nashaniva | Unsorted

Telegram-канал nashaniva - Наша Ніва

50571

Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906

Subscribe to a channel

Наша Ніва

У Маскве выпаў з акна трохразовы алімпійскі чэмпіён

Славуты барэц чачэнскага паходжання Бувайсар Сайціеў таксама раней быў дэпутатам Дзяржаўнай думы ад Дагестана.

https://nashaniva.com/362930

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362930

Читать полностью…

Наша Ніва

Па ўсёй Беларусі ўсталявалі каля 60 тысяч разумных камер з распазнаваннем твараў

Міністр унутраных спраў Іван Кубракоў пахваліўся ахопам камер па ўсёй краіне.

https://nashaniva.com/362914

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362914

Читать полностью…

Наша Ніва

Навукоўцы аднавілі знешнасць Моцарта па ягоным чэрапе

Большасць вядомых нам партрэтаў аўстрыйскага кампазітара ствараліся ўжо пасля яго смерці, а выявы пры жыцці былі альбо недасканалыя, альбо іх сапраўднасць пастаянна аспрэчвалася.

https://nashaniva.com/362918

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362918

Читать полностью…

Наша Ніва

Лявон Вольскі абвясціў пра вяртанне «Крамбамбулі»

Вялікі канцэрт плануецца ў Вільні з нагоды 10-гадовага юбілею альбому «Чырвоны штраль». 

https://nashaniva.com/362911

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362911

Читать полностью…

Наша Ніва

У нямецкім Мангейме аўтамабіль уехаў у натоўп

Чорны ўседарожнік на вялікай хуткасці ўехаў у людзей. Некалькі чалавек цяжка параненыя, адзін чалавек, імаверна, загінуў. Праваахоўнікі заклікалі гараджан адмовіцца ад паездак па цэнтры горада.

https://nashaniva.com/362904

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362904

Читать полностью…

Наша Ніва

Памёр аўстраліец, чыя кроў выратавала жыцці больш за два мільёны дзяцей

Джэймс Харысан памёр у сне ў доме састарэлых у Новым Паўднёвым Уэльсе (Аўстралія). Яму было 88 гадоў. Яго кроў утрымлівала рэдкія антыцелы Anti-D, якія выкарыстоўваюцца для стварэння лекаў для цяжарных жанчын.

https://nashaniva.com/362895

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362895

Читать полностью…

Наша Ніва

Лукашэнка забараніў Снапкову лаяцца матам на міністраў і біць іх па галаве

Пераназначаючы Мікалая Снапкова на пасаду віцэ-прэм'ера, Аляксандр Лукашэнка расказаў яму, як варта працаваць з «дзецьмі прэзідэнта».

https://nashaniva.com/362893

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362893

Читать полностью…

Наша Ніва

«35-40 тысяч рублёў!» Лукашэнка абураны, што ў спорце нехта атрымлівае «тры заробкі прэзідэнта»

На нарадзе з міністрамі Аляксандр Лукашэнка чарговы раз раскрытыкаваў становішча спраў у беларускім спорце і зрабіў заяву, якая патэнцыйна можа дадаць сур'ёзных праблем федэрацыі футбола.

https://nashaniva.com/362889

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362889

Читать полностью…

Наша Ніва

«Цяпер такія кнігі чытаеш з пэўным здзіўленнем». Беларускі аўтафікшн у скандынаўскіх дэкарацыях

Новую кнігу Анкі Упалы прыемна і лёгка чытаць, піша Зося Лугавая.

https://nashaniva.com/362740

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362740

Читать полностью…

Наша Ніва

Уладзімір Каранік прызначаны віцэ-прэм‘ерам па сацыяльных пытаннях

З 2020 года ён кіраваў Гродзеншчынай, а перад тым быў міністрам здароўя.

Каранік — адзін з рэдкіх медыкаў у вышэйшых эшалонах улады, дзе дамінуюць сілавікі і аграрнікі.

Читать полностью…

Наша Ніва

Беларусь пасылае ў Ватыкан першага пасла. Рыжанкоў ці Амбразевіч?

