nashaniva | Unsorted

Telegram-канал nashaniva - Наша Ніва

50571

Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906

Subscribe to a channel

Наша Ніва

На руцэ Трампа заўважылі дзіўную пляму

Вялікую бурую пляму на руцэ Трампа заўважылі падчас яго сустрэчы з Эмануэлем Макронам у Белым доме. Фатаграфіі плямы выклікалі ў інтэрнэце спекуляцыі аб магчымай хваробе прэзідэнта ЗША.

https://nashaniva.com/362562

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362562

Читать полностью…

Наша Ніва

У Румыніі затрымалі прарасійскага кандыдата ў прэзідэнты Кэліна Джарджэску — пераможцу адмененага першага туру

У паплечнікаў палітыка, якога звязваюць з Масквой, праходзяць ператрусы.

https://nashaniva.com/362553

Без VPN —
https://bit.ly/nashaniva#/362553

Читать полностью…

Наша Ніва

Расійскі дрон забіў журналістку «Укрінформ» Таццяну Кулік і яе мужа — вядомага анколага Паўла Іванчава

Дрон трапіў у іх дом на Кіеўшчыне. Суседзі спрабавалі выратаваць сужэнцаў, аднак агонь хутка распаўсюджваўся. Паводле сведак, удар быў проста ў іх спальню.

Читать полностью…

Наша Ніва

Мінчукі скардзяцца на белы налёт на машынах і абутку

Кіроўцы перажываюць за кузава сваіх аўтамабіляў, пешаходы — за стан абутку.

https://nashaniva.com/362537

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362537

Читать полностью…

Наша Ніва

Дональд Трамп апублікаваў ролік, згенераваны штучным інтэлектам, у якім паказана Газа, як яе ў будучым бачыць прэзідэнт ЗША

Там грошы падаюць з неба, стаіць аграмезная залатая статуя Трампа, паменшаныя яе варыянты купляюць турысты на сувеніры, вясёлы Маск танчыць, а Трамп п'е піва з Нетаньяху на пляжы ў шэзлонгах.

Читать полностью…

Наша Ніва

«Куды глядзіць падатковая?» Фермер у Мінску прадае свініну па 80 рублёў

У каментарах людзі не шкадуюць эмоцый.

https://nashaniva.com/362532

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362532

Читать полностью…

Наша Ніва

Хто такія «бэжавыя мамы», якія раздражняюць усіх

Відэа, дзе маці прымушае дзіця выкінуць цацку, бо яна каляровая, прыводзіць у ступар. Але на гэту філасофію падселі тысячы жанчын.

https://nashaniva.com/362488

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362488

Читать полностью…

Наша Ніва

У Польшчы знікла 28-гадовая беларуска

Яна не выходзіць на сувязь ужо больш за тыдзень

https://nashaniva.com/362526

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362526

Читать полностью…

Наша Ніва

Дзверы маскоўскай кватэры Лёвы з «Бі-2» падпалілі невядомыя

На сцяне побач з кватэрай падпальшчыкі напісалі «Прывітанне ворагу і здрадніку Лёве ад Піяніста».

https://nashaniva.com/362525

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362525

Читать полностью…

Наша Ніва

Вучэнні «Захад-2025»: ці нападзе Расія на краіны Балтыі?

Сумесныя з Расіяй вучэнні «Захад-2025» пройдуць у сярэдзіне верасня. Зяленскі заяўляў, што так Расія паспрабуе ўцягнуць у вайну Беларусь і будзе пагражаць краінам Балтыі.

