З выбараў у Каардынацыйную раду пасьля адмовы Азарава зьняцца, знялі ўвесь сьпіс «Закон і правапарадак»
Раней каманда «Закон і правапарадак» правяла нараду і большасьцю галасоў прыняла рашэньне падтрымліваць Аляксандра Азарава і пакінуць яго ў сьпісе.
https://smarturl.click/AdaDy
Азараў адмовіўся зьняцца з выбараў у Каардынацыйную раду пасьля патрабаваньня выбарчай камісіі
Каманда «Закон і правапарадак» правяла нараду і большасьцю галасоў прыняла рашэньне падтрымліваць Аляксандра Азарава і пакінуць яго ў сьпісе.
https://smarturl.click/e5ave
Сыходзяць самі, звальняюць пасьля паліграфу. Чаму ў міліцыі бракуе кадраў і як праблему вырашаюць улады
У беларускай міліцыі заўсёды не было дастаткова кадраў. Пасьля 2020 году сытуацыя пагоршылася. Былы сілавік Уладзімер Жыгар расказаў Свабодзе, чаму, нягледзячы на ўсе перавагі, ахвотнікаў служыць у міліцыі не стае.
https://smarturl.click/jkVm8
Турарбекава мусіць выключыць двух мужчын са свайго сьпісу кандыдатаў на выбары ў КР, каб адпавядаць гендарным квотам
У адваротным выпадку яе сьпіс аб’яднаньня «Наша справа» могуць выключыць з выбараў у Каардынацыйную Раду.
Пасьля прыняцьця рашэньня па гэтым пытаньні Выбарчая камісія перайшла да абмеркаваньня рассылкі Аляксандрам Азаравым паведамленьня праз чат-бот пляна «Перамога». Азараву выставілі ўмову зьняцьця з выбараў. Ён павінен агучыць сваё рашэньне а 9-й раніцы 24 траўня.
https://smarturl.click/2qEgW
У беларускай вёсцы на мяжы з Украінай правялі эвакуацыйныя вучэньні
У вёсцы Жмурнае Лельчыцкага раёну, што за 7 кілямэтраў ад мяжы з Украінай, 23 траўня правялі вучэньні па «часовым адсяленьні насельніцтва».
https://smarturl.click/Q1QA3
Навошта Пуцін едзе ў Беларусь?
Ці можа візыт расейскага кіраўніка Ўладзіміра Пуціна сьведчыць пра дадатковае ўцягваньне Беларусі ў вайну? Ці выявіла кардынальна розныя падыходы кампанія па выбарах у Каардынацыйную Раду? Чаму ўлады так апантана змагаюцца з КР? Якую новую палітычную ролю можа адыграць новы склад Каардынацыйнай Рады?
На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПІК Свабоды» адказвае доктар палітычных навук, дырэктар інстытуту «Палітычная сфэра» Андрэй Казакевіч.
ВІДЭА: https://www.youtube.com/watch?v=EAMqyPtbVJU
У Беларусі зноў увялі строгія правілы правядзеньня выпускных вечарынаў. Улады расьпісалі нават маршруты сустрэчы сьвітаньня і сцэнары «масавых гуляньняў». Відэа Свабоды
Читать полностью…Свабода правяла расьсьледаваньне на тэму так званага «літвінізму», каб разабрацца, хто стварае напружанасьць у беларуска-літоўскіх дачыненьнях. Як выявілася, акаўнты, якія публікуюць правакацыйныя відэа і зь якіх ідуць пагрозы літоўскім урадоўцам, ананімныя і новыя — створаныя летась ці сёлета.
Мы пагаварылі з ахвярамі правакацый, выйшла на тых, хто гэтыя правакацыі ўчыняе, а таксама атрымала камэнтары экспэртаў і дзяржаўных сьледчых органаў Літвы:
https://youtu.be/Sb7drWH_D20
У Літве забароняць увоз зь Беларусі і Расеі амаль трох тысяч відаў сельгаспрадукцыі
Міністэрства сельскай гаспадаркі Літвы падрыхтавала канкрэтны пералік сельскагаспадарчай прадукцыі і кармоў расейскага і беларускага паходжаньня, увоз якіх забароняць з 3 чэрвеня. У пераліку цяпер больш за 2,8 тысячы відаў прадукцыі. Яго яшчэ мусіць зацьвердзіць сваёй пастановай урад Літвы:
https://smarturl.click/aJvpg
«Нават статус палітвязьня могуць зрабіць незаконным». У Празе пачаўся кангрэс, прысьвечаны сытуацыі палітвязьняў у Беларусі
Больш за 70 чалавек бяруць удзел у кангрэсе #WithoutJustCause: праваабаронцы, прадстаўнікі гуманітарных ініцыятываў, знаўцы права, беларускія і замежныя палітыкі й дыпляматы, а таксама былыя палітзьняволеныя і іхныя сямейнікі. Гэта першы пасьля падзеяў 2020 году буйны экспэртна-палітычны збор, прысьвечаны крызісу ў галіне правоў чалавека ў Беларусі і дапамозе тым, хто прайшоў праз рэпрэсіі.
