radiosvaboda | News and Media

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

16743

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Subscribe to a channel

Радыё Свабода — Беларусь

Ціханоўская павіншавала суграмадзян з Новым годам: «Мы ўсёй сям’ёй будуем наш агульны дом, дзе беларус беларусу беларус»

Дэмакратычная лідэрка Беларусі Сьвятлана Ціханоўская перад наступленьнем Новага 2025 году зьвярнулася да беларусаў у відэафармаце.

У сваёй прамове Ціханоўская надала найбольшую ўвагу сямейным традыцыям і доўгаму чаканьню беларусамі таго дня, калі ўсе зьбяруцца разам. Яна заклікала не адварочвацца ад беларушчыны, любіць адно аднаго і разам працаваць на стварэньне будучыні.

Відэа і тэкст па спасылцы:
https://smarturl.click/B6nVQ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Зянон Пазьняк зьвярнуўся да Аляксандра Лукашэнкі з просьбай спыніць рэпрэсіі

Кіраўнік руху «Вольная Беларусь» Зянон Пазьняк папрасіў Аляксандра Лукашэнку спыніць рэпрэсіі ў Беларусі. Пра гэта палітык сказаў у навагоднім відэазвароце, апублікаваным на Youtebe-канале руху. У звароце Пазьняк нагадаў, што раней зьвяртаўся да Лукашэнкі з просьбай выпусьціць палітычных зьняволеных:

«Зьяўляецца фактам тое, што палітычныя зьняволеныя выпускаюцца. Больш ста беларускіх вязьняў выпушчаныя з турмаў. Гэта вельмі добрыя дзеяньні. І сёньня, віншуючы ўсіх нас з Новым годам і зьвяртаючыся да Лукашэнкі, я хачу сказаць наступнае. Першы крок зроблены, павінен быць другі крок: трэба спыніць рэпрэсіі, трэба спыніць кідаць у турмы невінаватых людзей! Спыніцеся, выпусьціце іх!.. Гэта мая просьба. Гэта паўплывае на ўсіх. Гэта будзе спрыяць добрым справам».

https://smarturl.click/baMQV

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 31 сьнежня

📌 Падатак на звышдаход, падатак на жывёлаў. Як вырастуць зборы для беларусаў у 2025 годзе

📌 Якія прагнозы экспэртаў Свабоды на 2024 год спраўдзіліся

📌 Ток-шоў «Гутаркі»: комікі Ідрак Мірзалізадэ і Міхась Ільін — пра тое, якім быў 2024-ы

📌 Новы год і праваслаўныя Каляды ў Беларусі зноў пройдуць пад назіраньнем сілавікоў на вуліцах

📌 Улады Чэхіі вярнулі грамадзянства Ларысе і Яну Геніюшам

📌 Пасьля падзеньня свайго ўраджаю Беларусь хоча імпартаваць бульбу з Казахстану

📌 ЗША працягнуць падтрымліваць дэмакратычныя памкненьні беларускага народу — амбасада ЗША

📌 Колькі каштуе накрыць навагодні стол — параўноўваем цэны ў Менску, Вільні і Варшаве

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Улады Чэхіі вярнулі грамадзянства Ларысе і Яну Геніюшам

Упаўнаважаны орган уладаў Чэхіі, функцыі якога адпавядаюць беларускім органам ЗАГС, — так званы Matriční úřad, прыняў рашэньне, што ў 1948 годзе міністэрства ўнутраных спраў Чэхаславаччыны незаконна пазбавіла Ларысу і Яна Геніюшаў грамадзянства гэтай краіны.

Паўнамоцны прадстаўнік беларускай нацыянальнай мяншыні пры ўрадзе Чэскай Рэспублікі Алена Каварава паведаміла Радыё Свабода, што ў выніку шматлікіх і доўгіх намаганьняў беларускай грамадзе ўдалося дабіцца таго, што Ларысе і Яну Геніюшам было вернутая чэхаславацкае грамадзянства. А дакладней, як патлумачыла Алена, было прынятае рашэньне, што Ян і Ларыса Геніюшы ніколі грамадзянства Чэхаславаччыны ня трацілі — ад моманту атрыманьня яго ў 1947 годзе і кожны аж да сваёй сьмерці.

