Намесьнік кіраўніка МЗС Беларусі сустрэўся з палітыкам, якога КДБ уключыла ў сьпіс датычных да тэрарызму
Першы намесьнік міністра замежных спраў Сяргей Лукашэвіч сустрэўся ў Кабуле з намесьнікам кіраўніка МЗС Афганістану, прадстаўніком руху «Талібан», які кіруе ў гэтай краіне, Шырам Мухамадам Абасам Станікзаем. Станікзай уключаны Камітэтам дзяржаўнай бясьпекі Беларусі ў сьпіс «асобаў, якія маюць дачыненьне да тэрарыстычнай дзейнасьці». https://smarturl.click/ppZ99
Цяжарную беларуску затрымалі на мяжы за абразу Кубракова
Праўладныя тэлеграм-каналы сьцьвярджаюць, што жанчына ў 2020-м годзе пакінула абразьлівыя камэнтары на адрас міністра ўнутраных спраў Івана Кубракова. Пасьля гэтага яна зьехала ў Літву.
Паведамляецца, што пасьля таго, як жанчына зацяжарала, яна вырашыла вяртацца на радзіму. Як толькі яна перасекла мяжу, яе затрымалі.
Пра беларускую зіму па-беларуску. ТЭСТ
Адкажыце на пытаньні пра беларускую зіму і беларускую мову. Не забываймася дзяліцца вынікамі ў сацыяльных сетках, калі гэта для вас бясьпечна. https://smarturl.click/xB5xM
Алькаголь нясе новыя рызыкі ў сярэднім узросьце — навукоўцы
Людзям, якім больш за 35 гадоў, алькаголь можа псаваць здароўе горш, чым маладым. Пра новыя вынікі дасьледаваньняў інфармуе амэрыканская газэта The New York Times. https://smarturl.click/67b8j
Самая вялікая параза міністра Латушкі. Як у Менску зьнесьлі першую электрастанцыю
«Гэта была барацьба на ўзроўні прэм’ер-міністра, Лукашэнкі. Мая доўгая барацьба, на жаль, не дала плёну. З аднаго боку, сумленьне шчыміць, але яно ў мяне чыстае».
«Хацелася б выдаць нешта аптымістычнае, з хэпі-эндам. Але як знайсьці такі твор?». Яраслаў Іванюк пра выданьне беларускіх кніг за мяжой
Беластоцкі Фонд Kamunikat.org — адзін з самых пасьпяховых выдаўцоў беларускіх кніг за мяжой. Пагутарылі зь ягоным прэзыдэнтам Яраславам Іванюком пра непадцэнзурнага Быкава і актуальнасьць ягоных твораў, аўдыёкнігі на іPhone і бэстсэлеры мінулага году:
https://smarturl.click/0e5dv
11 студзеня магло споўніцца 100 гадоў беларусцы Алесі Фурс, удзельніцы антысавецкага супраціву, зьняволенай ГУЛАГу, удзельніцы нацыянальна-дэмакратычнага руху
Сяброўка Саюзу беларускіх патрыётаў, яна дзеля прысягі на вернасьць Беларусі намалявала «Пагоню», за што атрымала 25 гадоў канцлягераў. Вярнуцца на радзіму змагла толькі ў 1982. Расказваем пра Алесю Фурс. 👆🏻
«Усё чорнае, але гэта хаваюць». Мазута зьнішчае запаведнікі Крыму, на захадзе паўвостраву ўвялі рэжым надзвычайнай сытуацыі
У Чорным моры фіксуюць усё новыя асяродкі забруджаньня мазутай з расейскіх танкераў, якія пацярпелі крушэньне ў Керчанскай пратоцы ў сьнежні летась. Плыні разносяць таксычнае паліва ўздоўж усяго Крымскага паўвостраву. Яго вынесла на тэрыторыю многіх крымскіх запаведнікаў, высьветлілі «Крым.Реалии». Мясцовыя жыхары скардзяцца, што ўлады замоўчваюць сытуацыю:
https://smarturl.click/JD6bk
Японскіх дыпляматаў не пусьцілі ў суд над японцам, якога ў Беларусі вінавацяць у «агентурнай дзейнасьці»
Амбасада Японіі ў Беларусі зьвярталася да ўладаў краіны з запытам дазволіць яе дыпляматам назіраць за судовым паседжаньнем над грамадзянінам Японіі Наканісі Масатосі, але гэты запыт быў адхілены, паведамілі NHK амбасадзе. Суд над Масатосі пачаўся ўчора ў Менскім гарадзкім судзе і праходзіць у закрытым рэжыме:
https://smarturl.click/mpwJm
2024 год стаў самым гарачым у гісторыі назіраньняў у сьвеце
На Зямлі стала на 0,72°C цяплей, чым у сярэднім за 1991-2020 гады, і на 1,6°C — чым у даіндустрыяльным пэрыядзе. Леташняе пацяпленьне ўпершыню перавысіла значэньне ў 1,5°C, якое навукоўцы лічаць крытычным.
