Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906
ВІДЭАНАВІНЫ: Раптоўныя прызнанні Лукашэнкі: падрабязнасці / Трагедыя ў Мазыры: што здарылася
Лукашэнка разгаварыўся: гучныя заявы і нечаканыя падрабязнасці. Што ўлады прапануюць беларускім пенсіянерам: новая ідэя. Дзе цяпер апальны сілавік Лукашэнкі: драма Івана Наскевіча. Юрый Васкрасенскі: ад паплечніка Віктара Бабарыкі да прыхільніка Лукашэнкі. Страшныя лічбы і загадкавы суд. Бяда ў Мазыры і камедыя ў Гродне.
Усе падрабязнасці глядзіце ў новым відэа «Нашай Нівы».
https://www.youtube.com/watch?v=PLBhC4fIZ7E
Ваюючы супраць Украіны, знік без вестак серыйны рабаўнік з Беларусі
50-гадовы Міхаіл Шалгун пайшоў на штурм у Луганскай вобласці — і не вярнуўся.
https://nashaniva.com/363103
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/363103
Абменены расійскі шпіён інфармаваў ГРУ пра беларускія дэмсілы ў Польшчы
У матэрыялах справы, якую распачала супраць Паўла Рубцова польская пракуратура, згадваюцца беларускія апазіцыянеры, бацькі Рамана Пратасевіча, былы супрацоўнік Міністэрства фінансаў Польшчы, палітолагі Варшаўскага ўніверсітэта, журналістка Магдалена С., з якой ён пасябраваў у Арменіі, і многія іншыя.
https://nashaniva.com/363102
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/363102
Беларусы спрасцілі пошук па тысячах раней засакрэчаных аэрафотаздымкаў Беларусі, апублікаваных Нацыянальным архівам ЗША
Цяпер вельмі лёгка праверыць, ці пралятаў разведвальны самалёт над вашымі роднымі мясцінамі і як яны выглядалі ў час Другой сусветнай вайны.
https://nashaniva.com/363083
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/363083
У мінулым годзе толькі ў адным беларускім раёне асудзілі 51 чалавека за «распаўсюд экстрэмізму»
Збольшага ім даюць вялікія штрафы, а таксама канфіскуюць тэлефоны.
https://nashaniva.com/363091
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/363091
Краіны Еўрасаюза ўзгаднілі запуск новай сістэмы ўезду і выезду ў Шэнгенскую зону
Раней пра гэта гаварылі амаль 10 гадоў.
https://nashaniva.com/363088
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/363088
ЗША спыняюць абмен разведзвесткамі з Украінай
Амерыканская разведвальная падтрымка адыгрывала ключавую ролю ў тым, каб Украіна магла выяўляць і знішчаць расійскія ваенныя аб'екты.
https://nashaniva.com/363080
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/363080
Мужчыны з лепшай якасцю спермы жывуць даўжэй
Вучоныя, якія вывучалі пары з бясплоднасцю, сцвярджаюць, што якасць спермы можа быць індыкатарам будучых захворванняў.
https://nashaniva.com/363064
Без VPN — http://bit.ly/nashaniva#/363064
Гінеколаг у Каўнасе пяць гадоў таемна здымаў пацыентак на відэа
Гэта ўскрылася выпадкова, калі праверылі яго тэлефон па іншай справе аб атрыманні хабару.
https://nashaniva.com/363074
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/363074
«Калі вы не супакоіце дзіця, я пачну помсціць»
Мінская сям'я сутыкнулася з дзіўнымі суседзямі.
https://nashaniva.com/363069
Без VPN — http://bit.ly/nashaniva#/363069
У Крамлі адказалі на запрашэнне Лукашэнкі прыехаць на перамовы ў Мінск Трампу, Пуціну і Зяленскаму
Мінск гатовы арганізаваць перамовы Дональда Трампа, Уладзіміра Пуціна і Уладзіміра Зяленскага. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў у інтэрв'ю амерыканскаму блогеру Марыа Наўфалу. Прэс-сакратар Пуціна пракаментаваў гэту прапанову.
