Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906
Беларуская доктарка раптоўна даведалася, што «працуе» псіхолагам у медцэнтры ў Расіі
Рэпрадуктолаг Аліна Салажкова вядзе прыём у Мінску. Але ад падпісчыкаў свайго блога яна даведалася, што яе фота выкарыстоўвае расійскі медцэнтр. Доктарка нават паспрабавала запісацца да сябе на прыём.
https://nashaniva.com/363310
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/363310
Каля Ракава валанцёры і ратавальнікі шукалі пенсіянера, які сышоў з дома састарэлых
А ён адышоў на 700 метраў і сядзеў пад дрэвам.
https://nashaniva.com/363328
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/363328
100 расіян дайшлі да Суджы ўнутры пустога газаправода
Іх не змаглі ўзарваць.
https://nashaniva.com/363324
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/363324
Туркменістан заявіў аб гатоўнасці пастаўляць газ у Еўропу
Экс-прэзідэнт Гурбангулы Бердымухамедаў адзначыў, што еўрапейскі рынак з'яўляецца адным з найбуйнейшых у свеце, а партнёрства Ашхабада з ЕС прынясе выгаду абодвум бакам.
https://nashaniva.com/363321
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/363321
Расійскія войскі пачалі штурм Суджы
Узброеныя сілы Расіі выйшлі на адміністрацыйныя межы Суджы ў Курскай вобласці і пачалі штурм. У горадзе ідуць баі — унутры знаходзіцца каля 2000 байцоў УСУ, многія з іх цяжкапараненыя.
https://nashaniva.com/363322
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/363322
Пазайздросцілі савецкаму Кіеву. Як у Мінску ледзь не адбудавалі велічную браму, якой ніколі не было
Цяпер тое самае «славянскае фэнтэзі» можа чакаць і гарадзішча на Менцы, якое лічыцца летапісным Менскам.
https://nashaniva.com/362142
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362142
У Нацыянальным мастацкім музеі праходзіць незвычайная выстава
Аўтары знаёмяць з археалагічнымі знаходкамі, якія рэдка прыцягваюць увагу неспецыялістаў, з іншага боку, паказваючы не толькі іх гістарычную, але і мастацкую каштоўнасць для Беларусі.
https://nashaniva.com/363254
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/363254
Жонка Джына Хэкмана памерла ад рэдкага віруса, які перадаецца праз грызуноў
А Хэкман — праз тыдзень, каля яе.
https://nashaniva.com/363304
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362304
Беларуская доктарка расказала цікавы сакрэт, як хутка пазбавіцца ад сіняка
Спатрэбіцца толькі лупіна банана.
https://nashaniva.com/363087
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/363087
Неабходную суму для журналісткі Ксеніі Луцкінай сабралі за два дні
Збор журналістцы, якая правяла за кратамі больш чым чатыры гады і выйшла па памілаванні, быў абвешчаны ў чацвер. Неабходна было сабраць 7 тысяч еўра.
Па стане на раніцу суботу неабходная сума сабраная.
https://nashaniva.com/363307
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/363307
Як незалежныя сацыёлагі праводзяць апытанні ў сённяшніх рэаліях? 12 пытанняў і адказаў
Не так даўно сацыёлагі Філіп Біканаў і Канстанцін Несцяровіч апублікавалі даследаванне «Беларуская ідэнтычнасць у 2024 годзе». Адзін з цікавых вынікаў там тычыўся нежадання павелічэння русіфікацыі ў нашай краіне.
«Наша Ніва» вырашыла распытаць, як увогуле ў сённяшняй аўтарытарнай Беларусі праходзяць апытанні грамадскай думкі.
https://nashaniva.com/363243
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/363243
Пад Брэстам паставілі помнік хлебу
«У кампазіцыі прыкоўваюць увагу рукі з падрумяненым караваем і ільсняныя каласы, абвітыя стужкай з надпісам на беларускай мове «Хвала рукам, што пахнуць хлебам». Вянчае скульптуру бусел у палёце — верны спадарожнік аграрыяў у палях».
https://nashaniva.com/363302
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/363302
Аўтапартрэт звязанага з Віцебскам мастака прадалі ўдвая вышэй ацэнкі
І гэта не Шагал, а Эль Лісіцкі.
https://nashaniva.com/363294
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/363294
Maxar пацвердзіў, што адключыў доступ Украіны да спадарожнікавых здымкаў па рашэнні ўрада ЗША
«Урад ЗША пастанавіў часова прыпыніць дзеянне ўкраінскіх уліковых запісаў», — гаворыцца ў заяве кампаніі.
https://nashaniva.com/363295
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/363295
У Расіі настаўнік проста на ўроку ўключыў сабе порна, але забыўся выключыць праектар
Таму тое самае разам з ім глядзелі і дзеці.
https://nashaniva.com/363291
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/363291
УСУ паведамляюць пра знішчэнне «вялікай групы дыверсантаў» у тунэлі
Нібыта украінскія дэсантнікі заблакавалі выхад з тунэля газаправода «Прагрэс» у Суджанскім раёне на Куршчыне і знішчылі каля 80% групы.
https://nashaniva.com/363330
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/363330
«Купляй танна яго карціны, праз 10 гадоў ён стане сусветна вядомым!»
