Трамп заклікаў зьнізіць цэны на нафту, «каб завяршыць вайну ва Ўкраіне»
Падчас выступу па відэасувязі на Сусьветным эканамічным форуме ў Давосе Дональд Трамп заявіў, што цэны на нафту ў сьвеце занадта высокія і гэта дазваляе Расеі працягваць канфлікт з Украінай. Ён заклікаў асноўных вытворцаў нафты, у прыватнасьці Савудаўскую Арабію і краіны OPEC павялічыць здабычу і зьнізіць цану нафты, што, на яго думку, дапаможа скончыць баявыя дзеяньні ва Ўкраіне.
Таксама Трамп заявіў, што праца па дасягненьні мірнага ўрэгуляваньня вайны Расеі супраць Украіны «ўжо ў працэсе»:
https://smarturl.click/kjayx
Што перашкаджае краінам NATO павялічыць выдаткі на абарону? Аналіз Свабоды
Пакуль што мэта выдаткаў на абарону для краін NATO складае 2% ад ВУП, і гэта большая частка сяброў зрабіла ці перасягнула ў 2024 годзе. Прапанова Трампа аб ахвяраваньні 5% ВУП на абарону была масава адхіленая, але патрэба ў большых абаронных бюджэтах рэальная і, як чакаецца, ня зьнікне. Але ўвасобіць гэта на практыцы — цяжкая задача, піша журналіст Свабоды Рэй Фурлонг:
https://smarturl.click/yq1Mk
Вугоршчына і Славакія адмаўляюцца падпісваць супольную заяву Эўразьвязу адносна выбараў у Беларусі, — крыніцы Радыё Свабода
Вугоршчына і Славакія адмовіліся падпісваць першую вэрсію праекту заявы ад імя 27 краіна-чальцоў Эўразьвязу адносна непрызнаньня прэзыдэнцкіх выбараў, якія маюць прайсьці ў Беларусі 26 студзеня. Гэта вынікае з інфармацыі, якую Эўрапейскі рэдактар Радыё Свабода Рыкард Юзьвяк атрымаў ад вартых даверу крыніц у Брусэлі:
https://smarturl.click/LYq8X
Былы старшыня БНФ Кастусёў, які летась выйшаў на свабоду, перанёс тры апэрацыі
Рыгор Кастусёў прымае шмат лекаў, але адчувае сябе лепш, чым у верасьні-кастрычніку мінулага году. Тады было вельмі цяжка, расказалі сябры экс-палітвязьня @nashaniva. У санаторый, паводле іх, Кастусёў пакуль ня трапіў — плянуе туды паехаць у лютым.
https://smarturl.click/vwym5
У вайне Расеі з Украінай загінула ўжо каля тысячы салдатаў з Паўночнай Карэі
Прыкладна 11 тысяч вайскоўцаў, адпраўленых з Паўночнай Карэі на дапамогу Расеі ў вайне, 4 тысячы сталі стратамі ў баях. Пад гэты тэрмін падпадаюць забітыя, параненыя, прапаўшыя бязь вестак або захопленыя ў палон. З 4 тысяч, па словах чыноўнікаў, каля тысячы, як мяркуецца, былі забітыя да сярэдзіны студзеня.
https://smarturl.click/gpvJo
Грошай ня будзе 90 дзён? Што значыць прыпыненьне замежнага фінансаваньня ад ЗША для беларусаў
З 2020 году Захад больш не выдзяляе грошай беларускай дзяржаве, але фінансуе беларускую апазыцыю, недзяржаўныя арганізацыі (НДА) і мэдыя на выгнаньні. Расказваем, як гэта адбываецца і ў якіх аб’ёмах.
https://smarturl.click/O0qBa
Роўнасьць у беднасьці. Колькі зарабляюць беларусы
«Узровень заробкаў у Беларусі ў апошнія гады павысіўся ў параўнаньні з апошнім дзесяцігодзьдзем. Але Беларусь як была, гэтак і засталася бяднейшай у сэнсе заробкаў за сваіх прынамсі заходніх і паўночных суседзяў», — кажа эканаміст Зьміцер Крук.
