Палітвязьню Зьмітру Дашкевічу прысудзілі дадатковыя 1 год і 3 месяцы калёніі строгага рэжыму
Пра гэта піша @nashaniva са спасылкай на сяброў палітвязьня. Дашкевіча асудзілі паводле ч. 1 арт. 411 (Злоснае непадпарадкаваньне патрабаваньням адміністрацыі калёніі) і па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу (арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, ці актыўны ўдзел у іх). Справы разглядаў суд Першамайскага раёну Менску:
https://smarturl.click/DaOyE
Новая схема аплаты АРІП, зьмены пры абмене валюты. Што новага будзе ў кастрычніку
Паглядзелі, якіх зьменаў чакаць беларусам з новага месяца. Зьмены ў АРІП і новая сыстэма налічэньня «камуналкі», новае ў абмене валюты, больш людзей будуць плаціць абавязковыя ўнёскі ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва, павысяць некаторыя пэнсіі, запрацуе Міжнародны фонд дапамогі беларускім палітвязьням — расказваем падрабязна:
https://smarturl.click/0eAz8
Літва перадала ў Гаагу дакумэнты для прыцягненьня Лукашэнкі да крымінальнай адказнасьці
Урад Літвы 30 верасьня афіцыйна перадаў у Офіс пракурора Міжнароднага крымінальнага суду ў Гаазе матэрыялы аб зьдзяйсьненьні прадстаўнікамі рэжыму Лукашэнкі трансгранічных злачынстваў супраць чалавечнасьці ў адносінах да беларусаў.
https://smarturl.click/Q1Yxp
У Расеі ў таропецкім арсэнале былі ракеты, прывезеныя зь Беларусі, — Conflict Intelligence Team
Група расьсьледнікаў Conflict Intelligence Team паведаміла, што ў падарваным Украінай арсэнале ў Таропцы Цьверскай вобласьці былі прывезеныя пасьля рамонтна-тэхнічнага абслугоўваньня ракеты зь Беларусі.
https://smarturl.click/LYLkl
Былога палітзьняволенага дэсантніка з Салігорску Руслана Акостку эвакуавалі зь Беларусі
Руслана арыштавалі ў лістападзе 2020 году за пратэст у памяць забітага Рамана Бандарэнкі. Тады Руслан прайшоў амаль праз увесь Салігорск зь бел-чырвона-белым сьцягам, чым і стаў вядомым.
https://smarturl.click/yqaOJ
Гэта як біць безабароннага. Пра чалавечы фактар у апазыцыі і ўладзе
На першы погляд, ня самае дарэчнае сёньня пытаньне — «Ці палітык Марыя Калесьнікава?» — выклікала ўсплёск эмоцыяў у сеціве ды прымусіла пільней угледзецца ў беларускую сытуацыю як дома, так і за мяжой, як ва ўладзе, так і ў апазыцыі. Піша Сяргей Дубавец.
https://smarturl.click/w9xZ8
У Аўстрыі на выбарах перамаглі ультраправыя. Яны выступаюць супраць мігрантаў і дапамогі Ўкраіне
Паводле папярэдніх афіцыйных вынікаў, абвешчаных Міністэрствам унутраных спраў, ультраправая Партыя свабоды Аўстрыі (FPÖ) перамагла на парлямэнцкіх выбарах у Аўстрыі з 29,2% галасоў.
https://smarturl.click/Ad8o4
35 гадоў таму ў Менску адбыўся першы Чарнобыльскі Шлях
30 верасьня 1989 адбыўся першы Чарнобыльскі Шлях у Менску. З ініцыятывы БНФ каля 30 тысяч чалавек прайшлі ад гадзіньнікавага заводу і правялі мітынг на тагачаснай плошчы Леніна.
Больш падзей гэтага дня ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/LYL7j
Галоўнае за 29 верасьня
«Я гаваркая істота на памежжы трох моваў», — перакладчыца Марына Хоббель пра жыцьцё і творчасьць у Нарвэгіі
Адкуль у нас гэтае слова? Моўны ТЭСТ
Лукашэнка памілаваў свайго былога ахоўніка Ўцюрына, асуджанага за хабар
Беларускіх біятляністаў зноў не дапусьцяць да міжнароднага сэзону
На тэрыторыі Віленскага аэрапорту ўпаў паветраны шар з кантрабандай зь Беларусі
У Малдове пасьля забароны некалькіх расейскіх сайтаў дзяржаўныя ведамствы атакавалі вандалы
Атакі адбыліся ў Кішынёве ў ноч на 29 верасьня.
