Што адбываецца з «справамі аб вандалізьме» ля беларускіх асяродкаў Вільні
«Мне ўвогуле ня вельмі цікава, ці паліцыя знойдзе выканаўцу. Думаю, што замоўнікі — гэта, хутчэй за ўсё, лукашысты, — перакананы Фурманаў. — Таму калі і знойдуць некага, то гэта можа быць чалавек, якому вельмі былі патрэбныя грошы і ён знайшоў сабе падпрацоўку ў тэлеграм-каналах».
Зяленскі заявіў аб гатоўнасьці перадаць у Паўночную Карэю яе палонных у абмен на ўкраінцаў з палону ў Расеі
Улады Ўкраіны некалькі дзён таму паведамілі аб захопе ў палон параненых паўночнакарэйскіх вайскоўцаў. Гэта адбылося 9 студзеня ў часе баёў у Курскай вобласьці Расеі.
https://smarturl.click/RA4yv
Сёньня 98 гадоў Ірыне Быкавай
13 студзеня 1927 году нарадзілася Ірына Быкава, жонка пісьменьніка Васіля Быкава, публікатар ягоных твораў.
Пра іншыя памятныя даты 13 студзеня ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/w9gkm
Асноўнае за 12 студзеня
📌 Самая вялікая параза міністра Латушкі. Як у Менску зьнесьлі першую электрастанцыю
📌 «Хацелася б выдаць нешта аптымістычнае, з хэпі-эндам. Але як знайсьці такі твор?». Яраслаў Іванюк пра выданьне беларускіх кніг за мяжой
📌 Самалёт «Белавія», які ляцеў у Санкт-Пецярбург, вярнуўся ў Менск праз умовы надвор’я
📌 Новы кіраўнік МУС Літвы выказаўся пра беларусаў
📌 Намесьнік кіраўніка МЗС Беларусі сустрэўся з палітыкам, якога КДБ уключыла ў сьпіс датычных да тэрарызму
📌 Цяжарную беларуску затрымалі на мяжы за абразу Кубракова
📌 У «Сьпіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 22 чалавекі
📌 Алькаголь нясе новыя рызыкі ў сярэднім узросьце — навукоўцы
📌 Пра беларускую зіму па-беларуску. Прайдзіце наш ТЭСТ
У Румыніі адбываюцца новыя пратэсты супраць скасаваньня вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў
Тысячы людзей выйшлі 12 студзеня ў сталіцы Румыніі, Бухарэсьце, на пратэст супраць скасаваньня вынікаў першага туру прэзыдэнцкіх выбараў у сьнежні. У першым туры выбараў найбольш галасоў набраў прарасейскі кандыдат Кэлін Джарджэску. Аднак Канстытуцыйны суд краіны скасаваў вынікі за два дні да меркаванага другога туру выбараў у сувязі з абвінавачаньнямі ва ўмяшаньні Расеі ў выбарчы працэс. Сёлета маюць адбыцца новыя выбары. https://smarturl.click/Da3l0
Віцэ-прэм’ер Каранкевіч: Беларусь гатовая разам з Вэнэсуэлай пераадольваць санкцыі
Беларусь гатовая разам з Вэнэсуэлай пераадольваць усе санкцыйныя барʼеры, заявіў намесьнік прэмʼер-міністра Віктар Каранкевіч на сустрэчы з кіраўніком Вэнэсуэлы Нікалясам Мадура ў Каракасе.
Некаторыя краіны Паўднёвай Амэрыкі не прызнаюць перамогу Мадура на выбарах у мінулым годзе, калі апазыцыя дала сьведчаньні масавых фальсыфікацый. А Злучаныя Штаты нават абяцалі 25 мільёнаў даляраў за дапамогу ў арышце Мадура. https://smarturl.click/l5j9M
У Грузіі арыштавалі журналістку, якая ўдзельнічала ў пратэстах
Падчас акцыі пратэсту ў Батумі паліцыя 11 студзеня арыштавала заснавальніцу і дырэктарку выдавецтва «Батумэлэбі» і рэдактарку аднайменнай газэты Мзію Амаглабэлі.
Яе абвінавачваюць па артыкуле крымінальнага кодэксу Грузіі аб гвалце над паліцыянтам. Міністэрства ўнутраных справаў сьцьвярджае, што Амаглабэлі ўдарыла кіраўніка батумскай паліцыі, калі той спрабаваў затрымаць удзельнікаў акцыі пратэсту каля гарадзкога аддзяленьня МУС. https://smarturl.click/jkX9y
У «Сьпіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 22 чалавекі
11 студзеня Міністэрства ўнутраных справаў зрабіла традыцыйнае пятнічнае абнаўленьне «Пераліку грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненьне да экстрэмісцкай дзейнасьці».
