У Адэсе дэмантавалі помнік савецкаму сьпеваку і актору Ўладзіміру Высоцкаму
У Адэсе ў ноч на 31 сьнежня дэмантавалі помнік савецкаму паэту, барду і актору Ўладзіміру Высоцкаму. Аб рашэньні зьнесьці помнік стала вядома ў канцы верасьня 2024 году. Тады ж гарадскі выканкам Адэсы пастанавіў прыбраць помнікі паэту Аляксандру Пушкіну, пісьменьнікам Ісаку Бабелю і Максіму Горкаму.
Помнік Высоцкаму паставілі ў 2012 годзе каля будынка Адэскай кінастудыі, дзе Высоцкі зняўся ў васьмі мастацкіх фільмах, у тым ліку ў карціне «Месца сустрэчы зьмяніць нельга».
Фота і відэа зносу помніка па спасылцы:
https://smarturl.click/xBMo4
У 2024 годзе насельніцтва Зямлі вырасла на 71 мільён чалавек, у Беларусі працягваецца спад
Насельніцтва плянэты павялічылася ў 2024 годзе больш як на 71 мільён чалавек і да 1 студзеня 2025 году складзе 8,09 мільярда чалавек.
Паводле Белстату па стане 1 студзеня 2024 ў Беларусі жыло 9 155 978 чалавек.
З афіцыйнай статыстыкі вынікае, што з пачатку 2020 года колькасць жыхароў скарацілася на 254.281.
На фота дзеці на імпрэзе з нагоды «Дня Зямлі» ў школе ў Амрытсары (Індыя) 22 красавіка 2024.
https://smarturl.click/nyMZ4
Падатак на звышдаход, падатак на жывёлаў. Як вырастуць зборы для беларусаў у 2025 годзе
Падаражэе ўтрыманьне сабак, здача ў арэнду кватэр і плата за аўтамабілі. «Гэта індэксацыя на ўзровень інфляцыі». Як вырастуць падаткі з наступнага году і ці павялічыцца нагрузка на грамадзян.
https://smarturl.click/e5MxY
Жонка выдадзенага ў Беларусь каліноўца Верамейчыка хоча дамагчыся ўключэньня яго ў сьпіс на абмен
Паводле беларускі, важна, каб у выпадку абмену знайшлася дзяржава, якая дапаможа Васілю. Яна адзначыла, што блізкія, вядома, ня могуць разьлічваць на Літву, якая прызнала яго «пагрозай нацыянальнай бясьпецы».
https://smarturl.click/kjMQR
Суд у Паўднёвай Карэі выдаў ордэр на затрыманьне дзейнага прэзыдэнта краіны
Суд Сэула выдаў ордэр на затрыманьне дзейнага прэзыдэнта краіны Юн Сок Ёля за ўвядзеньне ім ваеннага становішча.
https://smarturl.click/9zaky
Якія прагнозы экспэртаў Свабоды на 2024 год спраўдзіліся
Напрыканцы 2023 году мы задалі 18 экспэртам некалькі пытаньняў пра тое, чаго чакаць у Беларусі і сьвеце ў 2024 годзе. Сёньня, у апошні дзень году, настаў час падвесьці вынікі і вызначыць, чые прагнозы аказаліся найбольш дакладнымі.
https://smarturl.click/jk6Gq
Запусьцілі новы музычны лэйбл для артыстаў, якія пакінулі Расею і Беларусь праз рэпрэсіі і цэнзуру
Мэдыямэнэджар Дэрк Саўэр і музычны крытык Арцемій Троіцкі запусьцілі музычны лэйбл ТМТ Music, які плянуе сканцэнтравацца на выданьні музыкі артыстаў, якія зьехалі з Расеі і Беларусі з прычыны цэнзуры і палітычнага ціску, паведамляе The Moscow Times. Першым рэлізам ТМТ Music стаў сынгл расейскага рэпэра Лігалайза «Мировые»:
https://smarturl.click/LY8jd
У Менску адкрылі копіі замежных рэстарацыяў
«Быў натхнёны ідэяй». У Беларусі адкрылі копіі замежных рэстарацый — уладальнікі ў Варшаве і Вільні заявілі, што не маюць нічога агульнага з менскімі двайнікамі. Расказваем, што пра гэта вядома.