88-гадовы Папа Рымскі Францыск не знікае з навін праз моцнае пагаршэнне здароўя, Ватыкан абмяркоўвае імавернае адрачэнне. У сітуацыі няпэўнасці падвісла і пытанне з прызначэннем беларускага прадстаўніка пры Святым Троне. Калі новым Папам стане былы Апостальскі Нунцый у Беларусі Клаўдзіа Гуджэроці, роля пасла там стане роўнай міністэрскай.

https://nashaniva.com/362859

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362859

Читать полностью…

Наша Ніва

Беларуская журналістка прайшла 140 кіламетраў па Іспаніі і расказала навошта

Рэдактара сайта Hrodna.life Ірына Новік прайшла каталіцкі паломніцкі шлях у кафедральны сабор Сант'яга-дэ-Кампастэла ў Іспаніі. Шлях налічвае больш за 1000 гадоў. Ірына расказала @nashaniva, як рашылася на пілігрымку і з якімі складанасцямі сустракалася на шлях.

https://nashaniva.com/362725

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362725

Читать полностью…

Наша Ніва

Зяленскі адказаў сенатару, які заклікаў яго сысці

Пасля канфлікту ў Белым доме сенатар Ліндсі Грэм, былы саюзнік Украіны, рэзка змяніў рыторыку і заявіў, што не ведае, ці зможа адміністрацыя Трампа «зноў мець справу з Зяленскім». Ён заклікаў украінскага лідара альбо змяніцца, альбо саступіць месца прэзідэнта іншаму. Уладзіміра Зяленскага папрасілі гэта пракаментаваць.

https://nashaniva.com/362867

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362867

Читать полностью…

Наша Ніва

Беларускі стартап зрабіў расійска-беларускі перакладчык. Па якасці ён не саступае ChatGPT і мае адкрыты код

Па якасці перакладу моўная мадэль ад кампаніі Lingvanex не саступае вядучым AI-дапаможнікам. Кожны можа запусціць яго для ўласным серверы — кампанія выклала моўную мадэль у адкрыты доступ.

https://nashaniva.com/362678

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362678

Читать полностью…

Наша Ніва

Ці надзеў Зяленскі касцюм на сустрэчу з каралём Карлам ІІІ?

Пасля саміта ў Лондане прэзідэнт Украіны сустрэўся з каралём Вялікабрытаніі.

https://nashaniva.com/362862

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362862

Читать полностью…

Наша Ніва

Памятаеце асабістага пілота Лукашэнкі, які трапіў у турму? Вось як склаўся яго лёс

Пілот з 35-гадовым стажам Вадзім Мельнік быў прысуджаны да 6 гадоў калоніі, але правёў за кратамі значна менш.

https://nashaniva.com/362912

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362912

Читать полностью…

Наша Ніва

Беларускі экспарт тавараў у студзені ўпаў адразу на 11,5%

Імпарт пры гэтым вырас на 1% да 3,23 мільярда даляраў.

https://nashaniva.com/362919

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362919

Читать полностью…

Наша Ніва

Фрыдрых Мерц заявіў, што канфлікт Зяленскага і Трампа быў загадзя спланаваны амерыканскай адміністрацыяй

«На маю думку, на гэтай сустрэчы ў Авальным кабінеце была не спантанная рэакцыя на словы Зяленскага, а, відавочна, справакаваная эскалацыя. Я быў трохі здзіўлены тонам размовы — ён не прынёс ніякай карысці».

https://nashaniva.com/362915

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362915

Читать полностью…

Наша Ніва

Трамп можа ўжо сёння прыняць рашэнне аб поўным спыненні вайсковай дапамогі Украіне

Прэзідэнт ЗША разглядае магчымасць прыпынення або поўнай адмены паставак узбраення Украіне, у тым ліку ўжо абяцаных паставак боепрыпасаў і абсталявання.

https://nashaniva.com/362908

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362908

Читать полностью…

Наша Ніва

«Што вы набрахалі — тое ўсё забудуць». Светлагорская раёнка вырашыла прарэкламаваць камісію па вяртанні ў вершах

У газеце Светлагорскага райвыканкама з’явіўся амаль што вершаваны зварот да беларусаў, якія былі вымушаныя з'ехаць з краіны, заўважыў @flagshtok.