Наведалі кангрэс і пагутарылі зь яго ўдзельнікамі:
https://smarturl.click/vwOWg
Украінскія сілы зьнішчылі яшчэ адзін расейскі карабель у Севастопалі. У Расеі не камэнтуюць
Група расьсьледнікаў Conflict Intelligence Team у выніку вывучэньня спадарожнікавых здымкаў пацьвердзіла зьнішчэньне расейскага ракетнага карабля «Циклон», пра якое ўкраінскі Генштаб заяўляў 21 траўня. На здымках «ракетнага карабля „Циклон“ ля прычалу ня бачна, але зьявіўся выратавальны катэр праекту 23370, прызначаны для выкананьня падводна-тэхнічных работ»:
https://smarturl.click/Ee6g4
Лукашэнка прызначыў новага начальніка Генштабу
Ім стаў Павал Муравейка, які раней быў намесьнікам дзяржсакратара Рады бясьпекі. Ён знаходзіцца пад заходнімі санкцыямі.
У кастрычніку 2023-га Муравейка заявіў, што «Беларусь мае права прасячы калідор у Літву сілай зброі» ў адказ на ўвядзеньне Літвой санкцыяў.
У Беларусі за шпіянаж арыштавалі грамадзянку Літвы
У раскладзе Менскага гарадзкога суду 3 чэрвеня ўказаны разгляд справы супраць Алены Раманаўскене, якую абвінавачваюць у агентурнай дзейнасьці (артыкул 358-1 Крымінальнага кодэксу Беларусі), заўважыла @nashaniva.
З чым зьвязаная справа супраць Раманаўскене, невядома. Паводле выстаўленага артыкулу жанчыне пагражае ад 3 да 7 гадоў калёніі. Паседжаньне пройдзе ў закрытым рэжыме.
Быкаў на Свабодзе. Пра шчасьце
19 чэрвеня беларусы адзначаць 100-годзьдзе Васіля Быкава (1924–2003) — клясыка беларускай літаратуры і нацыянальнага генія. Штодня цягам месяца мы будзем публікаваць цытаты творцы, прамоўленыя ў розныя гады ў эфірах і перадачах Радыё Свабода.
Чытайце і слухайце: Васіль Быкаў на Свабодзе https://smarturl.click/4kDJw
Міністэрства адукацыі забараніла сьвяткаваць выпускныя ў кавярнях
У Беларусі зноў увялі строгія правілы правядзеньня выпускных вечарынаў. Улады расьпісалі нават маршруты сустрэчы сьвітаньня і сцэнары «масавых гуляньняў».
https://smarturl.click/yqv5v
Са сьпісу Турарбекавай, каб выканаць гендарную квоту, зьняліся два ўдзельнікі-мужчыны
Сьпіс «Наша справа» на чале з Розай Турарбекавай скароціцца на дзьве асобы, каб выканаць гендарную квоту, уведзеную на выбары ў Каардынацыйную раду. Выбарчая камісія аднагалосна ўхваліла запыты аб выдаленьні са сьпісу Віктара Саскевіча (нумар 13) і Андрэя Жукаўца (нумар 12).
Быкаў на Свабодзе. Пра Янку Купалу
19 чэрвеня беларусы адзначаць 100-годзьдзе Васіля Быкава (1924–2003) — клясыка беларускай літаратуры і нацыянальнага генія. Штодня цягам месяца мы будзем публікаваць цытаты творцы, прамоўленыя ў розныя гады ў эфірах і перадачах Радыё Свабода.
Чытайце і слухайце: Васіль Быкаў на Свабодзе https://smarturl.click/4kDJw
Ужо сёньня: 120 гадоў беларускаму паэту Адаму Русаку
24 траўня 1904 году нарадзіўся Адам Русак, беларускі паэт-песеньнік і музыка, заслужаны дзяяч культуры Беларускай ССР. Аўтар славутых «Бывайце здаровы» і «Лясной песьні».
