Трамп расказаў пра размову з Пуціным і назваў людзей, якія ўзначаляць перамовы з Расіяй
Адразу ж пасля таго ён пагаварыў і з Уладзімірам Зяленскім.
https://nashaniva.com/361557
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361557
ВІДЭАНАВІНЫ: Лукашэнку засмуцілі вучоныя: што здарылася / Арыштавалі вядомага прапагандыста: падрабязнасці
Мара Лукашэнкі, якая ніяк не спраўдзіцца: новыя праблемы. Куды знік адыёзны персанаж: нечаканая версія. Як падманваюць беларусаў і да чаго тут партрэт Лукашэнкі? Што прыдумалі Наталля Эйсмант і былыя беларускія міністры? Як зарабляе мінская блогерка? Каму беларускія заводы раздаюць буйныя сумы грошай?
Усе падрабязнасці шукайце ў новым відэа «Нашай Нівы».
https://www.youtube.com/watch?v=EwNYlrde03c
Лукашэнка раздаў генеральскія званні пяці вайскоўцам. Вось што пра іх вядома
Ігар Гутнік, Вадзім Раманіў, Сяргей Фралоў, Дзмітрый Бітны, Віталь Шэстак.
https://nashaniva.com/361548
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361548
Мукавозчык: Бондарава задрала ўжо
Прапагандыст з «СБ. Беларусь сегодня» Андрэй Мукавозчык у сваім тэлеграм-канале раскрытыкаваў даносчыцу Вольгу Бондараву. Кажа, што яе дзейнасць непатрэбная Беларусі.
https://nashaniva.com/361546
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361546
Чаму 2024 год у знешнім гандлі стаў нашмат горшым за папярэдні?
Гэта сітуацыя можа стаць небяспечнай для беларускага рубля. А прарыву ў гэтым годзе не чакаецца.
https://nashaniva.com/361471
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361471
Сілавікі пішуць беларусам пад выглядам службы Bysol
Так у карыстальнікаў распытваюць пра супрацоўніцтва з «Беларускім гаюном».
https://nashaniva.com/361538
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361538
З'явіліся пабрабязнасці ДТЗ: грузавое аўто пратараніла маршрутку
У выніку пяць чалавек дастаўленыя ў бальніцы.
Ва Украіне расказалі, колькі там цяпер насельніцтва
І колькі ўкраінцаў жыве па ўсім свеце.
https://nashaniva.com/361521
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361521
Патрыярх Кірыл высмеяў святара, які сказаў, што Царква павінна займацца верай, а не патрыятызмам
«Вы не з заходняй Украіны?»
https://nashaniva.com/361511
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361511
Луганск, Сергіеў Пасад, Масква — тэатралы ў шоку ад сёлетняй праграмы міжнароднага фестывалю «М.@rt.Кантакт»
Арганізатары анансавалі старт продажу квіткоў на спектаклі Міжнароднага моладзевага тэатральнага форуму «М.@rt.Кантакт», які пройдзе ў Магілёве з 20 па 27 сакавіка. Праўда, ад міжнароднасці падзеі засталася адна назва.
https://nashaniva.com/361505
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361505
Амерыканец, які штурмаваў Капітолій і якога памілаваў Трамп, адкрыў у Брэсце рэстарацыю
Уладальнік закусачнай называе сябе Эванам Джэферсанам, хоць насамрэч яго клічуць Эван Ньюман, а яшчэ нядаўна ён быў у вышуку ФБР, піша @BGazeta.
https://nashaniva.com/361509
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361509
Шарэнда-Панасюк: Недапушчальна ствараць з людзей, якія трымаюцца за кратамі, нейкіх недавумкаў
Былая палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк у інтэрв'ю @euroradio заклікала не абясцэньваць ахвярнасць прынцыповых палітвязняў.
https://nashaniva.com/361503
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361503
У Мінску знік вядомы прарасійскі блогер і госць лукашэнкаўскай прапаганды
Апошняе відэа ў тыктоку грамадзянін Польшчы Уладзімір Паньчак-Шарамет выклаў у лістападзе 2024 года.
https://nashaniva.com/361474
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361474
Ці могуць еўрапейскія войскі на тэрыторыі Украіны дапамагчы гарантаваць яе бяспеку? І колькі іх спатрэбіцца?
Стрымліванне Расіі ад паўторнага ўварвання ва Украіну пасля заканчэння гэтай вайны можа запатрабаваць 150 000 вайскоўцаў, а таксама дапамогі ЗША ў паветраным прыкрыцці, разведцы і супрацьракетнай абароне, адзначаюць эксперты.
https://nashaniva.com/361475
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361475
Стала вядома, дзе цяпер працуе былы высокапастаўлены губазікавец Ціхіня, якога абвінавачвалі ў карупцыі
Уладзімір Ціхіня шмат гадоў узначальваў 2-е ўпраўленне ГУБАЗіК МУС. У канцы 2019 года ён пайшоў у адстаўку, а ў студзені 2020-га стаў фігурантам гучнай «цукровай справы». Тады КДБ назваў Ціхіню «фактычным апекуном» злачыннай схемы — аднак у судзе ён так і не з'явіўся. Цяпер @zerkalo_io высветліла, дзе гэты былы сілавік прыстроіўся пасля таго.
https://nashaniva.com/361556
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361556
Ціханоўская: Я вельмі ўдзячная прэзідэнту Трампу, дзяржсакратару Рубіа і дзярждэпартаменту ЗША за супольныя намаганні, якія зрабілі гэта магчымым
«Цудоўныя навіны. Сёння мы сустракаем на волі трох закладнікаў рэжыму.