https://smarturl.click/ppd9j
Беларускіх біятляністаў зноў не дапусьцяць да міжнароднага сэзону
Біятляністы зь Беларусі ня змогуць выступіць у новым міжнародным сэзоне, паведамілі ў Міжнародным саюзе біятляністаў (IBU). Таксама абмежаваньні тычацца і біятляністаў з Расеі.
https://smarturl.click/2qQZJ
Лукашэнка памілаваў свайго былога ахоўніка Ўцюрына
Стала вядома пра выхад на свабоду былога набліжанага да Лукашэнкі. Ён не правёў за кратамі і паловы прызначанага тэрміну.
https://smarturl.click/l5dYd
👆🏻Запытайся ў Дубаўца. Вы параўналі Лукашэнку з Мураўёвым-вешальнікам, а які можа быць «тытул» у самога Лукашэнкі?
25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.
Калі глядзець на маштабы русыфікацыі, дык Лукашэнка тут фігура шмат меншага маштабу, чым Мураўёў. Дарэчы, Мураўёў назваў сябе вешальнікам сам. Калі ў яго спыталіся, ці не сваяк ён павешанаму дзекабрысту Сергею Мураўёву-Апосталу, ён адказаў: «Я ня з тых Мураўёвых, што былі павешаныя, а з тых, якія вешаюць». Лукашэнка — турэмнік, той, для якога турма — гэта хутчэй норма, «гатэль». Калісьці ў 2010-м, калі ён надзеў кайданкі на ўсіх кандыдытаў у прэзыдэнты, ён і сам казаў, што пасадзіў іх у «гатэль» для іхнай жа бясьпекі.
495 гадоў таму быў зацьверджаны першы Статут ВКЛ
29 верасьня 1529 году быў зацьверджаны першы Статут Вялікага Княства Літоўскага, збор законаў фэадальнага права, помнік старабеларускай юрыдычнай думкі і пісьменнасьці. У арыгінале меў назву «Права писаные даны панству Великому Князьству Литовскому, Рускому, Жомойтскому и иных через наяснейшого пана Жикгимонта з божее милости короля полского, великого князя литовского, руского, пруского, жомойтского, мазовецкого и иных». Статут быў падрыхтованы на аснове кадыфікацыі і сыстэматызацыі норм мясцовага звычаёвага права, пастаноў судовых і дзяржаўных установаў, Судзебніка 1468 году і прывілеяў.
65 гадоў назад нарадзіўня Вітаўт Мартыненка, музычны крытык і журналіст, удзельнік нацыянальнага адраджэнскага руху 1980-х гадоў.
Пра іншыя падзеі і даты гэтага дня ў гісторыі Беларусі і сьвету чытайце па спасылцы:
https://smarturl.click/RAO3J
Колькі каштуе ў Беларусі інфармацыя і яе адсутнасьць
Лісты палітзьняволеным даходзяць рэдка, некаторыя людзі ў турмах застаюцца ў поўнай інфармацыйнай ізаляцыі. Сёньня, 28 верасьня, UNESCO адзначае Міжнародны дзень усеагульнага доступу да інфармацыі, і ў Беларусі ў гэтага дня сваё адценьне.
За апошнія гады рэжым Лукашэнкі зрабіў вельмі шмат для таго, каб сьвет меней ведаў пра тое, што адбываецца ў Беларусі, а людзі ў самой краіне адчувалі сябе самотнымі і кінутымі. Зусім не абавязкова будаваць сапраўдныя муры ўздоўж усёй мяжы ці забараняць людзям выяжджаць з краіны — дастаткова стварыць прапагандысцкі кокан ці хоць бы пустэчу на тым месцы, дзе павінна была б быць своечасовая і праўдзівая інфармацыя.
Піша Наста Захарэвіч:
https://smarturl.click/RAOJ9
Ці будуць судзіць Лукашэнку. Рыжанкоў і Ціханоўская ў ААН
Беларусь на сустрэчах ААН у Нью-Ёрку прадстаўлялі дзьве дэлегацыі: міністра замежных справаў Максіма Рыжанкова і лідэркі дэмакратычных сілаў Сьвятланы Ціханоўскай. Якіх вынікаў можна чакаць ад гэтых візытаў? І чаму Аляксандар Лукашэнка так расхваляваўся наконт магчымага разгляду яго справы ў Гаазе?