У Расеі заявілі, што скасуюць мараторый на разгортваньне ракет сярэдняй і меншай далёкасьці зь ядзернымі боегалоўкамі
Адказваючы на пытаньне, ці можа Расея выйсьці з новай Дамовы аб скарачэньні стратэгічных наступальных узбраеньняў да заканчэньня тэрміну яе дзеяньня ў лютым 2026 году, кіраўнік МЗС Расеі Сяргей Лаўроў сказаў, што цяпер «няма ніякіх умоваў» для стратэгічнага дыялёгу з Вашынгтонам і што «мараторый на разгортваньне ракет малой і сярэдняй далёкасьці ўжо не зьяўляецца практычна жыцьцяздольным і ад яго давядзецца адмовіцца»:
https://smarturl.click/G61DQ
Расея і Ўкраіна правялі новы абмен палоннымі
Ва Ўкраіну вярнуліся 189 палонных, сярод іх вайскоўцы — абаронцы «Азоўсталі» і Марыюпаля, ЧАЭС, вострава Зьмяіны і вайскоўцы з розных кірункаў фронту — і двое мірных жыхароў, захопленых у Марыюпалі (👆🏻 фота @V_Zelenskiy_official).
Мінабароны Расеі заявіла, што ў рамках абмену вярнула 150 расейскіх вайскоўцаў. Іх вывезьлі на тэрыторыю Беларусі:
https://smarturl.click/z2Wan
Фуа-гра замест аліўе, беларускі кроп з-за акіяну. Як беларусы замежжа накрываюць сьвяточны стол
«Аліўе — гэта, бадай, адзіная страва, якая засталася ў нас ад Новага году нашага дзяцінства. Хаця новае пакаленьне, дзеці, якія нарадзіліся ад рэпатрыянтаў у Ізраілі, лічаць аліўе агіднай і дзіўнай салатай. Дзеці лічаць, што «гэтую дзіўную салату» ядуць іхныя бацькі на Новы год. Хаця я бачу, што салата гэтая перажыла ўсе традыцыі і «жывейшая за ўсіх жывых». Як беларусы ў эміграцыі накрываюць калядныя і навагоднія сталы.
https://smarturl.click/dpMkJ
Каго Беларусь страціла ў 2024 годзе
Успамінаем тых, хто ў 2024 годзе адышоў у вечнасьць і пакінуў па сабе памяць у беларускай гісторыі і ў нашых сэрцах.
https://smarturl.click/VDLmx
У Менскім гарадзкім судзе вынесьлі прысуд Славу Камісаранку — 6 гадоў калёніі. Справу завочна разглядала судзьдзя Анастасія Папко.
Камісаранку абвінавачвалі ў «паклёпе на Лукашэнку» (ч. 2 арт. 367 КК), «абразе Лукашэнкі» (ч. 1 арт. 368 КК) і «распальваньні варожасьці» (ч. 1 арт. 130 КК).
Казахстан адправіў «чорныя скрыні» самалёта Azerbaijan Airlines на экспэртызу ў Бразылію
29 сьнежня Ільхам Аліеў заявіў, што самалёт атрымаў пашкоджаньні «з прычыны абстрэлу зь зямлі». Паводле яго, паветранае судна AZAL зьбілі «не спэцыяльна», але некаторыя колы ў Расеі хацелі «замяць пытаньне».
https://smarturl.click/W3Mxk
Азэрбайджан зрабіў больш жорсткімі міграцыйныя правілы для расейцаў
Правілы пачнуць дзейнічаць з 2025 году. Зьмены адбыліся на фоне катастрофы з самалётам азэрбайджанскіх авіяліній.
https://smarturl.click/2q9Am
Прэм’ер-міністар Беларусі Раман Галоўчанка анансаваў новыя рэйсы ў Расею
У гэты ж час авіякампаніі іншых краін сьвету скарачаюць палёты ў Расею празь небясьпеку.