Больш падзей 24 траўня ў гісторыі ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/nynWV
Галоўнае за 23 траўня
✏️ «Нават статус палітвязьня могуць зрабіць незаконным». У Празе пачаўся кангрэс па сытуацыі палітвязьняў у Беларусі
✏️ Ня толькі сьвята. Як у Вільні адзначылі 70-годзьдзе беларускай службы Радыё Свабода
✏️ «Наш Быкаў». Івонка Сурвіла: «Здымак з Быкавым у мяне на сьцяне: штодня бачу яго»
✏️ Бракуе кіроўцаў і кандуктараў, парушаны расклад руху. Якія праблемы мае беларускі грамадзкі транспарт
✏️ «Два з паловай гады на паўзе». Блогерка Дар’я Афанасьева пра зьняволеньне ў гомельскай калёніі
✏️ Ці пераважыць Ціханоўскую Каардынацыйная рада? Тлумачэньне палітоляга Казакевіча
✏️ У Беларусі за шпіянаж арыштавалі грамадзянку Літвы
✏️ Стала вядома прозьвішча беларускага дывэрсанта, які спрабаваў падарваць інфраструктуру Ровенскай АЭС
✏️ Лукашэнка прызначыў новага начальніка Генштабу
✏️ Пуцін прыедзе ў Менск 23 траўня з двухдзённым візытам
✏️ Заснавальнік клінікі «Новы зрок» адказаў на спэцвядзеньне: «Успрымаю гэта як народную ўзнагароду»
✏️ Швэцыя спрасьціла працэдуры легалізацыі беларусаў, скарэктаваўшы ацэнку Беларусі як краіны, куды небясьпечна вяртацца
Швэцыя спрасьціла працэдуры легалізацыі беларусаў
Швэцыя зьмяніла ацэнку Беларусі ў сваім міграцыйным заканадаўстве, што служыла прычынай для адмоваў беларусам у легалізацыі.
Што зьмянілася?
https://smarturl.click/4kzVm
Кітай працягвае скарачаць імпарт беларускага калію
У студзені — красавіку 2024 году ў параўнаньні з аналягічным пэрыядам мінулага 2023 году аб’ёмы імпарту калію ў Кітай зь Беларусі прыкметна скараціліся, а з Расеі і Канады — вырасьлі.
Летась Беларусь была ключавым экспартэрам калію ў Кітай.
https://smarturl.click/9zQRG
Рэакцыя Алега Каўрыгіна: «Гэтым рашэньнем мяне прызналі сумленным чалавекам»
Заснавальнік клінікі «Новы зрок» расказаў Свабодзе, як ставіцца да шэрагу абвінавачваньняў, якія ўлады высунулі супраць яго.
«Гэта было чакана, я 15 год жыву ў Літве, плачу падаткі, да мяне тут няма прэтэнзій. На момант майго адʼезду зь Беларусі да мяне прэтэнзій таксама не было. Пасьля адʼезду на мяне завялі тры крымінальныя справы, якія скончыліся абсалютна нічым і паказалі, што я не вінаваты. Яны закрыты за адсутнасьць складу злачынства. Я паглядзеў артыкулы, якія мне зараз інкрымінуюць: там і „захоп улады“ ў Беларусі, і „экстрэмізм“, і „тэрарызм“, цэлая куча ўсяго, што дазваляе судзіць завочна.
Іх дзеяньні прадыктаваныя дзьвюма рэчамі. Першая — фінансавы складнік, адбор сродкаў замежнага інвэстара, каб набіваць свае кашалькі. Другая — гэта страх, ён заключаецца ў тым, што я не зьяўляюся прафэсійным палітыкам, не атрымліваў нейкіх грантаў, не навучаўся ў нейкіх інстытутах. Але ёсьць людзі, якія выклікаюць давер у насельніцтва, па родзе сваёй дзейнасьці я меў зносіны зь вялікай колькасьцю людзей у Беларусі. Я там вывеў мікрахірургію вока з каменнага веку на эўрапейскі ўзровень. У людзей ёсьць сваё меркаванае пра мяне».
Больш падрабязна пра рэакцыю Алега Каўрыгіна пад спасылкай: https://smarturl.click/aJvyd
Супраць былога кіраўніка клінікі «Новы зрок» пачалі спэцвядзеньне
Ігару Каўрыгіну выставілі 13 розных абвінавачаньняў па 9 артыкулах Крымінальнага кодэксу. Колішні кіраўнік менскай клінікі «Новы зрок» вымушана пакінуў Беларусь і жыве за мяжой.
https://smarturl.click/aJvyd
У бацькоў легкаатлеткі Крысьціны Ціманоўскай дома праводзяць ператрус супрацоўнікі СК
Пра гэта паведаміла сама Ціманоўская і дадала: калі ў СК ёсьць пытаньні да яе, яна «запрашае іх у свой новы дом на ператрусы і размовы», бо «ніхто не нясе адказнасьці за яе, акрамя яе самой». Паводле Ціманоўскай, апошнія гады для яе сям’і і так былі вельмі цяжкімі — «рак у мамы (дзякуй Богу ўдалося вылечыць), інсульт у бацькі (зараз ён інвалід)»:
https://smarturl.click/B6m3x
«Пакуль мы тут п’ем лятэ, дзяўчаты там цягаюць сьнег». Блогерка — пра зьняволеньне ў гомельскай калёніі і жыцьцё пасьля вызваленьня
«Адпала жаданьне забаўляцца. З думкамі пра жанчын, якія засталіся за кратамі, цяжка жыць. Я выйшла ня тым чалавекам, якім была раней. Я была раней вельмі сяброўскай. Цяпер жа, па вызваленьні, ня кідалася ў камунікацыі, ляжала два тыдні на канапе і глядзела ў сьцяну», — расказвае Дар'я Афанасьева.