https://nashaniva.com/362901

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362901

Читать полностью…

Наша Ніва

Губернатарам Гродзеншчыны часова будзе Юрый Караеў

Раней ён быў памочнікам Лукашэнкі па Гродзенскай вобласці, а перад тым узначальваў Міністэрства ўнутраных спраў.

https://nashaniva.com/362879

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362879

Читать полностью…

Наша Ніва

У ГУР расказалі, колькі расіян цяпер ваюе ва Украіне

«У расійскіх уладаў няма праблем з наборам войскаў і папаўненнем страт».

https://nashaniva.com/362894

Без VPN —
https://bit.ly/nashaniva#/362894

Читать полностью…

Наша Ніва

Лукашэнка забараніў міністру культуры прымаць на працу нават самых таленавітых дзеячоў, калі тыя выступалі супраць рэжыму. І гэта не ўсё

Лукашэнка лічыць, што тым, хто працуе ў «адукацыі, СМІ, культуры, спорце», дараваць выступы 2020 года нельга.

https://nashaniva.com/362888

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362888

Читать полностью…

Наша Ніва

У Польшчы беларус загінуў пад абломкамі гістарычнага будынка ў часе рэканструкцыі

Трагедыя адбылася 1 сакавіка ў Вэнграве.

https://nashaniva.com/362880

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362880

Читать полностью…

Наша Ніва

Камандуючы Сухапутных войскаў УСУ пацвердзіў расійскі ўдар па палігоне ў тыле

Расейцы нанеслі ўдар па палігоне ў Днепрапятроўскай вобласці, дзе знаходзіліся ўкраінскія вайскоўцы, паведаміў камандуючы Сухапутнымі войскамі Узброеных сіл Украіны Міхаіл Драпаты.

https://nashaniva.com/362878

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362878

Читать полностью…

Наша Ніва

Зяленскі не будзе выбачацца перад Трампам

Ён сказаў, што не стаў бы прасіць прабачэння перад Трампам або выказваць шкадаванне з нагоды ўсяго, што адбылося ў Авальным кабінеце, да чаго на дадзены момант неаднаразова заклікае прэзідэнцкі лагер ЗША.

https://nashaniva.com/362870

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362870

Читать полностью…

Наша Ніва

Мінская доктарка заклікала прышчапляцца ад кавіду

«Думаю, ён ужо не знікне, а застанецца з намі ў выглядзе сезоннай інфекцыі. Таму пра вакцынацыю забывацца не варта».

https://nashaniva.com/362869

Без VPN —
https://bit.ly/nashaniva#/362869

Читать полностью…

Наша Ніва

Андрэй Павук абвінавачвае сваю былую дзяўчыну, што тая скрала яго камеру

Блогер звярнуўся ў паліцыю.

https://nashaniva.com/362560

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362560

Читать полностью…

Наша Ніва

Дзяўчыну з Баранавічаў затрымалі ў Маскве. Пасля дэпартацыі яе кінулі ў мінскі СІЗА і судзяць за палітыку

Увосень 2024 імя Ірыны Пазнякевіч з'явілася ў базе вышуку ў Расіі. Пасля яе судзілі і выслалі ў Беларусь.

https://nashaniva.com/362820

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362820

Читать полностью…

Наша Ніва

⚡️ Драма Віктара Бабарыкі: трагедыя з жонкай, галоўная памылка, наіўныя заявы і загад Лукашэнкі

Бабарыка дваццаць гадоў узначальваў Белгазпрамбанк і за гэты час займеў рэпутацыю мецэната і публічнага крытыка дзейнай сістэмы. Ён адмаўляў наяўнасць палітычных амбіцый, але ў маі 2020 года раптоўна абвясціў пра жаданне ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах.

Якая трагедыя ў жыцці Віктара Бабарыкі паўплывала ў выніку на ўсіх беларусаў і нават на Лукашэнку? Чаму вядомы банкір вырашыў кардынальна змяніць сваё жыццё і куды гэта яго прывяло? Якая неверагодная гісторыя стаіць за знаёмствам Бабарыкі з яго жонкай? І якой бядой усё скончылася?

Сапраўдную гісторыю Віктара Бабарыкі глядзіце ў новым вялікім сюжэце «Нашай Нівы».

https://youtu.be/M2wpFMJD0HI

Читать полностью…
Subscribe to a channel