23 студзеня 1938 году НКВД быў расстраляны Вацлаў Ластоўскі, беларускі публіцыст і палітычны дзяяч. Філёляг, укладальнік і выдавец «Расійска-крыўскага (беларускага) слоўніка», дырэктар Беларускага дзяржаўнага музэю, сакратар маладой Беларускай Акадэміі навук, пісьменьнік. На фота: бюст Вацлава Ластоўскага ў Глыбокім
Пра іншыя падзеі 23 студзеня ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ужо сёньня»: https://smarturl.click/xBwZm
Жнівень 2020 году паказаў, што ў Беларусі магчыма адключыць Інтэрнэт. Як да гэтага падыхтавацца, калі ўлады зноў вырашаць абмежаваць доступ у сетку падчас выбараў? — Расказваем у відэа.
Читать полностью…Галоўнае за 22 студзеня
✍🏻 ЦВК Беларусі сьцьвярджае, што за два дні датэрміновага галасаваньня прагаласавалі больш за 17% выбарнікаў
📂 Эўрапарлямэнт прыняў рэзалюцыю аб «дзеяньнях у барацьбе з працягам прыгнёту і фальшывых выбараў у Беларусі»
🇱🇹 У Сейме Літвы ў закрытым рэжыме абмеркавалі пытаньне «пашпарта новай Беларусі» з Пагоняй. Дакумэнт не прызнаюць
🙍🏻♂️ Паміж дэпартацыяй і новым пашпартам. Як хлопец зь беларускіх Васілішак 12 гадоў чакаў польскага грамадзянства і нарэшце яго атрымаў
🗣 Захад не прызнае вынікі гэтых выбараў гэтак жа, як не прызнаў у 2020 годзе, — Андрэй Казакевіч
🎥 Гісторыя: Украінскі палітоляг камэнтуе заявы Дзьмітра Кулебы пра гістарычныя землі Ўкраіны ў складзе Беларусі
❓З кім раней сустрэнецца Трамп — зь Ціханоўскай ці з Лукашэнкам? — Разважае Франак Вячорка
Захад не прызнае вынікі гэтых выбараў гэтак жа, як не прызнаў у 2020 годзе, — Казакевіч
«Магчыма, улады Беларусі ставілі перад сабой задачу калі не дабіцца фармальнага прызнаньня, то хаця б палепшыць замежнапалітычны фон для камунікацыі. Але і такая мэта дасягнутая не была. Хутчэй наадварот», — лічыць доктар палітычных навук, дырэктар інстытуту «Палітычная сфэра» Андрэй Казакевіч.
Паміж дэпартацыяй і новым пашпартам. Як хлопец зь беларускіх Васілішак 12 гадоў чакаў польскага грамадзянства
Павал Юшкевіч, які ўрэшце атрымаў польскае грамадзянства праз 12 год чаканьня, расказаў Свабодзе, ці выклікалі яго паўторна на размову ў Службу бясьпекі Польшчы, як яму паведамілі пра навіну і ў якое падарожжа ён паедзе з новым пашпартам:
https://smarturl.click/G6qD4
Ці можа Трамп заключыць угоду з Пуціным і пакінуць Украіну без падтрымкі
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што хоча як мага хутчэй скончыць вайну ва Ўкраіне, але яго імкненьне да міру павялічвае магчымасьць заключэньня пагадненьня, якое пакіне Кіеў без дапамогі. Якія рычагі ціску ёсьць у Трампа і ці заключыць ён угоду з Пуціным — пра гэта піша карэспандэнт Радыё Свабода Рыд Стэндыш:
https://smarturl.click/9z54p
BelPol атрымаў сьпісы звыш 10 тысяч удзельнікаў выбарчых камісій і назіральнікаў
Ініцыятыва запусьціла пошукавік, дзе кожны зможа азнаёміцца з названымі зьвесткамі на сайце. Зь Беларусі — толькі праз VPN.
https://smarturl.click/4k82W
Вугоршчына схіляецца не блякаваць падаўжэньне санкцый Эўразвязу супраць Расеі
Вугоршчына, па ўсёй верагоднасьці, не будзе блякаваць падаўжэньне на шэсьць месяцаў эканамічных санкцый супраць Расеі, паколькі новая адміністрацыя ЗША, па ўсёй бачнасьці, выступае за тое, каб санкцыі заставаліся ў сіле.