«Наша Ніва» пацікавілася ў польскага аналітыка Каміля Клысінскага, ці сапраўды, на яго думку, гэтыя вучэнні могуць стаць этапам падрыхтоўкі агрэсіі Расіі супраць краін Балтыі, як у выпадку з вучэннямі 2021 года, якія папярэднічалі нападу на Украіну.

https://nashaniva.com/362487

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362487

Читать полностью…

Наша Ніва

ВІДЭАНАВІНЫ: Нядобрыя навіны для некаторых міністраў Лукашэнкі / Страшная гісторыя ў Магілёўскай вобласці

Галоўныя навіны дня. Куды і чаму лятаў самалёт Віктара і Дзмітрыя Лукашэнак? За што судзілі сямейную пару беларусаў? Аляксандр Лукашэнка, Наталля Качанава і новыя міністры. На што намякае Лукашэнка, каго з яго чыноўнікаў чакае звальненне, а таксама які падарунак ён атрымаў? Адстаўка важнай беларускай чыноўніцы: што вядома? Пенсіянерка з Мінска і дзіўныя рашэнні: што здарылася? Якія праблемы адбываюцца на найважнейшым беларускім прадпрыемстве?

Усе падрабязнасці глядзіце ў новым відэа «Нашай Нівы».

https://www.youtube.com/watch?v=Wk0hOJBJYA0

Читать полностью…

Наша Ніва

У Беларусі збіраюцца праводзіць рэнавацыю па шляху Расіі — зносіць хрушчоўкі і перасяляць жыхароў

Жыллёвая палітыка Беларусі да 2030 года прадугледжвае перасяленне гараджан у вёскі і знос хрушчовак.

https://nashaniva.com/362498

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362498

Читать полностью…

Наша Ніва

У Мінску прадаюцца дзве самыя малыя кватэры. Але розніца ў цане — 17 тысяч даляраў

Адна кватэра знаходзіцца ў Масюкоўшчыне, другая — у Новай Баравой.

https://nashaniva.com/362478

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362478

Читать полностью…

Наша Ніва

Украіна пагадзілася на здзелку з ЗША па выкапнях, калі Вашынгтон змякчыў свае патрабаванні

Кіеў спадзяецца, што пагадненне аб сумеснай разведцы рэсурсаў дапаможа палепшыць адносіны з адміністрацыяй Трампа і адкрые шлях да доўгатэрміновых абавязацельстваў ЗША ў галіне бяспекі.

https://nashaniva.com/362513

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362513

Читать полностью…

Наша Ніва

Праводзяцца вялікія перамяшчэнні войскаў па Беларусі

Фарміруюцца вайсковыя эшалоны, што можа сведчыць пра маштабныя вайсковыя перавозкі, заўважыла @belzhd_live.

https://nashaniva.com/362510

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362510

Читать полностью…

Наша Ніва

Вынесены прысуд магілёўцу, што збіў насмерць 27-гадовага інспектара ДАІ, які гнаў на матацыкле

Кіроўца буса з’ехаў з месца здарэння, але яго хутка знайшлі.

https://nashaniva.com/362557

Без VPN —
https://bit.ly/nashaniva#/362557

Читать полностью…

Наша Ніва

«Сядзела і плакала ад замілавання». Размова з жонкай журналіста Андрэя Кузнечыка

Жонка нядаўна вызваленага журналіста Алеся Рак у інтэрв'ю @radiosvaboda расказала, як сям’я перажыла 3 гады і 3 месяцы без мужа і бацькі.

https://nashaniva.com/362541

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362541

Читать полностью…

Наша Ніва

Лаўроў: Прыпынення баявых дзеянняў ва Украіне па лініі судакранання не будзе — «у нас ёсць Канстытуцыя»

Па Канстытуцыі РФ, украінскія Запарожская, Херсонская, Данецкая і Луганская вобласці былі абвешчаныя тэрыторыяй РФ. Лаўроў такім чынам заяўляе, што РФ не плануе спыняць вайну, пакуль не дасягне гэтай мэты.

https://nashaniva.com/362543

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362543

Читать полностью…

Наша Ніва

Украінскія дэсантнікі адбілі важны пасёлак пад Пакроўскам

Украінскія дэсантнікі ўзялі пад кантроль населены пункт Котліна на пакроўскім кірунку.

https://nashaniva.com/362535

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362535

Читать полностью…

Наша Ніва

Алексіевіч: Вось вы з’ехалі, паўмільёна людзей, як быццам вас і не было

Лаўрэтка Нобелеўскай прэміі паразважала пра сённяшнюю сітуацыю ў Беларусі і пра эміграцыю.