«Год экстрэмальнага надвор’я паказаў, наколькі небясьпечнае жыцьцё пры тэмпэратуры 1,5°C. Паводкі ў Валенсіі, ураганы ў ЗША, тайфуны на Філіпінах і засуха ў Амазоніі — вось толькі чатыры бедзтвы мінулага году, якія пагоршыліся з прычыны зьмены клімату. Іх значна больш», — кажа доктар Фрыдэрыкэ Ота з Імпэрскага каледжа Лёндана:
Не сачылі за падзеямі тыдня? Для вас усё самае важнае — у суботняй email-рассылцы Свабоды
Сёньня расказваем, што адбываецца з Інтэрнэтам у Беларусі, як дзяржава цісьне на сваіх апанэнтаў празь дзяцей, навошта ўлады паказалі Бабарыку, якая мэта Масквы на выбарах-2025, пра што кажуць апраўданьні Лукашэнкі перад Зяленскім і інш.
💌 Падпісвайцеся на рассылку, так вы нічога не прапусьціце! 👉🏻 http://eepurl.com/ijMaIv
👆🏻 Запытайся ў Дубаўца. Якая, па-вашаму, найбольш эфэктыўная стратэгія на выбарах прэзыдэнта?
25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.
Стратэгіі — за каго галасаваць ці супраць усіх, ці байкатаваць, — ужо самі сабой маюць на ўвазе магчымасьць уплываць на мэханізм выбараў. То бок «выбары», якіх увогуле няма, быццам бы ёсьць, бо іх абмяркоўваюць, да іх прыцягваюць увагу, іх такім чынам «уцелаўляюць». А насамрэч ніякага мэханізму ў прынцыпе не існуе. Ёсьць машына рэпрэсій, якая не спыняецца, і адзіная рэальная стратэгія для ўсіх — мець пры сабе «трывожную» торбу.
Сёньня 100 гадоў з дня нараджэньня Алесі Фурс
11 студзеня 1924 году нарадзілася Алеся Фурс (ад нараджэньня Ўмпіровіч), удзельніца паваеннага антысавецкага супраціву, зьняволеная ГУЛАГу, удзельніца нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. ХХІ ст.
Пра іншыя памятныя даты 11 студзеня ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/vw4JG
Другі дзень запар на пешаходным пераходзе загінула дзіця
Сьледчы камітэт паведамляе, што ўвечары 10 студзеня кіроўца аўтамабіля Ford рухалася па вуліцы Касманаўтаў у Менску і зьбіла 8-гадовага хлопчыка, які пераходзіў праезную частку па нерэгуляваным пешаходным пераходзе. https://smarturl.click/z2omJ
Кіраўнік ураду Расеі ўзнагародзіў беларускую прапагандыстку. Яна была замяшаная ў скандалы ў Літве і Ўкраіне
Сёньня прэм’ер-міністар Расеі Міхаіл Мішусцін ўручыў прэміі ураду Расеі за 2024 год у галіне сродкаў масавай інфармацыі. Адной з узнагароджаных была супрацоўніца беларускай дзяржаўнай тэлевізіі Ксенія Лебедзева.
Ладная частка ляўрэатаў была адзначаная за асьвятленьне падзеяў расейскай вайны супраць Украіны і жыцьця на акупаваных Расеяй тэрыторыях Украіны. За такую ж прадукцыю была адзначаная і Лебедзева, нагодай для атрыманьня ёй прэміі стала зьнятая ёй стужка «Марыюпаль». https://smarturl.click/EenO0
У Грузіі арыштавалі журналістку, якая ўдзельнічала ў пратэстах
Падчас акцыі пратэсту ў Батумі паліцыя 11 студзеня арыштавала заснавальніцу і дырэктарку выдавецтва «Батумэлэбі» і рэдактарку аднайменнай газэты Мзію Амаглабэлі.
