Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906
Маск заявіў пра маштабную кібератаку супраць X
Праблемы пачаліся каля 11-й раніцы.
https://nashaniva.com/363464
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/363464
Пералічыце 1,5% падаходнага на беларускую справу. Інакш дзяржава скарыстае тыя грошы сама
Мы знаходзімся ў перыядзе крайняй геапалітычнай нявызначанасці. У такой сітуацыі важна, каб асноўныя інстытуты грамадства стаялі трывала. «Наша Ніва» — адзін з такіх для беларусаў. Пералічыце свае 1,5% ад падаходнага «Ніве». І папрасіце вашых супрацоўнікаў зрабіць тое самае.
Спасылка, як гэта зрабіць у Польшчы, тут: https://nashaniva.com/361623 (па-беларуску) https://nashaniva.com/ru/361623 (па-руску).
У полі «numer KRS wybranej organizacji» — 0000507234. У полі «Cel szczegółowy do przekazania 1,5% podatku» трэба ўвесці лічбы 821972
Спасылка, як гэта зрабіць у Літве, тут: https://nashaniva.com/361618 (па-беларуску) https://nashaniva.com/ru/361618 (па-руску).
У полі «gavėjo identifikacinis numeris (kodas)» — 305965367
Нагадаю, што вы самі можаце вырашыць, каму з грамадскіх арганізацый пералічыць 1,5% ад падаходнага (у Літве 1,2%). Калі вы не зробіце выбару самі, дзяржава распарадзіцца гэтымі сродкамі на свой густ.
Беларуска патрабавала ад дактароў 100 тысяч рублёў за смерць сына ў бальніцы. Вось што вырашыў суд
Гісторыю жыхаркі аднаго з абласных цэнтраў, якая абвінаваціла лекараў у смерці сына і патрабавала вялікую кампенсацыю, расказала @zerkalo_io.
https://nashaniva.com/363455
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/363455
Дзіўны флэшмоб: у тыктоку дзяўчаты ядуць цюльпаны
Дзяўчаты на камеру з'ядаюць цюльпаны і кажуць, што кветкі ядомыя. Некаторыя ролікі збіраюць мільёны праглядаў.
https://nashaniva.com/363454
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/363454
ВІДЭАНАВІНЫ: Нечаканы паварот у жыцці прэм'ер-міністра Галоўчанкі: што здарылася / Лукашэнка і новы план: ВІДЭА
Галоўныя навіны дня. Лукашэнка і важныя рашэнні: адстаўка галоўных чыноўнікаў, новы прэм’ер-міністр Беларусі і старшыня Нацбанка. Новы падыход Лукашэнкі: што зменіцца? Сумная гадавіна: што з Сяргеем Ціханоўскім? Справа Віктара Бабарыкі і тэлефонныя махляры: якая тут сувязь? Да сябра Лукашэнкі прыйшлі з праверкамі: які вынік? Загінулі 13 беларусаў.
Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».
https://www.youtube.com/watch?v=h2YuqEBryfs
«Дзед адсыпаў пазногцяў». І як гэта разумець?
Не кожны дарослы спанатрыць, што кажуць падлеткі з пакалення Альфа — народжаныя ў 2010-х.
https://nashaniva.com/363449
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/363449
Кіроўцы ўсё больш незадаволеныя самымі новымі тэхналогіямі ў сваіх аўто
Напрыклад, дзвярнымі ручкамі раней проста адкрывалі дзверы, а цяпер…
https://nashaniva.com/363442
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/363442
«Выкінутыя на ўзбочыну жыцця, але творчасці гэта не замінае»
У апошнія гады шмат літаратараў вымушаныя былі пакінуць радзіму, але шмат іх засталося і ў Беларусі. Аднак галасоў апошніх амаль не чуваць: з-за абмежаванняў, створаных уладамі, кантактаваць з пляцоўкамі, якія знаходзяцца за мяжой, ім вельмі небяспечна. Пра тое, як сёння адчуваюць сябе творцы ўнутры краіны, @budzmaorg пагутарыла з літаратарам, які працягвае жыць у Беларусі.
https://nashaniva.com/363447
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/363447
31-гадовы беларускі футбаліст памёр пасля матча
Гульцу медыяфутбольнага клуба «Альтстарт» Раману Клімаву стала дрэнна падчас матча. Медыкі не змаглі яго выратаваць.
https://nashaniva.com/363437
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/363437
«Агенты ўчынілі сапраўдны бытавы і псіхалагічны прэсінг!»