Як паведамляюць праваабаронцы «Вясны», сярод іншых, у сьпіс дадалі магілёўскага футбольнага фаната Сяргея Ціханава, IT-спэцыяліста Чэслава Герасімовіча, асуджаную за салідарнасьць Тацьцяну Сьцёпу. https://smarturl.click/VDo4n
Спэцпракурор, які вёў справы супраць Трампа, сышоў у адстаўку
У Злучаных Штатах спэцпракурор Джэк Сьміт, які вёў расьсьледаваньні супраць абранага прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа па двух фэдэральных крымінальных справах, сышоў у адстаўку, паведамляе Reuters.
Публічна ён пра гэта не аб’яўляў, паведамленьне аб адстаўцы зьмяшчаецца ў пададзеных у суботу ў суд дакумэнтах, у якіх Сьміт просіць зьняць забарону на апублікаваньне падрыхтаванай ім справаздачы аб расьсьледаваньнях. https://smarturl.click/AdV7y
Самалёт «Белавія», які ляцеў у Санкт-Пецярбург, вяртаецца ў Менск праз умовы надвор’я
Аэрапорт Пулкава ў расейскім Санкт-Пецярбургу паведаміў пра часовае прыпыненьне прыёму і адпраўкі самалётаў праз складаныя ўмовы надвор’я.
Адзначаецца, што «на бягучы момант» у аэрапорце вядуцца работы па «ачыстцы ўзьлётна-пасадачнай паласы ад сьнегу». «Аднаўленне палётаў чакаецца пасьля нармалізацыі ўмоў надвор’я», – гаворыцца ў паведамленьні, якое цытуе «Позірк». https://smarturl.click/dpQY0
👆🏻Запытайся ў Дубаўца. Чаму ў суседніх Літве ці Польшчы розныя гарады абвяшчаюцца культурнымі сталіцамі Эўропы, а нашаму Бабруйску такое нават ня сьвеціць?
25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.
Бабруйск безумоўна варты такога гонару, як ні паглядзі. Многія ў сьвеце толькі дзякуючы Бабруйску і ведаюць пра Беларусь. Але нехта ў нас у аднабаковым парадку чамусьці выдумаў, што краіны Эўропы для нас «недружалюбныя», а нават «варожыя». І максымум, чаго варты Бабруйск, на іх думку, — гэта званьне сталіцы дажынак з афіцыёзнай самадзейнасьцю на сцэне. На жаль.
Сёньня — дзень нараджэньня Ўладзімера Мулявіна
12 студзеня 1941 году ў расейскім Сьвярдлоўску (сучасны Екацярынбург) нарадзіўся Ўладзімер Мулявін, народны артыст Беларусі і СССР, заснавальнік і мастацкі кіраўнік легендарнага ансамбля «Песьняры». Ягонае імя непарыўна зьвязанае з назвай калектыву, які стаў візытоўкай Беларусі ва ўсім сьвеце.
Пра іншыя памятныя даты 12 студзеня ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/AdV80
Як абараніць сябе ад грыпу, прастуды, COVID-19 і наравірусу ў сэзон хваробаў
У зімовыя месяцы, здаецца, мала хто застрахаваны ад якой-небудзь хваробы — грыпу, COVID-19, прастуды, наравірусу. Аддзел аховы здароўя і навукі Associated Press пры падтрымцы экспэртаў падрыхтаваў простыя і карысныя парады, як засьцерагчыся ад гэтых хваробаў:
https://smarturl.click/9zEbD
Зяленскі: Узброеныя сілы Ўкраіны ўзялі ў палон вайскоўцаў КНДР. Іх дапытвае СБУ
Украінскія вайскоўцы падчас баёў у Курскай вобласьці Расеі ўзялі ў палон двух вайскоўцаў з Паўночнай Карэі. І дапытвае СБУ. Паводле ведамства, падчас допыту адзін з ваеннапалонных падкрэсьліў, што ішоў нібыта на вучэньні, а не на вайну супраць Украіны. Фота @V_Zelenskiy_official
https://smarturl.click/RA4Jb
Улады прыдумалі, за што яшчэ караць сем’і зь дзецьмі
У адпаведнасьці з новай пастановай Саўміну, дзяцей будуць прызнаваць у сацыяльна небясьпечным становішчы, калі кагосьці зь іх бацькоў караюць па палітычных артыкулах.