Мне паведамілі, што ўсе трое ўжо ў бяспецы, у Вільні. Ім дапамагаюць прадстаўнікі амерыканскай амбасады, а Алену Маўшук прадстаўнікі Офіса і Кабінета ўжо вязуць у бяспечнае месца, дзе яна атрымае ўсю неабходную падтрымку.
Я вельмі ўдзячная прэзідэнту Трампу, дзяржсакратару Рубіа і дзярждэпартаменту ЗША за супольныя намаганні, якія зрабілі гэта магчымым.
Радая, што зняволеныя зноў змогуць пабачыць сем’і і блізкіх пасля доўгіх дзён за кратамі. Нарэшце кожны абдыме сваіх родных. Мы будзем змагацца за вызваленне кожнага!»
Палітзняволены работнік Радыё Свабода Андрэй Кузнечык на волі. Ён ужо ў Вільні
Апроч таго, вызвалена шматдзетная маці Алена Маўшук і неназваны грамадзянін ЗША. Яны таксама выехалі з Беларусі.
У Польшчы прапаў 55-гадовы беларус-дальнабойшчык
Інфармацыя пра знікненне Уладзіміра Дзеркач з'явілася ў памежным тэлеграм-чаце, заўважыў @mostmediaio.
https://nashaniva.com/361552
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361552
Просты мінскі зваршчык выйграў тры мільёны рублёў. Вось на што ён патраціць грошы
У пачатку лютага Уладзімір стаў уладальнікам найбуйнейшага выйгрышу за апошнія некалькі гадоў — трох мільёнаў рублёў. На гэтыя грошы разам з ім прэтэндавалі больш за 376 тысяч чалавек.
https://nashaniva.com/361525
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361525
Стала вядома, хто той куратар КДБ, які прапаноўваў ляхавіцкай настаўніцы даносіць на калег
Настаўніца матэматыкі Ляхавіцкай гімназіі Таццяна Крапіневіч напрыканцы 2024 года вымушана выехала з краіны пасля даносаў Вольгі Бондаравай. Яна расказала ў інтэрв'ю @viasna96, як пасля допыту ў КДБ ёй тэлефанаваў куратар ведамства і прапаноўваў даносіць на калег. Пра асобу гэтага куратара ўдалося высветліць некаторыя падрабязнасці.
https://nashaniva.com/361537
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361537
Камедыя ў Расіі: мэр выпадкова прайграў выбары жонцы свайго кіроўцы. Цяпер спарынг-партнёрка аспрэчвае ў судзе сваю ж перамогу
Мэр горада Бярозаўскі ў Свярдлоўскай вобласці перайграў сам сябе. Але чыноўнікі, мяркуючы з усяго, знайшлі выйсце з сітуацыі.
https://nashaniva.com/361523
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361523
На Даўгінаўскім тракце ў Мінску маршрутка ўляцела ў прыпынак
Пра ахвяры не паведамляецца.
Рух там праз ДТЗ ускладнены. Іншых падрабязнасцяў пакуль няма.
У Мінску тралейбус збіў двух пешаходаў
40-гадовы кіроўца тралейбуса рухаўся па вуліцы Шафарнянскага і пры павароце наехаў на двух дарожных работнікаў, якія знаходзіліся на праезнай частцы.
Мужчыны шпіталізаваныя.
Ілан Маск: ЗША збанкрутуюць без скарачэнняў бюджэту
Маск згадаў дэфіцыт бюджэту краіны, які перавысіў 1,8 трыльёна даляраў у мінулым фінансавым годзе.
https://nashaniva.com/361499
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361499
СБУ выкрыла ў сваіх шэрагах расійскага агента — кіраўніка штаба Антытэрарыстычнага цэнтра
Кіраўнік СБУ Васіль Малюк паведаміў, што ён асабіста ўзначальваў аперацыю па затрыманні здрадніка.
https://nashaniva.com/361514
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361514
«Жах, які быццам адбываецца не з табой!» Падрабязнасці пажару ў хаскі-парку пад Мінскам
«Цуд дапамог захаваць жыцці нашым коням і сабакам! Толькі коцікі нашы загінулі! Чаму не ўцяклі, хоць і маглі? Я іх падбірала, усіх лячыла, стэрылізавала і карміла. Але вось, не збераглі».
https://nashaniva.com/361501
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361501
Як ідзе рэканструкцыя былога будынка Дома друку
https://nashaniva.com/361502
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361502
Памятаеце рэжысёра Туровіча з гаротным лёсам? Яго не выпускаюць з турмы, дадаюць тэрмін за «непадпарадкаванне»
Аляксей Туровіч адмаўляў абвінавачанні па ўсіх сваіх крымінальных справах, але агулам за два тэрміны адседзеў ужо амаль 10 гадоў.
https://nashaniva.com/361464
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361464
Галоўная трэнерка зборнай Расіі па мастацкай гімнастыцы сыходзіць у адстаўку
Раней СМІ паведамілі пра яе канфлікт з былой вучаніцай, а цяпер трэнеркай і імавернай палюбоўніцай Пуціна Алінай Кабаевай.
https://nashaniva.com/361498
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361498