беларускага снайпера
З пачатку паўнавартаснай вайны ва Украіне загінулі не менш за 70 беларусаў. Сярод іх 22-гадовы Аляксандр Новік, які быў снайперам-штурмавіком, піша @radiosvaboda.
https://nashaniva.com/361494
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361494
«Мяне заказаў прарэктар». Выкладчыца БДУ расказала, як яе кінулі на Акрэсціна, каб прымусіць звольніцца
У новым выпуску ТОКу вядомая юрыстка, колішняя загадчыца кафедры міжнароднага права факультэта міжнародных адносін БДУ Кацярына Дзяйкала расказала, як яе звальнялі з універсітэта.
https://nashaniva.com/361310
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361310
Чым жыве хлопец, які першым у Беларусі захварэў на кавід
У пачатку 2020-га іранец Парса Галамі стаў першым у Беларусі, у каго выявілі кавід. Як у яго справы праз пяць гадоў?
https://nashaniva.com/361448
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361448
ВІДЭАНАВІНЫ: Сілавікі выпадкова прызналі праблему: што здарылася / Лукашэнка сабраў сваіх: падрабязнасці
Аляксандр Лукашэнка сабраў чыноўнікаў: Наталля Качанава, Уладзімір Каранік, Наталля Пяткевіч і шмат хто яшчэ. Пра што гаварылі? Новы закон у Беларусі: што прыдумаў малады міністр? Куды паехалі прыхільнікі Лукашэнкі: расказваем. Беларускія сілавікі выпадкова прызналі вялікую праблему: што здарылася? Страшны канвеер Лукашэнкі: судзяць жанчын. Беларусам паніжаюць пенсійны ўзрост: каго гэта закране? Лукашэнка перадаў падарункі: што і каму?
Усе падрабязнасці шукайце ў новым відэа «Нашай Нівы».
https://www.youtube.com/watch?v=ufYQAHpTAJA
Мінскай блогерцы не хапае на першы ўзнос за машыну. Яна прадае любімыя стрынгі за тысячу еўра
Блогерка Крысціна Левіна шукае, дзе ўзяць 4 тысячы даляраў — не хапае на першы ўзнос на новую машыну. Яна вырашыла прадаць падпісчыкам за шалёныя грошы ношаныя стрынгі і шкарпэткі. І гэта не ўсе незвычайныя лоты.
https://nashaniva.com/361365
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361365
Кароль Іарданіі сустрэўся з Трампам і ўжо згодны прымаць палесцінцаў
Раней прэзідэнт ЗША пагражаў спыніць падтрымку Егіпта і Іарданіі, калі яны не падтрымаюць ягоны план па рашэнні канфлікту ў сектары Газа — перасяленню палесцінцаў у іншыя арабскія краіны, дзе для іх створаць добрыя ўмовы. Выглядае, што гэтыя пагрозы маюць эфект.
https://nashaniva.com/361481
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361481
З'явіліся пабрабязнасці ДТЗ: грузавое аўто пратараніла маршрутку
У выніку пяць чалавек дастаўленыя ў бальніцы.
Ва Украіне расказалі, колькі там цяпер насельніцтва
І колькі ўкраінцаў жыве па ўсім свеце.
https://nashaniva.com/361521
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361521
Патрыярх Кірыл высмеяў святара, які сказаў, што Царква павінна займацца верай, а не патрыятызмам
«Вы не з заходняй Украіны?»
https://nashaniva.com/361511
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361511
Луганск, Сергіеў Пасад, Масква — тэатралы ў шоку ад сёлетняй праграмы міжнароднага фестывалю «М.@rt.Кантакт»
Арганізатары анансавалі старт продажу квіткоў на спектаклі Міжнароднага моладзевага тэатральнага форуму «М.@rt.Кантакт», які пройдзе ў Магілёве з 20 па 27 сакавіка. Праўда, ад міжнароднасці падзеі засталася адна назва.
https://nashaniva.com/361505
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361505
Амерыканец, які штурмаваў Капітолій і якога памілаваў Трамп, адкрыў у Брэсце рэстарацыю
Уладальнік закусачнай называе сябе Эванам Джэферсанам, хоць насамрэч яго клічуць Эван Ньюман, а яшчэ нядаўна ён быў у вышуку ФБР, піша @BGazeta.
https://nashaniva.com/361509
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361509
Шарэнда-Панасюк: Недапушчальна ствараць з людзей, якія трымаюцца за кратамі, нейкіх недавумкаў
Былая палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк у інтэрв'ю @euroradio заклікала не абясцэньваць ахвярнасць прынцыповых палітвязняў.
https://nashaniva.com/361503
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361503
У Мінску знік вядомы прарасійскі блогер і госць лукашэнкаўскай прапаганды
Апошняе відэа ў тыктоку грамадзянін Польшчы Уладзімір Паньчак-Шарамет выклаў у лістападзе 2024 года.
https://nashaniva.com/361474
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361474
Ці могуць еўрапейскія войскі на тэрыторыі Украіны дапамагчы гарантаваць яе бяспеку? І колькі іх спатрэбіцца?
Стрымліванне Расіі ад паўторнага ўварвання ва Украіну пасля заканчэння гэтай вайны можа запатрабаваць 150 000 вайскоўцаў, а таксама дапамогі ЗША ў паветраным прыкрыцці, разведцы і супрацьракетнай абароне, адзначаюць эксперты.
https://nashaniva.com/361475
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361475
Трамп сустрэўся ў Белым доме з вернутым з Расіі амерыканцам і анансаваў вызваленне яшчэ аднаго
Таксама ён пахваліў Пуціна.
https://nashaniva.com/361495
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361495
Мінпрыроды назвала два самыя зялёныя гарады Беларусі
Сталіцы сярод іх няма.
https://nashaniva.com/361492
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361492
Дацкая выведка папярэдзіла пра пагрозу вялікай вайны ў Еўропе праз пяць гадоў пасля баявых дзеянняў ва Украіне
Праз пяць гадоў Масква будзе гатовая да буйнамаштабнай вайны ў Еўропе, калі зразумее, што ЗША не будуць у яе ўключацца.
https://nashaniva.com/361488
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361488
Расія нанесла ракетны ўдар па Кіеве
Там пажары ў некалькіх месцах, прынамсі адзін чалавек загінуў.
https://nashaniva.com/361384
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361384
«Колькі палітвязняў вызваліў Машэнскі?!» Пятрухін біўся супраць усёй Каардынацыйнай рады, але перамогу так і не здабыў
Блогер патрабуе ўводзіць санкцыі супраць мільянера, але яго ідэя зусім не выклікала энтузіязму ў іншых дэлегатаў Каардынацыйнай рады. А пасля Пятрухіну проста выключылі мікрафон.
https://nashaniva.com/361478
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361478
Памерла зялёная сава Duolingo
Пра смерць свайго сімвала, зялёнай савы Duo, паведамілі на афіцыйным акаўнце знакамітай платформы для вывучэння замежных моў.
https://nashaniva.com/361476
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361476
Маладое пакаленне верыць у шлюб і пазбягае выпадковых сэксуальных сувязяў. Іх бацькі ў шоку
Для дзвюх трацін маладых людзей шлюб уяўляецца важным інстытутам, і толькі кожны чацвёрты меў выпадковыя палавыя сувязі («сэкс на адну ноч»). Чым яшчэ адметнае пакаленне Z?
https://nashaniva.com/361431
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361431