Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906
Лукашэнка сёння пагаварыў па тэлефоне з прэзідэнтам Гвінеі-Бісау
«Адбылася грунтоўная размова па ўсім комплексе двухбаковых адносін». Таксама Лукашэнка і Умара Сісока Эмбала абмеркавалі дэталі яго афіцыйнага візіту ў Беларусь.
Гвінея-Бісау — адна з найбяднейшых краін у свеце, але адна з найважнейшых для наркамафіі. Праз краіну дастаўляюць какаін з Калумбіі ў Еўропу.
На фота: у лютым Умара Сісока Эмбала сустракаўся з Пуціным.
«Бачу падабенства Турчына з Макеем у логіцы паводзінаў»
Чаго чакаць ад Аляксандра Турчына на пасадзе прэм'ер-міністра? Эканаміст Дзмітрый Крук у каментары @nashaniva тлумачыць, чаму не варта зачароўвацца яго вобразам рыначніка.
https://nashaniva.com/363472
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/363472
Гамяльчанка расказала прапагандыстам падрабязнасці пра дрэннае жыццё ў Германіі
Яе высмеялі нават чытачы дзяржгазеты, заўважыў @flagshtok.
https://nashaniva.com/363495
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/363495
Рэпетыцыя вясны канчаецца
Прагноз надвор'я на найбліжэйшыя дні. Будзе нават мокры снег.
https://nashaniva.com/363493
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/363493
«Ён падышоў і спытаў: «Ты галодная, хочаш есці?» Беларуская пенсіянерка расказала, як пасля 60 знайшла шчасце ў вымушанай эміграцыі
«У нейкі момант нават вырашыла больш не змагацца з абставінамі і вярнуцца ў Мінск. Думала, у турму дык у турму, затое буду дома».
https://nashaniva.com/363487
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/363487
З-за атакі беспілотнікаў на Маскву некаторыя рэйсы ў Мінск прылятаюць з затрымкай
https://nashaniva.com/363485
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/363485
Былая віцэ-спікерка Каардынацыйнай рады Вольга Павук стала настаўніцай у літоўскай школе
Вольга доўгі час займалася рэпетытарствам па англійскай мове з падлеткамі і дарослымі. Цяпер яна вядзе яшчэ і дадатковыя заняткі ў літоўскіх дзяржаўных школах. @nashaniva пацікавілася ў Вольгі, як у яе атрымалася ўладкавацца на працу настаўніцай у Літве.
https://nashaniva.com/363420
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/363420
Былога прэзідэнта Філіпінаў арыштавалі па ордары Міжнароднага крымінальнага суда
Радрыга Дутэртэ лічаць вінаватым у злачынствах супраць чалавечнасці, звязаных з яго жорсткай антынаркатычнай кампаніяй.
https://nashaniva.com/363480
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/363480
Некалькі дзясяткаў украінскіх беспілотнікаў атакавалі Маскву і Падмаскоўе
Мэр Масквы Сяргей Сабянін заявіў, што збілі ўжо 79 беспілотнікаў. Адменены электрычкі, пашкоджаныя чыгуначныя шляхі, абмежаванні ў аэрапортах.
https://nashaniva.com/363478
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/363478
Tesla Ілана Маска страціла 15% рынкавай капіталізацыі за адзін дзень
Усяго за месяц яна патаннела на 36%. Гэта звязана як з ростам канкурэнцыі, так і з байкотам яе прадукцыі спажыўцамі абапал акіяну — у адказ на пазіцыю Маска па Украіне. У дадатак рынкі баяцца, што гандлёвыя войны, распачатыя Трампам, прывядуць да падзення эканомікі.
https://nashaniva.com/363477
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/363477
«300 баксаў — за кватэру даваеннага часу?» Беларуска абурылася цэнамі на арэнду кватэр у Мінску
Каб арандаваць кватэру з добрым рамонтам у Мінску, трэба аддаць каля 400 даляраў, паскардзілася маладая беларуска ў сваім тыктоку.
https://nashaniva.com/363469
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/363469
У Расіі арыштавалі былога дырэктара аднаго з інстытутаў Акадэміі навук Беларусі
У дачыненні да беларускага прадпрымальніка і фармаколага Дзмітрыя Раманоўскага, які з'яўляецца заснавальнікам і генеральным дырэктарам некалькіх фармацэўтычных кампаній у Расіі, завялі крымінальную справу аб замаху на махлярства ў асабліва буйным памеры.
