Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906
За колькі прадаюць хрушчоўкі, якія ўлады падумваюць зносіць
Хрушчоўкі не самае камфортнае, але адносна таннае жытло, якое, як правіла, месціцца непадалёк ад цэнтру. Цяпер чыноўнікі разглядаюць ідэю рэнавацыі па прыкладзе Расіі — зносіць хрушчоўкі і перасяляць жыхароў. @NashaNiva паглядзела, па якіх цэнах прадаюць гэтыя кватэры.
https://nashaniva.com/363010
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/363010
Камітэт аховы здароўя: Чуткі пра новы вірус у Мінску — фэйк
Заявы карыстальнікаў TikTok пра тое, што ў Мінску назіраецца ўсплёск захворванняў новым вірусам, — няпраўда. Эпідэміялагічная сітуацыя, маўляў, застаецца стабільнай.
https://nashaniva.com/363079
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/363079
«Ад гэтага мяне ўжо бамбіць гадоў пяць». Беларуска абураецца, што немагчыма з Мінска даехаць да Мазыра — няма квіткоў
Жыхарка Мазыра не можа зразумець, чаму па краіне нельга пусціць столькі транспарту, колькі неабходна пасажырам.
https://nashaniva.com/363081
Без VPN — http://bit.ly/nashaniva#/363081
«Пуцін не ведаў, што гэта выльецца ў такую вайну». Галоўнае з інтэрв'ю Лукашэнкі
Трамп — «неверагодны чалавек», Пуцін не чакаў, што атрымаецца такая вайна, Расію не ўдасцца адарваць ад Кітая, Лукашэнка вітаў бы саюз ЗША і Расіі — пра што яшчэ гаварыў Аляксандра Лукашэнка амерыканскаму блогеру Марыа Наўфала.
https://nashaniva.com/363073
Без VPN — http://bit.ly/nashaniva#/363073
Зараз у Мінску смецце трэба выкідаць па-новаму
З сакавіка ў Мінску змяніліся правілы раздзельнага збору смецця (другасных матэрыяльных рэсурсаў).
https://nashaniva.com/363072
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/363072
Глядзіце, які ўтульны прыпынак з'явіўся ў Магілёве
Такую хатнюю абстаноўку на прыпынку, дзе можна адчуць сябе як дома, зрабіла прадпрыемства «Стужка» — вытворца тэкстыльнай галантарэі.
Крыніца: @mymogilev
За парушэнне дзяржаўных сакрэтаў судзяць пагранічніка з базы «Міратворца», які пайшоў у IT і засядаў у Васкрасенскага
35-гадоваму Руслану Явіцы пагражае да 5 гадоў калоніі.
https://nashaniva.com/363053
Без VPN — http://bit.ly/nashaniva#/363053
2 гады турмы за 5 слоў. Гісторыя былога супрацоўніка КДБ, якога арыштавалі пасля допісу «Беларускаму Гаюну»
У маладосці служыў у КДБ, у 50 гадоў перайшоў на беларускую мову, адбыў арышт за акцыю, у якой не ўдзельнічаў. З 63-гадовым беларускім уцекачом Алесем Івановым, якога ў СІЗА называлі «беларускамоўным дзедам», пагутарыла @radiosvaboda.
https://nashaniva.com/363061
Без VPN — http://bit.ly/nashaniva#/363061
Трамп: ЗША атрымаюць Грэнландыю «так ці інакш»
Вашынгтон падтрымлівае права Грэнландыі на самавызначэнне і з радасцю прыме яе ў склад ЗША ў якасці 51-га штата, не здаецца Дональд Трамп.
https://nashaniva.com/363048
Без VPN — http://bit.ly/nashaniva#/363048
Як выглядае самая танная кватэра Мінска
Самая танная кватэра знаходзіцца ў прыватным доме на вуліцы Касмадзям’янскай. У яе ёсць асобны ўваход і невялікі ўчастак зямлі, які можна добраўпарадкаваць на свой густ — паставіць альтанку або зрабіць парнік.
