Каб прадэманстраваць «трыюмф» на выбарах, Лукашэнку патрэбныя статысты, як у кожным тэатры, — Аляксандар Атрошчанкаў
Аляксандар Атрошчанкаў, аўтар і сузаснавальнік выданьня Reform.by, разважае пра тое, якую ролю будуць выконваць кандыдаты, дапушчаныя на выбары ў якасьці супернікаў Лукашэнкі, і прагназуе, пра што яны будуць гаварыць падчас агітацыйнай кампаніі.
✔️Галоўная задача Лукашэнкі — «прадаць» партнэрам на Ўсходзе і Захадзе «перагорнутую старонку».
✔️Кандыдаты атрымалі ад улады гарантыі, што зь імі як са статыстамі, спарынг-партнэрамі пасьля выбараў нічога ня здарыцца.
✔️На кожнага з кандыдатаў ужо цяпер сабраная тэчка кампрамату.
Цалкам пачытаць гутарку можна тут: https://smarturl.click/kjlxR
Пры крушэньні вайсковага гелікоптэра Мі-24 у Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга 30 кастрычніка загінулі двое грамадзян Беларусі, а не адзін, як паведамлялася раней.
Пра гэта стала вядома інфармацыйнаму агенцтву «Позірк» з крыніц, знаёмых з сытуацыяй. Бартавы тэхнік Станіслаў Карэнскі, які загінуў у аварыі на ўзлётна-пасадачнай паласе аэрапорту Ндола ў Кіншасе, быў, як і камандзір экіпажа Віктар Брэжнеў, грамадзянінам Беларусі. (Фота ілюстрацыйнае)
Малпы ўсё ж ня змогуць надрукаваць усяго Шэксьпіра, паказала новае дасьледаваньне
Два аўстралійскія матэматыкі абверглі старую тэарэму, што калі б ёй далі бясконцую колькасьць часу, малпа, націскаючы клявішы на друкарцы, урэшце напісала б поўны збор твораў Уільяма Шэксьпіра. Вядомы як «тэарэма бясконцай малпы», матэматычны інтэлектуальны экспэрымэнт доўгі час выкарыстоўваўся для тлумачэньня прынцыпаў імавернасьці і выпадковасьці.
Тым ня менш, новае рэцэнзаванае дасьледаваньне пад кіраўніцтвам дасьледчыкаў з Сыднэя Стывэна Вудкака і Джэя Фалета паказала, што час, які спатрэбіцца малпе, якая друкуе, каб паўтарыць п’есы, санэты і вершы Шэкспіра, будзе большым, чым працягласьць існаваньня нашага сусьвету. https://smarturl.click/baY7v
«Перавяла 120 рублёў на зьнічы і кветкі»
Сотні тысяч беларусаў раскідана па сьвеце пасьля 2020 году. Празь небясьпеку перасьледу яны ня могуць наведаць магілы продкаў. Беларускія палітуцекачы расказваюць, як сёлета адзначаць Дзяды. https://smarturl.click/vwvaE
40 гадоў таму ў Вільні памёр мастак Пётра Сергіевіч
Беларускі жывапісец і графік, мастак-манумэнталіст, быў адным з самых значных заходнебеларускіх мастакоў. Заслужаны дзеяч мастацтваў Літвы. Нарадзіўся ў вёсцы Стаўрова Браслаўскага раёну Віцебскай вобласьці. Большую частку жыцьця пражыў у Вільні. На здымках: Пётра Сергіевіч і ягоная карціна «Валер Урублеўскі і Кастусь Каліноўскі робяць агляд паўстанцаў»
Больш падзей 1 лістапада ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/YzY7e
Колькасьць загінулых ад паводкі ў Гішпаніі дасягнула 158. У краіне абвясьцілі трохдзённую жалобу
Улады рэкамэндавалі жыхарам пацярпелых рэгіёнаў не пакідаць дамы. Выратавальная апэрацыя працягваецца, у шэрагу гарадоў па-ранейшаму павышаны ўзровень вады, паведамляюць ратавальныя службы. Мясцовыя актывісты абвінавачваюць улады ў няздольнасьці даць рады сытуацыі:
https://smarturl.click/aJYAA
Беларускі актывіст Андрэй Гнёт на волі, яго эвакуавалі з Сэрбіі
Як паведамілі Свабодзе юрысткі Марыя Колесава-Гудзіліна і Ганна Маціеўская, беларускі актывіст Андрэй Гнёт, які знаходзіўся пад хатнім арыштам у Сэрбіі, на волі і 31 кастрычніка быў эвакуаваны ў Эўразьвяз.