Абмяркоўваем з палітолягам і гісторыкам Розай Турарбекавай і юрысткай-міжнародніцай, кандыдаткай юрыдычных навук Кацярынай Дзяйкалай:
ВІДЭА цалкам: https://youtu.be/trZXOezV-VQ
Пайшоў у адстаўку каталіцкі біскуп, які не спрыяў беларусізацыі Горадзеншчыны і не асудзіў гвалт у 2020 годзе
Біскуп Аляксандар Кашкевіч (на фота зьлева) кіраваў Горадзенскай дыяцэзіяй 33 гады. Паводле сьведчаньняў сьвятароў, прынамсі ў пачатку ягонага біскупскага служэньня ад Кашкевіча складана было атрымаць дазвол на багаслужбы па-беларуску, у большасьці касьцёлаў на Горадзеншчыне маліліся па-польску.
Кіраўніком Горадзенскай дыяцэзіі стаў нядаўна прызначаны біскуп з Ваўкавыску Ўладзімер Гуляй (на фота справа).
https://smarturl.click/G6O1g
У Гомлі завочна судзяць праваабаронцу Алену Масьлюкову
У судзе Гомельскай вобласьці 30 верасьня пачаўся разгляд справы праваабаронцы і экалягічнай актывісткі Алены Масьлюковай. Суд адбываецца ў закрытым рэжыме, судзяць яе завочна.
https://smarturl.click/xBz0e
Apple для ААЦ і Windows для Мінэканомікі. Колькі дзяржава траціць на заходняе абсталяваньне і праграмы на фоне размоваў пра айчынны софт
«Альтэрнатывы няма і ня будзе. Пакуль гэта немагчыма». Колькі дзяржава траціць на замежны софт і тэхніку на фоне размоваў пра свае ноўтбукі, Windows і офісны пакет.
https://smarturl.click/JDOww
Міністар замежных справаў Беларусі з трыбуны ААН паскардзіўся на санкцыі і абвінаваціў Захад у вайне «да апошняга ўкраінца»
«Галоўным інтарэсам» Захаду зьяўляецца «захаваньне дамінаваньня на плянэце», — заявіў міністар замежных справаў Беларусі Максім Рыжанкоў, выступаючы на 79-й сэсіі Генэральнай асамблеі ААН.
«Такое ўражаньне, што ў беларускай дыпляматыі зьявіўся свой Рыбэнтроп», — так выступ Рыжанкова пракамэнтаваў намесьнік старшыні Аб’яднанага пераходнага кабінэту Павал Латушка.
https://smarturl.click/M1OZ4
На сайце Белтэлерадыёкампаніі абнародавалі неіснуючы ўказ Лукашэнкі
На сайце Беларускай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі (БДТРК) у рубрыцы «Рэклямныя навіны» апублікаваны скрын нібыта ўказу Аляксандра Лукашэнкі «Аб сродках падтрымкі мігрантаў у памежных абласьцях РБ» № 370 ад 27 верасьня 2024 году.
https://smarturl.click/0eAn7
«Лятарэя з высокімі стаўкамі». За амаль два гады затрымалі пасьля вяртаньня ў Беларусь з-за мяжы ня менш як 260 чалавек
«Сілавікі ўсё роўна будуць працаваць па гэтых пытаньнях, таму што яны маюць і матэрыяльную зацікаўленасьць, і па службе. Таму ім па барабану, колькі гадоў пройдзе. Гэта так званыя „злачынствы экстрэмісцкай накіраванасьці“, па іх ня дзейнічае тэрмін даўнасьці. Таму і праз восем ці дзесяць гадоў усё роўна для іх будзе станавіць цікавасьць. Канечне, калі лукашызм столькі пражыве». Чаму беларусы рызыкуюць вяртацца на Радзіму з-за мяжы.
https://smarturl.click/e5eED
«Паміж мусульманамі і хрысьціянамі Беларусі канфліктаў не было». Памёр першы муфтый Беларусі Ісмаіл Александровіч
Яму было 95 гадоў.
Ісмаіл Александровіч нарадзіўся ў Клецку ў 1929 годзе. Працаваў інжынэрам. У канцы 1980-х і пачатку 1990-х стаяў на чале ісламскага адраджэньня ў Беларусі.
У 1994-м ён узначаліў створанае Мусульманскае рэлігійнае аб’яднаньне ў Рэспубліцы Беларусь і быў муфтыем да 2005 года.