https://nashaniva.com/362530

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362530

Читать полностью…

Наша Ніва

Вядучы «Краіны для жыцця» Салянкоў аб заявах Пазняка: «Калі чалавек еб***ўся, трэба аб гэтым так і гаварыць»

«Калі табе 65 — усё, забаронена ўвогуле з'яўляцца на публіцы, акрамя як у школе, выкладаць гісторыю», — заявіў шоўмен.

https://nashaniva.com/362529

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362529

Читать полностью…

Наша Ніва

Механікі з Гродна пабудавалі «Валгаці» — з Bugatti і «Волгі». Машына сапраўды прымусіць азірнуцца

На смелы праект спатрэбілася больш за тры гады і больш за сотню тысяч даляраў.

https://nashaniva.com/362527

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362527

Читать полностью…

Наша Ніва

Француз аказаўся шчаслівы, калі злачынцы скралі ягоную картку, і нават гатовы ім усё дараваць. У чым падвох?

Адказ на гэтае пытанне стаў вельмі гарачай навіной у Францыі, а сама гісторыя вартая экранізацыі.

https://nashaniva.com/362509

Без VPN —
https://bit.ly/nashaniva#/362509

Читать полностью…

Наша Ніва

Маладую мінчанку, якая займалася альтэрнатыўнай медыцынай, асудзілі па трох палітычных артыкулах. Імаверная прычына — каментары ў тэлеграме

Карыне Маліноўскай магло пагражаць да 12 гадоў калоніі. Дома яе чакаюць двое дзяцей.

https://nashaniva.com/362519

Без VPN https://bit.ly/nashaniva#/362519

Читать полностью…

Наша Ніва

Трамп сустрэнецца з Зяленскім у пятніцу для падпісання пагаднення аб нетрах

«Я разумею, што гэта вялікая здзелка, вельмі вялікая … магчыма, здзелка на трыльён даляраў», — сказаў прэзідэнт ЗША.

https://nashaniva.com/362520

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362520

Читать полностью…

Наша Ніва

Еўракамісія выдае новаму праекту беларускай бізнэс-асацыяцыі ABBA тры мільёны еўра

Запушчаны праект Беларуская дыяспарная ініцыятыва «імкнецца садзейнічаць пераемнасці і росту беларускай бізнэс-супольнасці ў выгнанні».

https://nashaniva.com/362518

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362518

Читать полностью…

Наша Ніва

Ці дазволіць Польшча Трампу прадаць Украіну?

Магчыма, мы становімся сведкамі змены замежнапалітычнай стратэгіі Польшчы, якая ўпершыню дыстанцыюецца ад пазіцыі Амерыкі.

https://nashaniva.com/362464

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362464

Читать полностью…

Наша Ніва

«Я нешта націснуў — і ў мяне мінус 20 рублёў!» Беларусы расказалі, як неспадзявана можна згубіць грошы з балансу тэлефона

Гісторый, калі мабільны аператар выстаўляе вялікі рахунак за свае паслугі, і гэта становіцца для абанента поўным адкрыццём — вельмі шмат. Гэта можа быць з-за выпадковасці, памылкі ці хітрасці аператара.

https://nashaniva.com/362496

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362496

Читать полностью…

Наша Ніва

Беларусам, якія атрымалі грэчаскі шэнген, сталі часта тэлефанаваць з консульства

Нічога добрага такі званок не прарочыць, піша @zerkalo_io.

https://nashaniva.com/362511

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362511

Читать полностью…

Наша Ніва

Борыс Джонсан падтрымаў прапанову Трампа па выкапнях ва Украіне

«Так, з аднаго боку гэта рабаўніцкае пагадненне, але такім жа быў і лэнд-ліз 1941 года, ці не так?», — заявіў былы прэм'ер Вялікабрытаніі.

https://nashaniva.com/362508

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362508

Читать полностью…
Subscribe to a channel