Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906
«As long as it takes». Калі Амерыка здрадзіць Украіне, свет зменіцца незваротна
Мы будзем падтрымліваць вас столькі колькі трэба, казала Амерыка ўкраінцам. Цяпер мы стаім за крок ад жахлівай здрады, піша Мікола Бугай.
https://nashaniva.com/362133
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362133
У Ізраілі прагучалі некалькі выбухаў у аўтобусах
У ізраільскую паліцыю паступілі паведамленні аб выбухах увечары 20 лютага ў трох аўтобусах у Бат-Яме, на поўдзень ад Тэль-Авіва. Яшчэ ў двух выбуховыя прылады не спрацавалі.
https://nashaniva.com/362175
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362175
Венгрыя зноў пагражае заблакаваць падаўжэнне санкцый Еўрасаюза
Гаворка ідзе ў тым ліку пра пакет санкцый, дзеянне якіх улады краін ЕС хочуць узгадніць да трэцяй гадавіны пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну 24 лютага.
https://nashaniva.com/362173
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362173
Ці выведзе Трамп амерыканскія войскі з Польшчы?
Па словах міністра абароны ЗША Піта Хегсета, нельга меркаваць, што «прысутнасць Амерыкі ў Еўропе будзе доўжыцца вечна».
https://nashaniva.com/362170
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362170
Пасля вяртання ў Беларусь арыштавалі Вераніку Жалубоўскую — сцюардэсу Катарскіх авіяліній, актрысу і мадэль
Дзяўчыну абвінавачваюць ва ўдзеле ў пратэстах у 2020 годзе.
https://nashaniva.com/362147
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362147
«Думаў, хочуць зладзіць правакацыю на мяжы»
Грамадзянін ЗША Шугаеў, якога вызвалілі з беларускай турмы, расказаў @zerkalo_io пра сваё жыццё, зняволенне і вызваленне.
https://nashaniva.com/362166
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362166
Зяленскі апублікаваў інфармацыю пра сустрэчу з Кітам Келагам:
«Сустрэча з генералам Келагам. Добрая размова, шмат дэталяў. Удзячны Злучаным Штатам за ўсю аказаную дапамогу і двухпартыйную падтрымку Украіны і ўкраінскага народа.
Гэта важна для нас і для ўсяго свабоднага свету, каб сіла ЗША адчувалася. Дэталёва абмеркавалі сітуацыю на полі бою і тое, як вярнуць усіх нашых палонных, а таксама дзейсныя гарантыі бяспекі.
Украіна з самай першай секунды гэтай вайны імкнецца да міру, і мы можам і павінны зрабіць мір надзейным і трывалым, каб Расія больш ніколі не змагла вярнуцца з вайной. Украіна гатовая да моцнага, сапраўды карыснага пагаднення з прэзідэнтам Злучаных Штатаў аб інвестыцыях і бяспецы. Мы прапанавалі самы хуткі і найбольш канструктыўны шлях дасягнення выніку. Наша каманда гатовая працаваць 24/7.
Поспех аб'ядноўвае. Усім у свеце патрэбны поспех у адносінах са Злучанымі Штатамі.
Дзякую генералу Келагу за супольную працу дзеля дасягнення важных вынікаў».
У Егіпце ўпершыню за стагоддзе зноў знайшлі грабніцу фараона
Апошні раз у Егіпце знаходзілі грабніцу фараона ў 1922 годзе — тады даследчыкі адкрылі месца пахавання Тутанхамона. Новую грабніцу знайшлі роўна праз сто гадоў, але апазнаць як грабніцу фараона Тутмоса II змаглі толькі цяпер.
https://nashaniva.com/362146
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362146
Стала вядома, што зробяць з яўрэйскімі надмагіллямі і фрагментамі брамы, знойдзенымі ў Мінску
Нягледзячы на гістарычную каштоўнасць і перыядычныя скандалы з будаўнічымі працамі, якія закранаюць старыя помнікі і пахаванні, чыноўнікі не плануюць надаваць ахоўны статус былым яўрэйскім могілкам.