Яе абвінавачваюць па артыкуле крымінальнага кодэксу Грузіі аб гвалце над паліцыянтам. Міністэрства ўнутраных справаў сьцьвярджае, што Амаглабэлі ўдарыла кіраўніка батумскай паліцыі, калі той спрабаваў затрымаць удзельнікаў акцыі пратэсту каля гарадзкога аддзяленьня МУС. https://smarturl.click/jkX9y
У «Сьпіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 22 чалавекі
11 студзеня Міністэрства ўнутраных справаў зрабіла традыцыйнае пятнічнае абнаўленьне «Пераліку грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненьне да экстрэмісцкай дзейнасьці».
Як паведамляюць праваабаронцы «Вясны», сярод іншых, у сьпіс дадалі магілёўскага футбольнага фаната Сяргея Ціханава, IT-спэцыяліста Чэслава Герасімовіча, асуджаную за салідарнасьць Тацьцяну Сьцёпу. https://smarturl.click/VDo4n
Спэцпракурор, які вёў справы супраць Трампа, сышоў у адстаўку
У Злучаных Штатах спэцпракурор Джэк Сьміт, які вёў расьсьледаваньні супраць абранага прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа па двух фэдэральных крымінальных справах, сышоў у адстаўку, паведамляе Reuters.
Публічна ён пра гэта не аб’яўляў, паведамленьне аб адстаўцы зьмяшчаецца ў пададзеных у суботу ў суд дакумэнтах, у якіх Сьміт просіць зьняць забарону на апублікаваньне падрыхтаванай ім справаздачы аб расьсьледаваньнях. https://smarturl.click/AdV7y
Самалёт «Белавія», які ляцеў у Санкт-Пецярбург, вяртаецца ў Менск праз умовы надвор’я
Аэрапорт Пулкава ў расейскім Санкт-Пецярбургу паведаміў пра часовае прыпыненьне прыёму і адпраўкі самалётаў праз складаныя ўмовы надвор’я.
Адзначаецца, што «на бягучы момант» у аэрапорце вядуцца работы па «ачыстцы ўзьлётна-пасадачнай паласы ад сьнегу». «Аднаўленне палётаў чакаецца пасьля нармалізацыі ўмоў надвор’я», – гаворыцца ў паведамленьні, якое цытуе «Позірк». https://smarturl.click/dpQY0
👆🏻Запытайся ў Дубаўца. Чаму ў суседніх Літве ці Польшчы розныя гарады абвяшчаюцца культурнымі сталіцамі Эўропы, а нашаму Бабруйску такое нават ня сьвеціць?
25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.
Бабруйск безумоўна варты такога гонару, як ні паглядзі. Многія ў сьвеце толькі дзякуючы Бабруйску і ведаюць пра Беларусь. Але нехта ў нас у аднабаковым парадку чамусьці выдумаў, што краіны Эўропы для нас «недружалюбныя», а нават «варожыя». І максымум, чаго варты Бабруйск, на іх думку, — гэта званьне сталіцы дажынак з афіцыёзнай самадзейнасьцю на сцэне. На жаль.
Сёньня — дзень нараджэньня Ўладзімера Мулявіна
12 студзеня 1941 году ў расейскім Сьвярдлоўску (сучасны Екацярынбург) нарадзіўся Ўладзімер Мулявін, народны артыст Беларусі і СССР, заснавальнік і мастацкі кіраўнік легендарнага ансамбля «Песьняры». Ягонае імя непарыўна зьвязанае з назвай калектыву, які стаў візытоўкай Беларусі ва ўсім сьвеце.
Пра іншыя памятныя даты 12 студзеня ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/AdV80
Як абараніць сябе ад грыпу, прастуды, COVID-19 і наравірусу ў сэзон хваробаў
У зімовыя месяцы, здаецца, мала хто застрахаваны ад якой-небудзь хваробы — грыпу, COVID-19, прастуды, наравірусу. Аддзел аховы здароўя і навукі Associated Press пры падтрымцы экспэртаў падрыхтаваў простыя і карысныя парады, як засьцерагчыся ад гэтых хваробаў:
https://smarturl.click/9zEbD
Зяленскі: Узброеныя сілы Ўкраіны ўзялі ў палон вайскоўцаў КНДР. Іх дапытвае СБУ
Украінскія вайскоўцы падчас баёў у Курскай вобласьці Расеі ўзялі ў палон двух вайскоўцаў з Паўночнай Карэі. І дапытвае СБУ. Паводле ведамства, падчас допыту адзін з ваеннапалонных падкрэсьліў, што ішоў нібыта на вучэньні, а не на вайну супраць Украіны. Фота @V_Zelenskiy_official
https://smarturl.click/RA4Jb
Улады прыдумалі, за што яшчэ караць сем’і зь дзецьмі
У адпаведнасьці з новай пастановай Саўміну, дзяцей будуць прызнаваць у сацыяльна небясьпечным становішчы, калі кагосьці зь іх бацькоў караюць па палітычных артыкулах.
