Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906
Момант выбуху, у якім загінуў расійскі генерал, папаў на відэа
Читать полностью…Шпакоўскі: Амністыя-2025 у адносінах палітвязняў прымяняцца не будзе
Па словах былога ахоўніка Аляксандра Мілінкевіча, якога цяпер прызначылі дэпутатам Палаты прадстаўнікоў, амністыя палітвязняў не ўяўляецца магчымай і з’яўляецца немэтазгоднай. Ён тлумачыць, што «геапалітычны шторм працягваецца», а падзеі, якія прывялі да масавых арыштаў, адбыліся зусім нядаўна.
Цягнік збіў дзяўчыну на вакзале ў Оршы
Яна цудам засталася жывой.
https://nashaniva.com/366586
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366586
2 і 6 мая ў Мінску правядуць генеральныя рэпетыцыі параду
У цэнтры горада будуць перакрывацца вуліцы.
https://nashaniva.com/366573
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366573
Клічко: Украіне, магчыма, давядзецца аддаць тэрыторыі дзеля міру
Мэр Кіева — першы з украінскіх топ-палітыкаў, хто публічна дапусціў, што краіне, магчыма, давядзецца саступіць тэрыторыі, хай і часова.
https://nashaniva.com/366579
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366579
Заўтра ў Беларусі афіцыйны працоўны дзень
У сувязі з Радаўніцай панядзелак пераносіцца на суботу. Потым трое выходных, пасля працоўны дзень, затым зноў выходны, потым працоўны, зноў двое выходных…
https://nashaniva.com/366575
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366575
У сядзібе Агінскіх аднаўляюць дзве барочныя капліцы
Адна з іх праз абыякавасць мясцовых уладаў разбурылася ў 2020 годзе.
https://nashaniva.com/366541
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366541
Украіна рыхтуецца да спынення падтрымкі з боку ЗША — Bild
У кіраўніцтве Украіны расце расчараванне ў сувязі з прапанаваным Вашынгтонам планам мірнага ўрэгулявання.
https://nashaniva.com/366569
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366569
За Расію ва Украіне ваююць тысячы наймітаў з як мінімум паўсотні краін свету. Хто яны?
Уладзімір Пуцін заяўляе, што Расія не мае патрэбы ў замежных наймітах: «У нас няма такой неабходнасці — запрашаць для баявых дзеянняў людзей збоку», — казаў ён у верасні 2023 года. Але толькі ў Маскве на вайну з Украінай маглі завербаваць больш за паўтары тысячы замежных наймітаў за год, з іх 71 беларуса.
https://nashaniva.com/366564
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366564
«Калі грамадствы рыхтуюць да вялікай вайны, то эксплуатуюць і боязь яе»
Гісторык Аляксандр Пашкевіч разважае ў фэйсбуку пра паказное міратворства прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, якое насамрэч рыхтуе Амерыку і ўвесь свет да вялікай вайны.
https://nashaniva.com/366560
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366560
Вітальд Юраш: Польшча здрадзіла беларускай апазіцыі
Польскі эксперт па Усходняй Еўропе, дыпламат і журналіст Вітальд Юраш выступіў з рэзкай крытыкай палітыкі Польшчы ў адносінах да прадстаўнікоў беларускай апазіцыі і лідараў польскай дыяспары ў Беларусі, якія былі вымушаныя пакінуць краіну.
https://nashaniva.com/366556
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366556
Індыя абвінавачвае Пакістан у гібелі турыстаў і пагражае пакінуць яго без вады. Краіны на мяжы вайны
Пасля таго, як 22 красавіка ў індыйскім горадзе Палахгаме, што знаходзіцца ў спрэчнай вобласці Кашмір, былі забітыя 26 турыстаў, Індыя абвінаваціла ў гэтым Пакістан. У выніку ўзмацнілася традыцыйнае напружанне паміж дзвюма краінамі.
https://nashaniva.com/366561
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366561
ВІДЭАНАВІНЫ: Улады папярэдзілі пенсіянераў: што здарылася / Лукашэнка нарабіў праблем сваім міністрам: падрабязнасці
Рашэнне Лукашэнкі нарабіла праблем чыноўнікам і беларусам: пра што кажа прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын. Важнае рашэнне ўладаў Беларусі: тры варыянты. Анонс ад Лукашэнкі і нечаканая пазіцыя міліцыі. Праверкі начальнікаў на Беларускай чыгунцы: што вядома? Марыя Калеснікава і яе сумнае свята. Ганна Лукашэнка (Ганна Сялук) і незвычайная сямейная гісторыя. Пра што чыноўнікі папярэдзілі беларускіх пенсіянераў?
Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».
https://www.youtube.com/watch?v=O0NWFoB2rVY
Беларусы ўсё часцей прападаюць, едучы на працу ў Расію
Слуцкі РАУС паведаміў пра пошук 54-гадовага жыхара Слуцкага раёна Анатоля Ермаліцкага, які 24 лютага гэтага года паехаў на заробкі ў Расію і знік. Пры гэтым сілавікі згадваюць, што такія выпадкі не толькі не адзінкавыя, але апошнім часам сталі больш распаўсюджанымі.
https://nashaniva.com/366557
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366557
Кітаянка зрабіла больш за 100 пластычных аперацый і цяпер выглядае так
Яшчэ дваццаць гадоў таму пластычная хірургія ў Кітаі лічылася нечым ганебным. Сёння гэта цэлая індустрыя, падмацаваная ростам даходаў і ўплывам сацсетак. Кітаянка Абі Ву, якая пасля пластыкі змянілася да непазнавальнасці, ні пра што не шкадуе.
https://nashaniva.com/366539
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366539
У Падмаскоўі ўзарвалі генерала Мінабароны Яраслава Маскаліка
59-гадовы высокапастаўлены вайсковец быў намеснікам начальніка Галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генеральнага штаба Узброеных Сіл Расіі.
У 2015-м ён уваходзіў у перамоўную групу Расіі ў «нармандскім фармаце» разам прэс-сакратаром Пуціна Дзмітрыем Пясковым, міністрам замежных спраў Расіі Сяргеем Лаўровым і яшчэ пяццю чыноўнікамі і сілавікамі.
Яго аўтамабіль быў падарваны дыстанцыйна. Выбух быў такой сілы, што цела генерала адкінула да пад'езда.
У падмаскоўнай Балашысе ўзарвалі аўтамабіль, загінуў генерал Маскалік
Выбух быў такі моцны, што яго адкінула да пад’езда.
Загінулы — намеснік начальніка Галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генеральнага штаба Узброеных Сіл Расіі Яраслаў Маскалік.
Заўтра радыкальна пахаладае: замаразкі, мокры снег і +8°C..+10°С удзень
https://nashaniva.com/366583
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366583
Трамп назваў «вялікай саступкай» Пуціна адмову захопліваць усю Украіну
Пры гэтым Трамп запэўніў, што аказвае «вялікі ціск» на Расію.
https://nashaniva.com/366578
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366578
У 41 год памёр мінскі амапавец
Лейтэнтант міліцыі ў адстаўцы Дзмітрый Манчык пайшоў з жыцця пасля працяглай хваробы.
https://nashaniva.com/366577
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366577
23-гадовая беларуска выжыла ў жудасным ДТЗ, але цяпер не можа хадзіць. Яе гісторыя даказвае, што каханне існуе
Некалькі гадоў таму Іна Стэфановіч трапіла ў ДТЗ і цяпер перасоўваецца ў інвалідным вазку. Яе каханы дапамагае ёй аднаўляцца.
https://nashaniva.com/366475
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366475
Апублікаваны праект магілы Папы Францішка
Гэта будзе сціплая магіла з адным толькі надпісам: «Franciscus».
https://nashaniva.com/366568
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366568
ВІДЭАНАВІНЫ: Улады папярэдзілі пенсіянераў: што здарылася / Лукашэнка нарабіў праблем сваім міністрам: падрабязнасці
Рашэнне Лукашэнкі нарабіла праблем чыноўнікам і беларусам: пра што кажа прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын. Важнае рашэнне ўладаў Беларусі: тры варыянты. Анонс ад Лукашэнкі і нечаканая пазіцыя міліцыі. Праверкі начальнікаў на Беларускай чыгунцы: што вядома? Марыя Калеснікава і яе сумнае свята. Ганна Лукашэнка (Ганна Сялук) і незвычайная сямейная гісторыя. Пра што чыноўнікі папярэдзілі беларускіх пенсіянераў?
Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».
https://www.youtube.com/watch?v=O0NWFoB2rVY
«Мякка кажучы, мяне трэсла». Беларуска атрымала рахункі на 40 тысяч еўра за чатыры дні ў швейцарскай бальніцы
Беларуска атрымала сур'ёзны апёк падчас падарожжа па Швейцарыі. Яна правяла чатыры дні ў дзвюх клініках — а пасля атрымала рахункі на агульную суму больш за 40 тысяч еўра. Страхоўка пакрыла толькі частку гэтай сумы, астатняе жанчына засталася вінная. Сваю гісторыю яна распавяла ў тыктоку, заўважыла @zerkalo_io.
https://nashaniva.com/366563
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366563
«Атрымліваем абрыўкі інфармацыі, у нас няма сувязі»
24 красавіка Марыі Калеснікавай споўнілася 43 гады. Гэты дзень нараджэння палітзняволеная сустрэла ў калоніі ў Гомелі. Сястра Марыі, Таццяна Хоміч, расказала @radiosvaboda апошнія навіны пра яе.
https://nashaniva.com/366562
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366562
Галоўнае за 24 красавіка
Ад Беларусі на пахаванне Папы Рымскага паедзе Ігар Сергеенка. Ці можа ён, які знаходзіцца ў санкцыйным спісе Еўрасаюза, трапіць у Ватыкан? Аказваецца, лёгка! Ватыкан запрасіў на пахаванне Папы Францішка і Святлану Ціханоўскую
Расія нанесла масіраваны ўдар па гарадах Украіны, у Кіеве — дзевяць загінулых, 63 параненыя. Трамп заклікаў Пуціна спыніцца
33-гадовы Даніла Гаркавы, які нечакана пакінуў Офіс Ціханоўскай, расказаў пра сваю анкалогію і сем аперацый
Крама «Суседзі» ў Слуцку сёння своечасова не адкрылася: работнікі зладзілі страйк
Актрыса з Мінска пырнула ў Пецярбургу п'янага каханка. Ён просіць яе не караць, а з Беларусі на дапамогу едзе муж
Пазняк пайменна пералічыў агентуру
Беларусь заняла другое месца па злачыннасці сярод еўрапейскіх краін. Як жа складалі такі рэйтынг?
Стукач з «Грамады», які летась спрабаваў пралезці ў Каардынацыйную раду, паехаў у Польшчу і прапаў
«Мінімальны заробак доктара ў Польшчы большы, чым я мела ў беларускім прыватным цэнтры». Доктарка Маркелава — пра працу ў польскай бальніцы і выраб натуральнай касметыкі
Ці расце злачыннасць пасля прыезду імігрантаў? Праверылі на прыкладзе Польшчы
Ці можа Ігар Сергеенка, які знаходзіцца ў санкцыйным спісе Еўрасаюза, трапіць у Ватыкан? Аказваецца, лёгка!
А ці змог бы сам Аляксандр Лукашэнка скарыстацца такой нагодай як пахаванне Папы Рымскага, каб злятаць у Італію? Спыталі ў эксперта.
https://nashaniva.com/366555
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366555
Ватыкан запрасіў Святлану Ціханоўскую на пахаванне Папы Францішка
Дэлегацыю ад дэмакратычных сілаў Беларусі ўзначаліць дыпламатычны дарадца Дзяніс Кучынскі.
https://nashaniva.com/366559
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366559
Маскоўскі суд арыштаваў актывы выдаўца гульні «Свет танкаў»
Раней гэта фірма ўваходзіла ў склад кампаніі Wargaming беларускага бізнэсмена Віктара Кіслага, якая распрацоўвае шматкарыстальніцкія анлайн-гульні World Of Tanks, World of Warships, Order Of War і іншыя.
https://nashaniva.com/366553
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366553
Беларуская кампанія, супрацоўнічаючы з заходнімі брэндамі, адначасова працуе і на расійскі ВПК
Беларуская кампанія «Ізавак», вядомая супрацоўніцтвам з Apple, Tesla і Samsung, у той жа час пастаўляла абсталяванне расійскаму вайскова-прамысловаму комплексу (ВПК). Паводле расследавання @Belarus_Files і яго партнёраў, аб’ём паставак склаў каля $200 млн за тры гады поўнамаштабнай вайны.
https://nashaniva.com/366551
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366551