Пра гэта паведаміў эўрапейскі рэдактар Радыё Свабода Рыкард Юзьвяк.
https://smarturl.click/Q1qp0
Старшыня ЦВК Беларусі прызнаў выцек сьпісаў сябраў выбарчых камісій. На BelPol завялі крымінальную справу
Старшыня ЦВК Беларусі Ігар Карпенка 23 студзеня прызнаў, што ў сеціва трапілі сьпісы сябраў выбарчых камісій. Пра атрыманьне і публікацыю гэтых зьвестак напярэдадні паведаміла арганізацыя былых беларускіх сілавікоў BelPol. Генпракуратура завяла на ўдзельнікаў BelPol крымінальную справу па ч. 1 арт. 203-1 КК:
https://smarturl.click/Daq30
Кіраўнік БТ Іван Эйсмант знайшоў спосаб зарабіць на прапагандзе за кошт беларускіх падаткаплатнікаў
На дзяржаўным тэлеканале «Беларусь 1» у лістападзе 2024 году запусьцілі цыкль прапагандысцкіх перадач «Час выбраў нас». Іх вядоўца — кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант. Як высьветліла «Люстэрка» з заявак на сайце дзяржзакупак, за сцэнар да гэтых перадач і інш. Іван Эйсмант атрымаў ганарар, прычым грошы на яго ўзялі зь дзяржаўнага бюджэту. І гэта нягледзячы на тое, што Эйсмант як кіраўнік БТ атрымлівае там заробак:
https://smarturl.click/aJqMq
«Я зьдзіўлены хуткасьці». Як беларускай дзяўчынцы сабралі грошы для апэрацыі на вачах
Адзінаццацігадовай Касіі з Мазыра сабралі амаль 11 тысяч эўра, каб яна ня страціла зрок. Бацька дзяўчынкі Яўген Брыцько расказаў Свабодзе, як прайшлі апэрацыі ў Ізраілі, што дапаможа вярнуць зрок і што яго зьдзівіла ў гэтай гісторыі.
https://smarturl.click/0ekzv
Ад Украіны да Ціхага акіяна. Адміністрацыя Трампа сутыкнулася з новымі пагрозамі з боку кітайска-расейскага партнэрства
Напады на стратэгічныя падводныя тэлекамунікацыйныя кабэлі ля ўзьбярэжжа Тайваня ня новыя, але калі на пачатку студзеня зьявілася падазрэньне, што ля паўночнага ўзьбярэжжа кітайскі карабель адзін зь іх парваў, гэта адпавядала шаблённаму ўяўленьню, якое шырыцца ўсё болей, пішуць журналісты Радыё Свабода Рыд Стэндыш і Сашко Шаўчэнка.
https://smarturl.click/LYqke
Беларусь пасьля 26 студзеня. Што спрагназавалі экспэрты?
У лістападзе 2024 году Свабода распачала праект «Беларусь пасьля 26 студзеня». Ужо тады было зразумела, што сёлетнія прэзыдэнцкія выбары ня будуць ані свабоднымі, ані дэмакратычнымі, і што іх вынік перадвызначаны: выбары стануць рытуалам перапрызначэньня Аляксандра Лукашэнкі.
https://smarturl.click/Daq8m
Амбасада Італіі ў Беларусі паведаміла аб фактах махлярства зь візамі
Праблемы паўсталі з «запісам на прыёмы па візах».
https://smarturl.click/B6qWx
Як беларускія прадпрыемствы зьвязаныя з вайной ва Ўкраіне і што зь імі будзе, калі яна скончыцца
«45-50% беларускай прамысловасьці ўскосна ці наўпрост залежаць ад патрэбаў вайны». Расказваем, як беларуская прамысловасьць зьвязаная з вайной і што будзе, калі вайна скончыцца.
https://smarturl.click/67GkY
«Атмасфэра сьвята». Чым падчас выбараў займаюцца настаўнікі, мэдыкі і адвакаты
У Беларусі пачалося датэрміновае галасаваньне на выбарах прэзыдэнта. Што новага ўвяла ўлада на выбарах?