https://nashaniva.com/363465
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/363465
Трамп заявіў, што ў Расіі таксама «няма картаў» для вядзення перамоў
Раней іх не было толькі ва Украіны.
https://nashaniva.com/363466
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/363466
УСУ навучыліся нейтралізаваць расійскія планерныя бомбы
Магутныя планерныя бомбы, якія з мінулай зімы стала ўжываць расійская армія для удараў па ўкраінскіх пазіцыях і гарадах, былі галоўнай вайсковай інавацыяй 2024 года. Але гэтай зімой паведамленні пра такія бомбы перасталі паступаць, і справа не ў заходніх ракетах.
https://nashaniva.com/363463
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/363463
Галоўнае за 10 сакавіка
Галоўчанку адправілі ў адстаўку. Новы прэм'ер — Аляксандр Турчын. Што кажуць пра Аляксандра Турчына. Пяць фактаў пра яго — любіць баскетбол, працуе з 14 гадоў. Што з маёмасці ў яго ёсць?
Лукашэнка адправіў у адстаўку Паўла Калаўра, які кіраваў Нацбанкам 10 гадоў. Новым кіраўніком Нацбанка стаў Раман Галоўчанка
У палон да ўкраінцаў трапіў 33-гадовы наркаман з Віцебска, якога на фронце выкарыстоўвалі як «адкрывачку»
Смурод у сталіцы. Што ў Мінску сёння адбываецца з якасцю паветра?
Што будзе на месцы прасторы «Вершы» і былой галерэі «Ў»?
31-гадовы беларускі футбаліст памёр пасля матча
Сына кампаньёна Віктара Бабарыкі па Белгазпрамбанку развялі ў Маскве на 100 тысяч даляраў
Касы самаабслугоўвання сталі патрабаваць ад беларусаў сканаваць адразу па два коды. Навошта?
«Мы ніколі не бачылі нічога падобнага». Сірыйцы расказваюць пра шакуючыя сцэны забойстваў алавітаў
«Дзед адсыпаў пазногцяў». І як гэта разумець?
Асвячэнне зброі і жаданне смерці злачынцу — акей? Адказвае святар Кухта
Святар беларускага праваслаўнага прыходу ў Вільні Аляксандр Кухта ў новым выпуску ТОКу патлумачыў, ці магчыма асвячэнне зброі, ці можна жадаць смерці злачынцу, і расказаў, што б сказаў украінскім вайскоўцам і беларускім добраахвотнікам.
https://nashaniva.com/363411
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/363411
Здаецца, вызначылася самая модная пара беларускай апазіцыі. Як вам іх пачуцце стылю?
Экс-супрацоўніца Міністэрства па падатках і зборах Марына Гірын і экс-работнік Рады бяспекі Яўген Буры разам ужо 13 гадоў. Цяпер яны ўзначальваюць ABBA (Асацыяцыю беларускага бізнэсу за мяжой). Паглядзіце на іх яркія запамінальныя вобразы.
https://nashaniva.com/363172
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/363172
У Саудаўскай Аравіі пачаліся перамовы Украіны з ЗША
Украіну прадставяць кіраўнік Офіса прэзідэнта Андрэй Ярмак, міністр замежных спраў Андрэй Сібіга і міністр абароны Рустэм Умераў. ЗША — дзяржсакратар Марка Рубіа і памочнік прэзідэнта па нацыянальнай бяспецы Майк Уолц.
У Баранавічах паставілі вялікі помнік мясарубцы. У чым сэнс?
Канструкцыю можна круціць за ручку — пры гэтым у рух прыходзіць махавік, а таксама пачынае вярцецца рашотка.
https://nashaniva.com/363488
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/363488
У Грэнландыі — выбары. Ці дапамогуць яны Дональду Трампу анексаваць гіганцкую дацкую выспу?
Выбары на самай вялікай выспе Зямлі з насельніцтвам усяго 60 тысяч чалавек ніколі не хвалявалі астатнія 8 млрд жыхароў планеты. Аднак у гэты аўторак усё інакш.
https://nashaniva.com/363483
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/363483
«Капучына ад 9 рублёў у красавіку-маі — цалкам рэальна»
Што будзе з цэнамі на каву ў Беларусі.
https://nashaniva.com/363484
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/363484
Мінабароны Расіі паведаміла пра 337 збітых беспілотнікаў
Атака беспілотнікаў на Маскву працягваецца, заявіў мэр горада Сабянін. Паводле яго слоў, колькасць беспілотнікаў, збітых сёння над Масквой і Падмаскоўем, дасягнула 74-х.
https://nashaniva.com/363481
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#//363481
17-ы беларус дэбютаваў у Нацыянальнай хакейнай лізе
Сёння ноччу адбыўся дэбют 19-гадовага абаронцы Арцёма Леўшунова, які згуляў першы матч за «Чыкага».
https://nashaniva.com/363479
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/363479
ВІДЭАНАВІНЫ: Нечаканы паварот у жыцці прэм'ер-міністра Галоўчанкі: што здарылася / Лукашэнка і новы план: ВІДЭА
Галоўныя навіны дня. Лукашэнка і важныя рашэнні: адстаўка галоўных чыноўнікаў, новы прэм’ер-міністр Беларусі і старшыня Нацбанка. Новы падыход Лукашэнкі: што зменіцца? Сумная гадавіна: што з Сяргеем Ціханоўскім? Справа Віктара Бабарыкі і тэлефонныя махляры: якая тут сувязь? Да сябра Лукашэнкі прыйшлі з праверкамі: які вынік? Загінулі 13 беларусаў.
Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».
https://www.youtube.com/watch?v=h2YuqEBryfs
Любіце паспаць на выхадных? Вось што з вамі будзе
Многія з нас імкнуцца кампенсаваць недасыпанне будных дзён за кошт доўгага сну ў выходныя. Гэта стала аб'ектам даследавання навукоўцаў.
https://nashaniva.com/363451
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/363451
Як з «Маршала Фоша» вывелі «Лорэд». Навуковец расказаў пра беларускі вінаград, прыдатны для вырабу віна
Верагодна, неўзабаве ў Беларусі з’явіцца сухі вінаградны напой з уласнай сыравіны. Не «хатні» — з чарнаплодкі, з пальчаткай на слоіку, а самы сапраўдны, што не саступае смакам і якасцю традыцыйным рэцэптам.
https://nashaniva.com/363470
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/363470
Маск заявіў пра маштабную кібератаку супраць X
Праблемы пачаліся каля 11-й раніцы.
https://nashaniva.com/363464
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/363464
Пералічыце 1,5% падаходнага на беларускую справу. Інакш дзяржава скарыстае тыя грошы сама
Мы знаходзімся ў перыядзе крайняй геапалітычнай нявызначанасці. У такой сітуацыі важна, каб асноўныя інстытуты грамадства стаялі трывала. «Наша Ніва» — адзін з такіх для беларусаў. Пералічыце свае 1,5% ад падаходнага «Ніве». І папрасіце вашых супрацоўнікаў зрабіць тое самае.
Спасылка, як гэта зрабіць у Польшчы, тут: https://nashaniva.com/361623 (па-беларуску) https://nashaniva.com/ru/361623 (па-руску).
У полі «numer KRS wybranej organizacji» — 0000507234. У полі «Cel szczegółowy do przekazania 1,5% podatku» трэба ўвесці лічбы 821972
Спасылка, як гэта зрабіць у Літве, тут: https://nashaniva.com/361618 (па-беларуску) https://nashaniva.com/ru/361618 (па-руску).
У полі «gavėjo identifikacinis numeris (kodas)» — 305965367
Нагадаю, што вы самі можаце вырашыць, каму з грамадскіх арганізацый пералічыць 1,5% ад падаходнага (у Літве 1,2%). Калі вы не зробіце выбару самі, дзяржава распарадзіцца гэтымі сродкамі на свой густ.
Беларуска патрабавала ад дактароў 100 тысяч рублёў за смерць сына ў бальніцы. Вось што вырашыў суд
Гісторыю жыхаркі аднаго з абласных цэнтраў, якая абвінаваціла лекараў у смерці сына і патрабавала вялікую кампенсацыю, расказала @zerkalo_io.
https://nashaniva.com/363455
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/363455
Дзіўны флэшмоб: у тыктоку дзяўчаты ядуць цюльпаны
Дзяўчаты на камеру з'ядаюць цюльпаны і кажуць, што кветкі ядомыя. Некаторыя ролікі збіраюць мільёны праглядаў.
https://nashaniva.com/363454
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/363454