nashaniva | Unsorted

Telegram-канал nashaniva - Наша Ніва

50571

Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906

Subscribe to a channel

Наша Ніва

Галоўнае за 27 сакавіка

У Гродне выпадкова спынілі фігуранта крыміналкі за 2020 год. Ён зламаў руку міліцыянеру і сігануў у раку

Удава актывіста Максіма Чарняўскага расказала пра яго пакуты перад суіцыдам

Выратавальная аперацыя на палігоне ў Літве працягваецца. Чаму не ўдаецца адкрыць люк гусенічнай машыны? І чаму гэты выпадак увогуле стаў магчымы?

25-гадовая дзяўчына вярнулася праз камісію па вяртанні — магчыма, што з Расіі

У Беларусь экстрадавалі кілера банды Марозава, які хаваўся 20 гадоў. Адзін з яго пашпартоў быў на імя Сашы Белага

Лукашэнка звольніў чыноўніцу, якая кемарыла падчас ягонай інаўгурацыі. А таксама прызначыў 26 чыноўнікаў

Залужны: НАТА сёння не мае моцы. Пятага артыкула там няма і не будзе

На памятнай банкноце да гадавіны Перамогі змясцілі неіснуючую беларускую славутасць

Рэнавацыя пагражае гістарычным помнікам. «Мэтазгоднасць іх капрамонту адсутнічае»

Колькасць палітвязняў апусцілася да 1200 чалавек

Читать полностью…

Наша Ніва

ВІДЭАНАВІНЫ: Заснула на інаўгурацыі Лукашэнкі? За што звольнілі вядомую чыноўніцу / Што рыхтуюць улады Беларусі

Галоўныя навіны дня. Лукашэнка звальняе і прызначае чыноўнікаў: новы мэр Магілёва, новы дырэктар на студыі «Беларусьфільм» і не толькі. Што Лукашэнка кажа пра грошы і чаму дае нярадасны прагноз? Гучныя затрыманні: што здарылася? «Белавія» і санкцыі: на якіх самалётах цяпер будуць вазіць беларусаў? Нечаканае звальненне настаўніцы ў Віцебску. Да чаго і як рыхтуюцца ўлады Беларусі? Аляксандр Азараў і Станіслаў Лупаносаў з «Байпол» адкрылі сваё агенцтва: чым будуць займацца?

Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».

https://www.youtube.com/watch?v=gVEPVG1huoQ

Читать полностью…

Наша Ніва

Вучоныя знайшлі, як зрабіць ЭКА больш выніковым — з дапамогай цукру

Навукоўцы з ЗША выявілі, што поліцукрыды, падобныя да тых, што ёсць у жаночым арганізме, здольныя падаўжаць жыццё сперматазоідаў і, як вынік, павялічваць шанцы на паспяховае ЭКА.

https://nashaniva.com/364581

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364581

Читать полностью…

Наша Ніва

Зніклыя ў Літве амерыканскія вайскоўцы ехалі аказваць дапамогу іншай машыне

Камандаванне арміі ЗША ў Еўропе і Афрыцы выдала афіцыйны прэс-рэліз з нагоды трагічнага здарэння, якое адбылося ў ноч на 25 сакавіка з чатырма амерыканскімі вайскоўцамі і іх браніраваным эвакуацыйным транспартным сродкам M88 падчас вайсковых вучэнняў на палігоне Падброддзе ў Літве.

https://nashaniva.com/364679

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364679

Читать полностью…

Наша Ніва

«Дзяўчына ў кібербяспецы — не ўнікальная з’ява». Як беларуска жыве ў Коўне i працуе ў банку

Адэля прыехала ў Лiтву вучыцца ў 2021 годзе. Зараз дзяўчыне 23 гады, яна жыве ў лiтоўскiм Коўне, працуе ў банку: Адэля — менеджар па кiбербяспецы. @devby яна расказала, як абрала сваю спецыяльнасць i будуе кар’еру, а таксама чаму AI яе не заменiць (ну, альбо зробiць гэта вельмi няхутка).

https://nashaniva.com/364664

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364664

Читать полностью…

Наша Ніва

Фігурант крымінальнай справы за 2020 год пры затрыманні зламаў руку міліцыянеру і сігануў у раку

Гродзенца ўрэшце ўсё ж затрымалі.

