Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906
Пуцін зацвердзіў склад расійскай дэлегацыі для перамоў у Стамбуле
Узровень дэлегацыі вельмі нізкі. Як і ў 2022 годзе, яе ўзначаліць памочнік прэзідэнта Расіі Уладзімір Мядзінскі.
https://nashaniva.com/367917
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367917
Што паказаў ваўкам збор для Святланы Курс
Беларусы за адну ноч сабралі для Святланы Курс у паўтара разу больш, чым яна прасіла. Гэта не толькі паказчык павагі народу да сваіх песняроў. Гэта яшчэ і знак, што лукашэнкаўскай агентуры не ўдалося разваліць фонды салідарнасці і незалежныя СМІ, піша Мікола Бугай.
https://nashaniva.com/367899
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367899
Слова «Унаватуна» значыць «рай». Дзе на Шры-Ланцы адпачывала Мельнікава
Бездакорныя пляжы, пышныя какосавыя гаі і цудоўныя акіянскія краявіды. Так сябе рэкламуе пяцізоркавы спа-цэнтр Araliya Beach Resort, дзе сем дзён пасля таямнічага знікнення правяла былая спікерка Каардынацыйнай рады Анжаліка Мельнікава. Мы паглядзелі, на што яна магла разлічваць падчас адпачынку. Сярод іншага, у гатэлі ёсць уласны рыф, а на пляжы гасцям падаюць тунца.
https://nashaniva.com/367889
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367889
«Нам самім не падабаецца». На Жлобінскім мясакамбінаце не выключылі, што заменяць скандальную сасіску
У Жлобіне з'явілася страшная сасіска, якая смажыць іншую сасіску, — скульптура, якая выклікала шум у сацсетках. Гэта арт-аб'ект мясцовага мясакамбіната, і там неафіцыйна прызналіся, што ім самым такая творчасць не прыйшлася даспадобы, піша @belsat.
https://nashaniva.com/367910
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367910
Галоўнае за 14 мая
«Я не хачу адпускаць жыццё». У пісьменніцы Святланы Курс рак на позняй стадыі. 10000 еўра на лячэнне ёй сабралі за ноч
Памерла 45-гадовая экс-палітзняволеная Тамара Каравай. Летась яе вызвалілі па памілаванні
«Пуцін задае бардэлю парадак дня». Прапаганда выкручваецца перад перамовамі ў Стамбуле
Ажаніліся блогер Мікіта Мелказёраў і ню-мадэль Ліна Цапава
«Мяне калаціла, цяклі слёзы». Самалёт «Белавія», які ляцеў з Брэста ў Анталью, прыйшлося развярнуць над Расіяй
Пратасевіч напісаў велічны пост пра «найцяжэйшую дыстрафію» і «караняплод»
Зянковічу запрасілі двух стылістаў і нават купілі трусы: што засталося за кадрам інтэрв’ю АНТ у гатэлі «Еўропа»
У беларуса, што некалькі дзён таму з пагоняй затрымлівалі ў цэнтры Варшавы, знайшлі кілаграмы наркотыкаў
ПВК «Вагнер» могуць з Афрыкі перавесці ў Беларусь
Даказалі толькі, што намеснік начальніка Белчыгункі атрымаў сертыфікаты на 5500 рублёў. Але ўсё адно яму свеціць 15 гадоў
Пад Брэстам сфармаваўся навальнічны каўнер
Фота даслалі ў @meteovibe ягоныя падпісчыкі.
https://nashaniva.com/367905
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367905
Пратасевіч напісаў велічны пост пра «найцяжэйшую дыстрафію» і «караняплод»
У Беларусі разгарнулася цэлая прапагандысцкая кампанія, удзельнікі якой на ўсе лады прысаромліваюць беларусаў, што тыя маюць нахабства наракаць на дэфіцыт бульбы і цыбулі. Сваю лепту ў гэту кампанію ўнёс таксама Раман Пратасевіч, які ў сваім тэлеграм-канале напісаў цэлую філіпіку з апеляцыяй да гісторыі блакаднага Ленінграда.
https://nashaniva.com/367895
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367895
Латушка прызнаўся, што ўжо некалькі гадоў судзіцца са сваім былым паплечнікам Анатолем Котавым
У 2021 годзе ўзнікла пытанне аб недастатковай колькасці дакументаў, якія пацвярджаюць выдаткі фонда «Беларусь будучыні».