Камэнтар Алены Каваравай па спасылцы:
https://smarturl.click/5Ovpp

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Адэсе дэмантавалі помнік савецкаму сьпеваку і актору Ўладзіміру Высоцкаму

У Адэсе ў ноч на 31 сьнежня дэмантавалі помнік савецкаму паэту, барду і актору Ўладзіміру Высоцкаму. Аб рашэньні зьнесьці помнік стала вядома ў канцы верасьня 2024 году. Тады ж гарадскі выканкам Адэсы пастанавіў прыбраць помнікі паэту Аляксандру Пушкіну, пісьменьнікам Ісаку Бабелю і Максіму Горкаму.

Помнік Высоцкаму паставілі ў 2012 годзе каля будынка Адэскай кінастудыі, дзе Высоцкі зняўся ў васьмі мастацкіх фільмах, у тым ліку ў карціне «Месца сустрэчы зьмяніць нельга».

Фота і відэа зносу помніка па спасылцы:
https://smarturl.click/xBMo4

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У 2024 годзе насельніцтва Зямлі вырасла на 71 мільён чалавек, у Беларусі працягваецца спад

Насельніцтва плянэты павялічылася ў 2024 годзе больш як на 71 мільён чалавек і да 1 студзеня 2025 году складзе 8,09 мільярда чалавек.

Паводле Белстату па стане 1 студзеня 2024 ў Беларусі жыло 9 155 978 чалавек.

З афіцыйнай статыстыкі вынікае, што з пачатку 2020 года колькасць жыхароў скарацілася на 254.281.

На фота дзеці на імпрэзе з нагоды «Дня Зямлі» ў школе ў Амрытсары (Індыя) 22 красавіка 2024.

https://smarturl.click/nyMZ4

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Падатак на звышдаход, падатак на жывёлаў. Як вырастуць зборы для беларусаў у 2025 годзе

Падаражэе ўтрыманьне сабак, здача ў арэнду кватэр і плата за аўтамабілі. «Гэта індэксацыя на ўзровень інфляцыі». Як вырастуць падаткі з наступнага году і ці павялічыцца нагрузка на грамадзян.

https://smarturl.click/e5MxY

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Жонка выдадзенага ў Беларусь каліноўца Верамейчыка хоча дамагчыся ўключэньня яго ў сьпіс на абмен

Паводле беларускі, важна, каб у выпадку абмену знайшлася дзяржава, якая дапаможа Васілю. Яна адзначыла, што блізкія, вядома, ня могуць разьлічваць на Літву, якая прызнала яго «пагрозай нацыянальнай бясьпецы».

https://smarturl.click/kjMQR

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Суд у Паўднёвай Карэі выдаў ордэр на затрыманьне дзейнага прэзыдэнта краіны

Суд Сэула выдаў ордэр на затрыманьне дзейнага прэзыдэнта краіны Юн Сок Ёля за ўвядзеньне ім ваеннага становішча.

https://smarturl.click/9zaky

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Якія прагнозы экспэртаў Свабоды на 2024 год спраўдзіліся

Напрыканцы 2023 году мы задалі 18 экспэртам некалькі пытаньняў пра тое, чаго чакаць у Беларусі і сьвеце ў 2024 годзе. Сёньня, у апошні дзень году, настаў час падвесьці вынікі і вызначыць, чые прагнозы аказаліся найбольш дакладнымі.

https://smarturl.click/jk6Gq

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Запусьцілі новы музычны лэйбл для артыстаў, якія пакінулі Расею і Беларусь праз рэпрэсіі і цэнзуру

Мэдыямэнэджар Дэрк Саўэр і музычны крытык Арцемій Троіцкі запусьцілі музычны лэйбл ТМТ Music, які плянуе сканцэнтравацца на выданьні музыкі артыстаў, якія зьехалі з Расеі і Беларусі з прычыны цэнзуры і палітычнага ціску, паведамляе The Moscow Times. Першым рэлізам ТМТ Music стаў сынгл расейскага рэпэра Лігалайза «Мировые»:

https://smarturl.click/LY8jd

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Менску адкрылі копіі замежных рэстарацыяў