«Ведаеце, да чаго прывядуць новыя правілы? Па-першае, у грамадзтве будзе яшчэ больш нянавісьці. (...) Па-другое, варта чакаць павелічэньня дзіцячай сьмяротнасьці і выпадкаў інваліднасьці, бо бацькі пабаяцца лішні раз выклікаць хуткую ці самастойна зьвярнуцца па дапамогу ў, так бы мовіць, спрэчных сытуацыях», — піша блогерка Наста Захарэвіч:
Жыхару Янава прысудзілі 5,5 гадоў калёніі за ахвяраваньні, у тым ліку на полк Каліноўскага
У паведамленьні пракуратуры гаворыцца, што яму «інкрымінаваны шэраг наўмысных злачынстваў экстрэмісцкай накіраванасьці, уключаючы пералічэньне на банкаўскія рахункі і віртуальныя кашалькі, якія знаходзіліся ў карыстаньні прадстаўнікоў экстрэмісцкіх фармаваньняў, у тым ліку ўзброеных, напрыклад, «Полк Каліноўскага», грашовых сродкаў і крыптавалюты ў суме ня менш за 11 тыс. рублёў».
https://smarturl.click/RA4yx
Судзяць былых афіцэраў міліцыі, якія заклікалі калегаў «не выступаць карнікамі»
13 студзеня ў Менскім абласным судзе пачынаецца працэс над групай былых супрацоўнікаў міліцыі Жодзіны, Барысава і Смалявічаў, якія падчас падзеяў 2020 году зьвярнуліся да былых калегаў. Будуць судзіць Ігара Кісьляка, Вячаслава Ільіна, Андрэя Дарошку, Віталя Папроцкага і Дзьмітрыя Ўдовіна.
https://smarturl.click/xB52Y
У Кітаі адбываюцца сутыкненьні на пратэстах пасьля сьмерці студэнта
На відэа, якія вэрыфікаваў амэрыканскі тэлеканал CNN, дзясяткі пратэстоўцаў кідаюць розныя прадметы ў паліцыю каля прафэсійна тэхнічнай вучэльні ў Пучэне. Паліцыя б’е дэманстрантаў і кідае некаторых зь іх на зямлю.
Пратэсты пачаліся пасьля сьмерці студэнта 2 студзеня. Мясцовыя ўлады заявілі, што ён загінуў ад няшчаснага выпадку, але ў сацыяльных сетках зьявіліся абвінавачаньні, што ўлады пакрываюць забойства. https://smarturl.click/G6yDE
«Адзін з нас». Выйшаў дакумэнтальны фільм пра Сяргея Ціханоўскага
Аўтары фільму асэнсоўваюць, кім сёньня зьяўляецца Сяргей Ціханоўскі для беларусаў, якое месца ён займае як у грамадзкай сьвядомасьці ў цэлым, так і ў сьвядомасьці звычайных людзей, і чаму беларускія ўлады так баяцца зьняволенага Ціханоўскага. https://smarturl.click/Xy9lm
Новы кіраўнік МУС Літвы выказаўся пра беларусаў
«Магу пацьвердзіць, што культурна самая блізкая краіна для Літвы — гэта, вядома, Беларусь. Агульная гісторыя, агульная культура, агульны Статут [Вялікага Княства Літоўскага]», — сказаў новы міністар. Пры гэтым, аднак, ён згадаў магчымыя пагрозы нацыянальнай бясьпекі, сказаўшы пра «стабільнасьць краіны перадусім». https://smarturl.click/AdVgR
Намесьнік кіраўніка МЗС Беларусі сустрэўся з палітыкам, якога КДБ уключыла ў сьпіс датычных да тэрарызму
Першы намесьнік міністра замежных спраў Сяргей Лукашэвіч сустрэўся ў Кабуле з намесьнікам кіраўніка МЗС Афганістану, прадстаўніком руху «Талібан», які кіруе ў гэтай краіне, Шырам Мухамадам Абасам Станікзаем. Станікзай уключаны Камітэтам дзяржаўнай бясьпекі Беларусі ў сьпіс «асобаў, якія маюць дачыненьне да тэрарыстычнай дзейнасьці». https://smarturl.click/ppZ99
Цяжарную беларуску затрымалі на мяжы за абразу Кубракова
Праўладныя тэлеграм-каналы сьцьвярджаюць, што жанчына ў 2020-м годзе пакінула абразьлівыя камэнтары на адрас міністра ўнутраных спраў Івана Кубракова. Пасьля гэтага яна зьехала ў Літву.