«Андрэй пакуль у шоку, просіць даць яму дзень і дзякуе ЎСІМ хто яго падтрымліваў!» — паведамілі яны:
https://smarturl.click/dpYVJ
Карыстальнікі ў Беларусі скардзяцца на праблемы з інтэрнэтам. Правайдэры кажуць пра DDoS-атакі
Скаргі на павольны інтэрнэт паступалі ад кліентаў розных беларускіх правайдэраў. Праўда, ня ўсе маюць праблемы з інтэрнэтам: у адных усё працуе нармальна, другія скардзяцца на доўгую загрузку сайтаў, праблемы са стратай пакетаў і інш. у апошнія тыдзень-паўтара, трэція — яшчэ даўжэй. Некаторыя кажуць, што асабліва праблема заўважная пры доступе да замежных сайтаў і сэрвісаў.
На сайтах шэрагу правайдэраў 29-30 кастрычніка зьявіліся паведамленьні пра DDoS-атакі. Прычым калі Белтэлекам сьцьвярджае, што атакавалі ягоныя сеткі, дык А-1, Cosmos і Unet.by — пра праблемы ў «вышэйшых правайдэраў» ці «вышэйшага партнэра»:
https://smarturl.click/ppYob
Геастратэг і лідэр «глябальнай большасьці». Перадвыбарчыя гульні Лукашэнкі
У Менску праходзіць другая міжнародная канфэрэнцыя ў пытаньнях эўразійскай бясьпекі. Яе правядзеньне, выступ на ёй Аляксандра Лукашэнкі — пазыцыянаваньне Беларусі як аднаго з цэнтраў «антызаходняй большасьці» плянэты. Гэты вобраз, апроч іншага, яшчэ і частка выбарчай кампаніі Лукашэнкі, лічыць аналітык Юры Дракахруст:
https://smarturl.click/Q1pn6
Выйшла дасьледаваньне пра рэпрэсіі супраць адвакатаў у Беларусі пасьля 2020 году, 7 адвакатаў — за кратамі
Паводле аўтараў дасьледаваньня «Беларусь. Крызіс адвакатуры, працяг рэпрэсій 2022–2023», з восені 2020 году
➖ пад затрыманьні і арышты на розныя тэрміны падпалі ня меней за 30 адвакатаў, зь іх 10 зазналі крымінальны перасьлед, сямёра абаронцаў дагэтуль за кратамі.
➖больш за 140 адвакатаў страцілі ліцэнзіі і амаль тры сотні былі вымушаныя самі сысьці з прафэсіі, дзясяткі беларускіх абаронцаў мусілі зьехаць з краіны, асьцерагаючыся рэпрэсій.
Падрабязьней: https://smarturl.click/5OBgG
Эўрапейскія дыпляматы ўшанавалі памяць ахвяр сталінізму ў Курапатах
Часовая павераная Літвы ў справах Беларусі Аста Андрыяўскене паведаміла пра візыт групы эўрапейскіх дыпляматаў у месца масавых расстрэлаў грамадзян савецкім НКВД.
ФОТА: https://smarturl.click/aJYWA
«Ідэальна пасуе пад маю ідэю». Навошта ўлады польскай вёскі бясплатна аддалі беларусам старую школу
Польскія ўлады аддалі групе беларусаў будынак драўлянай школы 1942 году пабудовы. У ёй хочуць адкрыць творчую рэзыдэнцыю, куды змогуць прыяжджаць беларускія ўцекачы, а таксама хадзіць польскія дзеці. Пагаварылі з натхняльніцай праекту Аксанай Гатальскай.
https://smarturl.click/ZyYgd
Ганна Канапацкая зноў зьбіраецца балятавацца ў прэзыдэнты
ЦВК атрымаў дакумэнты аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы грамадзян па зборы подпісаў выбарнікаў у падтрымку вылучэньня Ганны Канапацкай кандыдаткай у прэзыдэнты Рэспублікі Беларусь. Пра гэта паведамілі дзяржаўныя СМІ.