«Быў натхнёны ідэяй». У Беларусі адкрылі копіі замежных рэстарацый — уладальнікі ў Варшаве і Вільні заявілі, што не маюць нічога агульнага з менскімі двайнікамі. Расказваем, што пра гэта вядома.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Расеі заявілі, што скасуюць мараторый на разгортваньне ракет сярэдняй і меншай далёкасьці зь ядзернымі боегалоўкамі

Адказваючы на пытаньне, ці можа Расея выйсьці з новай Дамовы аб скарачэньні стратэгічных наступальных узбраеньняў да заканчэньня тэрміну яе дзеяньня ў лютым 2026 году, кіраўнік МЗС Расеі Сяргей Лаўроў сказаў, што цяпер «няма ніякіх умоваў» для стратэгічнага дыялёгу з Вашынгтонам і што «мараторый на разгортваньне ракет малой і сярэдняй далёкасьці ўжо не зьяўляецца практычна жыцьцяздольным і ад яго давядзецца адмовіцца»:

https://smarturl.click/G61DQ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расея і Ўкраіна правялі новы абмен палоннымі

Ва Ўкраіну вярнуліся 189 палонных, сярод іх вайскоўцы — абаронцы «Азоўсталі» і Марыюпаля, ЧАЭС, вострава Зьмяіны і вайскоўцы з розных кірункаў фронту — і двое мірных жыхароў, захопленых у Марыюпалі (👆🏻 фота @V_Zelenskiy_official).

Мінабароны Расеі заявіла, што ў рамках абмену вярнула 150 расейскіх вайскоўцаў. Іх вывезьлі на тэрыторыю Беларусі:

https://smarturl.click/z2Wan

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Фуа-гра замест аліўе, беларускі кроп з-за акіяну. Як беларусы замежжа накрываюць сьвяточны стол

«Аліўе — гэта, бадай, адзіная страва, якая засталася ў нас ад Новага году нашага дзяцінства. Хаця новае пакаленьне, дзеці, якія нарадзіліся ад рэпатрыянтаў у Ізраілі, лічаць аліўе агіднай і дзіўнай салатай. Дзеці лічаць, што «гэтую дзіўную салату» ядуць іхныя бацькі на Новы год. Хаця я бачу, што салата гэтая перажыла ўсе традыцыі і «жывейшая за ўсіх жывых». Як беларусы ў эміграцыі накрываюць калядныя і навагоднія сталы.

https://smarturl.click/dpMkJ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сьвятлана Ціханоўская павіншуе беларусаў з Новым 2025 годам

За 11 хвілін да поўначы паводле беларускага часу Сьвятлана Ціханоўская зьвернецца да беларусаў зь віншаваньнямі з нагоды Новага году. Відэазварот пачне трансьлявацца на яе ютуб-канале ў 23:49.

https://www.youtube.com/watch?v=AI0C_--2bI4

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Кібэрпартызаны» павіншавалі беларусаў з Новым годам узломам дзяржаўных сайтаў

«Кібэрпартызаны» ўзламалі некалькі рэгіянальных сайтаў і разьмясьцілі там віншаваньні з Новым годам з выявай Пагоні.

Быў зроблены ўзлом сайта тэхнапарку Магілёва technopark.by, сайтаў Brest.by і virtualbrest.ru і сайта Эканамічнага суду СНД sudsng.org.

«Вырашылі ў сьвята вас парадаваць атакамі на лукашысцкія сайты. Зададзім ім правільную атмасфэру з навагоднім кібэр-дызайнам і сапраўднай беларускай музыкай, якая аднойчы зноў будзе гучаць па ўсёй свабоднай Беларусі», — напісалі «Кібэрпартызаны» ў сваім тэлеграм-канале.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Колькі каштуе накрыць навагодні стол — параўноўваем цэны ў Менску, Вільні і Варшаве

Свабода падлічыла, у колькі абыдзецца сьвяточная вячэра з традыцыйных страў у Менску, Варшаве і Вільні.