Паведамляецца, што пасьля таго, як жанчына зацяжарала, яна вырашыла вяртацца на радзіму. Як толькі яна перасекла мяжу, яе затрымалі.
Пра беларускую зіму па-беларуску. ТЭСТ
Адкажыце на пытаньні пра беларускую зіму і беларускую мову. Не забываймася дзяліцца вынікамі ў сацыяльных сетках, калі гэта для вас бясьпечна. https://smarturl.click/xB5xM
Алькаголь нясе новыя рызыкі ў сярэднім узросьце — навукоўцы
Людзям, якім больш за 35 гадоў, алькаголь можа псаваць здароўе горш, чым маладым. Пра новыя вынікі дасьледаваньняў інфармуе амэрыканская газэта The New York Times. https://smarturl.click/67b8j
Самая вялікая параза міністра Латушкі. Як у Менску зьнесьлі першую электрастанцыю
«Гэта была барацьба на ўзроўні прэм’ер-міністра, Лукашэнкі. Мая доўгая барацьба, на жаль, не дала плёну. З аднаго боку, сумленьне шчыміць, але яно ў мяне чыстае».
«Хацелася б выдаць нешта аптымістычнае, з хэпі-эндам. Але як знайсьці такі твор?». Яраслаў Іванюк пра выданьне беларускіх кніг за мяжой
Беластоцкі Фонд Kamunikat.org — адзін з самых пасьпяховых выдаўцоў беларускіх кніг за мяжой. Пагутарылі зь ягоным прэзыдэнтам Яраславам Іванюком пра непадцэнзурнага Быкава і актуальнасьць ягоных твораў, аўдыёкнігі на іPhone і бэстсэлеры мінулага году:
https://smarturl.click/0e5dv
11 студзеня магло споўніцца 100 гадоў беларусцы Алесі Фурс, удзельніцы антысавецкага супраціву, зьняволенай ГУЛАГу, удзельніцы нацыянальна-дэмакратычнага руху
Сяброўка Саюзу беларускіх патрыётаў, яна дзеля прысягі на вернасьць Беларусі намалявала «Пагоню», за што атрымала 25 гадоў канцлягераў. Вярнуцца на радзіму змагла толькі ў 1982. Расказваем пра Алесю Фурс. 👆🏻
«Усё чорнае, але гэта хаваюць». Мазута зьнішчае запаведнікі Крыму, на захадзе паўвостраву ўвялі рэжым надзвычайнай сытуацыі
У Чорным моры фіксуюць усё новыя асяродкі забруджаньня мазутай з расейскіх танкераў, якія пацярпелі крушэньне ў Керчанскай пратоцы ў сьнежні летась. Плыні разносяць таксычнае паліва ўздоўж усяго Крымскага паўвостраву. Яго вынесла на тэрыторыю многіх крымскіх запаведнікаў, высьветлілі «Крым.Реалии». Мясцовыя жыхары скардзяцца, што ўлады замоўчваюць сытуацыю:
https://smarturl.click/JD6bk
Японскіх дыпляматаў не пусьцілі ў суд над японцам, якога ў Беларусі вінавацяць у «агентурнай дзейнасьці»
Амбасада Японіі ў Беларусі зьвярталася да ўладаў краіны з запытам дазволіць яе дыпляматам назіраць за судовым паседжаньнем над грамадзянінам Японіі Наканісі Масатосі, але гэты запыт быў адхілены, паведамілі NHK амбасадзе. Суд над Масатосі пачаўся ўчора ў Менскім гарадзкім судзе і праходзіць у закрытым рэжыме:
https://smarturl.click/mpwJm
2024 год стаў самым гарачым у гісторыі назіраньняў у сьвеце
На Зямлі стала на 0,72°C цяплей, чым у сярэднім за 1991-2020 гады, і на 1,6°C — чым у даіндустрыяльным пэрыядзе. Леташняе пацяпленьне ўпершыню перавысіла значэньне ў 1,5°C, якое навукоўцы лічаць крытычным.
«Год экстрэмальнага надвор’я паказаў, наколькі небясьпечнае жыцьцё пры тэмпэратуры 1,5°C. Паводкі ў Валенсіі, ураганы ў ЗША, тайфуны на Філіпінах і засуха ў Амазоніі — вось толькі чатыры бедзтвы мінулага году, якія пагоршыліся з прычыны зьмены клімату. Іх значна больш», — кажа доктар Фрыдэрыкэ Ота з Імпэрскага каледжа Лёндана: