nashaniva | Unsorted

Telegram-канал nashaniva - Наша Ніва

50571

Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906

Subscribe to a channel

Наша Ніва

Працоўную групу КР па рэагаванні і маніторынгу сітуацыі са знікненнем Анжалікі Мельнікавай узначаліў былы работнік офіса Васкрасенскага

Група на чале з дактарантам Карлавага ўніверсітэта ў Празе Аляксандрам Паршанковым правяла першае паседжанне 30 сакавіка. Усіх сяброў КР, якія ведаюць нешта пра знікненне Мельнікавай, просяць перадаваць інфармацыю альбо яму, альбо новай спікерцы Станіславе Гліннік.

Чытайце архіўную гутарку з Паршанковым: «Чуў, што я ў спісах на кантролі Качанавай». Як малады гісторык перабраўся з БДУ ў Прагу.

Читать полностью…

Наша Ніва

ВІДЭАНАВІНЫ: Лукашэнка просіць пацярпець / Сілавікі пацвердзілі праблемы / Страшны госць у Мінску

Лукашэнка абяцае цяжкія часы: што здарылася? Сілавікі затрымалі важных начальнікаў Беларускай чыгункі. Пра што маўчаць чыноўнікі: праблемы Мінздароўя Беларусі. Дзіўны госць у Мінску: каго запрасілі ў БДУ. Кавуны Лукашэнкі і ідэальныя беларусы: што прыдумалі ў Гомелі? Загінулі двое беларусаў. Новая прыдумка махляроў.

Падрабязнасці ў відэа «Нашай Нівы».

https://www.youtube.com/watch?v=jnoKcGgGeCI

Читать полностью…

Наша Ніва

Беларускі таксіст, якога ў Варшаве збіў пасажыр, дамогся завядзення справы за ксенафобскі напад

Беларускага таксіста пасажыры абразілі і збілі ў Варшаве, прыняўшы за ўкраінца, піша @mostmediaio.

https://nashaniva.com/365009

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/365009

Читать полностью…

Наша Ніва

Белпол: У Мельнікавай былі два палітычныя пратаколы, яна ёсць у базе «Беспарадкі»

@dw_belarus паведаміла са спасылкай на праваабаронцаў «Вясны», што ў базе адміністрацыйнага пераследу нібыта няма інфармацыі пра затрыманні або суды над Анжалікай Мельнікавай у 2020 годзе, пра якія яна расказвала раней. «Наша Ніва» ўдакладніла гэтае пытанне ў арганізацыі «Белпол».

https://nashaniva.com/365012

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/365012

Читать полностью…

Наша Ніва

У Германіі паліцыя ачапіла раён і пяць гадзін вяла расследаванне забойства. Аказалася, гэта была сэкс-лялька

Мужчына выгульваў сабаку і заўважыў на будпляцоўцы жаночае цела. На месца выклікалі крыміналістаў, аператараў дронаў, судмедэкспертаў і нават рытуальную службу. 

https://nashaniva.com/365005

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/365005

Читать полностью…

Наша Ніва

17-гадовы Адам Кадыраў стаў куратарам МУС па Чачні

Дзеці і іншыя сваякі кіраўніка Чачні Рамзана Кадырава ў гэтай рэспубліцы рэгулярна прызначаюцца на высокія пасады незалежна ад узросту і кампетэнцыі.

https://nashaniva.com/364997

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364997

Читать полностью…

Наша Ніва

ГУБАЗіК пацвердзіў інфармацыю, якую Супольнасць чыгуначнікаў паведамляла паўгода таму

Сілавікі расказалі пра затрыманні ў 2024 годзе падначаленых намесніка начальніка БЧ, які адзначыўся найвялікшым хабарам краіны мінулага года. Пра гэта яшчэ ў кастрычніку 2024 года паведамлялі незалежныя чыгуначнікі. 

https://nashaniva.com/364986

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364986

Читать полностью…

Наша Ніва

Зноў арыштавалі злодзея ў законе Паштэта

Крымінальнік, які вызваліўся паўгода таму, узяўся за старое і падманваў пенсіянераў.

https://nashaniva.com/364993

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364993

Читать полностью…

Наша Ніва

Што вядома пра дачку і зяця новага прэм'ера

Не так даўно Аляксандр Лукашэнка прызначыў новага прэм'ер-міністра — ім стаў Аляксандр Турчын. Асабістае жыццё чыноўніка ахутанае таямніцай. З афіцыйных паведамленняў вядома толькі, што ён жанаты і мае дачку. @tribuna_by бліжэй прыгледзелася да сям'і Турчына. 