Для сьвяточнага стала мы выбралі некалькі асноўных страў на чатырох чалавек: салаты аліўе і з крабавымі палачкамі, селядзец пад шубай, бутэрброды з ікрой, мяса па-француску, мандарыны. З алькаголю — ігрыстае віно мясцовай вытворчасьці.

https://smarturl.click/G61XD

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

ЗША працягнуць падтрымку дэмакратычных памкненьняў беларускага народу — амбасада ЗША

Злучаныя Штаты Амэрыкі застаюцца адданымі падтрымцы дэмакратычных прынцыпаў і правоў чалавека ў Беларусі.

Пра гэта гаворыцца ў камэнтары амбасады ЗША ў Беларусі інфармацыйнаму агенцтву «Позірк» у адказ на просьбу пракамэнтаваць дынаміку беларуска-амэрыканскіх адносін у 2024 годзе і ацаніць іх пэрспэктывы ў 2025-м.

Дыпмісія адзначыла, што з задавальненьнем даведалася аб вызваленьні больш за 200 палітычных зьняволеных у апошнія месяцы, аднак працягне заклікаць улады вызваліць больш за 1250 зьняволеных, якія несправядліва застаюцца за кратамі. «У 2025 годзе мы зьбіраемся працягнуць падтрымку дэмакратычных памкненьняў беларускага народу», — гаворыцца ў камэнтары.

https://smarturl.click/4kW5X

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Прэм’ер-міністар Беларусі Раман Галоўчанка анансаваў новыя рэйсы ў Расею

У гэты ж час авіякампаніі іншых краін сьвету скарачаюць палёты ў Расею празь небясьпеку.

Пасьля інцыдэнту ў Грозным і крушэньня самалёта «Азэрбайджанскіх авіяліній» у горадзе Актаў (Казахстан) ужо прынамсі пяць авіякампаній адмянілі больш за сотню рэйсаў у расейскія гарады.

На фота самалёт кампаніі Belavia ў Маскве.

https://smarturl.click/yqMOj

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Спыненьне транзыту газу з Расеі: што гэта зьменіць для Ўкраіны, Беларусі і Эўропы

З 1 студзеня 2025 году Ўкраіна спыняе транзыт расейскага газу да Эўропы. Гэтае рашэньне мае гістарычнае значэньне: упершыню за паўстагодзьдзя краіны Эўропы ня будуць атрымліваць прыродны газ з Расеі праз тэрыторыю Ўкраіны.

https://smarturl.click/RApGm

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пасьля зьніжэньня свайго ўраджаю Беларусь хоча імпартаваць бульбу з Казахстана

«Вялікія патрэбы» на імпарт казахстанскай бульбы маюць Расея і «нават Беларусь», сказаў кіраўнік Саюзу бульбаводаў і агароднікаў Казахстану Байжан Уалханаў.

https://smarturl.click/4kW6Y

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ток-шоў «Гутаркі»: комікі Ідрак Мірзалізадэ і Міхась Ільін — пра тое, якім быў 2024-ы

«Гутаркі» з Ідракам і Міхасём — апошнія ў гэтым годзе! У сьвяточным выпуску комікі разам з гледачамі разьвітваюцца з 2024-м, узгадваюць дзівацкія навагоднія гісторыі і дзеляцца сваімі сямейнымі традыцыямі.

https://smarturl.click/71xwR

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Урад Беларусі да канца 2025 году працягнуў забарону на ўвоз асобных тавараў зь «недружалюбных краін»

Да 31 сьнежня 2025 году падоўжаная забарона на ўвоз і рэалізацыю ў Беларусі асобных відаў тавараў, а таксама на імпарт паслуг зь «недружалюбных краін», паведамляе прэс-служба ўраду. У адпаведнасьці з абноўленым дакумэнтам, у пералік уключаныя «асобныя тавары, якія паходзяць з Латвіі, Літвы, Польшчы, Чэхіі і Эстоніі».