https://nashaniva.com/363066
Без VPN — http://bit.ly/nashaniva#/363066
Як рэканструююць гістарычную забудову ХIХ стагоддзя ў Лошыцкім парку
Цяпер спецыялісты займаюцца стварэннем прыбудоў да трох гістарычных будынкаў, што захаваліся.
https://nashaniva.com/363062
Без VPN — http://bit.ly/nashaniva#/363062
Стала вядома, як Крэмль уладзіў канфлікт з Баку за збіты расіянамі азербайджанскі лайнер
Выглядае, гэта задаволіла Баку, але ці цалкам, пакуль не зразумела.
https://nashaniva.com/363058
Без VPN — http://bit.ly/nashaniva#/363058
Польскае МЗС пастрожыла падыходы да выдачы гуманітарных віз беларусам
У Польшчы беларусам стане складаней атрымаць гуманітарную візу. Масавыя іх выдача скончаная — МЗС Польшчы абмежавала правілы.
https://nashaniva.com/363052
Без VPN — http://bit.ly/nashaniva#/363052
«Нават ЦРУ і МІ-6 вельмі высока ацанілі». Лукашэнка заявіў, што мае «непублічную падзяку» ад заходніх спецслужбаў
Аляксандр Лукашэнка сцвярджае, што заходнія спецслужбы высока ацанілі яго дапамогу летам 2023 года спыніць паход на Маскву Яўгена Прыгожына і ПВК «Вагнер». У інтэрв'ю амерыканскаму блогеру Марыа Наўфалу ён расказаў новыя акалічнасці тых падзей.
https://nashaniva.com/363050
Без VPN — http://bit.ly/nashaniva#/363050
Мінпрыроды сабрала нараду па рэдказямельных металах. На наступны дзень пасля загаду Лукашэнкі капаць
Нарада адбылася ў НВЦ па геалогіі. Там абмеркавалі, дзе канкрэтна будуць капаць.
https://nashaniva.com/363107
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/363107
Танкі замест аўтамабіляў. ВПК замяняе аўтапрамысловасць у якасці галоўнага рухавіка эканомікі Германіі
Аўтавытворцы, якія церпяць ад спаду ў аўтамабільнай галіне, ужо пачалі пераходзіць на выпуск вайсковай тэхнікі і пераводзіць у «абаронку» сваіх рабочых. Новыя ўлады Германіі хочуць пусціць на вайсковыя патрэбы 200 мільярдаў еўра і для гэтага дамовіліся з іншымі партыямі аб адмене бюджэтных абмежаванняў.
https://nashaniva.com/363104
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/363104
«Улiк надою». Расійскі банк спрабуе хітра абысці санкцыі — ён замаскіраваўся пад дадатак для даярак
Рассельгасбанк трапіў пад санкцыі яшчэ ў 2022 годзе, ягоныя мабільныя дадаткі былі выдаленыя з крам. Але ў банку знайшлі рашэнне, як вярнуцца на айфоны.
https://nashaniva.com/363095
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/363095
«Рэйган пераварочваецца ў труне». Дэмакраты даручылі адказваць Трампу сенатарцы, чый прадзед уцёк у Амерыку з Койданава
Прадзед сенатаркі ад Мічыгана нарадзіўся на тэрыторыі Беларусі, уцёк ад бацькоў-хасідаў без пашпарта і пабудаваў амерыканскую мару.
https://nashaniva.com/363090
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/363090
За колькі прадаюць хрушчоўкі, якія ўлады падумваюць зносіць
Хрушчоўкі не самае камфортнае, але адносна таннае жытло, якое, як правіла, месціцца непадалёк ад цэнтру. Цяпер чыноўнікі разглядаюць ідэю рэнавацыі па прыкладзе Расіі — зносіць хрушчоўкі і перасяляць жыхароў. @NashaNiva паглядзела, па якіх цэнах прадаюць гэтыя кватэры.