Пасьля інцыдэнту ў Грозным і крушэньня самалёта «Азэрбайджанскіх авіяліній» у горадзе Актаў (Казахстан) ужо прынамсі пяць авіякампаній адмянілі больш за сотню рэйсаў у расейскія гарады.
На фота самалёт кампаніі Belavia ў Маскве.
https://smarturl.click/yqMOj
Спыненьне транзыту газу з Расеі: што гэта зьменіць для Ўкраіны, Беларусі і Эўропы
З 1 студзеня 2025 году Ўкраіна спыняе транзыт расейскага газу да Эўропы. Гэтае рашэньне мае гістарычнае значэньне: упершыню за паўстагодзьдзя краіны Эўропы ня будуць атрымліваць прыродны газ з Расеі праз тэрыторыю Ўкраіны.
https://smarturl.click/RApGm
Пасьля зьніжэньня свайго ўраджаю Беларусь хоча імпартаваць бульбу з Казахстана
«Вялікія патрэбы» на імпарт казахстанскай бульбы маюць Расея і «нават Беларусь», сказаў кіраўнік Саюзу бульбаводаў і агароднікаў Казахстану Байжан Уалханаў.
https://smarturl.click/4kW6Y
Ток-шоў «Гутаркі»: комікі Ідрак Мірзалізадэ і Міхась Ільін — пра тое, якім быў 2024-ы
«Гутаркі» з Ідракам і Міхасём — апошнія ў гэтым годзе! У сьвяточным выпуску комікі разам з гледачамі разьвітваюцца з 2024-м, узгадваюць дзівацкія навагоднія гісторыі і дзеляцца сваімі сямейнымі традыцыямі.
https://smarturl.click/71xwR
Урад Беларусі да канца 2025 году працягнуў забарону на ўвоз асобных тавараў зь «недружалюбных краін»
Да 31 сьнежня 2025 году падоўжаная забарона на ўвоз і рэалізацыю ў Беларусі асобных відаў тавараў, а таксама на імпарт паслуг зь «недружалюбных краін», паведамляе прэс-служба ўраду. У адпаведнасьці з абноўленым дакумэнтам, у пералік уключаныя «асобныя тавары, якія паходзяць з Латвіі, Літвы, Польшчы, Чэхіі і Эстоніі».
У пералік уваходзяць піва, мыла, фарбы і шэраг іншых тавараў.
https://smarturl.click/w9MkQ
120 гадоў таму нарадзіўся Паўлюк Шукайла
31 сьнежня 1904 году нарадзіўся Паўлюк Шукайла, беларускі паэт і літаратурны крытык, у пачатку 1920-х — удзельнік падпольнага рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі. Ахвяра сталінскіх рэпрэсіяў, расстраляны ў красавіку 1939 году.
Пра іншыя падзеі 31 сьнежня ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/baMev
Украіна прадала 116 вагонаў арыштаванага беларускага калію за 2 мільёны даляраў
З выстаўленых у лістападзе на аўкцыён 433 вагонаў хлярыду калію вытворчасьці «Беларуськалія» сёньня прадалі груз, які знаходзіцца ў 116 чыгуначных вагонах агульнай вагой 8 123 тон — за 87,28 млн грыўняў (каля 2,06 млн даляраў ЗША). Грошы ад продажу арыштаваных актываў накіруюць на ўзмацненьне эканомікі і абароназдольнасьці Ўкраіны:
https://smarturl.click/ppM9E
Галоўнае за 30 сьнежня
✍🏻 Якім быў для Беларусі 2024 год? Вынікі году ад аглядальнікаў Радыё Свабода
🕯 Узгадваем, каго Беларусь страціла ў 2024 годзе
❤️ «Аднарог», грошы на лекі, перамога ў маратоне. 10 найлепшых беларускіх навінаў 2024 году
🚇 У Менску адкрылі тры новыя станцыі мэтро і пачынаюць праектаваць чацьвёртую лінію