https://nashaniva.com/367893
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367893
«Пуцін задае бардэлю парадак дня». Прапаганда выкручваецца перад перамовамі ў Стамбуле
На фоне ўльтыматуму еўрапейскіх дзяржаў і дыпламатычнага наступу Кіева праўладным каналам давялося рэзка змяніць метадычкі. Гэта прывяло да смешных ляпсусаў.
https://nashaniva.com/367847
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367847
«Мяне трэсла, цяклі слёзы». Самалёт «Белавія», які ляцеў з Брэста ў Анталью, прыйшлося развярнуць над Расіяй
У панядзелак, 12 мая, «Белавія» пачала сезон палётаў у турэцкую Анталью з Брэста. Але пасажырам прыйшлося пахвалявацца — пасярод дарогі, калі паветранае судна пралятала над Расіяй, яго развярнулі назад. Пра гэта ў інстаграме расказала блогерка Крысціна Абубакірава, піша @zerkalo_io.
https://nashaniva.com/367884
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367884
Ва ўрадзе назвалі дату, калі беларусам давядзецца на 100% аплачваць жыллёва-камунальныя паслугі
Згодна з планамі ўладаў, субсідыяванне ў сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі спыніцца да 2029 года.
https://nashaniva.com/367879
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367879
Зянковічу запрасілі двух стылістаў і нават купілі трусы: што засталося за кадрам інтэрв’ю АНТ у гатэлі «Еўропа»
Тады для палітзняволенага набылі ўсё новае — ад бялізны да пінжака, адвезлі на «мерсэдэсе» ў шыкоўны гатэль. А потым вярнулі ў камеру.
https://nashaniva.com/367872
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367872
Маршрутчыка, які падмануў гаротных жанчын на 68 тысяч рублёў, асудзілі на чатыры гады
Ён прадстаўляўся пасажыркам святаром, у якога ў аўтакатастрофе загінула ўся сям'я. А сам ён вядзе «пашыраную місію» — дабрачынную дзейнасць у дзіцячым хоспісе ў Бараўлянах.
https://nashaniva.com/367868
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367868
Даказалі толькі, што намеснік начальніка Белчыгункі атрымаў сертыфікаты на 5500 рублёў. Але ўсё адно яму свеціць 15 гадоў
Сяргея Сізіна будуць судзіць за атрыманне невялікага хабару. Але паколькі ён уключаны ў урадавы кадравы рэзерв, то гэта ўсё адно асабліва цяжкае злачынства.
https://nashaniva.com/367859
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367859
Экскурсаводаў і гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі, якія зацвердзіў Лукашэнка
А яшчэ экскурсаводы цяпер абавязаныя «садзейнічаць прызнанню ўнікальнасці беларускай мадэлі грамадскага развіцця».
https://nashaniva.com/367854
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367854
Валерый Пяўніцкі звольнены з пасады галоўнага трэнера жаночай зборнай Беларусі па гандболе
Нядаўна ён пазітыўна выказаўся пра ЛГБТ.
https://nashaniva.com/367913
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367913
Арцём Брухан абраны спікерам Каардынацыйнай рады замест зніклай Анжалікі Мельнікавай
Брухан набраў 50 галасоў, у Аляксандра Кныровіча 11 галасоў дэлегатаў КР. Восем чалавек устрымаліся, а яшчэ дзесяць вырашылі не галасаваць.
https://nashaniva.com/367914
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367914
Азаронак і Пуставы незадаволеныя, што беларусы святкавалі Дзень Перамогі без энтузіязму. «Задзяўблі са сваёй бульбай! Толькі жэрці і жэрці б!»
Рыгор Азаронак і Яўген Пуставы ў істэрыцы абмяркоўвалі бульбу, перакрыкваючы адзін аднаго.
«І што мы гаворым! Гэта толькі прэзідэнту трэба! Прэзідэнт як у звон звоніць. Але кожнаму 14-гадоваму падлетку не даедзе, не дойдзе. Беларусы, прачынайцеся. Хопіць глядзець на цэннікі — «Колькі каштуе бульба? І якіх яна памераў», — даводзіў сваю пазіцыю Пуставы.
