Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906
Макрон у Ватыкане паціснуў руку Зяленскаму, але не стаў ціснуць Трампу
https://nashaniva.com/366704
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366704
Дзеячы культуры наракаюць, што музыкант Пятро Клюеў пазычыў у іх грошы і не аддае месяцамі
Ён не рэагуе ў сацсетках і не адказвае на званкі, піша @reformby.
https://nashaniva.com/366701
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366701
Кітайская армія заняла спрэчны рыф Сэндзі-Кей у Паўднёва-Кітайскім моры
Гэта першы за многія гады выпадак, калі Пекін, які прэтэндуе практычна на ўсю акваторыю Паўднёва-Кітайскага мора, афіцыйна ўсталёўвае свой сцяг на раней незанятым аб'екце. І гэта выклік Філіпінам і іх саюзніку ЗША.
https://nashaniva.com/366699
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366699
«Увесь дзень мы будзем абрынаць сайты»
Каналы, звязаныя з рэпрэсіўнымі структурамі, ад раніцы 26 красавіка з вялікай помпай спачатку анансавалі, а пасля асвятлялі спробу пакласці незалежныя беларускія сайты.
Асвятлялася гэта нібы нейкая мегааперацыя. Адказнасць за атаку ўзяў канал, які выдаваў сябе за расейскіх хакераў. «Слава России!» — патэтычна цешыліся зліўныя каналы.
У рэальнасці ў выпадку «Нашай Нівы» гэта была банальная ддос-атака сярэдняй інтэнсіўнасці. Здаецца, тое самае і ў іншых беларускіх рэсурсаў. Напэўна, мала хто з беларусаў нават адчуў нейкія збоі з доступам да інфармацыі.
Пытанне, чаму гэтую інфармацыйную спецаперацыю арганізавалі менавіта сёння. Можа каб, каб адцягнуць увагу ад інфармацыйнага правалу з прывозам працоўнай сілы з Пакістана?
ФСБ заявіла пра затрыманне падазраванага ў забойстве генерала Маскаліка
Магчыма, яго дэпартавалі з Турцыі.
https://nashaniva.com/366692
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366692
На волю выйшаў палітвязень з Гомеля, якога судзілі па цяжкіх артыкулах
Праваабаронцы з @viasnaHomel даведаліся пра вызваленне палітвязня Ігара Чарнавусава, якога нібыта павінны былі засудзіць да працяглага зняволення.
https://nashaniva.com/366683
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366683
На будоўлі ў Мінску ўпала мабільная платформа з двума рабочымі
Ратавальнікам давялося вызваляць аднаго з іх.
https://nashaniva.com/366688
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366688
Праўладныя арганізацыі прапанавалі беларусам ананімна выказацца па «напрамках развіцця на пяцігодку». А людзі выклалі свой боль
«Штаб патрыятычных сіл», куды ўвайшлі праўладныя арганізацыі і сацыёлагі, прапанаваў беларусам падзяліцца ідэямі па развіцці краіны на найбліжэйшыя пяць гадоў. Праект назвалі «Народная пяцігодка», на аснове пажаданняў людзей збіраліся «акрэсліць контуры ідэальнага вобраза Беларусі». Меркаванні збіралі ананімна праз сайт меркаванне.бел. Толькі вось замест «ідэальнага вобразу» намалявалася зусім іншая карціна — людзі скардзіліся на дрэнныя дарогі, брудную ваду, смецце, даўгабуды і карупцыю мясцовых чыноўнікаў. @zerkalo_io пры дапамозе Belpol атрымала частку вынікаў гэтага «даследавання».
https://nashaniva.com/366686
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366686
Сёння на «Нашу Ніву», як і на многія незалежныя СМІ, ідзе ддос-атака
Мы яе адбіваем, таму на ўваходзе сайт можа ў вас пытацца, ці не робат вы. Перапрашаем за нязручнасці, працуем для вас.