Мінчанка вырашыла прадаць кватэру і сутыкнулася з неспадзяваным выклікам.
https://nashaniva.com/363429
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/363429
Што з маёмасці ёсць у прэм'ера Турчына?
Аляксандр Турчын перабраўся ў сталіцу ў 2010 годзе.
https://nashaniva.com/363422
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/363422
«Мы ніколі не бачылі нічога падобнага»
Сірыйцы расказваюць пра шакуючыя сцэны забойстваў алавітаў.
https://nashaniva.com/363426
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/363426
Смурод у сталіцы. Што ў Мінску сёння адбываецца з якасцю паветра?
З самай раніцы ў Мінску можна назіраць смог, а ў сацсетках з'яўляюцца скаргі на забруджанасць паветра. Пахне гарам, быццам вогнішчы паляць. У чым прычына?
https://nashaniva.com/363424
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/363424
Сына кампаньёна Віктара Бабарыкі па Белгазпрамбанку развялі ў Маскве на 100 тысяч даляраў
21-гадовы студэнт расійскай Вышэйшай школы эканомікі Даніэль Шабан стаў ахвярай махляроў, якія прадстаўляліся супрацоўнікамі Расфінманіторынгу. Хлопец сам выклікаў кур’ера і перадаў яму скрыню.
https://nashaniva.com/363419
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/363419
Кампанія А1 стане дыспетчарам таксі
Мабільны аператар А1 рыхтуецца да запуску нацыянальнага сэрвісу таксі, канкурэнта для Яндэкс Таксі.
https://nashaniva.com/363407
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/363407
Трамп заявіў, што ў Расіі таксама «няма картаў» для вядзення перамоў
Раней іх не было толькі ва Украіны.
https://nashaniva.com/363466
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/363466
УСУ навучыліся нейтралізаваць расійскія планерныя бомбы
Магутныя планерныя бомбы, якія з мінулай зімы стала ўжываць расійская армія для удараў па ўкраінскіх пазіцыях і гарадах, былі галоўнай вайсковай інавацыяй 2024 года. Але гэтай зімой паведамленні пра такія бомбы перасталі паступаць, і справа не ў заходніх ракетах.
https://nashaniva.com/363463
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/363463
Галоўнае за 10 сакавіка
Галоўчанку адправілі ў адстаўку. Новы прэм'ер — Аляксандр Турчын. Што кажуць пра Аляксандра Турчына. Пяць фактаў пра яго — любіць баскетбол, працуе з 14 гадоў. Што з маёмасці ў яго ёсць?
Лукашэнка адправіў у адстаўку Паўла Калаўра, які кіраваў Нацбанкам 10 гадоў. Новым кіраўніком Нацбанка стаў Раман Галоўчанка
У палон да ўкраінцаў трапіў 33-гадовы наркаман з Віцебска, якога на фронце выкарыстоўвалі як «адкрывачку»
Смурод у сталіцы. Што ў Мінску сёння адбываецца з якасцю паветра?
Што будзе на месцы прасторы «Вершы» і былой галерэі «Ў»?
31-гадовы беларускі футбаліст памёр пасля матча
Сына кампаньёна Віктара Бабарыкі па Белгазпрамбанку развялі ў Маскве на 100 тысяч даляраў
Касы самаабслугоўвання сталі патрабаваць ад беларусаў сканаваць адразу па два коды. Навошта?