Канапацкая асабіста прыйшла ў ЦВК падаваць дакумэнты. Раней яна ўжо балятавалася ў прэзыдэнты.
❗️Выбары ў Беларусі пры Аляксандру Лукашэнку носяць несвабодны і недэмакратычны характар.
Здымак дзяржаўнай прэсы
У Санкт-Пецярбургу трэці раз зьнесьлі помнік рэпрэсаваным у СССР палякам
Помнік у выглядзе сымбалічнага крыжа быў устаноўлены ў пачатку 1990-х гадоў на Левашоўскіх мэмарыяльных могілках, якія выкарыстоўваліся як месца пахаваньня загінулых у турмах Ленінграду.
https://smarturl.click/4k2yd
«Абяцаю, што ня буду захопліваць уладу неканстытуцыйным шляхам». Пра што асуджаных за «палітыку» беларусаў папярэджваюць перад выбарамі
«Гэта ня новае. Перад кожнымі выбарамі, пасьля ўсіх затрыманьняў ці вобшукаў мне падсоўвалі такія паперкі — «афіцыйнае папярэджаньне», што «ня буду займацца экстрэмісцкай дзейнасьцю». Я ўжо маю набор такіх папярэджаньняў з 2021 году». Беларусаў, асуджаных за «палітыку», запалохваюць перад выбарамі.
https://smarturl.click/RAMVb
Падпісвайцеся на Свабоду ў radio_svaboda">TikTok!
Нашыя журналісты публікуюць там унікальныя кароткія відэа на розныя тэмы. Вось відэа апошняга тыдня:
👆🏻Эканоміка на Свабодзе. «У Беларусі такія нізкія падаткі, усяго 13%!» —radio_svaboda/video/7429761359350353158"> Тлумачым, чаму гэта ня так (гл. вышэй)
👉🏻 Беларускія коні. radio_svaboda/video/7430133192666959110">Расказваем пра палескіх поні і пароду «беларускі запражны конь»
👉🏻 Што вы ведаеце пра князя ВКЛ Вітаўта? radio_svaboda/video/7430517820263271685">Прайдзіце наш тэст
👉🏻 Глядзім, radio_svaboda/video/7430877904885796101">што з дарогамі ў Беларусі, якія Лукашэнка абяцае прывесьці ў парадак ужо 30 гадоў
👉🏻 Пісаў вершы з маленства, прыгожа сьпяваў. radio_svaboda/video/7431249147702889733">Узгадваем Міхася Чарота, аўтара «Купалінкі»
👉🏻 Чатырохдзённы працоўны тыдзень: radio_svaboda/video/7431618439745146118">у чым плюсы, паказваюць экспэрымэнты Ісьляндыі
👉🏻 «Прафіляктычную працу» міліцыя пачала ўжо ў кастрычніка. radio_svaboda/video/7432014377718435077">Расказваем пра рэпрэсіі перад выбарамі-2025
«Грузія рухаецца ў беларускім кірунку, а Беларусь можа раней за яе далучыцца да Эўразьвязу», — брытанскі аналітык Эдвард Лукас
Брытанскі журналіст і аналітык Эдвард Лукас адказаў на пытаньні Грузінскай службы Радыё Свабода пра вынікі парлямэнцкіх выбараў у Грузіі 26 кастрычніка. Лукас сказаў пра шматлікія сьведчаньні фальсыфікацый і запалохваньня выбарнікаў. Паводле яго, Грузія цяпер «рухаецца ў кірунку Беларусі».
Адказваючы на адно з пытаньняў, Лукас пры гэтым адзначыў, што "нягледзячы на Лукашэнку, Беларусь у нашмат лепшым стане, чым была 30 гадоў таму. Яна зрабілася сучасным грамадзтвам. І я думаю, што калі Лукашэнка сыдзе, калі будуць спрыяльныя ўмовы і Масква аслабне, можна дапусьціць, што Беларусь далучыцца да Эўразьвязу раней, чым гэта зробіць Грузія”. https://smarturl.click/W3pJO
Дзьмітрыеў ня бачыць сэнсу вылучаць дэмакратычных кандыдатаў на прэзыдэнцкіх выбарах-2025
Першы стрым пасьля вызваленьня з калёніі правёў 31 кастрычніка экс-кандыдат у прэзыдэнты, былы кіраўнік грамадзкага аб’яднаньня «Гавары праўду» Андрэй Дзьмітрыеў.
