Скарачэньне дапамогі на дзяцей, падвышэньне пэнсійнага ўзросту. Што можа чакаць сацыяльны пакет беларусаў пасьля выбараў
Суполка «Кібэрпартызаны» апублікавала новы зьліў дакумэнтаў, атрыманых з чыноўніцкага асяродку. Зь іх вынікае магчымасьць чарговага скарачэньня сацыяльных выдаткаў. https://smarturl.click/LYq53
Памёр Мікола Лавіцкі, грамадзкі дзяяч, публіцыст, абаронца беларускай мовы
Мікола Лавіцкі памёр 24 студзеня пасьля працяглай хваробы. Пры сьмерць грамадзкага дзеяча, публіцыста і актыўнага абаронцы беларускай мовы паведамілі яго паплечнікі, былыя аднапартыйцы.
https://smarturl.click/gpvXy
Памёр пісьменьнік і літаратурны рэдактар Віктар Гардзей
Віктар Гардзей пераклаў на беларускую мову раманы Гюстава Флябэра «Салямбо» і Робэрта Льюіса Стывэнсана «Чорная страла», аповесьць-казку Эрнста Тэадора Амадэя Гофмана «Шчаўкунок і мышыны кароль», кнігу казак народаў Эўропы «Хрустальны калодзеж» і іншыя.
https://smarturl.click/EeqkZ
Назіральны орган заявіў, што задакумэнтаваў адвольныя арышты амаль 400 журналістаў са жніўня 2020 году, пры гэтым 43 журналісты ўсё яшчэ знаходзяцца ў турмах у Беларусі.
Падрабязнасьці: https://smarturl.click/yq1w3
Лукашэнка памілаваў яшчэ 15 вязьняў, у тым ліку 8 палітычных
Указ падпісаны 24 студзеня. Сярод вызваленых 8 палітзьняволеных (пяць жанчын і трое мужчын). У пяцярых зь іх ёсьць дзеці, адна жанчына цяжарная, паведамляе прэсавая служба Лукашэнкі.
https://smarturl.click/kjMvk
Украіна атакавала Разанскую вобласьць бесьпілётнікамі
У раёне разанскага НПЗ выбухі. Нягледзячы на санкцыі, прадпрыемства працягвае працу і актыўна пастаўляе паліва на патрэбы расейскага войска, якое працягвае вайну супраць Украіны.
https://smarturl.click/z2k16
Ад «абсалютна незалежнага» да «цалкам адданага». Расказваем, хто і як кіраваў ЦВК зь першых выбараў да апошніх
«Няважна, як прагаласавалі, важна, як падлічылі галасы», — каму толькі не прыпісваюць гэтую фразу, ад Напалеона ІІІ да Іосіфа Сталіна. Расказваем пра старшыняў Цэнтравыбаркамаў незалежнай Беларусі.
https://smarturl.click/ppVV9
Суд у ЗША прыпыніў дзеяньне ўказу Трампа аб абмежаваньні грамадзянства па праве нараджэньня
Указ быў падпісаны Трампам 20 студзеня. Згодна зь ім, канстытуцыйнае права на грамадзянства ЗША па праве нараджэньня больш не павінна распаўсюджвацца на дзяцей замежнікаў, якія знаходзяцца ў Штатах незаконна ці нават законна, але на часовай аснове.
Праваабаронцы і ўрады некалькіх гарадоў і штатаў раней падалі ў фэдэральныя суды пазовы супраць закону. Першы зь іх разгледзеў судзьдзя Джон Кофэнар у Сіэтле — ён часова прыпыніў дзеяньне ўказу:
https://smarturl.click/YzqLv
Галоўнае за 23 студзеня
❌ Вугоршчына і Славаччына адмаўляюцца падпісваць супольную заяву ЭЗ адносна выбараў у Беларусі, — крыніцы Радыё Свабода
✍🏻 ЦВК Беларусі заявіла пра рэкордную яўку па выніках трох дзён галасаваньня. Праваабаронцы фіксуюць парушэньні
❓Беларусь пасьля 26 студзеня: што спрагназуюць экспэрты
🏭 Як беларускія прадпрыемствы зьвязаныя з вайной ва Ўкраіне і што зь імі будзе, калі яна скончыцца
👩🏼 «Я зьдзіўлены хуткасьці». Як беларускай дзяўчынцы сабралі грошы для апэрацыі на вачах
🎥 «ПіК Свабоды». Ці мае рацыю Пазьняк, які прапануе Захаду размаўляць з Лукашэнкам
💰 Што перашкаджае краінам NATO павялічыць выдаткі на абарону? Аналіз Свабоды
🇺🇸 Грошай ня будзе 90 дзён? Што значыць прыпыненьне замежнага фінансаваньня ад ЗША для беларусаў
Ці мае рацыю Пазьняк, які прапануе Захаду размаўляць з Лукашэнкам
Лідэр Руху «Вольная Беларусь» заявіў, што каб вызваліць палітвязьняў і спыніць рэпрэсіі ў Беларусі, альтэрнытывы перамовам Захаду з Лукашэнкам няма. Ці так гэта? Якое значэньне для краіны будуць мець прэзыдэнцкія выбары і ці зможа на іх паўплываць апазыцыя? Госьці эфіру Свабоды — Павал Латушка і Павал Вусаў.