Стала вядома, за што асудзілі кіраўніка беларускага Ernst & Young Паўла Лашчанку
Цяпер яго мусяць перавесці ў калонію — па ягоным артыкуле іншага пакарання не прадугледжваецца.
https://nashaniva.com/366677
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366677
На «Камунарцы» патлумачылі, чаму цэны на іх цукеркі радыкальна ўзляцелі за адзін дзень
Днямі беларуска падзялілася ў тыктоку, як у краме ў адзін і той жа дзень да абеду цукеркі «Труфелі» каштавалі 38,39 рубля, а пасля — ужо 63,36 рубля.
https://nashaniva.com/366681
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366681
Пуцін заявіў пра гатоўнасць да перамоваў з Кіевам «без папярэдніх умоў»
Як сцвярджае ягоны прэс-сакратар Дзмітрый Пяскоў, раней «Пуцін казаў пра гэта ўжо неаднаразова».
https://nashaniva.com/366678
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366678
Чаму па-беларуску няправільна казаць «Папа Рымскі»?
Па гэтым выразе лёгка адрозніць чалавека, які думае па-расейску, а толькі гаворыць па-беларуску.
https://nashaniva.com/366661
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366661
Мальдывы, Занзібар і Італія: куды панесла адпачываць прыхільнікаў Лукашэнкі
Сезон адпачынкаў на моры-акіяне (і не толькі) распачаты. Паглядзелі, дзе ж адпачываюць прапагандысты, праўладныя спартсмены і іншыя прыхільнікі рэжыму.
https://nashaniva.com/366640
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366640
Дзясяткі тысяч чалавек выйшлі на вуліцы Рыма, каб развітацца з Папам Францішкам
Пасля цырымоніі развітання з пантыфікам на плошчы святога Пятра труну перавезлі на іншы бераг Тыбра і правезлі каля плошчы Венецыі, Форума і Калізея. Дзясяткі тысяч чалавек выйшлі на вуліцы Рыма, каб развітацца з ім. Людзі сустракалі картэж апладысментамі.
Пахаваюць Папу Францішка ў царкве Санта-Марыя-Маджорэ.
У Магілёве высекуць ахоўную частку Пячэрскага лесапарку, каб пабудаваць царкву
Аўтары праекта ўпэўненыя, што царква прыцягне ў горад патокі турыстаў.
https://nashaniva.com/366645
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366645
Сына экс-кіраўніка Брэсцкай вобласці асудзілі за ўдзел у пратэстах
40-гадовы Павел Ліс узначальваў Галоўны інфармацыйна-аналітычны цэнтр Міністэрства адукацыі, а пасля перайшоў у сферу IT. Яго бацька цяпер — пасол у Грузіі.
https://nashaniva.com/366696
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366696
Брат Вальфовіча стаў вайсковым камісарам Мінскай вобласці
Толькі ў мінулым годзе Дзмітрый Вальфовіч перайшоў з намеснікаў вайсковага камісара ў вайсковыя камісары Віцебскай вобласці, а цяпер яго пераводзяць на тую ж пасаду ў Мінскую вобласць.
https://nashaniva.com/366695
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366695
Чаму Ціханоўская не паехала на пахаванне Папы?
Папу Францішка пахавалі сёння ў базыліцы Санта-Марыя-Маджорэ.
https://nashaniva.com/366693
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366693
Папу Францішка пахавалі ў базыліцы Санта-Марыя-Маджорэ
Выконваючы апошнюю волю пантыфіка, ягонае цела ў касцёле сустракалі не кіраўнікі дзяржаў і манархі, а былыя зняволеныя, трансгендары, мігранты і беднякі.