«Я заўсёды быў упэўнены, што ўдзельнічаць [у выбарчай кампаніі] трэба, і мы многа спрачаліся зь іншымі ўдзельнікамі палітычных партый і арганізацый. Гэта першая кампанія, дзе я думаю, што задача галоўная ня ў тым, каб абавязкова вылучыць кандыдата. Я думаю, што гэта можа даць хутчэй нэгатыўны эфэкт», — заявіў Дзьмітрыеў падчас анлайн-трансьляцыі ў сваім інстаграм-акаўнце, за якой у розны час сачыла ад 85 да 104 чалавек. https://smarturl.click/kjlv6
❗️МНС папярэджвае пра магчымыя пашкоджаньні ад моцнага ветру
Міністэрства ў надзвычайных сытуацыях папярэджвае, што ўдзень 1 лістапада і ўначы 2 лістапада ў Беларусі чакаецца моцны заходні вецер парывамі 15-20 мэтраў у сэкунду, удзень месцамі 21-24 м/с. Паводле МНС, мачымае пашкоджаньне ліній сувязі і электраперадач, парушэньне электразабеспячэньня, пашкоджаньне слаба ўмацаваных канструкцый, дахаў будынкаў, падзеньне дрэваў.
«У Беларусі рэпутацыя асноўнага парушальніка правоў чалавека». Анаіс Марэн выступіла з апошнім дакладам у ААН
31 кастрычніка Анаіс Марэн выступіла са сваім апошнім дакладам у якасьці спэцыяльнай дакладчыцы па становішчы з правамі чалавека ў Беларусі на 79-й сэсіі Генасамблеі ААН. Яна назвала гэты даклад «вялікім аглядам таго, як Беларусь, ігнаруючы рэкамэндацыі шэрагу арганізацыяў, толькі павялічыла сваю самаізаляцыю». Пра што гаворка ў дакладзе:
https://smarturl.click/0ew2g
Галоўнае за 31 кастрычніка
✍🏻 ЦВК зарэгістравала тры ініцыятыўныя групы прэтэндэнтаў на ўдзел у выбарах прэзыдэнта. Заяўкі падалі яшчэ чатыры
💐Эўрапейскія дыпляматы ўшанавалі памяць ахвяр сталінізму ў Курапатах. ФОТА
🙍🏻♂️Беларускі актывіст Андрэй Гнёт на волі, яго эвакуавалі з Сэрбіі
🧑🏻💻Карыстальнікі ў Беларусі скардзяцца на праблемы з інтэрнэтам. Правайдэры кажуць пра DDoS-атакі
📑 Зьмены ў працы таксі, новае рэгуляваньне тарыфаў. Што зьменіцца ў Беларусі з 1 лістапада
👫 «Абяцаю, што ня буду захопліваць уладу неканстытуцыйным шляхам». Пра што асуджаных за «палітыку» беларусаў папярэджваюць перад выбарамі
👨🏻💼Геастратэг і лідэр «глябальнай большасьці». Пра перадвыбарчыя гульні Лукашэнкі піша Юры Дракахруст
🇵🇱 «Ідэальна пасуе пад маю ідэю». Навошта ўлады польскай вёскі бясплатна аддалі беларусам старую школу
🎥«ПіК Свабоды». Лукашэнку атачаюць кандыдаткамі на прэзыдэнта — каб загаіць траўму пасьля Ціханоўскай?
Праваабаронцы: «Сілавікі пачалі адключаць мабільную сувязь у беларусаў перад затрыманьнем»
Праваабаронцы «Вясны» сьцьвярджаюць, што ім стала вядома пра выпадкі, калі перад затрыманьнямі 31 кастрычніка ў беларусаў адключалі мабільную сувязь.
«Стала вядома, што супрацоўнікі КДБ з розных гарадоў ўзялі на ўзбраеньне новую стратэгію — перад самым затрыманьнем у чалавека адключаюць мабільную сувязь праз апэратара», — піша @viasna96.