Жывая трансьляцыя: далучайцеся, задавайце свае пытаньні!
🎥 https://www.youtube.com/watch?v=v3WUGVgf2ZY
Старшыня ЦВК Беларусі прызнаў выцек сьпісаў сябраў выбарчых камісій. На BelPol завялі крымінальную справу
Старшыня ЦВК Беларусі Ігар Карпенка 23 студзеня прызнаў, што ў сеціва трапілі сьпісы сябраў выбарчых камісій. Пра атрыманьне і публікацыю гэтых зьвестак напярэдадні паведаміла арганізацыя былых беларускіх сілавікоў BelPol. Генпракуратура завяла на ўдзельнікаў BelPol крымінальную справу па ч. 1 арт. 203-1 КК:
https://smarturl.click/Daq30
Кіраўнік БТ Іван Эйсмант знайшоў спосаб зарабіць на прапагандзе за кошт беларускіх падаткаплатнікаў
На дзяржаўным тэлеканале «Беларусь 1» у лістападзе 2024 году запусьцілі цыкль прапагандысцкіх перадач «Час выбраў нас». Іх вядоўца — кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант. Як высьветліла «Люстэрка» з заявак на сайце дзяржзакупак, за сцэнар да гэтых перадач і інш. Іван Эйсмант атрымаў ганарар, прычым грошы на яго ўзялі зь дзяржаўнага бюджэту. І гэта нягледзячы на тое, што Эйсмант як кіраўнік БТ атрымлівае там заробак:
https://smarturl.click/aJqMq
«Я зьдзіўлены хуткасьці». Як беларускай дзяўчынцы сабралі грошы для апэрацыі на вачах
Адзінаццацігадовай Касіі з Мазыра сабралі амаль 11 тысяч эўра, каб яна ня страціла зрок. Бацька дзяўчынкі Яўген Брыцько расказаў Свабодзе, як прайшлі апэрацыі ў Ізраілі, што дапаможа вярнуць зрок і што яго зьдзівіла ў гэтай гісторыі.
https://smarturl.click/0ekzv
Ад Украіны да Ціхага акіяна. Адміністрацыя Трампа сутыкнулася з новымі пагрозамі з боку кітайска-расейскага партнэрства
Напады на стратэгічныя падводныя тэлекамунікацыйныя кабэлі ля ўзьбярэжжа Тайваня ня новыя, але калі на пачатку студзеня зьявілася падазрэньне, што ля паўночнага ўзьбярэжжа кітайскі карабель адзін зь іх парваў, гэта адпавядала шаблённаму ўяўленьню, якое шырыцца ўсё болей, пішуць журналісты Радыё Свабода Рыд Стэндыш і Сашко Шаўчэнка.
https://smarturl.click/LYqke
Беларусь пасьля 26 студзеня. Што спрагназавалі экспэрты?
У лістападзе 2024 году Свабода распачала праект «Беларусь пасьля 26 студзеня». Ужо тады было зразумела, што сёлетнія прэзыдэнцкія выбары ня будуць ані свабоднымі, ані дэмакратычнымі, і што іх вынік перадвызначаны: выбары стануць рытуалам перапрызначэньня Аляксандра Лукашэнкі.
https://smarturl.click/Daq8m
Падпісвайцеся на Свабоду ў radio_svaboda">TikTok!
Нашыя журналісты публікуюць там унікальныя кароткія відэа на розныя тэмы. Вось відэа апошняга тыдня:
👆🏻 Соф’я Кавалеўская: расказваем гісторыю першай у сьвеце прафэсаркі матэматыкі родам зь Беларусі (гл. вышэй)
👉🏻 Хобіхорсінг: radio_svaboda/video/7462410973521956102">што гэта такое і ці займаюцца гэтым відам спорту ў Беларусі
👉🏻 Эканоміка на Свабодзе. radio_svaboda/video/7460945964262608133">Ці нармальна гэта — жыць у крэдыт і як не пашкадаваць, узяўшы яго
👉🏻 Сэксізм у віртуальнай прасторы: radio_svaboda/video/7461345381918526725">што беларускі кажуць пра сусьвет відэагульняў
👉🏻 «Літоўская гаспадыня». radio_svaboda/video/7461647871859870982">Парады зь першай беларускай гаспадарчай энцыкляпедыі ХІХ ст.