Ён быў пасьлядоўным прыхільнікам міжканфэсійнага дыялёгу. Пасьля тэракту ў Нью-Ёрку 11 верасьня 2001 году муфтый пракамэнтаваў Свабодзе, што «паміж мусульманамі і хрысьціянамі Беларусі канфліктаў не было і няма».
Ісмаіл Александровіч ганарыўся тым, што беларускія татары спрычыніліся да стварэньня Беларускай Народнай Рэспублікі.
https://smarturl.click/DaOln
На тэрыторыі Віленскага аэрапорту ўпаў паветраны шар з кантрабандай зь Беларусі
Здарэньне адбылося позьнім вечарам 28 верасьня. А 23:45 на тэрыторыі аэрапорту ўпаў «некіраваны» паветраны шар.
https://smarturl.click/l5d9m
Здымак facebook Dainius Gaižauskas
Наколькі карысныя яблыкі
Яблыкі — самая папулярная садавіна шмат дзе ў сьвеце, у тым ліку ў Злучаных Штатах Амэрыкі і эўрапейскіх краінах, да ліку якіх належыць і Беларусь. Газэта The New York Times сабрала аргумэнты мэдыкаў, чаму папулярнасьць яблыкаў — гэта вельмі добра.
https://smarturl.click/5OD8D
Адкуль у нас гэтае слова? Моўны ТЭСТ
Многія людзі, нават далёкія ад мовазнаўчай навукі, жыва цікавяцца паходжаньнем словаў. Этымалёгія слова сапраўды бывае нечканай, сьведчыць пра павароты лёс народу, а часам і пра крэатыўнасьць майстроў слова. Моўны тэст.
https://smarturl.click/ppdY7
💌 Падсумаваньне тыдня — у рассылцы Свабоды!
У апошнім выпуску расказваем пра прымусовую працу палітвязьняў і спальваньне кніг у беларускіх калёніях, міжнародную ізаляцыю Пуціна і Лукашэнкі і «піяр дыктатуры» ў Беларусі, марш гіпі ў Горадні ў часы таталітарызму і масавыя затрыманьні прадстаўнікоў ЛГБТК+ па ўсёй краіне ў апошні месяц. Пра гэта і шмат што яшчэ — чытайце тут.
👉🏻 Падпісвайцеся на рассылку і чытайце штосуботу: http://eepurl.com/ijMaIv
«Я гаваркая істота на памежжы трох моваў», — перакладчыца Марына Хоббель пра жыцьцё і творчасьць у Нарвэгіі
У Нарвэгіі распачалі вялікую выдавецкую сэрыю кніг беларускіх аўтараў. «Такога не было яшчэ ня толькі ў Нарвэгіі, але і ўва ўсёй Скандынавіі», — кажа перакладчыца і паэтка Марына Хоббель. Пагаварылі зь ёй пра жыцьцё ў Нарвэгіі і беларускую восень у Осла, пра нарвэскую апантанасьць Расеяй і паэзію беларускіх пратэстаў, а таксама пра «гаваркую істоту» на памежжы трох моваў.
https://smarturl.click/yqazd
«Яны заб’юць мяне за гэта». Судзьдзя, які ўцёк з Польшчы ў Беларусь, апублікаваў незвычайныя пасты
Вечарам у пятніцу 27 верасьня ў блогу польскага судзьдзі Томаша Шмыта, які ўцёк у Беларусь, зьявіліся дзіўныя запісы на польскай і расейскай мовах. Увагу на публікацыі зьвярнуў партал reform. news. «Яны заб’юць мяне за гэта», — гаварылася ў адной з публікацый у сетцы X.
https://smarturl.click/nydG9
МЗС Літвы назвала ўмовы для нармалізацыі дачыненьняў з афіцыйным Менскам
Заява зьнешнепалітычнага ведамства Літвы стала адказам на артыкул міністра замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў, апублікаваны 26 верасьня ў дзяржаўным выданьні sb. by.
У публікацыі Рыжанкоў заклікаў Літву перагрузіць двухбаковыя дачыненьні і вярнуцца да «нармальнага раўнапраўнага дыялёгу» і эканамічнай супрацы.
У МЗС Літвы сьцьвярджаюць, што не атрымлівалі ад Беларусі ніякіх прапаноў па аднаўленьні стасункаў зь Літвой, і адзначаюць, што гэта стане магчымым толькі тады, калі Менск правядзе дэмакратычныя рэформы, вызваліць палітвязьняў, а тых, хто праводзіць рэпрэсіі, прыцягнуць да адказнасьці.
https://smarturl.click/xBzQZ