https://nashaniva.com/362995
Без VPN — http://bit.ly/nashaniva#/362995
Вучоныя знайшлі спосаб назаўсёды пазбавіцца ад маршчын і сівізны
Новае даследаванне паказала, што ў барацьбе з прыкметамі старэння эфектыўнымі могуць быць натуральныя гармоны, такія як мелатанін і аксітацын.
https://nashaniva.com/362989
Без VPN — http://bit.ly/nashaniva#/362989
Бацькоў выклікаюць у школы, каб адгаварыць вучыць дзяцей за мяжой
У Беларусі зноў актывізавалі барацьбу з паступленнем абітурыентаў за мяжу. Бацькоў некаторых вучняў выклікаюць на размову з настаўнікамі і адміністрацыяй.
https://nashaniva.com/362902
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362902
ВІДЭАНАВІНЫ: Лукашэнка пра беларусаў: ныюць і кепска працуюць ВІДЭА / Адстаўка высокіх чыноўнікаў: падрабязнасці
Аляксандр Лукашэнка і адстаўка дваіх міністраў: хто іх заменіць? Новыя парады чыноўнікам і вінаватыя беларусы. Міністр унутраных спраў Іван Кубракоў і яго нечаканыя прызнанні. «Кашалёк» Лукашэнкі купіў сабе і сыну незвычайны пашпарт. Трагедыя ў Віцебскай вобласці і дзікая гісторыя з Брэста. Што стала з асабістым пілотам Лукашэнкі?
Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».
https://www.youtube.com/watch?v=uBh8A5CFK6o
Стала вядома, дзе афіцыйна працуе Юрый Васкрасенскі
@zerkalo_io з дапамогай «Кіберпартызан», Belpol, Digital Intelligence Team і адкрытых крыніц высветліла, дзе афіцыйна працаўладкаваны Юрый Васкрасенскі, які з «новага апазіцыянера» стаў праўладным актывістам.
https://nashaniva.com/363037
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/363037
Былы форвард зборнай Беларусі Вячаслаў Глеб стане бацькам
Жонка вядомага беларускага футбаліста Вольга расказала, што пара чакае дзіця.
https://nashaniva.com/363031
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/363031
Краіны Еўрасаюза ўзгаднілі запуск новай сістэмы ўезду і выезду ў Шэнгенскую зону
Раней пра гэта гаварылі амаль 10 гадоў.
https://nashaniva.com/363088
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/363088
ЗША спыняюць абмен разведзвесткамі з Украінай
Амерыканская разведвальная падтрымка адыгрывала ключавую ролю ў тым, каб Украіна магла выяўляць і знішчаць расійскія ваенныя аб'екты.
https://nashaniva.com/363080
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/363080
Мужчыны з лепшай якасцю спермы жывуць даўжэй
Вучоныя, якія вывучалі пары з бясплоднасцю, сцвярджаюць, што якасць спермы можа быць індыкатарам будучых захворванняў.
https://nashaniva.com/363064
Без VPN — http://bit.ly/nashaniva#/363064
Гінеколаг у Каўнасе пяць гадоў таемна здымаў пацыентак на відэа
Гэта ўскрылася выпадкова, калі праверылі яго тэлефон па іншай справе аб атрыманні хабару.
https://nashaniva.com/363074
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/363074
«Калі вы не супакоіце дзіця, я пачну помсціць»
Мінская сям'я сутыкнулася з дзіўнымі суседзямі.
https://nashaniva.com/363069
Без VPN — http://bit.ly/nashaniva#/363069
У Крамлі адказалі на запрашэнне Лукашэнкі прыехаць на перамовы ў Мінск Трампу, Пуціну і Зяленскаму
Мінск гатовы арганізаваць перамовы Дональда Трампа, Уладзіміра Пуціна і Уладзіміра Зяленскага. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў у інтэрв'ю амерыканскаму блогеру Марыа Наўфалу. Прэс-сакратар Пуціна пракаментаваў гэту прапанову.