«Мы ніколі не бачылі нічога падобнага». Сірыйцы расказваюць пра шакуючыя сцэны забойстваў алавітаў
«Дзед адсыпаў пазногцяў». І як гэта разумець?
Зяленскі паслаў Трампу ліст з прабачэннямі за інцыдэнт у Белым доме
Пра тое, што Зяленскі папрасіў прабачэння ў Дональда Трампа за інцыдэнт у Авальным кабінеце Белага дома, заявіў спецпасланнік Трампа Стыў Уіткаф у эфіры тэлеканала Fox News.
https://nashaniva.com/363460
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/363460
Беларусь больш не ўваходзіць у лік найбуйнейшых экспарцёраў зброі
Паводле новай штогадовай справаздачы Стакгольмскага міжнароднага інстытута даследавання праблем міру (SIPRI), Беларусь выбыла са спісу 25 найбуйнейшых сусветных экспарцёраў узбраення.
https://nashaniva.com/363440
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/363440
Ілюстрацыя беларускага мастака з’явілася ў The New York Times
Мінскі жывапісец і стрыт-арт мастак Дзмітрый Кашталян праілюстраваў адзін з артыкулаў The New York Times, прысвечаны птушкам Дадо.
https://nashaniva.com/363452
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/363452
У палон да ўкраінцаў трапіў 33-гадовы наркаман з Віцебска, якога на фронце выкарыстоўвалі як «адкрывашку»
Відэа з Андрэем Лапатнёвым выйшла на канале Butusov Plus. Мы даведаліся пра беларуса больш.
https://nashaniva.com/363444
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/363444
Касы самаабслугоўвання сталі патрабаваць ад беларусаў сканаваць адразу па два коды
Для таго каб дадаць тавар у кошык, у «Еўраопце» цяпер патрабуецца сканаваць не толькі стандартны штрых-код, але і QR-код. З чым гэта звязана і як паскорыць працэс куплі тавару?
https://nashaniva.com/363443
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/363443
Ва Уруччы і Новай Баровай знікла вада
Адключэнне вады аварыйнае, на вуліцы патоп.
https://nashaniva.com/363439
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/363439
Сэкс да шлюбу царква дазваляе? Адказвае святар
У новым выпуску ТОКу святар беларускага праваслаўнага прыходу ў Вільні Аляксандр Кухта расказаў, ці дазваляе царква сэкс да шлюбу і як ставіцца да разводаў.
https://nashaniva.com/363403
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/363403
У Беларусі ўпершыню гэтай вясной зафіксавана +20°С
Гэта самы ранні дваццатнік у нашай краіне за ўсю гісторыю метэаназіранняў. Дзе гэта адбылося?
https://nashaniva.com/363430
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/363430
Пяць фактаў пра новага прэм'ера Турчына — любіць баскетбол, працуе з 14 гадоў
Аляксандра Турчына, які апошнія гады быў кіраўніком Мінскай вобласці, прызначылі прэм'ер-міністрам замест Рамана Галоўчанкі. Вось што вядома пра яго біяграфію.
https://nashaniva.com/363412
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/363412
ЗША адмяняюць 83% праграм USAID
Дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа абвясціў аб радыкальным скарачэнні дапамогі па USAID пасля шасцітыднёвай інспекцыі.
https://nashaniva.com/363408
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/363408
Лукашэнка — Турчыну: У вас ёсць прэзідэнцкія схільнасці
Лукашэнка знайшоў чалавек з такімі ж задаткамі, як і ў яго.
https://nashaniva.com/363413
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/363413
«Разумны чалавек, і гэта максімум». Што кажуць пра Аляксандра Турчына, новага прэм’ера
«Ці можна яго характарызаваць як прагматыка?» — запыталася @nashaniva ў беларускага бізнэсоўца, які назіраў за Турчыным з 2010-х.
https://nashaniva.com/363410
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/363410