https://nashaniva.com/364671

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364671

Читать полностью…

Наша Ніва

Зяленскі: Расія рыхтуе наступ у Харкаўскай і Сумскай абласцях

Прэзідэнт Украіны ў інтэрв’ю французскаму выданню Le Figaro заявіў, што Расія рыхтуе вясновае наступленне на паўночным усходзе Украіны — у Харкаўскай і Сумскай абласцях.

https://nashaniva.com/364663

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364663

Читать полностью…

Наша Ніва

Лукашэнка звольніў чыноўніцу, якая кемарыла падчас ягонай інаўгурацыі

З пасады кіраўніка спраў Гомельскага аблвыканкама была звольненая Алена Клічкоўская.

https://nashaniva.com/364656

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364656

Читать полностью…

Наша Ніва

У Беларусь экстрадавалі кілера банды Марозава, які хаваўся 20 гадоў

Адзін з яго пашпартоў быў на імя Сашы Белага.

https://nashaniva.com/364657

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364657

Читать полностью…

Наша Ніва

Экскурсійны батыскаф з 45 расіянамі на борце затануў ля берагоў Хургады ў Егіпце

Ёсць загінулыя і параненыя.

https://nashaniva.com/364654

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364654

Читать полностью…

Наша Ніва

Выратавальная аперацыя на палігоне ў Літве працягваецца. Чаму не атрымліваецца знайсці вайскоўцаў?

Праблема ў тым, што вадалаз не можа адкрыць люк гусенічнай машыны.

https://nashaniva.com/364650

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364650

Читать полностью…

Наша Ніва

Расійскі тэлеканал замазаў фота Алы Пугачовай у адным з фільмаў

Пугачова — адна з галоўных зорак познесавецкай эстрады — пасля пачатку поўнамаштабнага расійскага ўварвання ва Украіну асудзіла дзеянні Крамля і разам з мужам, Максімам Галкіным, з’ехала за мяжу

https://nashaniva.com/364644

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364644

Читать полностью…

Наша Ніва

Беларус надрукаваў на 3D-прынтары пісталет-кулямёт

https://nashaniva.com/364638

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364638

Читать полностью…

Наша Ніва

«Мой заробак у Польшчы вырас у дзесяць разоў» — гінеколаг Ганна Каско

Беларуска, якая стала адным з самых вядомых спецыялістаў Варшавы, расказала незвычайныя гісторыі са сваёй практыкі.

https://nashaniva.com/364607

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364607

Читать полностью…

Наша Ніва

Рэнавацыя пагражае гістарычным помнікам. «Мэтазгоднасць іх капрамонту адсутнічае»

Міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі лічыць, што будынкі XIX стагоддзя не адпавядаюць сучасным патрабаванням, таму дзяржаве трэба іх зносіць і будаваць на іх месцы новыя.

https://nashaniva.com/364555

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364555

Читать полностью…

Наша Ніва

Удава актывіста Максіма Чарняўскага расказала пра яго пакуты перад суіцыдам

Магдалена распавяла @nashaniva пра праблемы са здароўем Максіма, якія прывялі да трагічнага фіналу. А таксама пра іх пагадненне наконт дзяцей, якія ў выніку жылі з бабуляй і дзядулем.

https://nashaniva.com/364686

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364686

Читать полностью…

Наша Ніва

Францыя і Вялікабрытанія адправяць ва Украіну сумесную вайсковую місію

Францыя і Вялікабрытанія адправяць ва Украіну вайсковую місію, якая зоймецца ўзмацненнем УСУ, паведаміў прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон. Паводле яго слоў, мэтай гэтага кроку будзе распрацоўка фармату арміі «заўтрашняга дня», уключаючы яе марскі складнік.

https://nashaniva.com/364681

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364681

Читать полностью…

Наша Ніва

25-гадовая дзяўчына вярнулася ў Беларусь — магчыма, што з Расіі. Кажуць, што праз камісію па вяртанні

Алена Дамасевіч была вымушаная даць інтэрв'ю прапагандыстцы Ксеніі Лебедзевай і патлумачыць сваю матывацыю.

https://nashaniva.com/364678

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364678

Читать полностью…

Наша Ніва

«Яны самі паклікалі мяне ў гэты чат, а цяпер называюць мярзотнікам»

Галоўны рэдактар часопіса Atlantic Джэфры Голдберг, якога дарадца прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы Майк Уолц выпадкова дадаў у групавы чат у мэсэнджары Signal, дзе амерыканскія сілавікі абмяркоўвалі планы атакі на хусітаў у Емене, расказаў, як усё адбывалася — і патлумачыў, чаму часопіс наважыўся апублікаваць усю перапіску цалкам.