«Рэкамэндацыі такія — толькі патрыятычныя песьні, і каб не было „никакой иностранщины“. Раней мы таксама выступалі на ўчастку для галасаваньня, дый усюды ж на ўчастках гучала музыка. Але раней гэта маглі быць і частушкі, і ўключаны магнітафон са, скажам, Веркай Сярдзючкай — абы музыка была вясёлая».
Тлумачым з Гурневічам. Чаму праграму Лукашэнкі хаваюць ад беларусаў
За 31 год ва ўладзе Лукашэнка абяцаў беларусам многае. Ужо ў нядзелю яго чарговы раз маюць абвесьціць пераможцам так званых выбараў. Праўладныя сацыёлягі ўжо нават агучылі, колькі прыблізна галасоў атрымае Лукашэнка:
https://www.youtube.com/watch?v=d5IOpmN_1uI
З кім раней пагаворыць Трамп — зь Ціханоўскай ці Лукашэнкам?
А 20.30 паводле менскага часу на ютуб-канале Свабода Premium пачнецца жывая трансьляцыя з удзелам галоўнага дарадцы Сьвятланы Ціханоўскай Франакам Вячоркам. У размове зь ім журналістка Свабоды Ганна Соўсь закране наступныя пытаньні:
➖ Што азначае для беларусаў прыпыненьне замежнага фінансаваньня ад ЗША?
➖ Як дэмакратычныя сілы плянуюць будаваць адносіны з новай амэрыканскай адміністрацыяй?
➖ Што зьменіцца для беларусаў пасьля 26 студзеня?
🎥 Далучайцеся да стрыму, задавайце пытаньні, дзяліцеся меркаваньнямі: https://youtube.com/live/kzbbT_Jh0eI
Палітоляг камэнтуе заявы Дзьмітра Кулебы пра гістарычныя ўкраінскія землі ў Беларусі
Якую інфармацыю пра Беларусь утрымліваюць украінскія падручнікі па гісторыі? Як Украіна глядзіць на беларускую гісторыю? І як беларусам успрымаць заявы экс-міністра замежных спраў Украіны Дзьмітра Кулебы пра тое, што Магілёў, Гомель, Пінск і Берасьце зьяўляюцца гістарычнымі ўкраінскімі землямі? — Пра гэта ды іншае гаворым з гісторыкам, кандыдатам палітычных навук Яўгенам Магдам:
ВІДЭА: https://youtu.be/_1iAUB02hgU
МЗС Беларусі абвінаваціла структуры Эўразьвязу ва «ўмяшаньні ў выбары ў Беларусі»
У МЗС Беларусі назвалі «грубейшым умяшаньнем у электаральныя працэсы сувэрэннай дзяржавы» праект заявы Эўрапейскай службы зьнешніх дзеяньняў, якую яна плянуе зрабіць па выніках выбараў 26 студзеня і якая нібыта «трапіла ў распараджэньне МЗС».
Выбары ў Беларусі, паводле міжнародных арганізацый, носяць несвабодны і недэмакратычны характар:
https://smarturl.click/8Eg42
Эўрапарлямэнт прыняў рэзалюцыю аб «дзеяньнях у барацьбе з працягам прыгнёту і фальшывых выбараў у Беларусі»
Галасаваньне за праект рэзалюцыі адбылося 22 студзеня: 567 дэпутатаў былі за, 25 супраць, 66 устрымаліся.
https://smarturl.click/opQYB
Сьледчыя Ўкраіны падазраюць супрацоўнікаў МУС у забойстве беларуса Жызьнеўскага, якое адбылося 11 гадоў таму
Беларуса Міхася Жызьнеўскага забілі 22 студзеня 2014 году падчас Эўрамайдану ў Кіеве. Пазьней яго прызналі Героем Украіны, у 2017-м тагачасны прэзыдэнт Пятро Парашэнка перадаў Зорку Героя бацькам. Забойца дагэтуль ня знойдзены.
https://smarturl.click/Daqpz
У Беларусі будуць анулёўваць дамэнныя імёны, здольныя «нанесьці шкоду нацыянальным інтарэсам»
Адміністратарам нацыянальнай дамэннай зоны (.by,.бел) з 2022 году зьяўляецца кампанія «Беларускія воблачныя тэхналёгіі» (beCloud).
https://smarturl.click/714bl