👫 Мінімум 30 сем'яў за кратамі: як за 2024 год зьмянілася сытуацыя з палітвязьнямі. Больш за 1,7 тысячы чалавек асудзілі ў палітычных крымінальных справах
👨🏻⚖️ Ксяндза Генрыка Акалатовіча пакаралі на 11 гадоў калёніі нібыта за «здраду дзяржаве»
😆 Стэндап-коміку Славу Камісаранку завочна прысудзілі 6 гадоў калёніі за «абразу» Лукашэнкі
🥗 Фуа-гра замест аліўе, беларускі кроп з-за акіяну. Як беларусы замежжа накрываюць сьвяточны стол
🇵🇱 Польшча падоўжыла рэжым спрошчанага атрыманьня праязнога дакумэнту замежніка для беларусаў
5 падзеяў году ад аналітыкаў Свабоды
Якімі былі самыя важныя падзеі году? Якія прагнозы спраўдзіліся, якія — не? Чаго чакаць ад наступнага году? На пытаньні Юрыя Дракахруста адказваюць палітычныя аглядальнікі Радыё Свабода Валер Карбалевіч і Віталь Цыганкоў:
🎥 ВІДЭА: https://youtu.be/R-xXpvJHX54
Папулярнасьць беларускага бязьвізу ў жыхароў суседніх краін Эўразьвязу за год упала амаль удвая
З афіцыйных зьвестак Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі вынікае, што сёлета Беларусь па бязьвізе наведалі ў 1,9 разам менш жыхароў Латвіі, Літвы і Польшчы, чым за папярэдні год. Паказчык гэтага году саступіў ня толькі 2023-му, але і няпоўнаму 2022 году. Найбольш заўважальна зьнізілася колькасьць грамадзян Літвы, якія наведваюць Беларусь:
https://smarturl.click/YzMYe
Ксяндза Генрыка Акалатовіча асудзілі на 11 гадоў калёніі
Сьвятара Генрыка Акалатовіча прызналі вінаватым у «здрадзе дзяржаве». Пробашч касьцёла ў Валожыне не прызнаў сябе вінаватым. Судзіў сьвятара Ўладзімір Арэшка, вядомы тым, што асудзіў да зьняволеньня палітвязьняў Эдуарду Бабарыку, Рыгора Кастусёва, Аляксандра Фядуту:
https://smarturl.click/w9MRW
Беларускі суд прызнаў вінаватым у генацыдзе яшчэ аднаго нябожчыка
Вярхоўны Суд Беларусі прызнаў камандзіра 118-га батальёна ахоўнай паліцыі Канстанціна Смоўскага вінаватым у зьдзяйсьненьні генацыду — злачынстве, прадугледжаным арт.127 КК.
https://smarturl.click/xBMDL
Мінімум 30 сем'яў за кратамі. «Вясна» паказала ў лічбах, як за 2024 год зьмянілася сытуацыя з палітвязьнямі
2024 год адзначыўся і некалькімі хвалямі памілаваньняў, падчас якіх агулам на волю выйшлі 227 палітзьняволеных. Пры гэтым штодзённа па ўсёй Беларусі працягваюцца затрыманьні дзясяткаў чалавек, паведамляюць праваабаронцы.
https://smarturl.click/ZyMmv
У «Беларуснафце» заявілі аб рэкордным за апошнія 29 гадоў аб’ёме здабычы нафты
У пачатку 2024 году кампанія паведаміла аб адкрыцьці новага радовішча нафты ў Гомельскай вобласьці — на Гарцаўскай пляцоўцы ў Хойніцкім і Рэчыцкім раёнах. Ад распрацоўкі гэтага радовішча чакалі павелічэньня здабычы каля 1 мільёна тон нафты.
https://smarturl.click/LY813
«Аднарог», грошы на лекі, перамога ў маратоне. 10 найлепшых беларускіх навінаў 2024 году
Траім дзецям сабралі грошы на самыя дарагія ў сьвеце лекі. Беларуска выйграла маратон у ЗША. У Горадзенскай вобласьці знайшлі чырвонакніжную кветку, якую лічылі зьніклай. Свабода ўспомніла добрыя навіны 2024 году. https://smarturl.click/jk6ny