https://nashaniva.com/364672

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364672

Читать полностью…

Наша Ніва

Выпадкова затрыманы ў Гродне хлопец — Мікіта Самарын

У снежні 2020 года ён быў прысуджаны да 4 гадоў хіміі за тое, што распыліў газ падчас пікета каля Кастрычніцкага РАУСа Гродна. Аднак пасля прысуд яму замянілі на 2,5 года калоніі. Самарын не пайшоў на апеляцыю, а заставаўся на свабодзе. Увесь час пасля суда Мікіта хаваўся ад сілавікоў.

Цяпер яму пагражае новая крымінальная справа за зламаную руку міліцыянера.

Читать полностью…

Наша Ніва

Чаму стаў магчымы выпадак з амерыканскімі вайскоўцамі на літоўскім балоце?

Хіба вайскоўцы не бачылі, што перад імі дрыгва? Літоўскі прыродазнаўца патлумачыў, што там за балота.

https://nashaniva.com/364670

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364670

Читать полностью…

Наша Ніва

«Калі вада хлынула ў салон, пачалася паніка». Сталі вядомыя падрабязнасці патаплення экскурсійнага батыскафа з расіянамі ў Хургадзе

Папярэдняя прычына катастрофы: сутыкненне батыскафа з рыфам. Пасля гэтага на борце судна адбылася разгерметызацыя і пачалася паніка і цісканіна.

https://nashaniva.com/364662

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364662

Читать полностью…

Наша Ніва

На выходных у цэнтры Мінска глабальна мяняюцца маршруты транспарту

Напрыклад, №100 паедзе ажно праз Магілёўскую, Аранскую, Маякоўскага.

https://nashaniva.com/364659

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364659

Читать полностью…

Наша Ніва

У «Цэнтральным» прадавалі кіндары за 1 рубель. Вось у чым прычына

Без зніжкі шакаладнае яйка каштавала 5 рублёў 10 капеек.

https://nashaniva.com/364649

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364649

Читать полностью…

Наша Ніва

Дабратвор папрасіў сяброў скінуцца грашыма на свой дзень нараджэння. Сабраў менш за 2 даляры

Сабраная сума ўражвае — але не ў тым сэнсе, як хацелася б беларусу.

https://nashaniva.com/364647

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364647

Читать полностью…

Наша Ніва

Кругаварот чыноўнікаў: намеснікам кіраўніка Адміністрацыі Лукашэнкі па эканоміцы прызначаны Дзмітрый Матусевіч (на фота), які раней быў старшынёй Дзяржаўнага камітэта па маёмасці

Ён заняў пасаду Аляксандра Ягорава, якога перавялі ў першыя намеснікі кіраўніка Нацбанка.

Ягораў адпрацаваў у Адміністрацыі ўсяго год — выразна не прыжыўся там.

Читать полностью…

Наша Ніва

Дырэктарам Беларусьфільма прызначаны Дзмітрый Сямёнаў

Раней ён быў намеснікам начальніка ўпраўлення культуры Мінгарвыканкама.
Папярэдні кіраўнік Беларусьфільма Юрый Аляксей пратрымаўся на пасадзе менш за два гады. Лукашэнка лічыць сітуацыю ў беларускім кіно пазорышчам.

Читать полностью…

Наша Ніва

Азараў расказаў, чым будзе займацца яго дэтэктыўнае бюро «Рэкс»

Аляксандр Азараў разам з паплечнікам заснавалі ў Польшчы дэтэктыўнае агенцтва. @Belsat даведаўся ў Азарава, з якімі запытамі туды можна ісці, ды іншыя падрабязнасці.

https://nashaniva.com/364636

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364636

Читать полностью…

Наша Ніва

Міністр абароны Літвы: Няма гарантыі, што вайскоўцы ЗША ў машыне — правяраюцца і іншыя версіі

Пошукава-выратавальная аперацыя па выратаванні чатырох амерыканскіх вайскоўцаў, зніклых паблізу палігона ў Літве, працягвалася мінулай ноччу.

https://nashaniva.com/364631

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364631

Читать полностью…

Наша Ніва

Колькасць палітвязняў апусцілася да 1200 чалавек

Апошні раз такое было ў маі 2022 года.

https://nashaniva.com/364556

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364556

Читать полностью…
Subscribe to a channel