«Ведаеце, да чаго прывядуць новыя правілы? Па-першае, у грамадзтве будзе яшчэ больш нянавісьці. (...) Па-другое, варта чакаць павелічэньня дзіцячай сьмяротнасьці і выпадкаў інваліднасьці, бо бацькі пабаяцца лішні раз выклікаць хуткую ці самастойна зьвярнуцца па дапамогу ў, так бы мовіць, спрэчных сытуацыях», — піша блогерка Наста Захарэвіч:
У дзьвюх абласьцях Беларусі вярнулі збор за перасячэньне мяжы на аўтамабілі
З 1 лютага ў Берасьцейскай і Віцебскай абласьцях зноў пачнуць спаганяць мясцовы збор за перасячэньне мяжы аўтамабілямі ў пунктах пропуску. Памер збору — 42 рублі, незалежна ад колькасьці пасажыраў:
https://smarturl.click/opkWw
Фота стэндап-коміка Славы Камісаранкі і двух беларускіх фатографаў зьявіліся на стэндзе «Іх шукае міліцыя» ў менскім ДАІ
Пра гэта Камісаранка паведаміў у сваім Instagram. 30 сьнежня яго завочна асудзілі да 6 гадоў калёніі па абвінавачаньнях у«паклёпе на Лукашэнку», «абразе Лукашэнкі» і «распальваньні варожасьці».
Акрамя Камісаранкі, на стэндзе бачныя фота фатографаў Яўгена Канаплёва і Юліі Лейдзік (іх абвінавачваюць у «грубым парушэньні грамадзкага парадку» і іншых беларусаў, якіх абвінавачваюць у паводле гэтага ж артыкулу.
Выбары на руінах незалежнасьці. Чаму Лукашэнку даводзіцца зайздросьціць Аліеву
«Сёньняшні аўтарытарны, але незалежны і эканамічна пасьпяховы Азэрбайджан — гэта ня толькі гісторыя посьпеху дынастыі Аліевых. Для Лукашэнкі гэта гісторыя ягонага асабістага палітычнага фіяска, прыклад таго, як, нават вышэй за ўсё ставячы асабістую аўтарытарную ўладу, можна было выбудоўваць адносіны з Масквой, каб ня ставіць пад удар незалежнасьць краіны».
ЗША заплацяць 25 мільёнаў даляраў за дапамогу ў арышце Мадура
Злучаныя Штаты Амэрыкі заплацяць 25 мільёнаў даляраў за інфармацыю, якая дапаможа арыштаваць кіраўніка Вэнэсуэлы Нікаляса Мадура. ЗША не прызнаюць перамогу Мадура на выбарах у мінулым годзе, калі апазыцыя дала сьведчаньні масавых фальсыфікацый. https://smarturl.click/aJmdd
У Асіповічах падчас вячэры ў дзіцячым садку памерла двухгадовае дзіця
У дзіцячым садку Асіповічаў у Магілёўскай вобласьці памерла двухгадовае дзіця. Раней пра гэта не паведамлялася. Цяпер Сьледчы камітэт праводзіць праверку надзвычайнага здарэньня.
«Ён еў блінчык і ня змог яго пражаваць» — расказаў суразмоўца парталу “Люстэрка». Паводле яго слоў, сям’і не дазваляюць гаварыць пра трагедыю публічна. https://smarturl.click/xB5ze
Дыплямат Эрыксан пераклаў раман Бахарэвіча «Плошча Перамогі» на швэдзкую мову
Кніга «Плошча Перамогі» пісьменьніка Альгерда Бахарэвіча выходзіць у стакгольмскім выдавецтве Ersatz у сакавіку. На швэдзкую мову раман пераклаў колішні амбасадар Швэцыі ў Беларусі Стэфан Эрыксан. (Ён на архіўным фота) https://smarturl.click/W3O9X