У пералік уваходзяць піва, мыла, фарбы і шэраг іншых тавараў.

https://smarturl.click/w9MkQ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

120 гадоў таму нарадзіўся Паўлюк Шукайла

31 сьнежня 1904 году нарадзіўся Паўлюк Шукайла, беларускі паэт і літаратурны крытык, у пачатку 1920-х — удзельнік падпольнага рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі. Ахвяра сталінскіх рэпрэсіяў, расстраляны ў красавіку 1939 году.

Пра іншыя падзеі 31 сьнежня ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/baMev

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Украіна прадала 116 вагонаў арыштаванага беларускага калію за 2 мільёны даляраў

З выстаўленых у лістападзе на аўкцыён 433 вагонаў хлярыду калію вытворчасьці «Беларуськалія» сёньня прадалі груз, які знаходзіцца ў 116 чыгуначных вагонах агульнай вагой 8 123 тон — за 87,28 млн грыўняў (каля 2,06 млн даляраў ЗША). Грошы ад продажу арыштаваных актываў накіруюць на ўзмацненьне эканомікі і абароназдольнасьці Ўкраіны:

https://smarturl.click/ppM9E

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 30 сьнежня

✍🏻 Якім быў для Беларусі 2024 год? Вынікі году ад аглядальнікаў Радыё Свабода

🕯 Узгадваем, каго Беларусь страціла ў 2024 годзе

❤️ «Аднарог», грошы на лекі, перамога ў маратоне. 10 найлепшых беларускіх навінаў 2024 году

🚇 У Менску адкрылі тры новыя станцыі мэтро і пачынаюць праектаваць чацьвёртую лінію

👫 Мінімум 30 сем'яў за кратамі: як за 2024 год зьмянілася сытуацыя з палітвязьнямі. Больш за 1,7 тысячы чалавек асудзілі ў палітычных крымінальных справах

👨🏻‍⚖️ Ксяндза Генрыка Акалатовіча пакаралі на 11 гадоў калёніі нібыта за «здраду дзяржаве»

😆 Стэндап-коміку Славу Камісаранку завочна прысудзілі 6 гадоў калёніі за «абразу» Лукашэнкі

🥗 Фуа-гра замест аліўе, беларускі кроп з-за акіяну. Як беларусы замежжа накрываюць сьвяточны стол

🇵🇱 Польшча падоўжыла рэжым спрошчанага атрыманьня праязнога дакумэнту замежніка для беларусаў

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

5 падзеяў году ад аналітыкаў Свабоды

Якімі былі самыя важныя падзеі году? Якія прагнозы спраўдзіліся, якія — не? Чаго чакаць ад наступнага году? На пытаньні Юрыя Дракахруста адказваюць палітычныя аглядальнікі Радыё Свабода Валер Карбалевіч і Віталь Цыганкоў:

🎥 ВІДЭА: https://youtu.be/R-xXpvJHX54

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Папулярнасьць беларускага бязьвізу ў жыхароў суседніх краін Эўразьвязу за год упала амаль удвая

З афіцыйных зьвестак Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі вынікае, што сёлета Беларусь па бязьвізе наведалі ў 1,9 разам менш жыхароў Латвіі, Літвы і Польшчы, чым за папярэдні год. Паказчык гэтага году саступіў ня толькі 2023-му, але і няпоўнаму 2022 году. Найбольш заўважальна зьнізілася колькасьць грамадзян Літвы, якія наведваюць Беларусь:

https://smarturl.click/YzMYe

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ксяндза Генрыка Акалатовіча асудзілі на 11 гадоў калёніі

Сьвятара Генрыка Акалатовіча прызналі вінаватым у «здрадзе дзяржаве». Пробашч касьцёла ў Валожыне не прызнаў сябе вінаватым. Судзіў сьвятара Ўладзімір Арэшка, вядомы тым, што асудзіў да зьняволеньня палітвязьняў Эдуарду Бабарыку, Рыгора Кастусёва, Аляксандра Фядуту:

https://smarturl.click/w9MRW

Читать полностью…
Subscribe to a channel