👉🏻 Паразмаўлялі зь беларускай Жаннай Куваньнікавай, radio_svaboda/photo/7462673382505516293">якая мае 4 дзяцей, тату-салён і займаецца боксам разам з мужчынамі
«Сын бачыў на экране чалавека, які падслухоўваў нашу размову». Тры гісторыі былых палітзьняволеных беларусак
Агенцтва Франс Прэс (AFP) расказала гісторыі трох беларусак, якія за пратэсты і камэнтары адбылі тэрміны ў вязьніцах рэжыму Лукашэнкі.
https://smarturl.click/0ekqg
Галоўны наратыў прапаганды — «Калі не галасуеш, то не патрыёт», — Ірына Сідорская
Дасьледчыца прапаганды Ірына Сідорская аналізуе асноўныя наратывы дзяржаўных прапагандыстаў падчас выбарчай кампаніі, якая завяршаецца.
https://smarturl.click/xBwjL
Арганізацыя «Рэпартэры бязь межаў» заявіла на Лукашэнку ў Міжнародны крымінальны суд за перасьлед журналістаў
Арганізацыя заклікала пракурора МУС Карыма Хана расьсьледаваць меркаваныя злачынствы супраць чалавечнасьці ў Беларусі ў дачыненьні журналістаў, якіх, па іх словах, «сыстэматычна перасьледуюць».
Праваабаронцы назвалі выбары ў Беларусі «прапагандысцкім шоў» і зноў нагадалі пра палітвязьняў
Прэзыдэнцкія выбары пройдуць у Беларусі 26 студзеня, і яны зьяўляюцца «прапагандысцкім шоў», гаворыцца ў сумеснай заяве праваабарончых арганізацый Libereco і «Вясна».
https://smarturl.click/z2k1A
Сакрэтная місія пад наглядам КДБ. Што прадстаўнікі Лукашэнкі робяць на перамовах Расеі і Ўкраіны аб палонных
Летась прадстаўнікі Беларусі, у тым ліку Аляксандар Лукашэнка, заяўлялі аб жаданьні прысутнічаць на перамовах па заканчэньні вайны ва Ўкраіне, каб атрымаць гарантыі бясьпекі. Але прадстаўнікі Аляксандра Лукашэнкі — дэпутатка і супрацоўнік КДБ — ужо прысутнічаюць на перамовах Расеі і Ўкраіны, праўда, аб абменах палоннымі.
https://smarturl.click/ql66V
Сёньня гадавіна заснаваньня Нацыянальнага мастацкага музэя Беларусі
24 студзеня 1939 году ў Менску была заснаваная Дзяржаўная карцінная галерэя БССР — цяперашні Нацыянальны мастацкі музэй Рэспублікі Беларусь на вуліцы Леніна, 20 у Менску (падчас заснаваньня музэй разьмясьціўся ў 15 залях будынка Вышэйшай камуністычнай сельскагаспадарчай школы па вул. К. Маркса, 29).
Нацыянальны мастацкі музэй зьяўляецца найбуйнешым фондавым і экспазыцыйным сховішчам прадметаў мастацтва ў Беларусі: на сёньня колькасьць твораў ва ўсіх калекцыях і запасьніках складае больш за 37 тысяч адзінак з больш чым 132 краін сьвету і датычыцца 12 стагодзьдзяў гісторыі чалавецтва. Яны фармуюць амаль трыццаць разнастайных калекцый і складаюць два галоўныя музэйныя зборы: збор нацыянальнага мастацтва і збор помнікаў мастацтва краін і народаў сьвету.
Больш падзей гэтага дня ў гісторыі сабраныя ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/JDqqO
На фота: Скульптура «Слава» на будынку Дзяржаўнага мастацкага музэю. Скульптар Андрэй Бембель
Ва Ўкраіне заявілі, што «ня бачаць перадумоваў» для аднаўленьня кантактаў з Лукашэнкам пасьля выбараў 26 студзеня. У Латвіі ўхвалілі заяву аб іх непрызнаньні
Сьпікер МЗС Украіны 23 студзеня заявіў, што Ўкраіна ня бачыць у Беларусі базавых умоваў для правядзеньня сумленных і празрыстых выбараў адпаведна стандартам АБСЭ. Тым часам парлямэнт Латвіі сёньня ўхваліў заяву аб выбарах у Беларусі, якія «ня могуць і не павінны лічыцца легітымнымі».