https://nashaniva.com/362136
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362136
Амерыканцы папрасілі адмяніць выхад да прэсы пасля сустрэчы Зяленскага з Келагам
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі сустрэўся са спецпрадстаўніком ЗША ў пытаннях Украіны Кітам Келагам. Але падрабязнасцяў пра яе здабыць пакуль нікому не ўдалося.
https://nashaniva.com/362151
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362151
ЗША запатрабавалі не называць Расію «агрэсарам» у заяве G7 па Украіне
Заява рыхтуецца з нагоды трэцяй гадавіны ўварвання РФ ва Украіну.
https://nashaniva.com/362148
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362148
Вынеслі прысуд экс-кіраўніку Іспанскай федэрацыі футбола, які пацалаваў у вусны футбалістку
Луіса Рубіалеса прысудзілі да штрафу 10,8 тысячы еўра за пацалунак без згоды. Пракуратура патрабавала два з паловай гады турмы.
https://nashaniva.com/362140
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362140
«Зяленскі спаў»: Трамп заяўляе, што ў Кіеве груба абышліся з яго міністрам фінансаў, які прывёз праект пагаднення пра нетры
Паводле Трампа, міністр фінансаў паехаў ва Украіну дзеля падпісання пагаднення, але вярнуўся з пустымі рукамі.
https://nashaniva.com/362125
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362125
Жонка Арастовіча падала на развод
Пара пражыла разам 10 гадоў.
https://nashaniva.com/362124
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362124
У мінскім метро затрымалі пасажыра з патронам і псіхатропамі
Мужчыну затрымалі на станцыі «Каменная Горка» падчас надгляду ручной паклажы.
https://nashaniva.com/362123
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362123
Белы вадарод: чыстае паліва можа хавацца пад гарамі
Вучоныя вызначылі, пад якімі гарамі могуць хавацца велізарныя запасы белага вадароду — экалагічна чыстага паліва, якое можа стаць рэвалюцыйнай альтэрнатывай выкапнёвым рэсурсам. Яго выкарыстанне можа кардынальна змяніць энергетычную галіну і дапамагчы змагацца з кліматычным крызісам.
https://nashaniva.com/362128
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362128
Ілан Маск расказаў, куды падзеліся грошы, нібыта адпраўленыя ва Украіну
Па ягонай версіі, іх раскралі самі амерыканцы.
https://nashaniva.com/362169
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362169
Беларусы заснавалі стартап, які трапіў у буйны амерыканскі акселератар
Таісія Муха і Барыс Малайчык — маладыя прадпрымальнікі з Беларусі. Са сваім стартапам Plain яны яшчэ паспяваюць у сусветны «Forbes 30 Under 30», піша @devby.
https://nashaniva.com/362164
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362164
Фінскі дэпутат: Трамп даў Еўропе тры тыдні на згоду з капітуляцыяй Украіны. Інакш пагражае вывадам войскаў
ЗША пагражае вывесці войскі з Еўропы, калі хаўруснікі не прымуць умовы дамовы з Расіяй аб капітуляцыі Украіны, сцвярджае фінскі дэпутат Еўрапарламента Міка Аалтола са спасылкай на ўласныя крыніцы ў палітычных колах.