https://nashaniva.com/363010
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/363010
Камітэт аховы здароўя: Чуткі пра новы вірус у Мінску — фэйк
Заявы карыстальнікаў TikTok пра тое, што ў Мінску назіраецца ўсплёск захворванняў новым вірусам, — няпраўда. Эпідэміялагічная сітуацыя, маўляў, застаецца стабільнай.
https://nashaniva.com/363079
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/363079
«Ад гэтага мяне ўжо бамбіць гадоў пяць». Беларуска абураецца, што немагчыма з Мінска даехаць да Мазыра — няма квіткоў
Жыхарка Мазыра не можа зразумець, чаму па краіне нельга пусціць столькі транспарту, колькі неабходна пасажырам.
https://nashaniva.com/363081
Без VPN — http://bit.ly/nashaniva#/363081
«Пуцін не ведаў, што гэта выльецца ў такую вайну». Галоўнае з інтэрв'ю Лукашэнкі
Трамп — «неверагодны чалавек», Пуцін не чакаў, што атрымаецца такая вайна, Расію не ўдасцца адарваць ад Кітая, Лукашэнка вітаў бы саюз ЗША і Расіі — пра што яшчэ гаварыў Аляксандра Лукашэнка амерыканскаму блогеру Марыа Наўфала.
https://nashaniva.com/363073
Без VPN — http://bit.ly/nashaniva#/363073
Зараз у Мінску смецце трэба выкідаць па-новаму
З сакавіка ў Мінску змяніліся правілы раздзельнага збору смецця (другасных матэрыяльных рэсурсаў).
https://nashaniva.com/363072
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/363072
Глядзіце, які ўтульны прыпынак з'явіўся ў Магілёве
Такую хатнюю абстаноўку на прыпынку, дзе можна адчуць сябе як дома, зрабіла прадпрыемства «Стужка» — вытворца тэкстыльнай галантарэі.
Крыніца: @mymogilev
За парушэнне дзяржаўных сакрэтаў судзяць пагранічніка з базы «Міратворца», які пайшоў у IT і засядаў у Васкрасенскага
35-гадоваму Руслану Явіцы пагражае да 5 гадоў калоніі.
https://nashaniva.com/363053
Без VPN — http://bit.ly/nashaniva#/363053
2 гады турмы за 5 слоў. Гісторыя былога супрацоўніка КДБ, якога арыштавалі пасля допісу «Беларускаму Гаюну»
У маладосці служыў у КДБ, у 50 гадоў перайшоў на беларускую мову, адбыў арышт за акцыю, у якой не ўдзельнічаў. З 63-гадовым беларускім уцекачом Алесем Івановым, якога ў СІЗА называлі «беларускамоўным дзедам», пагутарыла @radiosvaboda.
https://nashaniva.com/363061
Без VPN — http://bit.ly/nashaniva#/363061
Трамп: ЗША атрымаюць Грэнландыю «так ці інакш»
Вашынгтон падтрымлівае права Грэнландыі на самавызначэнне і з радасцю прыме яе ў склад ЗША ў якасці 51-га штата, не здаецца Дональд Трамп.
https://nashaniva.com/363048
Без VPN — http://bit.ly/nashaniva#/363048
Як выглядае самая танная кватэра Мінска
Самая танная кватэра знаходзіцца ў прыватным доме на вуліцы Касмадзям’янскай. У яе ёсць асобны ўваход і невялікі ўчастак зямлі, які можна добраўпарадкаваць на свой густ — паставіць альтанку або зрабіць парнік.
https://nashaniva.com/362995
Без VPN — http://bit.ly/nashaniva#/362995
Вучоныя знайшлі спосаб назаўсёды пазбавіцца ад маршчын і сівізны
Новае даследаванне паказала, што ў барацьбе з прыкметамі старэння эфектыўнымі могуць быць натуральныя гармоны, такія як мелатанін і аксітацын.
https://nashaniva.com/362989
Без VPN — http://bit.ly/nashaniva#/362989