https://nashaniva.com/363066
Без VPN — http://bit.ly/nashaniva#/363066
Як рэканструююць гістарычную забудову ХIХ стагоддзя ў Лошыцкім парку
Цяпер спецыялісты займаюцца стварэннем прыбудоў да трох гістарычных будынкаў, што захаваліся.
https://nashaniva.com/363062
Без VPN — http://bit.ly/nashaniva#/363062
Стала вядома, як Крэмль уладзіў канфлікт з Баку за збіты расіянамі азербайджанскі лайнер
Выглядае, гэта задаволіла Баку, але ці цалкам, пакуль не зразумела.
https://nashaniva.com/363058
Без VPN — http://bit.ly/nashaniva#/363058
Польскае МЗС пастрожыла падыходы да выдачы гуманітарных віз беларусам
У Польшчы беларусам стане складаней атрымаць гуманітарную візу. Масавыя іх выдача скончаная — МЗС Польшчы абмежавала правілы.
https://nashaniva.com/363052
Без VPN — http://bit.ly/nashaniva#/363052
«Нават ЦРУ і МІ-6 вельмі высока ацанілі». Лукашэнка заявіў, што мае «непублічную падзяку» ад заходніх спецслужбаў
Аляксандр Лукашэнка сцвярджае, што заходнія спецслужбы высока ацанілі яго дапамогу летам 2023 года спыніць паход на Маскву Яўгена Прыгожына і ПВК «Вагнер». У інтэрв'ю амерыканскаму блогеру Марыа Наўфалу ён расказаў новыя акалічнасці тых падзей.
https://nashaniva.com/363050
Без VPN — http://bit.ly/nashaniva#/363050
Прадстаўнікі Трампа таемна ўгаворвалі Зяленскага вярнуцца да перамоваў
Гэта адбывалася негалосна і ўжо пасля сваркі, якая адбылася паміж прэзідэнтамі ў Белым доме 28 лютага.
https://nashaniva.com/363046
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/363046
Лукашэнка запрасіў Трампа, Пуціна і Зяленскага ў Мінск
«Не трэба Зяленскага цяпер нахіляць, якім бы ён ні быў. Трэба пераканаць, дамовіцца і з Зяленскім, бо за Зяленскім стаіць большая частка ўкраінскага грамадства. Таму трэба дамаўляцца», — сказаў Лукашэнка.
https://nashaniva.com/363044
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/363044
Трамп заявіў, што Зяленскі гатовы да перамоваў аб міры
«Ніхто не хоча міру больш, чым украінцы», — сказаў сёння ноччу прэзідэнт ЗША ў выступе перад Кангрэсам.
https://nashaniva.com/363042
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/363042
Пазняк патлумачыў, чаму Трамп усё робіць правільна
Ветэран беларускага руху Зянон Пазняк, які на мінулым тыдні дзівіўся «геніяльнай лапідарнасці» прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, апублікаваў у фэйсбуку вялікі пост, дзе выклаў сваё бачанне таго, чаму апошнія дзеянні гэтага палітыка, няглядзячы ні на што, «праяўленне стратэгічнага думання з разлікам на дзясяткі гадоў наперад».
https://nashaniva.com/363036
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/363036
У Гродне чыноўнікі і бюджэтнікі праводзяць флэшмоб: дружна плачуць, што ў іх забралі Караніка
«Скажы дзякуй губернатару!» — пасты пад такім загалоўкам з’явіліся ў сацсетках Гродзенскага аблвыканкама «Пул 4 Рэгіён». А ў сторыз — пасты і рылз ад няпростых гродзенцаў і жыхароў вобласці, якія дзякуюць Уладзіміру Караніку, шкадуюць, што ён пайшоў з пасады «губернатара» на віцэ-прэм'ерства ў Мінск, і нават плачуць на камеру, піша @hrodnaonelove.
https://nashaniva.com/363034
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/363034