«Лукашэнку атачаюць кандыдаткамі на прэзыдэнта, каб загаіць траўму пасьля Ціханоўскай»
Як вызначаюць спойлераў Лукашэнкі на выбарах 2025 году? Чаму менавіта былую прэс-сакратарку МУС выбралі на ролю фармальнай суперніцы Лукашэнкі? Як патлумачыць зьяўленьне Канапацкай у кампаніі? І ці мае прапагандысцкі эфэкт уладны флэшмоб «Надо»? — Адказвае кіраўніца ініцыятывы «Сумленныя людзі», былая віцэ-сьпікерка Каардынацыйнай рады Алена Жываглод:
ВІДЭА: https://youtu.be/GKooGKNmxIw
«Хочуць засьцерагчы мяне ад небясьпекі». Лукашэнка пракамэнтаваў вылучэньне іншых кандыдатаў на выбары
На думку Лукашэнкі, Алег Гайдукевіч, Вольга Чамаданава, Аляксандар Хіжняк і іншыя кандыдаты ідуць на выбары, таму што хочуць яго «засьцерагчы ад небясьпекі».
«Ну а як інакш я магу (гэта) расцаніць, асабліва вылучэньне жанчынамі сваіх кандыдатур? Я ўпэўнены, што яны проста хочуць мяне тут акружыць флянгамі і засьцерагчы ад небясьпекі. Ні больш, ні менш», — заявіў Аляксандар Лукашэнка:
https://smarturl.click/W3pek
ЦВК Беларусі зарэгістравала ініцыятыўныя групы Вольгі Чамаданавай, Алега Гайдукевіча і Аляксандра Хіжняка для ўдзелу ў выбарах прэзыдэнта
Першай ЦВК зарэгістравала ініцыятыўную групу Аляксандра Лукашэнкі. Яшчэ двум прэтэндэнтам — кіраўніку зьліквідаванага ўладамі Беларусі руху «За свабоду» Юрыю Губарэвічу і Аляксандру Драздову ў рэгістрацыі адмовілі. Выбары ў Беларусі пры Лукашэнку носяць несвабодны і недэмакратычны характар.
https://smarturl.click/VD9zx
Колькасьць ахвяраў паводкі ў Гішпаніі дасягнула 95 чалавек. ФОТА
Расьце колькасьць чалавек, якія загінулі ў выніку разбуральных раптоўных паводак на поўдні і ўсходзе Гішпаніі.
https://smarturl.click/Eepy1
У Латвіі з 31 кастрычніка пачала дзейнічаць забарона на рух аўтамабіляў зь беларускімі нумарамі
У канцы кастрычніка Саэйма Латвіі ўнесла зьмены ў закон аб дарожным руху, якія прадугледжваюць магчымасьць перарэгістраваць аўтамабілі зь беларускай рэгістрацыяй.
https://smarturl.click/w9Ebm
Вядомы аўтамабільны рынак «Малінаўка» выставілі на продаж
Цана рынку невядомая. Раней яго ўжо выстаўлялі на продаж, каб сплаціць пазыкі перад крэдыторамі, але безвынікова.
https://smarturl.click/O0Yg3
Зьмены ў працы таксі, новае рэгуляваньне тарыфаў. Што зьменіцца ў Беларусі з 1 лістапада
Паглядзелі, якія зьмены чакаюць беларусаў у лістападзе.
https://smarturl.click/Q1pwB
Ужо сёньня: Дзень нараджэньня Яўгена Куліка, аднаго з аўтараў эталёну дзяржаўнага герба «Пагоня»
31 кастрычніка 1937 году нарадзіўся мастак Яўген Кулік, адзін з аўтараў эталёну дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусі «Пагоня», які ў верасьні 1991 году быў зацьверджаны Вярхоўным Саветам. Тады ў фае перад Авальнай заляй разгарнулі выставу, якая адлюстроўвала гісторыю нацыянальных сымбаляў. На просьбу Зянона Пазьняка яе зрабілі мастакі Яўген Кулік, Мікола Купава, Лявон Бартлаў ды іншыя.
Партрэт. Яўген Кулік. Аўтар Леанід Шчамялёў
Больш падзей гэтага дня ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/Q1pQ3