https://nashaniva.com/364989

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364989

Читать полностью…

Наша Ніва

«Цягнуў нас дваіх». Чатыры гісторыі, як шлюб айцішнікаў трэснуў пасля пераезду

Расповеды, як адносіны не вытрымалі выпрабавання рэлакейтам.

https://nashaniva.com/364981

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364981

Читать полностью…

Наша Ніва

Брэсцкія дэсантнікі выпадкова апублікавалі план ідэалагічнай работы на тыдзень. Распавядаем, што там

Па выходных ідэалагічнай працы адведзеная амаль палова дня, па буднях — некалькі гадзін. Распавядаем, як менавіта апрацоўваюць вайскоўцаў, хто ў часці адказны за правядзенне ідэалагічных мерапрыемстваў і які сын вядомага генерала пайшоў на павышэнне.

https://nashaniva.com/364961

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364961

Читать полностью…

Наша Ніва

Брытанскі блогер «у жоўтых шортах» паспрабаваў рэцэпт смажаных пельменяў. Ніколі не паўтарайце

Брытанскі блогер Уіл Эгертан, вядомы сваёю любоўю да Беларусі, у рамках крокаў па асіміляцыі вырашыў паспрабаваць любімую многімі беларусамі страву — смажаныя пельмені. Атрымалася жахліва.

https://nashaniva.com/364978

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364978

Читать полностью…

Наша Ніва

Трамп пракаментаваў трагедыю з амерыканскімі вайскоўцамі на палігоне ў Літве

Ён выказаў сваю версію, што адбылося.

https://nashaniva.com/364973

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364973

Читать полностью…

Наша Ніва

Мінінфарм унёс у спіс забароненай літаратуры кнігу з топ-100 найлепшых твораў 21 стагоддзя

Мінінфарм папоўніў спіс забароненых кніг, якія, на яго думку, здольны нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь. Цяпер у спіс увайшла кніга, якую крытыкі лічаць каштоўным набыццём мастацкай літаратуры. 

https://nashaniva.com/364970

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364970

Читать полностью…

Наша Ніва

Анкалітычная вірусная тэрапія — танны і эфектыўны спосаб лячэння рака

Даследаванні кітайскіх вучоных дэманструюць высокую эфектыўнасць выкарыстання анкалітычных вірусаў у барацьбе з ракавымі пухлінамі. Адна ін’екцыя коштам $140 здольная разбурыць пухліну, не пашкодзіўшы здаровыя тканкі, уключыць імунітэт і падоўжыць жыццё. Ці стане гэта лячэнне надзеяй для мільёнаў?

https://nashaniva.com/364949

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364949

Читать полностью…

Наша Ніва

Арыштавалі ў Польшчы і дэпартавалі ў Кіеў прарасійскага палітолага Малчанава

Палітычны эксперт з пула алігарха Мядзвядчука накіроўваўся з Расіі ў Германію, каб атрымаць прэмію ад дэпутатаў Бундэстага.

https://nashaniva.com/365014

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/365014

Читать полностью…

Наша Ніва

Знайшлі цела чацвёртага амерыканскага вайскоўца, які загінуў у Літве

«З цяжкім сэрцам паведамляем, што чацвёрты салдат арміі ЗША, які знік без вестак 25 сакавіка, быў знойдзены мёртвым», — паведамілі ў амерыканскай арміі.

https://nashaniva.com/365018

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/365018

Читать полностью…

Наша Ніва

«Яна забрала дзяцей і вярнулася ў Мінск»: гісторыя беларуса, які эміграваў у Барселону з сям'ёй, а застаўся адзін

Ці рэальна заставацца значным чалавекам у жыцці сваіх дзяцей, калі бацькі жывуць у розных краінах? Арцём пераязджаў у Барселону з сям'ёй. Праз тры гады жонка вырашыла з дзецьмі вярнуцца ў Беларусь. А мужчына шукае варыянты бацькоўства на дыстанцыі.

https://nashaniva.com/364985

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364985

Читать полностью…

Наша Ніва

На Вайсковых могілках у Мінску прыгожа зацвілі тысячы пралесак

Адчуваецца, што прыйшла вясна.

https://nashaniva.com/365001

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/365001

Читать полностью…

Наша Ніва

Да якой адчувальнай інфармацыі мела доступ зніклая Анжаліка Мельнікава?