https://nashaniva.com/366691
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366691
Галоўнае за 26 красавіка
Стала вядома, за што асудзілі кіраўніка беларускага Ernst & Young Паўла Лашчанку
Праўладныя арганізацыі прапанавалі беларусам ананімна выказацца па «кірунках развіцця на пяцігодку». А людзі выклалі свой боль
Зяленскі і Трамп сустрэліся ў Ватыкане. Пасля сустрэчы з Зяленскім Трамп абрынуў абвінавачанні на Пуціна
«У такую ж галечу, ды яшчэ і халодную, пакістанцы не паедуць». Беларус пяць тыдняў правёў у Пакістане — вось што яго ўразіла
Дзяніс Кучынскі ў Ватыкане гаварыў з Сергеенкам і Амбразевічам
Мальдывы, Занзібар і Італія: куды панесла адпачываць прыхільнікаў Лукашэнкі
ДАІ прэзентавала новы прыбор для фіксацыі хуткасці ў схаваным рэжыме
Узарвалі галоўнага распрацоўшчыка расійскіх сістэм радыёэлектроннай барацьбы «Красуха»
Прапаганда паказала ад’езд айцішнікаў з вакзала ў 2022 годзе, зняты схаванай камерай
Нявеста ў Гродне трапіла ў бальніцу перад самой рэгістрацыяй. Вяселле прайшло ў стацыянары
У Мінску заўважылі смерч? Белгідрамет пракаментаваў
У сеціве распаўсюджваецца відэа з віхром, заўважаным мінчукамі ўдзень 26 красавіка ў раёне Даўгінаўскага тракту. Але ці можна гэта кваліфікаваць як смерч?
https://nashaniva.com/366687
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366687
Аказваецца, экс-супрацоўніц Tut.by Лойку і Таўкачову ўжо асудзілі завочна. Але няясна як
Былыя супрацоўніцы Tut.by — галоўная рэдактарка палітыка-эканамічнага блока Вольга Лойка і палітычная карэспандэнтка Алена Таўкачова — унесеныя ў спіс «асоб, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці», які вядзе Міністэрства ўнутраных спраў. Пры гэтым адзначаецца, што іх прысуд уступіў у сілу.
https://nashaniva.com/366685
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366685
Дзяніс Кучынскі ў Ватыкане гаварыў з Сергеенкам і Амбразевічам
Пра гэта дыпламатычны дарадца Святланы Ціханоўскай сам сказаў @zerkalo_io.
https://nashaniva.com/366680
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366680
У Наваполацку на футбольным матчы ішоў снег
Ён працягваўся каля 7 хвілін.
https://nashaniva.com/366682
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366682
Пасля сустрэчы з Зяленскім Трамп абрынуў абвінавачанні на Пуціна
«Магчыма, ён не хоча спыняць вайну, ён проста гуляе са мной, і з ім трэба змагацца па-іншаму, з дапамогай «банкаўскіх» або «другасных санкцый»?
https://nashaniva.com/366679
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366679
«Там смурод такі стаяў». Беларус паскардзіўся на апарышаў у яйках, што прадаваліся ў краме пад Магілёвам
«Кадзінскі «Еўраопт», бяром яйкі — у яйках апарышы… Там дыхаць няма чым».
https://nashaniva.com/366676
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366676
У Магілёве зносяць першую гарадскую электрастанцыю, каб уціснуць жылы дом у гістарычным цэнтры
Будаўніцтва нязграбнага жылога дома, падобнага да хрушчоўкі, выдаюць за рэканструкцыю гістарычнага будынка.
https://nashaniva.com/366650
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366650
Зяленскі пра сустрэчу з Трампам: Добрая сустрэча. Сам-насам мы паспелі абмеркаваць многае
Прэзідэнт Украіны пракаментаваў сённяшнюю сустрэчу ў Ватыкане з прэзідэнтам ЗША.
https://nashaniva.com/366668
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366668
Прадпрыемства ўласніка Wargaming Віктара Кіслага ў Расіі прызналі экстрэмісцкім
Генпракуратура Расіі просіць забараніць у Расіі за ажыццяўленне экстрэмісцкай дзейнасці аб'яднанне, якое складаецца з уладальніка кампаніі «Леста» Маліка Хатажаева і ўласніка Wargaming Віктара Кіслага, а таксама спагнаць 100% доляў «Лесты» на карысць дзяржавы.
https://nashaniva.com/366663
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366663