https://nashaniva.com/362165
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362165
Галоўнае за 20 лютага
На сустрэчы Лукашэнкі з бізнэсменамі нікому з іх не далі сказаць ні слова? А цэнтральнай задачай было запалохаць Кім
Пазняк: «Я часта памыляўся ў людзях. Самы просты прыклад — Паліна Шарэнда-Панасюк». Шарэнда-Панасюк адказала Пазняку: Прапануйце сябе на месца палітвязняў
Трамп сцвярджае, што ЗША выдзелілі на Украіну значна больш грошай, чым Еўропа. Лічбы кажуць пра адваротнае
ЗША запатрабавалі не называць Расію «агрэсарам» у заяве G7 па Украіне
Фінскі дэпутат: Трамп даў Еўропе тры тыдні на згоду з капітуляцыяй Украіны. Інакш пагражае вывадам войскаў
«Хлуслівая істота». У адказ на словы Трампа ўкраінскае грамадства згуртавалася вакол Зяленскага
Стала вядома, што зробяць з яўрэйскімі надмагіллямі і фрагментамі брамы, знойдзенымі ў Мінску
Як жывуць сем'і, якія сабралі вялізныя грошы на выратавальны ўкол для дзіцяці
«Марк Фармель» паставіў у вітрыну замест манекена мужчыну з голым торсам
Як выглядаў Мінск 100 гадоў таму? Штучны інтэлект ажывіў гістарычныя фота — атрымалася захапляльнае відэа
ВІДЭАНАВІНЫ: Аферыст абдурыў сілавікоў і чыноўнікаў: падрабязнасці / Лукашэнка ў шаленстве: няпростая нарада
Новая дуга Лукашэнкі: пра што гаворка. Раман Пратасевіч і яго дзіўны сябар: нечаканы фінал. Як хітры махляр падмануў чыноўнікаў і сілавікоў: гісторыя, якая магла адбыцца толькі ў сённяшняй Беларусі. Чаму Лукашэнка крычыць на чыноўнікаў і пагражае прадпрымальнікам: новыя факты пра нядаўнюю нараду ў Мінску. Гучная справа: вялікія праблемы ў вялікага начальніка. Стала вядома, каго Лукашэнка адпусціў на свабоду. Дрэнныя навіны для прыхільнікаў улады: што здарылася ў Брэсце.
Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».
https://www.youtube.com/watch?v=1Tc2IC6l40U
«Хлуслівая істота». У адказ на словы Трампа ўкраінскае грамадства згуртавалася вакол Зяленскага
Украінскае грамадства прадэманстравала рэдкае адзінства ў адказ на спробы прэзідэнта ЗША Дональда Трампа ўмяшацца ва ўнутраную палітыку Украіны, піша аўтар @NashaNiva з Украіны Цімур Радчанка. Вось рэакцыі палітыкаў, сацсетак і грамадскіх дзеячаў, а таксама мемы.
https://nashaniva.com/362160
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362160
Вэнс: Ва Украіны няма ніякага шляху да перамогі і не было ўсе тры гады
Тая, маўляў, мае вялікую колькасную перавагу з жывой сіле і зброі, а арсеналы Еўропы вычарпаныя.
https://nashaniva.com/362153
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362153
Шарэнда-Панасюк адказала Пазняку: Прапануйце сябе на месца палітвязняў
Раней ветэрану беларускага руху не спадабалася, што для таго, каб выйсці з турмы, жанчына падпісала фармальную згоду на супрацоўніцтва з КДБ.
https://nashaniva.com/362156
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362156
Трамп сцвярджае, што ЗША выдзелілі на Украіну значна больш грошай, чым Еўропа. Лічбы кажуць пра адваротнае
Ваенная дапамога для Украіны ад ЗША і ад еўрапейскіх краін амаль раўназначная, а ў фінансавым і гуманітарным плане Еўропа ідзе наперадзе.
https://nashaniva.com/362145
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362145
У Магілёве прайшло шэсце да памятнага знаку ахвярам палітычных рэпрэсій
Акцыя, арганізаваная Магілёўскай праваслаўнай епархіяй 9 лютага, прайшла амаль незаўважанай, але яна была, піша @MAYDAYMog.
https://nashaniva.com/362143
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362143
Pet Shop Boys выпусцілі песню ў памяць Аляксея Навальнага
Яна спяваецца на манер расійскага гімна.
https://nashaniva.com/362131
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362131
Стала вядома, калі ў школах празвіняць апошнія званкі і пройдуць выпускныя
Кожны год гэтыя даты ўстанаўліваюцца Міністэрствам адукацыі.
https://nashaniva.com/362130
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362130
Стаў вядомы прысуд бізнэсоўцу, у якога знайшлі мільён долараў за халадзільнікам
Андрэя Антоненку прызналі вінаватым у замаху на дачу хабару ў асабліва буйным памеры, піша @flagshtok.
https://nashaniva.com/362121
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362121
Тры гады турмы за відэа з расійскім верталётам. Размова з беларускай, якая хацела дапамагчы Украіне
Жыхарка Мазыра Ганна Пышнік — адна з дзясяткаў беларусаў, якія трапілі за краты за здымкі расійскай вайсковай тэхнікі, распавядае @radiosvaboda.
https://nashaniva.com/362118
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362118