@zerkalo_io запыталася пра гэта ў кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Паўла Латушкі, з якім Мельнікава цесна супрацоўнічала з 2022 года. 

https://nashaniva.com/365004

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/365004

Читать полностью…

Наша Ніва

Беларуска зняла ў Мінску кватэру на суткі і была шакаваная ўмовамі пражывання

Беларуска распавяла ў тыктоку, як днямі зняла кватэру і пасля ўбачанага пашкадавала пра гэта. Замест забраніраванага жылля ёй прапанавалі альтэрнатыву, якая аказалася ў жудасным стане: брудныя матрацы, ірваная пасцельная бялізна і непрыемны пах, распавядае @citydogby.

https://nashaniva.com/365000

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/365000

Читать полностью…

Наша Ніва

«Ты разумееш, з кім размаўляеш? Яна каралева Маямі» Сабаленка паспрабавалі выгнаць з рэстарана ў Маямі

Першая ракетка свету стала ўдзельніцай правакацыі вядомага пранкера.

https://nashaniva.com/364996

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364996

Читать полностью…

Наша Ніва

Амерыканец, якога знайшлі ў таварным вагоне ў Маладзечне, двойчы спрабаваў трапіць у Беларусь афіцыйна. Яго дэпартуюць

Памежны камітэт расказаў падрабязнасці затрымання амерыканца, якога знайшлі ў вагоне таварнага цягніка.

https://nashaniva.com/364988

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364988

Читать полностью…

Наша Ніва

«Хаджу прыкладна 13-14 кіламетраў штодзень». Дзікавіцкі расказаў, як схуднеў на 35 кілаграмаў

За апошнія гады медыяменеджар Аляксей Дзікавіцкі схуднеў на 35 кілаграм і паспяхова ўтрымлівае новую вагу. Былы кіраўнік «Белсата» расказаў @nashaniva сакрэты свайго ладу жыцця.

https://nashaniva.com/364976

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364976

Читать полностью…

Наша Ніва

Амерыканец, затрыманы ў Беларусі, не звязаны з трагедыяй на вайсковым палігоне ў Літве

Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы абвергла інфармацыю, што грамадзянін ЗША, які быў злоўлены ў Маладзечне ў грузавым вагоне, можа быць звязаны з трагедыяй у Падброддзі, дзе трое амерыканскіх вайскоўцаў знайшлі загінулымі, а чацверты не знойдзены.

https://nashaniva.com/364983

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364983

Читать полностью…

Наша Ніва

ІТ-холдынг, які прывозіў Тыля Швайгера і сышоў у прастой, абяцае заплаціць камандзе

Знайшоўся «буйны інвестар».

https://nashaniva.com/364974

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364974

Читать полностью…

Наша Ніва

Учора ў Заслаўі здарыўся моцны пажар

Падобныя загаранні — не рэдкасць вясной, калі людзі пачынаюць прыбіраць тэрыторыі і неасцярожна абыходзяцца з агнём. Ратавальнікі заклікаюць не паліць траву.

https://nashaniva.com/364969

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364969

Читать полностью…

Наша Ніва

«Байсол» эвакуяваў Вольгу Бондараву

«Чакаем заўтра вельмі незвычайных навінаў. Трымаю пальцы крыжыкам, каб усё атрымалася», — такое паведамленне з’явілася ўчора ў сацсетках Андрэя Стрыжака. Як высветлілася, гаворка ідзе пра Вольгу Бондараву.

https://nashaniva.com/364968

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364968

Читать полностью…

Наша Ніва

«Гэтая праца стамляе мяне». Маск намякае на выхад з адміністрацыі Трампа

У нядаўнім інтэрв'ю Fox News амерыканскі тэхнамільярдэр Ілан Маск выказаў думку, што можа пакінуць пасаду ў адміністрацыі Дональда Трампа ў канцы мая пасля таго, як ажыццявіць маштабнае зніжэнне дэфіцыту бюджэту ЗША на трыльён даляраў.

https://nashaniva.com/364967

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364967

Читать полностью…

Наша Ніва

Скарына перад навучаннем у Італіі адвучыўся ў Іспаніі, пасябраваў з Калумбам і нават наведаў Новы свет

Новыя штрыхі да біяграфіі нашага славутага земляка.

https://nashaniva.com/364964

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364964

Читать полностью…
Subscribe to a channel