Якім паказаны Хаім Суцін у новым фільме пра Амедэа Мадыльяні, які зняў Джоні Дэп?
https://nashaniva.com/363320
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/363320
У Беларусь вярнуліся журавы
Відэа @belta_telegramm з Валожынскага раёна.
У Лондане басаногі мужчына з палесцінскім сцягам узабраўся на Біг-Бэн
https://nashaniva.com/363323
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/363323
Айцішнік, які зарабляў у Мінску 3000 еўра, працуе ў Польшчы ў дастаўцы прадуктаў і вельмі задаволены
Першапачаткова працаваў у «Бядронцы» на зборцы палетаў, трэба было сабраць шэсць тон у дзень, і гэта была вельмі цяжкая праца.
https://nashaniva.com/363316
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/363316
«Далібог, яна адзіная, іншых няма». Хто такая Лаціфа аш-Шараа — першая лэдзі Сірыі?
На перамовы з турэцкім лідарам Рэджэпам Эрдаганам часовы прэзідэнт Сірыі Ахмед аш-Шараа ўпершыню прыехаў са сваёй жонкай Лаціфай. Пасля сустрэчы са сваёй турэцкай візаві першая лэдзі Сірыі не зрабіла ніякіх заяў, аднак у сацсетках з’явілася іх сумесная фатаграфія.
Хто ж яна такая — Лаціфа аш-Шараа?
https://nashaniva.com/363311
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/363311
Расіянку, якая паказала найлепшы сярод суайчыннікаў вынік на Такійскім марафоне, дыскваліфікавалі за махлярства
Яна скараціла маршрут на некалькі кіламетраў. А на адным з ранейшых марафонаў яна частку дыстанцыі пераадолела на метро.
https://nashaniva.com/363312
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362312
Рэцэпты для шчаслівых уладальнікаў вафельніцы
Акрамя ўласна вафляў, якія падабаюцца і малым, і дарослым, вафельніцу можна выкарыстоўваць для гатавання і больш арыгінальных страў, прычым не толькі салодкіх, але і салёных.
https://nashaniva.com/362342
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362342
У ЗША ўпершыню за 15 гадоў асуджанага пакаралі праз расстрэл
Брэду Сігману прапанавалі выбар паміж смяротным пакараннем на электрычным крэсле ці смяротнай ін’екцыяй. Адвакаты заявілі, што мужчына выбраў расстрэл, бо сумняваўся ў эфектыўнасці іншых двух метадаў.
https://nashaniva.com/363303
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/363303
Відэа дзяўчыны з адной нагой завірусіліся ў тыктоку. У яе кранальная гісторыя
Калі Надзея выклала відэа, як танчыць пад музыку, некаторыя падумалі, што гэта мантаж — так плаўна і лёгка рухаецца дзяўчына. «Яна нібы лятае», — пісалі ў каментарах. Але за гэтымі відэа хаваецца няпростая гісторыя.
https://nashaniva.com/363274
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/363274
ВІДЭАНАВІНЫ: Гучная справа: сілавікі ўзялі прыхільніка Лукашэнкі / Беларусаў чакаюць новыя праверкі: што вядома
За што затрымалі прыхільніка Лукашэнкі: падрабязнасці. Чаго хоча чыноўніца ад беларускіх жанчын? Лідзія Ярмошына і яе новыя заявы: пра Лукашэнку, Паўла Латушку, Святлану Ціханоўскую і звычайных беларусаў. Ціхі бізнэс Лукашэнкі: каго ён сустракаў у Мінску і чаму размаўляў за закрытымі дзвярыма. У Беларусі пройдуць маштабныя праверкі: што на гэты раз? Трагікамедыя ў Наваполацку. Дзіўныя прапановы беларускіх сілавікоў: што адбываецца?
Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».
https://www.youtube.com/watch?v=3opAaCKuokc
ЗША працягваюць перадаваць Украіне разведданыя, але ў абмежаваным аб'ёме
Калі трэба для абароны — то даюць, для наступальных дзеянняў — не.
https://nashaniva.com/363297
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/363297
Марка Рубіа і міністр транспарту ЗША незадаволеныя метадамі Ілана Маска і пасварыліся з ім на пасяджэнні ўрада
Прытым іх падтрымаў нават Дональд Трамп.
https://nashaniva.com/363296
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/363296
Сілавікі заявілі пра ўзлом рэсурсаў «Белпола». А як на самай справе?
Шэраг праўладных тэлеграм-каналаў 7 сакавіка заявілі пра нібыта ўзлом рэсурсаў арганізацыі былых сілавікоў «Белпол». Прадстаўнік арганізацыі Уладзімір Жыгар пракаментаваў гэтыя заявы для @radiosvaboda.
https://nashaniva.com/363292
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/363292
«Взвейтесь кострами» ў іншай форме вярнулася ў школы»
@gazetaby паразмаўляла з выкладчыкамі ў Беларусі і па-за межамі краіны пра тое, у якім стане цяпер знаходзіцца беларуская адукацыя і ці выпадае спадзявацца на лепшае.
https://nashaniva.com/363290
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/363290