«Ой, сем рублёў». — «Ды хоць па дваццаць, блін. Задзяўблі сваёй бульбай. Толькі жэрці і жэрці б, і толькі ныць з гэтай нагоды», — дзікім крыкам закрычаў Азаронак.
https://nashaniva.com/367902
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367902
Сябар маладосці Лукашэнкі застаўся кіраўніком федэрацыі гандбола. Ён кіруе з 2006 года
Уладзімір Канаплёў застанецца на чале федэрацыі як мінімум да 2029 года.
https://nashaniva.com/367880
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367880
Як цяпер выглядае палац Горватаў у Нароўлі, які рэстаўруюць энтузіясты
Адзін з уладальнікаў палаца Горватаў у Нароўлі Пятро Кузняцоў выставіў у фэйсбуку фота, на якім паказаныя некаторыя элементы тых работ, якія там цяпер праводзяцца.
https://nashaniva.com/367887
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367887
Ходзіць па Мазыры з аўтаматам: малады бацька паехаў ваяваць за Расію і не хавае гэтага
Малады бацька дваіх дзяцей Дзмітрый Кажарскі працаваў у калгасе і гатэлі, але потым раптам вырашыў стаць «вагнераўцам». Пра нетыповага найміта са спісу «Хачу жыць» расказаў @flagshtok.
https://nashaniva.com/367891
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367891
ВІДЭАНАВІНЫ: Бяда з беларускім самалётам: што здарылася / Лукашэнка зноў незадаволены: ў чым прычына
Што здарылася з беларускім самалётам: чаму борт «Белавія» развярнулі ў паветры? Каго і як сустракае Аляксандр Лукашэнка: галоўныя чыноўнікі і галоўны «рашала» на вялікай нарадзе ў Мінску. Чыноўнікі прыдумалі новую схему: што падаражэе і як беларусаў прымусяць больш плаціць. Непрыемныя лічбы для Лукашэнкі: што адбываецца ў Мінску. Затрыманні ў Мазыры і не толькі: новая гучная справа? Трагедыя ў Магілёўскай вобласці. У прыхільніка Лукашэнкі вялікія прэтэнзіі да беларусаў: у чым справа? Вясёлая скульптура ў Жлобіне. Урокі ад беларускага міністра ўнутраных спраў: пра што гаворка?
Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».
https://www.youtube.com/watch?v=RBBjAugPSBo
У Жабінцы падлетка ўкусіла шалёная куніца
Інцыдэнт адбыўся ў суботу, 10 мая.
https://nashaniva.com/367888
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367888
У Таджыкістане адмянілі крымінальную адказнасць за лайкі ў сацыяльных сетках
Прэзідэнт Таджыкістана Эмамалі Рахмон падпісаў закон, які адмяняе пакаранне за тое, што карыстальнікі адзначаюць упадабаныя ім публікацыі, нават калі яны ўтрымліваюць заклікі да тэрарызму ці іншых цяжкіх злачынстваў.
https://nashaniva.com/367882
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367882
Ажаніліся блогер Мікіта Мелказёраў і ню-мадэль Ліна Цапава
Анлайн-цырымонія адбылася 8 студзеня 2025 года.
https://nashaniva.com/367878
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367878
У Гродне МАЗ праваліўся ў глыбокую яму. Дастаць яго будзе цяжка
Грузавік выкарыстоўвалі на земляных работах у мікрараёне. Але штосьці пайшло не так.
https://nashaniva.com/367870
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367870
«Рэформ» адказаў Бугаю: «Лукашэнка застанецца сам-насам з Расіяй»
13 мая на «Нашай Ніве» выйшаў тэкст Міколы Бугая аб тым, якая перспектыва можа чакаць Беларусь пасля перамір'я паміж Расіяй і Украінай.
Аўтар @Reformby Ігар Лянкевіч адказаў на гэтае меркаванне.
https://nashaniva.com/367869
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367869
Мінчук сцвярджае, што таксіст двойчы прыняў аплату за паездку
«Узяў грошы ў мамы, а потым — у мяне».
https://nashaniva.com/367862
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367862
Браты Менендэсы, абвінавачаныя ў забойстве бацькоў, атрымалі шанец на датэрміновае вызваленне
Справа зноў апынулася ў цэнтры ўвагі пасля выхаду новага серыяла Netflix «Монстры: Гісторыя Лайла і Эрыка Менендэсаў», а таксама дакументальнага фільма «Браты Менендэсы».
https://nashaniva.com/367861
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367861
Ярмошына: Я і 30 гадоў таму падумаць не магла, што мы будзем жыць так добра
Беларусы жывуць цудоўна дзякуючы Лукашэнку і рашэнням, прынятым на першым рэферэндуме, які адбыўся 14 мая 1995 года, заявіла былая старшыня ЦВК.
https://nashaniva.com/367855
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367855