Сёмыя прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі адбываюцца ва ўмовах палітычнага крызісу, шырокамаштабных рэпрэсій і, паводле міжнародных арганізацый, носяць несвабодны і недэмакратычны характар:
https://smarturl.click/5OJLB
ЦВК Беларусі заявіла пра рэкордную яўку па выніках 3 дзён датэрміновага галасаваньня. Праваабаронцы фіксуюць парушэньні
Цэнтральная выбарчая камісія сьцьвярджае, што за тры дні датэрміновага галасаваньня на выбарах прэзыдэнта прагаласавалі 27,15% выбарнікаў — гэта рэкордная яўка для выбарчых кампаній у краіне. Найбольшая яўка ў Берасьцейскай вобласьці, найменшая — у Менску.
Тым часам праваабаронцы расказваюць пра масавае галасаваньне студэнтаў, вайскоўцаў, чыноўнікаў, спартоўцаў і нават пацыентаў бальніц:
https://smarturl.click/gpvDB
Трамп заклікаў зьнізіць цэны на нафту, «каб завяршыць вайну ва Ўкраіне»
Падчас выступу па відэасувязі на Сусьветным эканамічным форуме ў Давосе Дональд Трамп заявіў, што цэны на нафту ў сьвеце занадта высокія і гэта дазваляе Расеі працягваць канфлікт з Украінай. Ён заклікаў асноўных вытворцаў нафты, у прыватнасьці Савудаўскую Арабію і краіны OPEC павялічыць здабычу і зьнізіць цану нафты, што, на яго думку, дапаможа скончыць баявыя дзеяньні ва Ўкраіне.
Таксама Трамп заявіў, што праца па дасягненьні мірнага ўрэгуляваньня вайны Расеі супраць Украіны «ўжо ў працэсе»:
https://smarturl.click/kjayx
Што перашкаджае краінам NATO павялічыць выдаткі на абарону? Аналіз Свабоды
Пакуль што мэта выдаткаў на абарону для краін NATO складае 2% ад ВУП, і гэта большая частка сяброў зрабіла ці перасягнула ў 2024 годзе. Прапанова Трампа аб ахвяраваньні 5% ВУП на абарону была масава адхіленая, але патрэба ў большых абаронных бюджэтах рэальная і, як чакаецца, ня зьнікне. Але ўвасобіць гэта на практыцы — цяжкая задача, піша журналіст Свабоды Рэй Фурлонг:
https://smarturl.click/yq1Mk
Вугоршчына і Славакія адмаўляюцца падпісваць супольную заяву Эўразьвязу адносна выбараў у Беларусі, — крыніцы Радыё Свабода
Вугоршчына і Славакія адмовіліся падпісваць першую вэрсію праекту заявы ад імя 27 краіна-чальцоў Эўразьвязу адносна непрызнаньня прэзыдэнцкіх выбараў, якія маюць прайсьці ў Беларусі 26 студзеня. Гэта вынікае з інфармацыі, якую Эўрапейскі рэдактар Радыё Свабода Рыкард Юзьвяк атрымаў ад вартых даверу крыніц у Брусэлі:
https://smarturl.click/LYq8X
Былы старшыня БНФ Кастусёў, які летась выйшаў на свабоду, перанёс тры апэрацыі
Рыгор Кастусёў прымае шмат лекаў, але адчувае сябе лепш, чым у верасьні-кастрычніку мінулага году. Тады было вельмі цяжка, расказалі сябры экс-палітвязьня @nashaniva. У санаторый, паводле іх, Кастусёў пакуль ня трапіў — плянуе туды паехаць у лютым.
https://smarturl.click/vwym5
У вайне Расеі з Украінай загінула ўжо каля тысячы салдатаў з Паўночнай Карэі
Прыкладна 11 тысяч вайскоўцаў, адпраўленых з Паўночнай Карэі на дапамогу Расеі ў вайне, 4 тысячы сталі стратамі ў баях. Пад гэты тэрмін падпадаюць забітыя, параненыя, прапаўшыя бязь вестак або захопленыя ў палон. З 4 тысяч, па словах чыноўнікаў, каля тысячы, як мяркуецца, былі забітыя да сярэдзіны студзеня.
https://smarturl.click/gpvJo
Грошай ня будзе 90 дзён? Што значыць прыпыненьне замежнага фінансаваньня ад ЗША для беларусаў
З 2020 году Захад больш не выдзяляе грошай беларускай дзяржаве, але фінансуе беларускую апазыцыю, недзяржаўныя арганізацыі (НДА) і мэдыя на выгнаньні. Расказваем, як гэта адбываецца і ў якіх аб’ёмах.
https://smarturl.click/O0qBa