Дар’ю асудзілі за здымак са жнівеньскага маршу пратэсту 2020 году. Яна вызвалілася сёлета 30 сакавіка. Былая зьняволеная расказала пра жыцьцё за кратамі і пасьля:
https://smarturl.click/qlyOB
Пуцін прыедзе ў Менск 24 траўня з двухдзённым візытам
Візыт адбудзецца 23-24 траўня, Пуцін правядзе перамовы з Аляксандрам Лукашэнкам, анансуе набліжаны да Лукашэнкі тэлеграм-канал «Пул первого».
Афіцыйна паведамляецца, што бакі абмяркуюць «стан і пэрспэктывы разьвіцьця ўсяго комплексу беларуска-расейскіх адносінаў», «інтэграцыйны парадак дня і рэалізацыю рашэньняў, прынятых Вышэйшым дзяржсаветам Саюзнай дзяржавы»; «прасоўваньне сумесных гандлёва-эканамічных і каапэрацыйных праектаў, умацаваньне бясьпекі, «міжнародны парадак дня, абстаноўку ў рэгіёне, сумеснае рэагаваньне на выклікі і пагрозы».
Стала вядома прозьвішча беларускага дывэрсанта, які спрабаваў падарваць інфраструктуру Ровенскай АЭС
Грамадзяніна Беларусі Івана Яравога, які выконваў дзеяньні «па заданьні расейскай вайсковай выведкі», асудзілі на 15 гадоў пазбаўленьня волі. У судзе ён назваў прозьвішчы ці пазыўныя сваіх куратараў, цалкам прызнаў сваю віну і расказаў, як прыбыў ва Ўкраіну.
Расказваем падрабязнасьці: https://smarturl.click/l5nBB
Стала вядома, якія зьвесткі пра даходы беларусаў банкі павінны перадаць падатковай да 1 верасьня
Да 1 верасьня банкі Беларусі павінны перадаць падатковай зьвесткі пра кліентаў — фізычных асобаў, на рахункі якіх за 2023 год паступіла агулам 150 тысяч рублёў і больш. Банкі мусяць паведаміць падатковай інспэкцыі нумар рахунку кліента, валюту, у якой прыйшлі грошы, даты адкрыцьця і закрыцьця рахунку (то бок, нават калі закрыць рахунак, зьвесткі ўсё адно перададуць падатковай) і асабістыя зьвесткі кліента банку:
https://smarturl.click/ZykpY
Тры гады таму ўлады прымусова пасадзілі самалёт Ryanair, каб затрымаць Рамана Пратасевіча і Соф'ю Сапегу
23 траўня 2021 году ў Беларусі прымусова пасадзілі самалёт Ryanair, які ляцеў з Атэнаў у Вільню. Спэцслужбы затрымалі аўтара тэлеграм-каналу «Беларусь головного мозга» і былога рэдактара каналаў Nexta Рамана Пратасевіча і грамадзкую актывістку, грамадзянку Расеі Соф'ю Сапегу. Краіны ЭЗ, Украіна і інш. у адказ увялі санкцыі адносна авіязносінаў зь Беларусьсю.
6 траўня 2022 году Сапегу асудзілі на 6 гадоў калёніі агульнага рэжыму; праз год і 1 месяц яе памілавалі. Пратасевіча 3 траўня 2023 году асудзілі на 8 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму, а ўжо 22 траўня памілавалі ўказам Лукашэнкі.
Пра іншыя памятныя даты і падзеі 23 траўня — чытайце ў артыкуле: https://smarturl.click/vwOqQ
Самая прыязная — Польшча, у краінах Балтыі ўсё горш. Апублікаваныя новыя лічбы пра стан беларускага бізнэсу ў ЭЗ
Толькі 24% беларускіх прадпрымальнікаў, якія зарэгістравалі бізнэс у краінах Эўразьвязу, задаволеныя падтрымкай краін, якія іх прынялі. Самая прыязная — Польшча. У краінах Балтыі ўмовы рэлякацыі, легалізацыі беларусаў істотна пагоршыліся, кажуць у бізнэс-асацыяцыі АВВА.
https://smarturl.click/Ee61L